Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Зусім не баючыся, не асцерагаючыся малазнаёмага чалавека, якім быў для яго Далібор, варуцкі княжыч выліваў з сэрца злосць і крыўду. Потым сказаў:

— І яшчэ адна злыбяда навалілася. Няма нашай Рамуне.

— Дзе ж яна? — уздрыгнуў Далібор.

— Ніхто не ведае. Мінулай ноччу, перад тым як напалі на Варуту, панесла яна ахвяру Пяркунасу. Яна і раней часта апраналася вайдэлоткай і разам з усімі вайдэлоткамі хадзіла да святога вогнішча. Наша Рамуне не такая, як іншыя дзяўчаты. Была не такая. Войшалк замоўк.

— Якая ж яна? — са шчымлівым трымценнем у сэрцы спытаў Далібор. Ен раптам

адчуў, што навіна, якую паведаміў варуцкі княжыч, балюча перахапіла дыханне. Прыгожая літоўка з чорна-зялёнымі вачамі і светлым попелам валасоў як бы прамільгнула перад ім.

— Задуменная была. Іншыя князёўны і баярскія дочкі, палец пакажы, хіхікаюць, ад смеху давяцца, а яна — не. Па лесе любіла хадзіць, па лузе. Вянкі прыгожыя пляла. Хрысту, праўда, не дужа малілася. Толькі калі маці прымусіць. Яна, як бацька, кунігас Міндоўг, да Крыве-Крывейты ездзіла, старую літоўскую веру шанавала. Мы з ёй, скажу табе праўду, княжыч, нават біліся калі-нікалі. Смешна: я, мужчына, брат, — і біўся са сваёй сястрой. А яна гордая была. Крыўды ніколі і нікому не спусціць. Ды што цяпер казаць?

Войшалк тужліва махнуў рукой.

— Пайду. Там маці плача.

Далібор застаўся адзін. Востры нечаканы сум, быццам халодны агонь, успыхнуў у самай глыбіні душы, і не было ад гэтага суму ратунку. Сэрца анямела ад крыўды на жыццё, якое насылае на людзей адну бяду за другой. Ляжыць у галавешках Варута… Цяпер вось — няма Рамуне… Дакуль будзе такое на белым свеце? Але тут цяжка што-небудзь надумаць. Сказана ж у святым пісанні: страх божы майце вышэй за ўсё.

Зноў успомніліся чорна-зялёныя вочы літоўскай князёўны, як бы выплылі з туману. Далібор раптам зразумеў: калі загіне або будзе згвалчана Рамуне, бязрадасным і непатрэбным, як спарахнелы лясны грыб, стане ягонае жыццё. Што ж рабіць? Ен зрабіў адзіна правільнае, што выпадала ў такім становішчы, — пайшоў да Міндоўга. Кунігас дапаможа разблытаць гэты жахлівы клубок. У думках ён маліўся Хрысту і Агню-Варажбіцічу, каб не адступіліся ад Рамуне і яго, Далібора.

Міндоўг, падалося, чакаў новагародскага княжыча. Быў ён голы па пояс. Нязменны Казлейка націраў кунігасу хрыбетнік пахкай светла-карычневай маззю, якую чэрпаў срэбнай лыжачкай з рыфленага чырванашкельнага флакончыка. Аброслыя чорным воласам тлуставатыя кунігасавы грудзі перасякаў доўгі звілісты шрам.

— Гэта апошняя іхняя перамога, — убачыўшы Далібора, адразу ж загаварыў Міндоўг. — Апошні ўкус гадзюкі. Хоць ён баліць, але ён не смяртэльны. Да мяне ўжо ідуць верныя мне войскі. За мяне Новагародак.

— Новагародак за цябе, кунігас, — пацвердзіў Далібор.

Гэта яшчэ больш натхніла Міндоўга.

— Пад маімі сцягамі збярэцца ўся Літва. І ніхто не асмеліцца ўзняць руку на святы дуб.

«Жэрнас, пакуль ты кажаш такія словы, узнімае лыч», — падумаў раптам Далібор і вельмі пільна паглядзеў на Казлейку, які аддана шчыраваў над кунігасавай спіною. Навошта, цікава, Казлейку гэты ненаедны дзік, гэты Жэрнас? Каб мець асалоду ад усведамлення, што нават са святыняю ён, здаецца, такі кволы і непрыкметны, можа рабіць усё, што толькі пажадае?

— Яны не любяць мяне, а я не люблю іх, — казаў між тым кунігас, маючы на ўвазе сваіх шматлікіх ворагаў.— Але за што іх любіць? І хіба можна любіць

пацука, павука? Хіба можна любіць вось гэтага агіднага здрадніка, які хацеў атруціць мяне з маёй сям'ёю і ўцячы да Даўспрунка?

Рэзкім узмахам рукі Міндоўг шкуматнуў за льняны шнурок, і адкрыўся вачам чацвёрты кут святліцы, які да гэтага быў завешаны шчыльным чорным полагам. Далібор убачыў яшчэ не старога светлавалосага чалавека ў парваным адзенні, з разбітым да крыві тварам. Чалавек стаяў на каленях. Рукі былі заломлены, заведзены за спіну і звязаны сырыцай. Даволі важкі клунак вісеў у няшчаснага на шыі, гнуў да зямлі галаву.

— Гедка. Мой былы баярын, — растлумачыў Міндоўг. — Хацеў, сабака, бегчы цераз балота, і пабег ужо, але схапілі.

Тут кунігас удзячна паглядзеў на Казлейку.

— А перад гэтым, як ліхадзей і апошні таць, наліў у княгінін кубак віна і ў тое віно ўсыпаў жменю атруты.

— Клянуся багамі, клянуся Пяркунасам, я не сыпаў,— загаварыў раптам Гедка, і голас быў даволі дзёрзкі, не пасаваўся з прыніжаным выглядам баярына, — не бачыў я ніякага кубка, ніколі не браў яго ў рукі. Навошта мне труціць княгіню? Я ўзяў толькі сваё срэбра.

— Вось гэта срэбра і пацягне цябе на балотнае дно, — сурова сказаў Міндоўг.

— Так мне наканавана, — уздыхнуў Гедка і адчайна-смела бліснуў вачамі.— Гэта ўсё твой Казлейка, твой шапатнік пляце сваю павуціну. Апамятайся, пакуль не позна, кунігас. Глянь наўкол сябе жывым вокам. Папомні мае словы: кроў ударыць з магіл ручаём, і сам ты захлынешся ў ёй.

Міндоўг маўчаў.

— Ах, Гедка, Гедка, бедны Гедка, — ціхім шкадобным голасам прамовіў Казлейка, закрываючы прыгожай, у форме кветкі накрыўкай чырванашкельны флакончык. — Як асмеліўся ты сваім брудным языком бэсціць таго, на каго не маеш права нават глянуць? — Міндоўг — адзін, а вас як камароў на балоце. Ты мог памерці зараз жа, з цэлай скураю. А памрэш толькі праз тры дні, і ўсе гэтыя тры дні і тры ночы будуць прасмажваць цябе на вуголлях. Ты сам абраў свой лёс.

Гедка, пачуўшы такое, глуха застагнаў, у роспачы матлянуў светлавалосай галавой.

— Кунігас, дзе твая дачка? Дзе Рамуне? — запытаў Далібор, калі яны засталіся адны.

— Ты, княжыч Глеб, чуў што-небудзь пра яе? — увесь устрапянуўся, аж засвяціўся Міндоўг.

Калі ж зразумеў, што Далібору нічога невядома пра лёс князёўны, маркотна ўздыхнуў, у трывожным одуме сашчаміў цяжкія рукі. Потым, павольна вымаўляючы словы, сказаў як бы самому сабе:

— Не прыляцела мая пчолка. І замоўк, заплюшчыўшы вочы.

Далібор глядзеў на кунігаса, на гэтага моцнага і адначасна слабага чалавека, на абветраную скуру шчок, на цёмную з рудоцінкай бараду, на загарэлыя чэпкія рукі («Ненавіджу мужоў з мяккімі рукамі!» — усклікнуў неяк Міндоўг), і супярэчлівымі пачуццямі напаўнялася душа. Кунігас, як помніць сябе, змагаецца за свае сцены, за сваю дзяржаву, але не праміне, калі надарыцца магчымасць, ухапіць чужое багацце. Ен жыве законам зямных уладароў і рыб: вялікія пажыраюць маленькіх.

— Не веру, што яна трапіла да іх у рукі,— раптам усхапіўся Міндоўг і пачаў ледзь не бегаць па святліцы. — Мая дачка разумная і хітрая, як лісіца. Яна затаілася ў пушчы, залезла ў якое-небудзь дупло і чакае мяне.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...