Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Тое неспадзяванае "мы", замiж расейцы, зьбiла генэрала з панталыку, i ён пачырванеў. Шмат хто з прысутных, ня тоячыся, зарагатаў. Ня ведама, што больш сьмяшыла: цi тое, што Польшчу "пачацьвярцiлi на тры няроўныя палавiны", ш тое, што пузаценькi афiцэр прыдзялiў сябе да расейцаў, распадзельнiкаў Польшчы.

Акрамя "пряжак", Пшэўлоцкi зьвяртаў цi не найбольшую ўвагу на салютаваньне. У базе сёмай дывiзii прыгадвалi iншае здарэньне, што магло адпавядаць праўдзе.

Пры армii была дапаможная жаночая служба, афiцыяльна ведамая як "Помоцнiча Служба Кобеца" (у скарочаньнi ПСК - пээска). Ад гэтых скаротаў усiх

жанчын пры войску ахрысьцiлi "пэсткамi". Пару сотняў было iх у Сан-Базыльё.

I вось, апавядаюць, выяжджае Пшэўлоцкi джыпам з абозу на шашу. Сьпераду шафёр, а ззаду, развалiўшыся на сядзеньнi, выставiўшы кругленькi жывоцiк, сам генэрал. Сьпераду джыпа, на самым цэнтральным месцы над радыятарам, хвалюецца ў ветры малы генэральскi сьцяжок. Высокi пасажыр, пагладжваючы жывоцiк, разглядаецца навокал.

Непадалёк за брамай абозу трапляе яму на вока маладая дзяўчына ў вайсковым адзеньнi. На вялiкае генэралава здзiўленьне, яна ня толькi не салютуе, але, здаецца, навет не спасьцерагае генэралавай машыны, анi пасажыра ў ёй.

– Стой, Збысю!
– загадвае шафёру генэрал.

Машына борзда затрымоўваецца, а Збысь узiраецца ў камандзера.

– Кранi машыну назад да гэнай "пэсткi", - паказвае зрокам афiцэр дзяўчыну, што засталася крокаў больш дваццацi ззаду.

Аўтамабiль едзе назад i затрымоўваеца каля "пэсткi".

На твары ў дзяўчыны зьяўляецца цень зацiкаўленьня. "Няўжо-ж ён вярнуўся, каб мяне ўзяць ды падвезьцi?" - думае, вiдаць, яна.

– Охотнiчко!
– пачынае высокiм тонам Пшэўлоцкi.

– Так ест, пане...

– Хадзi блiжэй!

Дзяўчына падыходзiць.

– Паглядзi сюды! Едзе генэральскае аўта, на перадзе фур-фур повева хоронгеўка i генэрал сядзiць, як бык... а охотнiчка для чэго не салютуе?

"Пэстка" зусiм анесьмялела й згубiла язык, асаблiва таму, што генэрал параўнаў сябе да быка.

Хутка па абозе Сан-Базыльё ды незадоўга й па цэлай армii пачалi "пэстак" дражнiць генэралам-быком. Iдзе, бывала, якi Ясё цi Здзiсё й сустрэне "пэстку".

Гэй, охотнiчко!
– гукне.
– Едзе аўта, хоронгеўка повева фур-фур, генэрал сядзiць, як бык, а охотнiчка што на гэта?

Да гэтага аматары анэкдотаў дабаўлялi часьценька зусiм няцэнзурныя варыянты.

У першых тыднях 1945 году рота "цэнзусоўцаў", акрамя шматлiкiх вайсковых заняткаў, здавала экзамены, каб пацьвердзiць сярэднюю адукацыю. У суседняй вялiкай палатцы штодзённа зьяўлялiся сябры вайсковай школьнай камiсii.

Вiктар Караткевiч пад час экзаменаў зь лiтаратуры пахвалiўся, што польскай лiтаратуры ня ведае, адно беларускую. Настаўнiк адаслаў яго да мiзэрнага з выгляду, дробненькага, худога калегi.

– Раскажыце мне, што вы ведаеце аб "Пану Тадэвушу", - пачаў апытаньне новы экзаменатар.

– Я-ж казаў таму другому пану, што вучыўся ў беларускай гiмназii...

– Дык вы ведаеце беларускую лiтаратуру?

– Так.

– Дык раскажыце, што ведаеце пра Пранцiша Аляхновiча.

Караткевiч быў адным з вучняў Вiленскае Беларускае Гiмназii, што побач зь сяброўкай-гiмназiсткай нёс адзiн з дзесяткаў хаўтурных вянкоў за дамавiнай вялiкага беларускага мучанiка й драматурга, застрэленага бальшавiцкiм агентам зiмою 1944 году. Крышку зьдзiвiўся з такога пытаньня.

– Магу гаварыць па-беларуску?

– Калi ласка, - адказаў па-беларуску афiцэр. Пасьля выяўленьня сваiх ведаў аб творчым багажы Аляхновiча Караткевiч расказаў аб трагiчнай сьмерцi драматурга й паховiнах, у якiх браў удзел. Афiцэр чуў аб гэтым першы раз i вельмi зацiкавiўся. Пазнаёмiлiся. Караткевiч даведаўся, што настаўнiк быў некалi блiзкiм сябрам замардаванага пiсьменьнiка, што сам быў вывезены ў Сiбiр у 1939 годзе, што быў беларусам, заслужаным у беларускiм адраджэнскiм руху. Быў гэта прафэсар Гук.

VII

Пасьля экзаменаў, у канцы студзеня рознымi загадамi 4-я рота "цэнзусоўцаў" пачала разьдзяляцца. З групы колiшнiх менскiх кадэтаў чалавек дзесяць, у тым лiку Сымон Спарыш, Кастусь Дзежка й Аляксандр Лабун, трапiлi на падафiцэрскi курс у 21-шы батальён. Вiктар Караткевiч i Мiкола Дудкевiч трапiлi ў лiку iншых у школу падхаронжых у недалёкую Матэру. Доўта iм там не давялося пабыць. Палякi, заўважыўшы, што ў афiцэрскую школу трапiла блiзу паўсотнi беларусаў, выдалi загад, што вайсковыя ўлады не маглi прызнаць ступеняў адукацыi, здабытых пад нямецкай акупацыяй. Зацiкаўленыя ў будучынi, паводле таго-ж загаду, могуць складаць заявы на курсы, што мелi быць зарганiзаваныя пры войску, а тым часам, хiба яшчэ пасьля некаторага вышкаленьня, мелi папоўнiць франтавыя адзьдзелы. Гэтак палякi, у час спасьцярогшыся, не дапусьцiлi ў афiцэрскую школу беларусаў, хоць тая самая прычына, г. зн. адукацыя, здабытая пад нямецкай акупацыяй, не перашкодзiла iм затрымаць у Матэры ўсякiх "слёнзакаў", "поможакаў" i "кашубаў". Шматлiкiя былыя менскiя кадэты, уцалеўшы ў апошняй фазе вайны, падалi ўсё-ткi заяўкi на курсы й пасьля пасьпяхова iх пакончылi.

Другая рота 21-га батальёну - фактычна падафiцэрская школа - праходзiла навуку прысьпешаным тэмпам. Выглядала, што на фронце патрабавалiся людзi й што вучнi недарма елi белы хлеб. Вестка аб сканчэньнi шкаленьня прыйшла ў канцы лютага. Камандзер роты, лейтанант Олесь, ранiцою пасьля сьнеданьня сабраў людзей у прасторнай сьвятлiцы школы i, прыняўшы рапарт, пачаў гаварыць да вучняў:

– Сабраў я вас, хлопцы, дзеля таго, каб паведамiць, што сяньня нам, на вялiкi жаль, прыйдзецца разысьцiся. Хачу таксама ў кароткiх словах закрануць i нашу палiтычную сытуацыю. Няма чаго хаваць, што палажэньне наша сягоньня крытычнае. Вы самi гэта ведаеце. Iнфармую вас згодна з загадам вышэйшых кiраўнiкоў армii. Палажэньне наша проста трагiчнае. Гэта не значыць, што мусiм апускаць унiз галовы. Былi ў нашай гiсторыi цяжэйшыя моманты, й мы ператрывалi, дзякуючы гэраiзму нашага народу. Ператрываем i гэты. Дый ня толькi ператрываем, але й дасягнем намечанае мэты.

Слухаючы, здавалася, што й сам лейтанант Олесь ня надта верыў у гэтае "ператрываньне" й перамогу.

– Крымская афэра, як вам ужо ведама, паказала, да чаго здольны тыя, якiх мы ўважалi за сваiх хаўрусьнiкаў. Яны зрабiлi з ворагам гандаль нашым коштам. Яны нас здрадзiлi. Выглядае цяпер, што Ангельшчына й Амэрыка перастануць прызнаваць наш адзiнапраўны лёнданскi ўрад. Але гэта ня значыць, што й мы перастанем прызнаваць яго. Ялта цi ня Ялта, ён - адзiны ўрад, вакол якога згуртаваны ўвесь польскi народ. Мусiм згуртавацца ля яго яшчэ шчыльней, каб з большай упэўненасьцю iсьцi да мэты. Лёнданскi ўрад - адзiная наша апора й адзiны легальны ўрад Польшчы.

Поделиться:
Популярные книги

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2