Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

На вуснах ва ўсіх, хто ўжо не першы раз браў удзел у незвычайным паляванні (а што яно будзе незвычайным, папярэдзіў Далібора сам Міндоўг), лётала адно толькі слова: «Жэрнас… Жэрнас…» Далібор ведаў, што па-літоўску так называецца кабан, дзік. «Дзікоў будзем біць». — падумаў княжыч.

Казлейка, які ішоў наперадзе, трымаў у руках жалезны бязмен з трыма вострымі шыпамі. На лес, на балота нахлынуў туман, і людзі бачыліся ў гэтым тумане шэрымі зданямі. Раптам пад нагой у Далібора страхавіта хруснуў сучок.

— Цішэй, — прыклаў палец да чырвонай адтатуранай губы Міндоўг.

Нарэшце ў ранішнім мораку ўбачылі вялізнае лоўчае збудаванне, якое ў Новагародку завуць сценкаю. З тоўстых яловых калод была зрублена пастка, падобная на доўгі клін. Пастка мела шырокі ўваход, які кожны міг можна перакрыць тоўстымі дубовымі заваламі. Для таго каб гэтыя завалы былі пад рукою, паляўнічыя, у тым ліку і Далібор, залезлі ў цесныя схоўныя каморы. Заставалася чакаць.

Міндоўг, што сядзеў побач, шаптаў Далібору ў самае вуха:

— Нідзе няма столькі птушак, як у нашых літоўскіх лясах. Калі крыжакі, праклятыя заморскія псагалоўцы, пабудавалі на нашай зямлі свой першы замак, яны назвалі яго «Vogelsand», што азначае — Птушыны спеў.

Далібор, слухаючы кунігаса, зноў са здзіўленнем адзначыў, што той ці наўмысна, ці выпадкова амаль заўсёды гаворыць аб тым, чаго ў дадзеную хвіліну проста не можа быць. Вось жа — пачаў пра птушак. Якія птушыныя спевы ў глухім і халодным восеньскім лесе?

Усе маўчалі, затойвалі дыханне. Адзін Міндоўг, як і заўсёды, мог размаўляць калі хацеў і дзе хацеў.

— Праклятых псагалоўцаў здзівілі нашы лясы, нашы дубы, — шаптаў далей Міндоўг. — І свой першы замак яны збудавалі не на зямлі, не на скале, а на галінах велізарнейшага, у сорак чалавечых абхопаў, дуба.

«Дзіўнае паляванне, — слухаючы Міндоўга, — думаў між тым Далібор. — Ні загоншчыкаў няма, ні сабак не чутно».

Ен убачыў, што па ўсёй даўжыні пасткі-сценкі маўклівыя людзі пад наглядам Казлейкі рассыпаюць з мяхоў жалуды. Гэта была, вядома, прынада, любімая ядзь 25 усіх дзікоў. Але Далібор, з малалецтва ведаючы ловы, ведаючы норавы розных лясных, рачных і балотных насельнікаў, не сумняваўся, што дзікі не пойдуць у гэту няхітра задуманую пастку. У дзіка дрэнны зрок, але нюх і слых вельмі вострыя, і чалавека ён адчувае на вялікай адлегласці. Не можа быць, каб у Літве вадзіліся дурныя дзікі і добраахвотна ішлі да чалавека на ражон, хоць бы гэтым чалавекам быў сам кунігас Міндоўг.

25

Ядзь — ежа.

Закрапаў дожджык.

— Няўжо Жэрнас не прыйдзе? — ціха, як бы самому сабе, сказаў нехта з баяр.

Міндоўг крутнуўся ў каморы, згроб у кулак бараду, пачаў сярдзіта накручваць яе на моцныя загарэлыя пальцы. Потым кінуў доўгі позірк на Казлейку, што стаяў ля ўвахода. Той імгненна адчуў гэты позірк, як бы сцебануў сваім позіркам кунігас.

Сціснуўшы ў бледнай худой руцэ жалезны бязмен, Казлейка хуценька пакрочыў у лес, растаў між туману. Міндоўг разгневана соп носам.

«Даўся ім той Жэрнас, — думаў Далібор. — У пушчы столькі звяр'я навалілі, што хопіць мяса да вясны. Дзежкамі зверыну салілі».

Вісела маўчанне. Вісела яно на тонкай павуцінцы, бо толькі віславусы баярын, не вытрымаўшы, кашлянуў у кулак, як Міндоўг лінуў на яго сваю злосць і раздражненне.

— Што раскашляўся? Хочаш, каб на жар босымі нагамі ставілі? Радуешся, нябось, што кунігасу не пашэнціла? Кажы: радуешся?

— Ды як ты мог такое падумаць, кунігас? — змярцвёў, задрыжаў баярын.

— Усе вы з аднаго гнязда яечкі,— грозна прамовіў Міндоўг.

Самаўладцу-манарху, якім у апошнія гады стаў калісьці непрыкметны варуцкі кунігас, было ўсё падуладна на ягонай зямлі: жалеза і срэбра, конная дружына і апалчэнне сялян-пешцаў, жыццё людзей. Самы багаты і самы бедны з літоўцаў пачуваў сябе перад ім, нібы пустазелле, што расце пад плотам. І чалавек чужой крыві, і найпершы бліжыка 26 мог заснуць у абдымках сваёй жонкі ці каханкі, а прачнуцца ў вяроўках. Часта было так, што з-за шырокага хмельнага стала, за якім толькі што піў адну чару з Міндоўгам, нешчаслівец, не паспеўшы здзівіцца, трапляў у катавальню, дзе яго ўжо чакалі людзі Казлейкі. Кунігас мог адабраць у баярына зямлю і сядзібу, мог разлучыць мужа з жонкаю, бацьку з дзецьмі.

26

Бліжыка — родзіч.

Вярнуўся з туманнага лесу Казлейка. Зноў як укопаны замёр ля ўвахода. Баяры не дыхалі.

— Жэрнас, — раптам прашаптаў Міндоўг і пабялелымі пальцамі ўчапіўся ў яловую плаху, з якіх была зрублена камора. Нецярплівы, здалося, нават нейкі ліхаманкавы кунігасаў позірк паляцеў у кустоўе, якім пачынаўся лес. Вялікая радасць, вялікая насалода ззяла ў позірку. Далібор глянуў туды і на травяністым узгорку-ўзлобку, з якога ранішнім ветрыкам ужо быў ссунуты шэры туман, убачыў незвычайнай велічыні і прыгажосці дзіка. Калі б ён не ўбачыў яго на свае вочы, ён ніколі б і нікому не даў веры, што могуць быць такія. «Вось ён які, Жэрнас!» — хацелася, ускочыўшы з месца, крыкнуць Далібору, бо здзіўленне і незразумелая радасць завалодалі душой. Краем вока зірнуў новагародскі княжыч на Міндоўга, на баяр і зразумеў па бляску вачэй і пунсовасці твараў, што з усімі імі таксама творыцца нешта незвычайнае, непадуладнае тлумачэнню. Гэты прыгожы ганарлівы дзік, што стаяў, асветлены першымі промнямі нясмелага восеньскага сонца, што ўзвышаўся, здавалася, над усім лесам і наваколлем, быў, як пачынаў здагадвацца Далібор, не проста дзіком, не проста моцным, упэўненым у сабе самцом, а нечым значнейшым, больш вартнейшым і глыбейшым, нечым такім, ад чаго раптоўна ўздрыгвае сэрца і ў скронях пачынае тоненька звінець-спяваць кроў.

— Жэрнас… Мой Жэрнас… Прыйшоў,— замілавана казаў Міндоўг, быццам роднага, самага любімага сына сустрэўшы пасля доўгага расстання.

Баяры, следам за кунігасам, таксама радасна ўсміхаліся, слалі Жэрнасу цёплыя, пяшчотныя словы. А віславусы баярын дык нават усхліпнуў і рукавом бабровага кажуха (няхай бачаць усе і ў першую чаргу кунігас) шырока змахнуў з вачэй слязу.

На лясным травяністым узлобку, выйшаўшы з глухіх чорных балот, стаяў, уважліва і адначасова спакойна азіраючы наваколле, незвычайны дзік. Даўжыня тулава ў яго была недзе за два сажні 27 . Важыў ён, на першы прыкід вока, пудоў трыццаць. Жорсткае бурае шчацінне з рудаватым падшэрсткам аж ільснілася на ім. Ен быў падобны на велізарны валун, завостраны спераду, там, дзе на доўгім плоскім, не пакрытым валаснёй лычы ўвесь час рухаліся, хадзілі хадуном чуйныя шырокія ноздры. Вушы ў Жэрнаса былі доўгія і таксама шырокія. Можа, трошкі псавалі ягоны выгляд кароткія ногі, але яны былі моцныя, тоўстыя, лёгка насілі агромністае, запоўненае тлушчам, цела па самых непралазных балотах. Пагрозныя, белыя, як соль, што прывозяць з Галіча, іклы рассякалі паветра.

27

Адзін сажань адпавядае 152 сантыметрам.

Можна было толькі дзівіцца, як лясная балоцістая бедная на корм зямля нарадзіла і ўзгадавала гэтага волата-валаціну. Пэўна ж, пад ім павінен праломвацца лёд, калі ўзімку ідзе ён грызці салодкую мёрзлую асаку на лясныя азёры. Каб пракарміць такую жывую гару сала і мяса, не хопіць адной пушчы, патрэбны дзве, бо Жэрнас меў, мяркуючы па ім, надзвычайны апетыт.

З вялікай годнасцю, нават пыхлівасцю стаяў велізарны дзік, адкрыты кожнаму воку і кожнаму кап'ю, і рэдзенькае золата кволага ранішняга сонца абпырсквала ягоны магутны лыч. Вось Жэрнас варухнуўся, павольна павёў буйной галавою. Сонца яшчэ толькі ўсплывала з туману, слабое, нягрэйкае, і на нейкі міг падалося, што дзік падчапіў, падвярнуў яго лычом, каб хутчэй ускаціць на халоднае восеньскае неба.

«Няўжо яны заб'юць Жэрнаса?» — падумаў са шкадаваннем і сумам Далібор. — Хай бы жыў такі. Ці мала іншых дзікоў у пушчы».

Новагародскі княжыч яшчэ не ведаў, яшчэ не мог ведаць, што Жэрнас, гэты сапраўдны кунігас усіх навакольных дзікоў, народжаны не для таго, каб засоленым кумпяком ляжаць на сподзе кубла або сквірчэць над агнём на нечым ражне. Далібор не ведаў, што Жэрнас — несмяротны. Гэта, зразумела, не зусім так. Некалі стомяцца і ягоныя нястомныя ногі і заплюшчацца назаўсёды пільныя вочы, калі абрыдне глядзець на пушчу, на бясконцыя балоты і хмары над балотамі. Некалі і ягоны страўнік не захоча ежы. Але сёння Жэрнас меў надзвычайны апетыт, быў усёедны і мог у незлічонай колькасці жэрці карані, карэнішчы, цыбуліны рачных і балотных раслін, ягады, насенне, жалуды, грыбы, імхі, лішайнікі, насякомых і іх лічынак, дажджавых чарвей і гэтак далей, і гэтак далей.

Популярные книги

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ