Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Згода, брава!
– памог Скронскi.

– Лабуна... чакайце, што-ж тут даць Лабуну?

– Дай яму гаспадарку, - прапанаваў Чарнецкi.

– Куды ён. Гаспадар зь яго нiякi. Беларусь галадаць будзе, - жартаваў Дзежка.
– Вы-ж не забывайцеся, што й вам, палякам, харчы прадаваць будзем, бо ў вас-жа на тых голых мазурах нiчога надта не расьце. Не, мусiць. На мiнiстра гаспадаркi я каго iншага знайду, а цяпер мушу Лабуна партфелем забяспечыць.

– Дай яму вонкавыя справы.

– Дай яму партфель хамскае асьветы. Будзе вучыць кацапаў, як клапоў i вошы ганяць, - параiў гэтым разам ужо надта-ж голасна Мыдлеўскi.

Усе ў палатцы сьцiхлi й пазiралi на Дзежку. Той змоўк i пачырванеў. Ледзь заўважна дрыгнула нiжняя губа. У вачах зьявiлiся маланкi. Мыдлеўскi

ня першы раз дапякаў Дзежку й iншым беларусам i цяпер цi не перабраў мерку.

– Ты агiдны, сьмярдзючы паразiт!
– прашыпеў зьмяёй арганiзатар "ураду". Ты гнiль з падонкаў жыцьця людзкога! Я-б цябе, гада...

Мыдлеўскi ня даў скончыць. Маланкаю кiнуўся на Дзежку. Беларус адступiў пару крокаў убок, а былы асаднiк з разгону, зачапiўшыся за нейчую нагу, бразнуўся вобземлю. Дзежка хутка накiнуўся на яго й пачаў таўчы кулакамi.

Усё гэта сталася так хутка, што адно цяпер прысутныя спасьцераглi сур'ёзнасьць выпадку. У палатцы падняўся крык i вэрхал. Змагароў пачалi разбароньваць, а Фост'як, выбегшы на двор, клiкаў службовага. У дзьвярах пачуўся прарэзьлiвы гук сьвiстка й вырасла высокая фiгура капрала падхаронжага зь бела-чырвонай павязкай на левым рукаве.

– Зва-а-жай! Што тут такое дзеецца? Што за балаган?

Змагары стаялi пасярод, засопшыся, i абтрасалi з вопраткi пясок.

– Ён на мяне накiнуўся, пане падхаронжы!
– жалiўся Мыдлеўскi.

– Я на цябе накiнуўся? Ах ты, лгар! Няхай во хлопцы скажуць!
– баранiўся Кастусь.

– Цi ня бойка гэта тут была?
– распытваў службовы.

– Нiхто ня бiўся, пане падхаронжы, - асьмелiўся Лабун.

– Як то не бiўся? Ён мяне бiў!
– крычаў паляк.
– Пане падхаронжы, я ня лгу. Я яму гэтага не дарую.

– Хадзеце вы двое за мною ў канцылярыю.

IV

Камандзерам чацьвёртай роты "цэнзусоўцаў" быў сярэдняга росту, лысаваты й гарбаносы лейтанант Эдвар Цясьлюк, празваны жаўнерамi Эдзем. У войску ёсьць два роды афiцэраў: франтавыя й заднiя або школьныя. Эдзё быў дасканалым прыкладам апошняга роду. Належаў да тых, што любяць капацца ў паперах, прытрымлiвацца лiтараў загадаў, сачыць за найменшымi дробязямi; пiльнаваць, каб блiшчэла на кожным рэкруце вышлiфаваная спражка й зьзялi выглянцаваныя чаравiкi; дагледзець, каб на мушцы стрэльбы ня было анiводнай пылiнкi, каб былi зашпiлены ў жаўнерскiх мундзiрах усе гузiкi й аплiкi; спасьцерагаць, каб на паголенай жаўнерскай барадзе ня было анiводнай валасiнкi i каб у шэрагу роты, пастаўленай на "зважай", не зварухнулася без загаду анiводная постаць. Эдзё належаў да тых, што робяць усё магчымае, каб агарчыць i абрыдзiць жыцьцё рэкрутам розных ваенных школаў. Можна было-б сьмела залажыцца, што калi-б Эдзё нейкiм чынам трапiў ваяваць на фронце ў лiку рэкрутаў, якiх школiў на жаўнераў, то першая куля, якую яму давялося-б атрымаць, прыляцела-б ня з боку працiўнiка, а ззаду ад сваiх людзей. Мо з гэтай прычыны школьныя афiцэры й ня высылаюцца на фронт, хiба ўжо ў самыя крытычныя часы, калi вычарпаюцца афiцэрскiя рэзэрвы.

Адылi Эдзё, акрамя спраўнага вока на розныя неабходныя й лiшнiя дробязi, валодаў яшчэ й iншым талентам, - яму, прынамсi, здавалася, што гэта быў талент, - красамоўства. Калi не ўяўляў сябе Цыцэронам, то ўжо найменш Пятром Скаргам. Бяз сумлеву лiчыў сябе адным са слупоў узгадаваньня вызвольнай польскай армii, а дзеля гэтага акрамя найстражэйшага выкананьня загадаў i розных, часамi аж камiчных драбнiцаў, уважаў здольнасьць прамаўленьня за адзiн з найважнейшых сваiх атрыбутаў. Калi-б Эдзё, з гэтымi прамоўчымi здольнасьцямi, апынуўся нейкiм чынам на перадвыбарчай плятформе мiтынгу ў дэмакратычнай краiне, то здарылася-б адно з двух: або пасьля колькiх хвiлiн прамаўляў-бы да пустых крэслаў, або прамоўца быў-бы абшлёпаны памiдорамi й гнiлымi яйкамi. Але Эдзё быў вайсковым афiцэрам. У войску-ж цi табе хочацца цi не, падабаецца цi не, а слухаць мусiш. Афiцэр тое выкарыстоўваў i хiба сам адзiн у найбольшай меры насалоджваўся собскiмi прамовамi.

Амаль кожнае ранiцы, пасьля агульнае раньняе малiтвы, сьнеданьня, падлiку людзей i рапарта чацьвёртая рота хаця-нехаця мусiла

слухаць колькiхвiлiнныя Эдзевы прамовы. У лейтананта было шмат тэм, сярод найбольш улюбёных былi - аб чысьцiнi й парадку, аб падпарадкоўваньнi загадам i аб розных духовых "цнотах".

Выпадак зь Дзежкам i Мыдлеўскiм адкрыў перад Эдзем новыя небакраi. Чампiён пашырэньня й узгадаваньня розных духовых "цнотаў" убачыў перад сабою новыя вялiкiя магчымасьцi выяўленьня сваiх прамоўнiцкiх здольнасьцяў.

Перш за ўсё назаўтра два вiноўнiкi былi паклiканы да карнага рапарту. Мыдлеўскаму лейтанант даў адно вуснае папярэджаньне, а Дзежку пакараў чатырма гадзiнамi гэтак званае "стойкi ў поўным рыштунку". Кастусь адбываў кару на працягу чатырох дзён у абеднюю пару - па адной гадзiне кожны дзень. Роўна а дванаццатай адзначаўся ў службовага падафiцэра роты. Апрануты быў як для паходу, улучна з плецаком, шлемам, патранташамi й стрэльбай. Пляцак напакаваны быў прыпiсаным жаўнерскiм рыштункам. Вопратка мела быць вычышчаная й выпрасаваная, як з-пад iголачкi. Службовы падафiцэр пасьля iнспэкцыi адводзiў Дзежку ў цэнтральнае месца на пляцы перад палаткамi роты, дзе ставiў пакаранага на "зважай" са стрэльбаю на левым плячы, i ў гэтай пазыцыi юнак мусiў адстаяць цэлую гадзiну. Каму здаецца, што гэта лёгенька, няхай паспрабуе пастаяць гадзiну, як сказаў-бы селянiн, улегцы, а ня то што наладаваўшы на сябе мо пуды два рознага знарадзьдзя. Пакараны ня мае права зрабiць найменшага руху, акрамя морганьня вачыма. Галоўная небясьпека - млявасьць, што праз пэўны час апаноўвае пакаранага. "Стойка" ў асноўным i палягае на змаганьнi ўкаранага з млявасьцю i драньцьвеньнем цела. Апрача ротнага службовага падафiцэра, што ня спускаў зь Дзежкi вока, заглядаў у роту дзеля дапiльнаваньня адбыцьця кары й батальённы службовы афiцэр.

На наступны дзень пасьля пакараньня Дзежкi Эдзё наважыўся асьвяжыць свае прамоўнiцкiя здольнасьцi. Нагодаю была раньняя зборка пасьля сьнеданьня перад заняткамi ў полi.

– Рэкруты!
– пачаў да пастаўленай на "вольна" роты самародны Цыцэрон. Учора пакараў я радавога з нашай роты сумай чатырох гадзiнаў "стойкi ў поўным рыштунку пад стрэльбай". Ведаеце, што гэта адна з найцяжэншых караў, якiя ёсьць у войску, але я кажу, што за ягоную вiну - гэта кара надта лёгкая. Так, пане, гэта лёгкая кара, якую я мог адмераць за тое, што ён зрабiў. Нiколi, паўтараю, нiколi, колькi часу служыў я афiцэрам у войску, ня было мне мiла караць падуладных. Заўсёды аб гэтым зазначаў, казаў i вам колькi разоў, прасiў, каб вы захоўвалiся й трымалiся ўсiх рэгулямiнаў* i загадаў. Калi караю, дык толькi ў меру крайняй неабходнасьцi, толькi тады, калi падуладны ня бачыць, што ўсё, што я раблю, гэта дзеля ягонага дабра. Так, пане, дзеля ягонага дабра й сам заслугоўвае кары.

* Статутаў.

Гарбаносы лейтанант паправiў сваю напалеонаўскую паставу, кашлянуў разоў пару, прачысьцiў прасочанае алькаголем горла й пасьля, акiнуўшы суровым зрокам тры шнуры твараў, працягваў:

– Вы, можа, думаеце, што рэкрут Дзежка адбывае кару за звычайную бойку, пад час якой без правакацыi накiнуўся на невiнаватага сябру? Кажу вам, што не. То ня была бойка зь нейкае звычайнае прычыны. Бiлiся не таму, што падпiлi цi не падзялiлi дзяўчыны. Прычына была другая. Над ёй хачу й затрымацца.

Другi польскi корпус пасьля цяжкiх i зацяжных гэройскiх баёў у паўночнай Афрыцы пад Тобрукам i ў Iталii, асаблiва пад Монтэ Касына й на Лiнii Готаў, страцiў тысячы, а мо й дзесяткi тысяч сваiх найлепшых жаўнераў. Дарога наша са зброяй у руках да вольнай Айчыны яшчэ далёкая. Прайшлi мы, можа, толькi палавiну яе. Так, пане, хто ведае. Таму й армiя наша патрабавала новых папаўненьняў, сьвежых сiлаў. Таму, ведаючы, што акупант Польшчы сiлаю забiраў у свае шэрагi нашых "родакаў" i што яны цяпер, карыстаючы зь пераможнага маршу хаўрусьнiкаў, пераходзяць да iх масамi ў палон i жадаюць далучыцца да нас, наша каманда даўно папаўняе шэрагi корпуса палоннымi зь нямецкае армii. З гэтага дваякая карысьць: i для тых, што прыходзяць, i для нашай армii, бо яна расьце й мацнее. Найбольшая-ж з таго карысьць для нашай Айчыны Польшчы, бо ейнае дабро толькi ляжыць у нас на сэрцы.

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага