Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Цяпер, калі ён падрабязна даведаўся пра маё жыццё на бязлюднай выспе, я запрасіў яго самога і яго спадарожнікаў да сябе ў крэпасць, куды мы зайшлі маім звычайным шляхам — па прыстаўных лесках. Я прапанаваў сваім гасцям добрую вячэру, а затым паказаў ім усю сваю хатнюю гаспадарку з усімі прыдуманымі мною за многія-многія гады мае адзіноты прыстасаваннямі.

Усё, што гэтыя людзі тут убачылі, здалося ім цудам. Усё, што я расказаў ім пра сябе, яны слухалі як чароўную казку. Але больш за ўсё іх уразілі збудаваныя мною ўмацаванні і тое, як хітра схавана было ў гушчары лесу маё жытло. Паколькі дрэвы тут растуць куды хутчэй, чым у Ангельшчыне, мой гай за дваццаць год ператварыўся ў дрымучы лес. Дабрацца да майго дома было магчыма толькі па вузкай пакручастай сцяжынцы, якую я пакінуў, калі садзіў дрэвы.

Я растлумачыў капітану, што гэта крэпасць — галоўная мая рэзідэнцыя [22] , але, як і падабае каралю, у мяне ў далечыні ад сталіцы ёсць летні палац, які зрэдку я таксама наведваю.

— Я, вядома, з ахвотай пакажу яго вам, — сказаў я, — але цяпер у нас ёсць больш важная справа: трэба падумаць, як адабраць у ворагаў ваш карабель.

— Розуму не прыкладу, што нам рабіць, — сказаў капітан. — На караблі яшчэ засталося дваццаць шэсць чалавек. Усе яны ўдзельнікі бунту, гэта значыць такога злачынства, за якое, паводле нашых законаў, адна кара — смерць. Піратам добра вядома, што, калі яны здадуцца нам, іх адразу ж, як толькі мы вернемся ў Ангельшчыну, сустрэне шыбеніца. І таму што губляць ім няма чаго, бараніцца яны будуць адчайна. А пры такіх умовах нам, з нашымі слабымі сіламі, немагчыма пачынаць з імі бойку.

22

Рэзідэнцыя — местазнаходжанне кіраўніка дзяржавы. Тут гэта слова ўжыта жартам.

Я задумаўся. Словы капітана здаліся мне пераканаўчымі. Трэба было як мага хутчэй прыдумаць які-небудзь рашучы план. Цягнуць і марудзіць не было калі: з карабля магла з'явіцца новая шайка піратаў і перарэзаць усіх нас. Лепей за ўсё было б завабіць іх у пастку хітрасцю і напасці на іх знянацку. Але як гэта зрабіць? З хвіліны на хвіліну яны маглі з'явіцца тут.

— Напэўна, — сказаў я капітану, — там на караблі пачалі ўжо непакоіцца, чаму так доўга не вяртаецца лодка. Хутка яны захочуць даведацца, што здарылася з матросамі, якія паехалі на бераг, і пашлюць да нас другую лодку. На гэты раз у лодцы прыедуць узброеныя людзі, і тады мы не справімся з імі.

Капітан згадзіўся са мною.

— Перш за ўсё, — гаварыў я далей, — мы павінны паклапаціцца пра тое, каб бандыты не здолелі адвезці свой баркас назад, а таму трэба зрабіць яго непрыгодным для плавання, гэта значыць прадзіравіць яго дно.

Мы зараз жа заспяшаліся да баркаса. Гэта была вялізная лодка з крутымі бартамі. У баркасе аказалася многа рознага дабра. Мы знайшлі там сякую-такую зброю, парахаўніцу, дзве бутэлькі — адну з гарэлкай, другую з ромам, некалькі сухароў, вялікі дроб цукру (фунтаў пяць ці шэсць), загорнуты ў парусіну. Усё гэта было мне вельмі дарэчы, — асабліва гарэлка і цукар: ні таго, ні другога я не спытваў ужо шмат гадоў.

Склаўшы ўвесь гэты груз на беразе і прыхапіўшы з сабою вёслы, мачту, ветразь і руль, мы прабілі ў дне баркаса вялікую дзірку. Такім чынам, калі б ворагі аказаліся мацнейшымі за нас і нам не ўдалося б з імі справіцца, іх баркас усё роўна застаўся б у нашых руках, і, шчыра кажучы, на гэта я разлічваў больш за ўсё.

Прызнаюся, я не вельмі верыў, што нам пашанцуе адабраць у піратаў карабель. «Але няхай яны пакінуць нам баркас, — думаў я сам сабе. — Адрамантаваць яго няцяжка, а на такім судне я лёгка дабяруся да Падветраных выспаў [23] .

23

Падветраныя выспы — выспы ў Вест-Індыі, на паўночным усходзе Карыбскага мора.

Па дарозе магу нават наведаць майго гішпанца і яго суайчыннікаў, якія пакутуюць у дзікуноў».

Пасля таго як агульнымі намаганнямі мы ўсцягнулі баркас на такое высокае месца, куды не дасягае прыліў, мы прыселі адпачыць і параіцца, што ж нам рабіць далей.

Раптам з карабля мы пачулі гарматны стрэл. На караблі замахалі сцягам. Гэта, відаць, быў сігнал баркасу.

Крыху пазней грымнула яшчэ некалькі стрэлаў, сцягам махалі, не перастаючы, але ўсе гэтыя сігналы заставаліся без адказу: баркас не рухаўся з месца. Нарэшце з карабля спусцілі шлюпку (усё гэта нам было добра відаць у падзорную трубу). Шлюпка накіравалася да берага, і, калі яна падышла бліжэй, мы ўбачылі, што ў ёй не менш дзесяці чалавек, узброеных стрэльбамі.

Ад карабля да берага было каля шасці міляў, так што мы маглі разгледзець людзей, якія сядзелі ў шлюпцы. Нам відны былі нават іх твары: цячэннем шлюпку аднесла крыху на ўсход ад таго месца, куды прычаліў баркас, а веслярам, відаць, хацелася прычаліць абавязкова да гэтага месца, і таму некаторы час ім давялося ісці ўздоўж берага, непадалёку ад нас. Тады вось мы і змаглі добра разгледзець іх. Капітан пазнаваў кожнага і паведамляў мне пра кожнага сваю думку.

Па яго словах, між імі знаходзілася тры вельмі сумленныя матросы; ён быў упэўнены, што іх падбухторылі супроць іх волі, пад пагрозай расправы, але затое боцман і ўсе астатнія — закончаныя бандыты і нягоднікі.

— Баюся, што з імі мы не справімся, — дадаў капітан. — Усё гэта адчайны народ, а цяпер, калі яны яшчэ даведаюцца, што мы і супраціўляемся, яны нас не памілуюць. Страшна падумаць, што яны з намі зробяць!

Я ўсміхнуўся і адказаў яму:

— Чаму вы гаворыце з такім страхам? Хіба мы маем права на страх? Што б ні чакала нас потым, усё будзе лепей нашага цяперашняга жыцця, і, такім чынам, любы выхад з гэтага становішча — нават смерць — мы павінны лічыць выратаваннем. Успомніце толькі пра тое, што я перажыў тут у адзіноце. Вы думаеце, лёгка дваццаць сем год пражыць, адрэзаным ад свету? Няўжо вы не лічыце, што варта рызыкнуць жыццём дзеля свабоды? Не, — гаварыў я, — небяспека не спыніць мяне. Мяне турбуе іншае.

— Што? — спытаў ён.

— Ды тое, што, як вы кажаце, сярод гэтых людзей ёсць тры ці чатыры сумленныя матросы, якіх мы павінны выратаваць. Калі б яны ўсе былі бандытамі, я ні хвіліны не сумняваўся б, што маю права знішчыць іх усіх. А ў тым, што мы з імі расправімся, я зусім упэўнены, таму што кожны, хто ступіць на гэту выспу, трапіць да нас і ад нас будзе залежаць, забіць яго ці дараваць яму жыццё.

Я гаварыў гучна, і твар у мяне быў вясёлы. Мая ўпэўненасць у перамогу перадалася і капітану, і мы горача ўзяліся за справу.

Яшчэ раней, калі з карабля пачалі спускаць шлюпку, мы паклапаціліся пра тое, каб схаваць нашых палонных як мага далей. Двух, якія капітану здаваліся найбольш небяспечнымі, я адправіў пад канвоем Пятніцы і памочніка капітана ў пячору. З гэтае турмы ўцячы было нялёгка; нават калі б ім і ўдалося нейкім цудам пералезці цераз абедзве агароджы, яны заблудзіліся б у дрымучым лесе, які акружаў крэпасць. Сюды не маглі даляцець галасы іх хаўруснікаў, і адсюль немагчыма было ўгледзець, што адбываецца на выспе. Тут іх зноў звязалі, але Пятніца ўсё ж іх добра накарміў і запаліў ім у пячоры некалькі нашых самаробных свечак, а памочнік капітана аб'явіў ім, што, калі яны будуць паводзіць сябе ціха, праз дзень ці праз два ім вернуць волю.

Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Экспедиция

Павлов Игорь Васильевич
3. Танцы Мехаводов
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Экспедиция

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Дядя самых честных правил 4

Горбов Александр Михайлович
4. Дядя самых честных правил
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 4

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X