Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Маленькія ў Літве коні,— пазіраючы на дружыннікаў, сказаў Міндоўг.

Коні і сапраўды, як кінулася ў вока Далібору, былі драбнаватыя, самай рознай масці. Такога коніка новагародскі або лівонскі шыракагруды конь у час сечы можа падмяць пад сябе. Праўда, гэта залежыць ад таго, хто сядзіць на кані.

— Маленькія коні, а вялікіх слаўных мужоў возяць, — нібы ўгадаўшы думкі новагародскага княжыча, трохі напышліва прамовіў кунігас.

Бегла насустрач пакляваная дажджавымі кроплямі разлезлая зямля.

З усяго маху пераскочылі па грэблі нейкую рэчачку.

— У вадзе ў нас гудзёлкі жывуць. Як вашы русалкі,— растлумачыў Міндоўг. — У месячныя ночы выплываюць з самага дна, спяваюць, танцуюць, маладых хлопцаў да сябе вабяць. А завабіўшы, заказычуць да смерці. Шмат мужчынскай сілы ляжыць на дне рэк і азёр.

— Русалкамі ў Новагародскай зямлі робяцца маленькія дзяўчынкі, якія памерлі і якіх не паспелі пахрысціць, — падтрымаў гаворку Далібор. — Любяць яны гушкацца на дрэвах. Аблепяць зялёнае голле і кожнага, хто напаткаецца ім, клічуць: «Ідзі да нас на арэлі, будзем калыхацца». Вызвалішся ад іх толькі тады, калі маеш пры сабе што-небудзь жалезнае. Пакажаш жалеза — адразу знікаюць. Адны сляды на пяску застаюцца.

— Прыехалі,— сказаў Казлейка і спыніў коней. Да гэтага, як і належыць прыслугачу, ён сядзеў нерухома і маўкліва, ніба камень.

Перад Даліборам, перад прыціхлымі літоўцамі ва ўсёй прыгажосці і велічы ўстала, разгарнулася светлая свяшчэнная дуброва. Сотні, тысячы дубоў адной сям'ёю ўздымалі ў неба магутныя таўсматыя галіны, нібы рукі Цягнулі да аблокаў. Галіны гэтыя былі пакручаста-звілістыя, сагнутыя, бо кожны свой лісцік дуб павінен паказаць, падставіць сонцу. Пад парывістым ветрам чуўся зверху жалезны скрыгат пацямнелай дубовай лістоты. З цяжкім гупаннем падалі да падножжа дрэў мокрыя, налітыя яраснай жыццёвай сілай, жалуды. Кожны жолуд стромка ляцеў уніз, не адхіляючыся ні на пядзю, і клаўся каля свайго роднага дрэва. Разам з жалудамі ляцела, сыпалася вялікае мноства кароценькіх дубовых галінак з некалькімі пажоўклымі лістамі. Дуб вельмі шануе святло і, ловячы яго, як бы абтрасае, ачышчае ад лішніх галінак сваю ганарлівую, высока ўзнятую галаву. Гэта пра яго кажуць: любіць расці ў кажусе, але з непакрытай галавой. Увесь дол быў засланы апалымі лісцямі і галінкамі. Праз частакол магутных тоўстых ствалоў прарываўся вецер, узвіхурваўся ў глыбіні дубровы, раскідваючы, распырскваючы ва ўсе бакі мёртвае лісце.

— Алка, — усхваляваным ціхім голасам выдыхнуў Міндоўг і зняў з галавы шапку.

Далібор ужо чуў раней гэта слова, ведаў яго. Алка — гэта свяшчэнны дубовы лес, гэта цвярдыня прадзедаўскай веры. Дуб, а не якое іншае зямное дрэва абралі багі, каб у шуме ягонай вечнай лістоты пасылаць свае вітанні і свае загады ўсім тым, хто пакланяецца Пяркунасу. Дуб не баіцца маланак, бо сам — сын маланкі. Тысячагадовы і непарушны, глядзіць ён са сваіх вышынь на пакаленні людзей, бачыць, як немаўляты, што спалі ў калысках, падвешаных да ягоных галін, ахінутых ягоным ценем, растуць, дужэюць, робяцца воямі, потым робяцца дзядамі з белымі, як снег, бародамі. Дзяды паміраюць, кладуцца лёгкім прысакам на памінальных жоглішчах, але, як жалуды, прыходзяць на гэту зялёную зямлю новыя людзі, каб шанаваць і берагчы тое, што вяло па жыццёвай дарозе дзядоў.

Літоўцы пачалі тварыць сваю малітву. Далібор стаяў збоку, таксама зняўшы шапку. У ягоным хрысціянскім Новагародку свяшчэнным дрэвам, улюбёным дрэвам багародзіцы святары аб'явілі белую бярозу. З дуба ж кпліва смяяліся, здзекаваліся, бо быў ён дрэвам старой паганскай веры. А што паганскае — тое дурное і цёмнае, і той, хто верыць старым багам, таксама дурны і цёмны, мае на плячах дубовую галаву. Але стаіць побач Міндоўг, няўрымслівы жарсткавокі кунігас, і кажа, што дуб — ахова ўсяго народа. І Далібор верыць яму, бо бачыць, як гараць вочы ў літоўцаў, якія прасветленыя ў іх твары. Літовец ніколі не ссячэ дуб. Лепш руку сабе адсячэ ці нагу. А ў Разанскім праваслаўным княстве (ведае Далібор) дубы ссякаюць, але і там дуб — ахова народа. Ратуючыся ад татарскай конніцы, разанцы ссякаюць цэлыя дубровы, кронамі кладуць іх на поўдзень, і ўстае ў голым стэпе, палохае ашаломленых стэпавікоў непраходная і непраезная рагатая сцяна.

Далібор нахіліўся і ў абляцелай дубовай лістоце паміж мноства жалудоў убачыў жолуд, які паспеў ужо прарасці. Моцным белым карэньчыкам, што быў падобны на крывульку, жолуд намацаў зямлю. Ягоныя ружовыя тоўстыя семядолі рассунуліся, расчыніліся, і на белы свет асцярожна зірнула маленькая почачка. Жолуду яшчэ трэба перазімаваць зіму, і калі не закасцянее ён ад марозу, то будучай вясною шпарка пойдзе ў рост. Але колькі неспадзяванак чакае ягонага сынка.

— Бачыў нашы святыя дубы, княжыч? — задаволена спытаў Міндоўг. — У іх — моц Літвы. Клянуся багам, што я ўзніму Літву на такую вышыню, аб якой і не сніцца маім ворагам. Вучаць мудрацы: ні ўва што надта не ўлюбляйся, бо разлюбліваць давядзецца. Ведаю, як цяжка гэта і балюча — разлюбліваць. Разлюбіў — быццам нож у жывую рану ўсадзіў. Але я люблю Літву і хачу, каб яна была маёй.

Побач з узрушаным кунігасам ціхмяна стаяў Казлейка, «самы верны Казлейка», як казаў пра яго Міндоўг, асабліва калі быў у добрым настроі. Гэтага чалавечка Далібор адразу запрыкмеціў, вылучыў з соцень баяр і слуг, што роем віліся цэлы дзень каля варуцкага ўладара. Невядома толькі, чым займаўся ўсяісны Казлейка. Як ехалі ў свяшчэнны лес, быў ён за фурмана, потым рыхтаваў з кухарамі абед, спрытна падтрымаў пад локцік Міндоўга, калі той паслізнуўся на мокрай лясной траве. Захацеў кунігас, прапарыўшыся ў дарозе, папіць, і Казлейка паднёс яму сінюю карчажку з нейкім пітвом.

— Хто гэты чалавек? — спытаў Далібор у віславусага немаладога баярына, паказаўшы вачамі на Казлейку.

Баярын спачатку не зразумеў.

— Хто ён? — дапытваўся Далібор. — Баярын? Цівун? Або, можа, ён загадвае княжымі ловамі?

Віславусы літовец нарэшце здагадаўся, чаго ад яго хочуць. Рашуча матлянуў галавою.

— Не, не баярын і не цівун. Ен — Казлейка. Другі баярын, больш смелы і больш гаваркі, сказаў:

— Ен з такіх, што, і ўніз падаючы, узлятаюць угору. Ен, калі глядзіць на што, кідае вачамі адразу ў абодва канцы. Раю табе, новагародскі княжыч, — не вадзіся з Казлейкам. Прываротным зеллем апаіў ён Міндоўга, і кунігас без яго кроку не ступіць. Гніда гнідаю, а вялікую ўладу мае. Хацелі прыдушыць у лесе, ды неяк пранюхаў, і за яго Міндоўг пяць харобрых баяр узяў за коўцік 24 .

24

Коўцік — кадык. Узяць за коўцік — павесіць.

Далібор па сваёй маладой цікаўнасці і гарачлівасці пачаў, як бы між іншым, разблытваць клубок жыцця гэтага незразумелага чалавека, асцярожна выпытваць пра яго. Той жа баярын расказаў, што ў час чарговай літоўскай замятні Казлейка, каб паказаць вернасць Міндоўгу, уласнаручна забіў роднага брата, адсечаную ж галаву кінуў у балота. «Чырвоным агнём усхапілася тады ўсё балота», — абурана гаварыў баярын, і ўсё ж, які ні быў адважны, прыцішваў, прыдушваў голас.

Ды, пэўна, не за тую нітку пацягнуў у клубку новагародскі княжыч, бо сам Міндоўг, хаваючы раздражнёнасць, сказаў яму:

— Княжыч Глеб, мяне не цікавяць і ніколі не цікавілі сядзельнічыя або пасцельнічыя твайго бацькі князя Ізяслава Васількавіча. Думаю я, што і мае бедныя слугі, якіх я кармлю і розуму навучаю, нікога не зацікавяць. Навошта нам, князям, пялёхкацца ў іхняй рабскай крыві?

Далібор як язык праглынуў. Потым ушчуваў сам сябе: «Дурню навука. Госць, дык гасцюй, а то захацеў на крывых санях пад'ехаць».

І вось пачалося доўгачаканае паляванне. Толькі самых верных, самых блізкіх людзей узяў з сабою ў тую халодную ветраную раніцу Міндоўг. Апрануліся як мага цяплей, узброіліся і пайшлі ў шэры мокры лес. Ен рос побач са свяшчэннай дубровай-алкаю. Тут таксама сям-там пракідваліся, вытыркаліся з багністай зямлі дубы, але былі яны лядашчымі хірлякамі ў параўнанні з волатамі, што раскашуюцца ў алцы.

Популярные книги

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ