Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

— Але, — дадаў ён, — калі вы паспрабуеце ўцякаць, вас пры першай жа спробе прыстрэляць без усякай літасці.

Яны абяцалі цярпліва пераносіць сваё зняволенне і горача дзякавалі за тое, што іх не пакінулі без ежы і святла.

З астатнімі чатырма палоннымі абышліся не так строга. Праўда, двух мы да часу пакінулі звязанымі, таму што капітан не мог паручыцца за іх, а двух я нават узяў на службу па асобай рэкамендацыі капітана. Абодва яны прысягнулі, што будуць служыць мне шчыра і аддана.

Такім чынам, калі лічыць гэтых двух матросаў

і капітана з яго двума таварышамі, нас было зараз сямёра добра ўзброеных людзей, і я не сумняваўся, што мы без цяжкасці справімся з тымі дзесяццю малайцамі, якія павінны былі зараз прыехаць. Тым больш што сярод іх, паводле слоў капітана, былі сумленныя людзі, якіх, як ён сцвярджаў, нам будзе няцяжка перацягнуць на свой бок.

Падышоўшы да выспы на тым месцы, дзе стаяў іх баркас, матросы прычалілі, выйшлі са шлюпкі і выцягнулі яе на бераг. Гэтаму я быў вельмі рады, бо, прызнацца, баяўся, што яны з абачлівасці стануць на якар, не даходзячы да берага, і што два ці тры матросы застануцца пільнаваць шлюпку, — і тады мы не здолелі б яе захапіць.

Выйшаўшы на бераг, яны перш за ўсё кінуліся да свайго баркаса.

Няцяжка сабе ўявіць іх здзіўленне, калі яны ўбачылі, што ўсе снасці з яго і ўвесь груз зніклі, а ў днішчы чарнее вялізная дзірка.

Яны стаўпіліся вакол баркаса і доўга абмяркоўвалі між сабою, як магло здарыцца з іх лодкаю такое няшчасце, а потым узяліся моцна крычаць, клікаць сваіх таварышаў. Але ніхто не адклікнуўся.

Тады яны сталі ў кружок і далі залп з усіх сваіх стрэльбаў. Лясное рэха падхапіла іх стрэл і паўтарыла яго некалькі разоў. Але і гэта нічога не дало: тыя, што сядзелі ў пячоры, не маглі пачуць стрэлу; тыя ж, што былі з намі, хоць і чулі, але не адважыліся абазвацца.

Між тым піраты, упэўніўшыся, што ўсе іх заклікі застаюцца без адказу, страшэнна перапалохаліся і вырашылі адразу ж вярнуцца да сябе на карабель і паведаміць астатнім, што ў баркасе прабіта дно, а людзі, якія прыплылі на выспу, забітыя, таму што інакш яны абавязкова адгукнуліся б.

Капітан, які да гэтага часу ўсё яшчэ спадзяваўся, што мы здолеем захапіць карабель, цяпер канчаткова страціў надзею.

— Усё прапала! — сказаў ён панура. — Як толькі на караблі даведаюцца, што матросы, якія прыплылі на выспу, зніклі, новы капітан аддасць загад зняцца з якара, і тады бывай, мой карабель!

Аднак хутка адбылася падзея, якая яшчэ болей напалохала капітана.

Не прайшло і дзесяці хвілін, як мы ўбачылі, што шлюпка, якая адчаліла ад берага, раптам павярнула назад і зноў накіроўваецца да нашай выспы. Напэўна, па дарозе матросы параіліся між сабою, і ў іх з'явіўся нейкі другі план.

Мы моўчкі сачылі за імі.

Прычаліўшы да берага, яны пакінулі ў шлюпцы трох чалавек, а астатнія сямёра ўзбеглі ўверх па гарыстым схіле і накіраваліся ў глыбіню выспы — відаць, шукаць таварышаў. Гэта моцна ўстрывожыла нас.

Калі нам нават пашанцуе захапіць семярых, якія выйшлі на бераг, наша перамога будзе

дарэмная, бо мы не дагонім шлюпку, на якой засталіся трое астатніх. А тыя, вярнуўшыся на карабель, раскажуць таварышам пра тое няшчасце, якое здарылася на выспе, карабель адразу ж знімецца з якара, і мы страцім яго назаўсёды.

Што было рабіць? Нам не заставалася нічога іншага, як цярпліва чакаць, чым усё гэта скончыцца. Пасля таго як сямёра матросаў выйшлі на бераг, шлюпка з трыма астатнімі адышла даволі далёка ад берага і стала на якар, так што мы пазбавіліся магчымасці захапіць яе і схаваць.

Тыя, што выйшлі на бераг, відаць, вырашылі не разыходзіцца. Яны ішлі адзін пры адным і пачалі падымацца на гару, пад якою знаходзіўся мой дом. Мы бачылі іх добра, яны ж не маглі нас бачыць. Мы былі б вельмі рады, калі б яны падышлі да нас бліжэй і каб мы маглі стрэліць у іх.

Мы спадзяваліся, што яны накіруюцца да супрацьлеглага берага выспы, таму што, пакуль яны заставаліся на гэтым яе баку, мы не здолелі б пакінуць нашу крэпасць. Але, дабраўшыся да вяршыні гары, адкуль відаць была ўся паўночна-ўсходняя частка выспы, яе лясы і даліны, яны спыніліся і зноў пачалі моцна крычаць.

Нарэшце, не дачакаўшыся адказу і, напэўна, баючыся аддаляцца ад берага, яны селі пад дрэвам і пачалі раіцца.

Добра было б, калі б яны леглі і заснулі, як тыя, што прыехалі раніцой; тады мы хутка здолелі б з імі расправіцца.

Але яны і не думалі спаць. Яны адчувалі, што на выспе адбываецца штосьці нядобрае, і вырашылі трымацца асцярожна, хоць і не ведалі, якая небяспека ім пагражае і адкуль яна можа прыйсці.

Убачыўшы, што яны раяцца, капітан выказаў адну, вельмі вартую ўвагі, думку.

— Зусім магчыма, — сказаў ён, — што яны на сваім вайсковым савеце вырашаць яшчэ раз падаць сігнал загінуўшым таварышам і ўсе адразу стрэляць. Тут бы нам і кінуцца на іх, пакуль іх стрэльбы будуць разраджаныя. Тады ім нічога больш не застанецца, як здацца, і ўсё абыдзецца без кровапраліцця.

План, па-мойму, быў някепскі, але для таго, каб яго ажыццявіць, нам неабходна было быць на вельмі блізкай адлегласці ад ворагаў. Бо мы ж павінны былі кінуцца на іх у тую самую хвіліну, як яны дадуць залп. Але яны знаходзіліся ад нас так далёка, што не магло быць і думкі пра раптоўны напад на іх.

Ды яны і не стралялі.

Мы не ведалі, на што рашыцца.

Нарэшце я сказаў:

— Па-мойму, да наступлення ночы нам няма чаго рабіць. А ўначы, калі гэтыя сямёра не вернуцца ў лодку, мы зможам непрыкметна прабрацца да мора і завабіць якой-небудзь хітрасцю тых траіх, што засталіся ў лодцы.

Мы доўга сядзелі ў засадзе і з нецярпеннем чакалі, калі ж піраты крануцца з месца. Нам здавалася, што іх нарадзе не будзе канца.

Раптам яны адразу ўсхапіліся і накіраваліся проста да мора. Напэўна, ім здалося, што заставацца на выспе небяспечна, і яны вырашылі вярнуцца на карабель, пакінуўшы шукаць сваіх таварышаў.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2