Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Нам трэба зь iмi мець як найменш супольнага. Як ты кажаш, будуць цягнуць нас за сабою ў бездань.

– Гэта ўсё справы будучынi. Цяпер вось трэба неяк ператрываць, асьцерагацца, каб панскiя "псы" цябе ня ўкусiлi. Можа, варта вучыцца на iхных памылках. Гэта цi ня будзе найбольшая карысьць для нас у польскай армii. Прыйдзе канец вайны, й хто ведае, як будзе сьвет выглядаць. Але што-б нi сталася, тое, што навучыўся, - тваiм будзе, а для нашай Бацькаўшчыны патрэбныя спрактыкаваныя людзi. Вучыся на памылках ворага. Як прыйдзе час - будзеш ведаць ягоную моц i

слабасьць. Змаганьне зь iм ня будзе тады вялiкай праблемай.

– Ты-ж хаця не пачынай змагацца цяпер, пакуль на iхным хлебе сядзiш.

– На iхным хлебе? Але-ж i дурань ты, хлопчык мой. А на чыiм яны? Ангельцы iх кормяць, i фактычна яны цяпер ня больш чым наймiты.

– Няхай сабе.

– Дык вось i "няхай сабе". Не зрабiлi яны для нас нiякай ласкi, прымаючы ў армiю. Кiравалiся сваймi iнтарэсамi й ня маюць чаго цяпер з чорнага рабiць белае. Ня быў-бы ты патрэбны iм за "пахолка" - фiгу цябе ўзялi-б.

– То праўда. Разумна гаворыш. Аж не пазнаю цябе часамi.

– Ну, ты ўжо кпiнкi ня строй, браце. Ясна, што праўда. I чаго-ж цяпер маюць зь сябе шляхоткаў удаваць, калi адзiным матывам iхнiм было выкарыстаньне нашых людзкiх сiл. Тут i прабiваецца, як пад вясну вада празь лёд, тая фальшывасьць, гнiлiзна й недаспеласьць iхнага палiтычнага характару. Заўсёды кiравалiся й кiруюцца лёгiкай таго нэгра, што сказаў: "Калi я ў каго ўкраў карову - дык гэта добра, а калi хто ў мяне ўкраў карову - дык гэта дрэнна".

– Ведаеш, я гаварыў зь Дзежкам, i ён раiў, каб мы абое падалiся ахвотнiкамi на фронт, - перайшоў на iншую тэму Лабун.

– На фронт? Ахвотнiкамi? Як гэта разумець?

– Ня ведаю й сам... Надакучыла гэта вазьня рэкруцкая, абрыдла, агоркла проста. Вечна толькi "зважай" ды "вольна". Чацьвёрты цi пяты раз ад таго самага пачынаем. Нейкай перамены трэба было-б.

– Але-ж Дзежкава башка й зварыла. Цi, можа, i твая тут памагла?

Можа...

– Яго псiна гэта карае, а ён на фронт пайшоў-бы. Якая-ж тут лёгiка?

– Кажа, што асабiстыя прычыны.

– Кiнь ты. Няма ў яго асабiстых прычынаў, выдумкi толькi. Я лепш яго знаю, чымся ты. Зрэшты, калi ззаду можна тое-сёе зманкiраваць, то на фронце ня ўдасца. Цi мо пайшлi-б пры нагодзе ў палон да ранейшага пана? Ах, - махнуў Сымон рукою, устаючы, - я ня думаю, што гэта вы паважна.

– Была такая думка.

– Думкi могуць быць. Асаблiва ў Дзежкi дык аж роiцца ад iх у галаве. Ён, брат, такi гарачы. Як нешта пастановiць, дык зараз загараецца саламяным агнём. А праектаў i думак - цьма. Не хачу слухаць. Слухай, цяпер хачу аб больш празаiчным. Цi ня грызе цябе чарвячок часамi?

– Прызнацца, - пацерабiў Лабун за вухам, - дык грыэе. Варта было-б замарыць.

– Вось цяпер толкам гаворыш. А маеш за што?

– Павiнна дзесь быць.

– Ты-ж ня курыш. У цябе цыгарэтаў, пэўна-ж, i свiньнi не ядуць. Цягнi, брат, хутчэй. А я зараз знайду дзесь макароньнiка, й крышку заморым чарвяка.

– Чарвякоў, - паправiў Лабун, - бо й твайго таксама.

– А ты думаў, я аб якiм гэта? Ну дык ты насалоджвайся матэматыкай, пакуль

я вярнуся, - казаў Сымон, узяўшы ад Лабуна дзьве пачкi цыгарэтаў i выходзячы па вiно.

VI

Кожная вёска мае сваiх баб-пляткарак, а кожны вайсковы абоз дзiвакоў-гэрояў. У Сан-Базыльё найбольш папулярным i ведамым гэроем быў ня хто iншы, як сам камандзер базы 7-й дывiзii генэрал Пшэўлоцкi, празваны Прашка. I прычынаю гэтага ня была яго пазыцыя як камандзера абозу, а зусiм iншае. Цi то ён сапраўды быў камiчным, цi то выглядаў камiчным у вачох жаўнераў - было, мабыць, адно й другое. Стаўся аб'ектам показак, жартаў i насьмешак...

Пшэўлоцкi распачаў вайсковую кар'еру яшчэ ў расейскай царскай армii. Быў чалавекам расейскай культуры i ўзгадаваньня. Як нi сьцярогся, расейскiя словы ўсё роўна траплялi ў ягоную мову, як i тая "пряжка", што сталася ягонай мянушкай. Генэрал меў слабасьць да блiскучых жоўта-залатых спражак, што аздаблялi шырокабрызентавыя ангельскiя вайсковыя пасы. Гэтак, сустрэўшы ў абозе жаўнера ды кiнуўшы вокам на брудны пас i спражку, генэрал нахмурыўся.

– Гэй, стшэльцу!
– гукнуў радавога, калi той адсалютаваў.

– Я ёсьць, пане генэрал!
– выпрастаўся радавы.

– Чаму ходзiце з такой бруднай пряжкай?

Радавы, зьбянтэжыўшыся, нiчога не адказаў.

– Пытаюся, чаму пряжка брудная?
– падняў голас на нотку вышэй Пшэўлоцкi.

– Не разумею, пане генэрал.

– Як гэта не разумееш? Хто за цябе мае чысьцiць?

– Што чысьцiць, пане генэрал?

– Дурнем прыкiдваешся? Пряжку чысьцiць, пся косьць!

– А што гэта такое "пряжка"?

– Пряжка то ёсьць... гэта ёсьць спшоншка, стшэльцу, - растлумачыў, на момант зьбянтэжыўся Пшэўлоцкi.

Ад гэтага часу мянушка прылiпла да старога афiцэра.

Расейшчына часьценька прабiвалася наверх то ў генэралавай гутарцы, то ў навыках. Аб расейскiм узгадаваньнi Пшэўлоцкага сьведчыў сапраўдны факт, што здарыўся пры адкрыцьцi курсаў для жаўнераў корпусу ў Мачэраце. Генэрал прамаўляў да вучняў, звяртаючы асаблiвую ўвагу на тое, каб не марнавалi часу, казаў, што патрабуе iх Бацькаўшчына, а дзеля таго ён лiчыць патрэбным падкрэслiць трагiзм Польшчы ў мiнулым.

– Польшча патрабуе асвечаных i квалiфiкаваных кадраў як у войску, так i ў iншых дзялянках дзяржаўнага апарату. Старайцеся й вучыцеся, каб гэныя кадры папаўняць, каб народ наш быў мацнейшы, каб у будучынi апяклi рукi тыя, што палезуць па наша дабро.

– На працягу гiсторыi, - палез Пшэўлоцкi ў мiнулае, - Польшча пацярпела тры распадзелы. Здарылася яно так таму, што мы ня былi пiльнымi. Першы распадзел быў у 1772 годзе, другi за дваццаць гадоў i яшчэ за пару гадоў апошнi. Нашы непрыяцелi пачацьвярцiлi Польшчу на тры няроўныя палавiны. З захаду, - тут генэрал намаляваў у паветры нейкую крывулю, быццам дэманструючы дзе, - немцы забралi Памор'е й Пазнаншчыну, з паўдня другi кавалак узялi аўстрыякi, а з усходу мы таксама ўзялi кавалак... цьфу!
– запозна спасьцярогся генэрал.
– Я хацеў сказаць, што з усходу росыяне забралi кавалак.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Огненный князь 3

Машуков Тимур
3. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ