Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Што з табою?

— Лесавік за нагу ўхапіў,— закочваючы вочы, млява адказаў Найдзён. Ад перапуду ён сеў на зямлю і стараўся не глядзець на сваю зашчэмленую дзвюма дубовымі дошкамі нагу, бо быў упэўнены, што яе трымаюць зубы лесавіка. Далібор са смехам абсек гнуткія арэхавыя пруткі, якімі ўпіраліся дошкі ступіцы. Халоп на адной назе рвануўся-паскакаў далей ад клятага месца. Усе, хто бачыў гэта, зарагаталі, закрычалі ўслед: «Ату яго! Ату!», але ваявода Хвал адразу ж павялічыў колькасць чатнікаў. Есць у лесе самаловы, значыць, недзе побач ёсць іхнія гаспадары. Найдзёну перавязалі нагу сухім чыстым мохам і белым кужалем, пасадзілі на каня, бо ісці не мог.

— Даруй мне, дурню, княжыч, — паныла прамовіў халоп, — цябе я павінен пільнаваць-даглядаць, а не ехаць на кані, як яловая калода.

— Кінуць бы цябе аднаго ў

пушчы, каб камары ўсю кроў выпілі, тады б ты вочы займеў, бачыў бы, куды нагу ставіш, — за Далібора жорстка адказаў Костка. Хлоп пабялеў, са страхам паглядзеў на яго.

На сухім грудзе пасярод густога лесу напаткалі мноства вялікіх і малых камянёў, якія стаялі і ляжалі асобнымі купкамі.

— Баярскія магілы, — праляцела між воямі. Далібор і раней бачыў такія камяні, калі разам з князем Ізяславам ездзіў у Веверэск.

— Які народ тут ляжыць? — спытаў ён у Косткі. Лях толькі паціснуў плячыма. Ніхто не ведаў гэтага.

Ведалі толькі, што самыя вялікія камяні стаяць у галаве і ў нагах у нябожчыкаў.

— За грахі пакараны ўсе гэтыя людзі,— упэўнена сказаў вой па імені Вель. — Гасцяваў я ў вотчыне баярына Яромы. Дык там возера ёсць, глыбокае, дна не ўбачыш. Гаварыў баярын, што раней на месцы возера была дужа багатая весь. Прыйшоў туды бог у вобліку старога жабрака і папрасіў, каб накармілі яго. Але ніхто не злітаваўся над старым, крошкі ніхто не кінуў. Толькі адна жанчына пашкадавала жабрака, дала яму паесці і яшчэ бохан хлеба на дарогу. Разгневаўся бог на ўсіх веснякоў, не шкада яму было іх ні капачкі. Шапнуў ён жанчыне: «Збірайся і хуценька сыходзь з вёскі, але, глядзі, не азірайся». Пайшла жанчына, ды ўжо каля самага лесу ўспомніла, што серп у хаце забылася, не сцярпела, глянула назад цераз плячук. І адразу на месцы весі вада раскінулася, возера забушавала, а сама жанчына валуном зрабілася. Жыхароў жа бог ператварыў у камяні і раскідаў на ўзгорку. І сёння яны там ляжаць, як вось гэтыя.

Вель наском скуранога бота тыцнуў абамшэлы камень.

— Як леў мясаедны карае шакалаў, так і Хрыстос пакараў недавяркаў,— выгукнуў Костка.

Усё глушэў лес. У некаторых месцах даводзілася мячамі і сякерамі прабіваць шчыліну ў непарушнай сцяне дзікага хмызу, каб мог прайсці конь. Воі стаміліся. Коні спуджана храплі. Пот выядаў вочы.

Але і ў гэтым, здавалася б, мёртвым гусцяжы пільны позірк мог заўважыць прысутнасць чалавека, які не аднойчы бываў тут, а можа, і зараз сачыў за новагараджанамі, схаваўшыся зусім побач. Пад рэдкім промнем сонца, што часам прарываўся ў лес, успыхваў, блішчаў дасюль непрыкметны ліст. А можа, гэта цікуе насцярожанае чалавечае вока? Пра тое, што гэты лес абжыты людзьмі, даводзіў і самалоў, на які напароўся Найдзён, і камень над ручайком, з якога Далібор глынуў цурок вады. Ужо нагнуўшыся, княжыч убачыў у траве на самым беразе камень. На камені невядомай рукой былі выбіты след босай чалавечай нагі і конская падкова.

— Вось гэта лес, — здзіўлена-разгублена сказаў Далібору Костка. — І звер не пераскочыць, і птах не пераляціць.

Зусім кепска зрабілася новагародскай дружыне, калі ўсчалася непагадзь. Якая ўжо дарога была ў лесе, але дождж разбіў і яе. Падвязалі коням хвасты, каб меней пэцкаліся ў гразі. Дождж дужэў, ляцеў і ляцеў на лес. Глухі бясконцы шум палохаў людзей і коней.

На начлег ваявода Хвал прыпыніў дружыну ў негустым бярэзніку, які светлым акном пракінуўся між старых змрочных елак. Зашыпелі кволыя вогнішчы. Усё было мокрае, слізкае, як балотны вуж. У змроку ўбачылі, як грузна прайшоў непадалёку велізарнейшы зубр. Тры чалавекі маглі б умясціцца між ягоных рагоў. Ен соп, ламаў галлё, злаваў на людзей, што парушылі адзіноту, але падбегчы да вогнішчаў, раскідаць, растаптаць іх пабаяўся і знік за дрэвамі, як гара.

Найдзён дапамог Далібору распрануцца, пачаў сушыць над агнём адзенне, спачатку княжычава, потым сваё. Напялі пад густой елкай паходны скураны шацёр, заслалі зямлю веццем, лапнікам, а зверху паклалі ваўчыныя і мядзведжыя шкуры. Далібор, загарнуўшыся ў тоўстую ваўняную коўдру, чакаў, пакуль халоп прынясе смажаную тураву печань з малаком — любімую страву новагародскіх князёў. Потым разам з Косткам пачыталі вячэрнюю малітву, патушылі свечку, што, уторкнутая ў звярыны рог, цьмяна гарэла ля ўвахода ў шацёр. Лях пайшоў спаць у буданок, дзе павінен быў начлежыць і Найдзён. Далібор стомлена расцягнуўся на цёплых шкурах і раптам

спіной адчуў нешта цвёрдае, круглае. Уздрыгнула сэрца. Ен хуценька ўсхапіўся, потым апусціўся на калені, пачаў у змроку абедзвюма растапыранымі далонямі асцярожна абмацваць сваё ложа. І адразу ж знайшоў тое, што шукаў. Яшчэ не бачачы рэч, якую трымаў у руцэ, княжыч ужо ведаў, што гэта жолуд. Зноў таемны жалезны жолуд! Спачатку хацеў паклікаць Найдзёна і загадаць, каб той запаліў свечку, але перадумаў. Бясшумна падкраўся да чырвоных вуголляў вогнішча, пачаў разглядваць знаходку. Гэты жолуд быў як брат таго, першага. Такі ж старанна адштукаваны, з прыгожай шапачкай-капялюшыкам. Цьмяна блішчаў ён у паўзмроку і, здавалася, халадзіў далонь. Хто ж падклаў яго? Найдзён? Костка? Навошта падклаў? Ва ўсім павінен быць сэнс. Дзеля чаго ж гэтыя загадкавыя жалуды ідуць следам за ім, Даліборам? Княжыч з раптоўнай яраснай злосцю размахнуўся, хацеў шпурнуць жолуд у цёмны начны лес, але ўжо на самым узлёце рукі нейкая сіла астудзіла, прытрымала. Ен уздыхнуў, пайшоў у роздуме да шатра, лёг. Гэты жолуд, вядома ж, абярог, ахоўнік чалавечы, нехта хоча ўратаваць яго, княжыча, ад злыбяды. На першы жолуд ён не звярнуў увагі, і вось з'явіўся другі. Выкіне гэты — падкладуць трэці… Абярогі трэба насіць на грудзях, ля сэрца, але Далібор не паганец, і на грудзях у яго хрысціянскі крыж. У цемры адшукаў княжыч сваю шырокую паходную дзягу, упрыгожаную наборнымі залатымі і срэбнымі бляшкамі, адшпіліў капшук для трута і крэсіва, запіхнуў жолуд туды.

Раніцай зноў рушылі ў дарогу. Праз нейкі час Найдзён паклікаў Далібора:

— Княжыч!

Далібор пад'ехаў на кані, убачыў, што халоп з прасветленым тварам, прыгнуўшыся, стаіць над вялізным мурашнікам.

— Што табе? — строга запытаў Далібор.

— Глядзі сюды, — прыцішыў голас Найдзён і яшчэ ніжэй схіліўся над жоўта-бурай гурбой мурахавіння. Дзіўнае з'явішча ўбачыў княжыч. Дзесяткі, сотні мурашак выпаўзалі з дзірачак-ходзікаў, і ва ўсіх на спіне былі крылы. Вось гэты светлакрылы рой пырхнуў з мурашніка, паляцеў.

— Раз на сонцаварот і мурашка бывае крылатая, — задаволена сказаў халоп, праводзячы позіркам бясшумны рой, потым растлумачыў Далібору: — Гэта мурашыныя князі і княгіні. Апусцяцца дзе-небудзь на зямлю, адгрызуць не патрэбныя болей крылы, выкапаюць ямкі і пакладуць туды першыя яйкі. Глядзіш, новы мурашнік, новы горад вырас. Раз на сонцаварот і мурашка бывае крылатая, — зноў з нейкай радасцю паўтарыў ён.

Далібор пільна паглядзеў на халопа і раптам уявіў, як няўклюдны, але крылаты Найдзён ляціць над лесам, над полем, над морам, ляціць, аддаляючыся ад яго, княжыча. «Паляцеў бы і нават не азірнуўся», — са злосцю падумаў княжыч і загадаў халопу:

— Едзь за мною і нікуды не сунь свой нос.

Скончыліся адгор'і Новагародскага ўзвышша, пайшла лясістая раўніна. Стаялі доўгія спякотныя дні. Прахалодныя ж ночы былі кароткія, на дзве салаўіныя песні. Вось-вось павінна была быць рака Рута. Недзе тут у сваім горадзе сядзеў Міндоўг. Далібору не цярпелася ўбачыць грознага літоўскага кунігаса.

— Хутчэй, — пачаў падганяць ён ваяводу Хвала.

— Не трэба бегчы паперадзе сваіх коней, — строга і цвёрда адказаў ваявода і кусануў жаўтлявы вус, што азначала вялікую незадаволенасць.

— Але Костка кажа, што нам трэба рухацца як мага хутчэй, бо можам не заспець Міндоўга ў Варуце.

— Костка? — перапытаў Хвал і, нядобра ўсміхнуўшыся, выдыхнуў: — Па чым распазнаюць ляха? На чэраве вісіць бляха.

Злы быў ваявода на Костку, бо бачыў, што вялікую ласку і міласць мае той ад князя Ізяслава Новагародскага. Далібор хацеў гнеўным словам асадзіць наравістага ваяводу, але ў гэты самы час некалькі вояў схапілі свае лукі і з крыкам «Зязюля!» навялі іх на густалапую вельмі высокую елку. Далібор яшчэ нічога не паспеў сцяміць, як з елкі, ломячы голле, гоцнуўся на зямлю дужы светлавалосы юнак. Ен адразу ж усхапіўся на ногі, хацеў ірвануць дубіну-мачугу, якая на скураной пятлі вісела за правым плечуком. Але яму заламалі рукі, адабралі мачугу, і ён толькі часта дыхаў. Вядома ж, гэта быў літовец. Мажны, шыракаплечы, з прамым тонкім носам, як амаль ва ўсіх ягоных аднародцаў. На ім была белая льняная кашуля з доўгімі рукавамі, якую літоўцы называюць маршкіняй. Кашулю падпяразваў вузкі скураны рэмень, акаваны бронзавымі бляшкамі. Пэўна, каб лаўчэй залезці на дрэва, літовец быў басанож, скураныя ж боты з высокімі халявамі перакінуў, звязаўшы вяроўчынай, цераз плячо.

Поделиться:
Популярные книги

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Новая Инквизиция 2

Злобин Михаил
2. Новая инквизиция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новая Инквизиция 2

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие