Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Трэба класціся спаць, — шумна ўзняўся з-за стала Даўспрунк. — Пі, еш, цалуй жанчыну, стой на галаве, а спаць усё роўна трэба.

Далібору паслалі мядзведжыя шкуры ў Міндоўгавым нумасе. Тут яшчэ вісела калыска малога Руклюса. Тыя, што ўцяклі з Варуты, не паспелі, не змаглі ўзяць яе з сабой. Тыя ж, хто сёння гаспадарыў у горадзе, пэўна, яшчэ не дадумаліся, што з ёй рабіць. Так і вісела яна на срэбным круку, лёгенька пагойдваючыся. Далібор ляжаў, падклаўшы рукі пад галаву, і ўсё чамусьці думалася, што зараз у начной цішыні загрымяць рашучыя ўпэўненыя крокі, увойдзе Міндоўг, строга прыжмурыць вочы і грозна спытае: «Хто кратаў калыску майго сына?» Але ціха было ў Варуце. Не мог ведаць Далібор, слухаючы зацятае начное маўчанне,

што санцаваротаў дзесяць — пятнаццаць, не больш, засталося жыць гэтаму гораду, Міндоўгаваму гнязду, а потым назаўсёды пакінуць яго людзі, і ён заплыве пяском, зарасце хвашчом і лебядой, пакрыецца лесам. Толькі грыбы будуць купна сядзець там, дзе сядзелі грозныя воі.

Княжыч як бы плыў у густой цішыні, хоць не варушыў ніводным пальцам. Чорнае жарало ночы глядзела на яго праз вузкае акно нумаса. Гняла нейкая трывога, нейкі страх ліпеў на душы. Каб адагнаць гэту непатрэбшчыну, ён успамінаў Рамуне, яе чорна-зялёныя вочы, і адразу рабілася лягчэй і весялей. «Чаму я ўвесь час думаю пра Рамуне?» — падумаў ён, і ціхенька засмяяўся, і ў самым патаемным куточку сваёй душы знайшоў адказ на пытанне.

З нянавісцю глянула яна на яго сёння. Сярдзіта і разгублена ўспыхнулі вочы, быццам убачыла нешта дужа агіднае, жахлівае, такое, на чым людзям, калі яны жывыя людзі, ні на міг нельга спыняць вока. Далібору добра знаёма такое адчуванне. Аднойчы, калі ён быў зусім яшчэ зялепушкам, калі трава каля новагародскага вала дасягала яму да падбароддзя, надворны халоп Анісім паклікаў яго да сябе і прапанаваў: «Хочаш, малы княжыч, каб я паказаў табе дзірачку ў цераме, адкуль ноччу дамавічок вылазіць?» — «Хачу, — радасна адказаў Далібор. — А дамавік страшны?» — «Не. Ен падобны на белага катка, што заўсёды круціцца каля кухаркі Маланні, калі яна гаршкі ў печ ставіць». Катка Далібор ведаў — мяккі, пушысты, з прыгожым выгінастым хвастом. Яны пайшлі ў церам, і ў адной са святліц-баковачак Анісім, адсунуўшы ад сцяны стары стол, паказаў дзірку ў дубовай падлозе. «Вось яна. Калі хочаш убачыць дамавічка, сядзь каля яе ціхенька і не зварухніся — чакай». Доўга пільнаваў дамавічка Далібор, ужо нават вочы пачалі зліпацца. А калі, перад тым як пайсці, апошні раз захацеў глянуць у таемную дзірачку і схіліўся да самай падлогі, вочы ў вочы, твар у твар, нос у нос сутыкнуўся з вялізным старым пацуком. Нейкае імгненне яны анямела глядзелі адзін на аднаго: малы Далібор і пасівелы чырванавокі пацук. Тыя жах і агіда засталіся на ўсё жыццё.

«Так і яна на мяне сёння глянула», — з пакутаю думаў княжыч. Сэрца, здавалася, выкочваецца з грудзей.

Ен устаў, падышоў, наткнуўшыся ў цемры на калыску Руклюса, да акна. Мёртвая ноч камянела наўкол. Княжыч як бы растварыўся ў трывожнай ліпучай цішыні.

Самы раз цяпер было б заснуць пасля хапатлівага цяжкага дня. Днём чалавечая галава, ягоны мозг узбунтаваныя, нібы вада пад ветрам. Ноччу супакойваюцца, і, як зіхоткія яркія каменьчыкі на дне спакойнай ракі, чалавеку бачацца сны. Але Далібор не мог заснуць. Ен стаяў каля цёмнага акна. Ен чакаў.

І вось пачулася вельмі ціхае асцярожнае шкрабанне ў дзверы. Так мог шархацець мяккакрылы начны матылёк або вецер, які ўблытаўся ў густую траву. Ды новагародскі княжыч, з палёгкай уздыхнуўшы, узяўшыся за рукаяць мяча, што ўжо вісеў на поясе, бясшумна падкраўся да дзвярэй, прыпаў да іх вухам, прыслухаўся.

— Хто? — ціхім голасам спытаў нарэшце.

— Вель, — прашалясцела знадворку.

Далібор, амаль не дыхаючы, зняў цяжкую дубовую завалу, выйшаў з нумаса, прыгнуўшыся, пашыбаваў за дружыннікам Велем. Было яшчэ даволі цёмна. Але ўжо пачыналася раніца, бо на самым небасхіле бачыліся ўсё часцей і часцей кароткія яркія промільгі.

Каля спаленай варуцкай брамы княжыча ўжо чакала маўклівая дружына. Капыты ў коней былі абгорнуты кавалкамі палатна і клубкамі моху.

— Войшалк тут? — нягучна спытаў Далібор.

— Тут, — адказалі са змроку.

Адчуваючы,

як перасыхае ў горле, ён спытаў яшчэ цішэй:

— А князёўна Рамуне?

— Тут, — адказалі яму.

Вель падвёў княжычу каня. З радасным сэрцам сеў Далібор у сядло. Конь, пазнаўшы гаспадара, засумаваўшы па ім, спрабаваў заржаць. Але Далібор адной рукой нацягнуў повад, а другой ласкава і адначасова строга абшчапіў конскую пашчу. Гарачае паветра з трапятлівых конскіх ноздраў пеканула ў далонь.

Чатырох літоўскіх вояў-дазорцаў, якія ахоўвалі браму, звязалі, заткнулі ім раты і доўгай смаляной бічоўкаю прыкруцілі да святога, абцалаванага нядаўнім пажарам, дуба. Трэба было рабіць усё як мага бясшумней. Асцярожна пайшлі ў едкі ранішні туман коні. І ўсё ж, як ні стараліся, поўнай цішыні не было. Далібораў конь разбудзіў, успароў з гнязда велізарнага глушца. Той залопаў усім сваім пер'ем, ірвануўся крылатым пудкім ценем нізка над зямлёй. Коні спалохана захраплі.

— Пайшлі! — крыкнуў ваявода Хвал, і ўсе, як адзін чалавек, прышпорылі коней, далі волю конскім нагам. Здавалася, конскі тупат і галасы дружыннікаў далятаюць да самых воблакаў, што чыстым перламутрам ззялі над цёмнай зямлёй. Адна думка была ў кожнага — толькі ад'ехаць далей ад Варуты, толькі б не села на хвост пагоня.

Кіраваліся ў бок Новагародка. Цяжка даводзілася коням, але іх не шкадавалі. Потым, калі скончыцца гэты шалёны бег, калі расправіць светлыя крылы новы дзень, на лугах сваёй радзімы адпачнеш, здарожаны конь.

Ускочылі на лясістую выспу. Туманам было заліта ўсё ўнізе, як малаком.

— Пагоня, — азірнуўшыся назад, сказаў Вель. Далібор выхапіў з похваў меч. Лязо было ў светлай ранішняй расе. «Як там Рамуне? — адразу ж занепакоіўся новагародскі княжыч. — Толькі б не адстала». Ды ён не ўбачыў юную літоўку. Затое прыкладна за вярсту ад сябе ён убачыў конную лаву яе супляменнікаў. Яны крычалі, размахвалі мячамі, сякерамі і яркімі паходнямі.

— Не дагоняць. Коні ў іх карузлікі,— упэўнена сказаў Бель.

Праз некаторы час большая частка літоўцаў спынілася. Яны пачалі разварочваць коней. Толькі чалавек трыццаць з вялікай ярасцю працягвалі пагоню. Гэта быў гарачы Эдзівід і ягоныя сябрукі. Эдзівід пакляўся, што памрэ, але верне назад Рамуне. Ен, шалеючы, біў каня і крычаў:

— Войшалк! Палахлівы Міндоўгаў сын! Спыніся! Я хачу, каб ты паспытаў, які салодкі мой меч!

Тут і там выглядваў Далібор Войшалка з Рамуне і пакуль што не знаходзіў. Цяжка было на поўным лёце каня ў густым кустоўі разгледзець чалавечы твар. Мокрыя галіны лупцавалі, шлёгалі па твары, і ён, як усе, імчаўся, заплюшчыўшы вочы, бо можна было вярнуцца ў Новагародак бязвокім.

Нарэшце вырваліся на травяністую пустку, якая была ўсцяж засыпана слізкімі ад расы, дробнымі камянямі. Конскія капыты зашчоўкалі па гэтых камянях. І тут адзін з коней грузна спатыкнуўся, падламаўшы нагу. Светлавалосы хударлявы вершнік цераз галаву кульнуўся з яго.

— Рамуне! — закрычаў Далібор.

Сэрцам ён адчуў, здагадаўся, што гэта з ёй здарылася бяда. Ен прытрымаў, развярнуў свайго каня, памчаўся да яе. І ўбачыў Войшалка. Варуцкі княжыч ужо саскочыў на зямлю, трымаў сястру на руках. Вочы ў яе былі заплюшчаны. З цяжкасцю яна расплюшчыла, разляпіла іх, убачыла брата з Даліборам і вінавата ўсміхнулася.

— Дзе мой конь? — спытала яна.

Конь ляжаў побач. Пачуўшы голас гаспадыні, жалобна заржаў, спрабаваў узняцца, але не змог.

— Адбегаўся, — сказаў Войшалк.

На вачах у Рамуне нагарнуліся слёзы. Але яна, пасаромеўшыся Далібора, змахнула іх кулачком.

Пагоня тым часам наблізілася. Ужо быў відзён заліты гневам і потам твар Эдзівіда. Новагародскія дружыннікі, прамчаўшыся з паўсотні сажняў, заўважылі, што Далібор і Войшалк з Рамуне адсталі, і пачалі разварочваць коней.

— Войшалк! — як тур, крышыў на сваім шляху кустоўе, крычаў Эдзівід. — Пакаштуй майго салодкага мяча!

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2