Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

V

Вечар на Куцьцю быў хмарны й ветраны. Але вецер i хмары былi сухiмi, а надвор'е - цёплае. Жыхары Ёлянды гудзелi каля палатак, быццам тыя пчолы каля вульляў пасьля гарачага працавiтага дня. Кожны па-свойму стараўся вызначыць урачысты вечар, калi не пры стале й сярод сяброў цi найблiжэйшых родных, дык, прынамсi, у думках. Сам дзень у абозе нiчым ня розьнiўся ад iншых дзён чаканьня на далейшы лёс. Адно пры атрымлiваньнi сухiх прадуктаў, акрамя звычайнага пайка, кожны атрымаў па мяшочку iтальянскiх гарэхаў i пачцы салодкiх фiгаў. Тыя, што былi абжыўшыся й ведалi мясцовыя хады, прыдбалi аднекуль iтальянскага вiна - белага "Б'янка"

цi навет лепшага чырвонага "Россо". Гудзелi ў групах пры сьвечках у палатках i пад голым небам. Падпiтыя няроўнымi шурпатымi галасамi заводзiлi калядкi.

Сымон сядзеў, абапёршыся сьпiною аб камель алiўкавага дрэва, й моўчкi лушчыў гарэхi. Побач яго, на разасланым на траве коцы, выцягнуўшыся, як парсюк пасьля яды, ляжаў Вiктар. Лёгкi вецер казытаў дробныя лiсточкi нiзенькiх алiўкавых дрэўцаў. Хлопцы маўчалi. Мо ня было аб чым гаварыць, а мо й гаварыць ленавалiся. Дый аб чым? Цэлы час разам былi, разам цярпелi й перажывалi. Хiба-ж прыпамiнаць i паўтараць абодвум ведамае? У гутарках разумелiся на паўслове.

Калi-б у гэны час раптоўна перад iхнiмi насамi прарваўся зь зямлi водны фантан, то хiба й таму ня зьдзiвiлiся-б. Адно мо зварухнулi-б галовамi, каб пераканацца, што ня страцiлi здольнасьцяў распазнаваньня навакольных зьяў. Даўно перасталi ўсяму дзiвiцца. Жыцьцё за апошнiх колькi месяцаў прынесла столькi неспадзевак, што тыя прымалiся ўжо як звычайныя зьявы й на ўсё глядзелася зусiм абыякава. Добра вось, што iх цяпер пакiнулi ў супакоi, што колькi часу могуць пабыць вольнымi. А гэткiя-ж часiны надта рэдкiя, проста выпадковыя.

Кожны з хлапцоў быў пры сваiх думках. Вiктар, як звычайна, лянуецца думаць i адно прымружанымi вачыма паглядае ўверх на зрэб'е хмараў. Ён задаволены, што можа паляжаць i што нiчога ня трэба рабiць. Што яму да таго, што недзе ў некага цяпер Куцьця й што недзе й некалi там нарадзiўся Збавiцель. Вiктар наогул мала думае. У галаве, быццам кавалкi хмарнага зрэб'я ўверсе, зьяўляюцца лапiкi ўспамiнаў. Яны нясуцэльныя, нязьвязаныя. Вiктар не манiцца iх вязаць. Навошта? Трэба было-б тое-сёе аналiзаваць, хвалявацца, перажываць яшчэ раз, а на гэта ў Вiктара няма ахвоты. Дык няхай i мiльгаюць, i перасоўваюцца.

Сымон тым часам зусiм не пад алiўкавым дрэвам, а далёка, на Бацькаўшчыне. У бацькавай хаце сiвы дзед мароз тоўстым слоем лёду пазалеплiваў шыбы ўсiх вокнаў i намаляваў-павыводзiў на iх усялякiя ўзоры-выкрутасы. На дварэ лютая сьцюжа, мо па каленi цi па пояс сьнегу. Сам стары, барадаты, сiвы дзед мароз таўчэцца каля акон i чакае, пакуль паклiчуць яго ў хату куцьцю есьцi. Вунь засланы ўжо сенам i накрыты чысьценькiм белым абрусам доўгi й шырокi стол. Гусьцеюць на iм першыя стравы. Глыбокая мiса з куцьцёй, быццам каралева, расьселася ў самым цэнтры. Побач - другая з салатай-вiнегрэтам. На талерках, быццам парсюкi, серабрацца селядцы, абложаныя пакроенай i палiтай iльняным алеем цыбулькай. Навокал шэрагам парастаўлялiся талеркi, паляглi нажы й вiдэльцы. На краi стала спачывае спорная баханка чорнага жытняга хлеба. Дзесь там на прыпечку ў катле, пры грамадзе глiняных мiсак, чакае полiўка з грыбамi.

Вось сядае за стол уся сямейка, i бацька адмаўляе малiтву. Усе набожна хрысьцяцца. Месцы навокал стала занятыя, акрамя аднаго. Мусiць, пакiнулi для яго - Сымона. Сон гэта цi рэальнасьць? А мо няма нi стала таго, нi хаты, няма й цэлай сям'i...

Але не, не! Яны мусяць быць! Яны жывуць? Ня мог-жа Бог дапусьцiць! Вунь, усе за сталом. Так,

усе чысьценька, адно яго, Сымона, не стае. Часта пазiраюць на пустое месца. На ягонае, Сымонава. Хоць яго й няма сярод iх целам, але-ж ён прысутны духам. Ох так, напэўна. А цi-ж яны ведаюць, што Сымон жыве? Адкуль-жа? Колькi-ж бы хлапец цяпер даў, каб ведалi, што ён жыве й што зусiм цэлы, што хаця сядзiць у паўдзённай Iталii пад алiўкавым дрэвам, але што ён зь iмi ўсёй iстотай, усiм сваiм iснаваньнем.

Колькi-ж гэта часу мiнула ад дня, калi й Сымон дзялiўся куцьцёй з роднымi за бацькоўскiм сталом? Год? Два? Ня быў-жа на Каляды дома i ў мiнулым годзе не ўдалося зь Вiльнi бяз пропуску цягнiком даехаць.

Вунь пачалi ўжо цягнуць з-пад абруса сена й варажыць. Найдаўжэйшую травiну выцягнула найменшая Сымонава сястра. Усе прарочаць ён шчасьце i ўсмiхаюцца. Бацька выцягнуў найкарацейшую й зажурыўся. Iншыя нешта сказалi, й стары павесялеў. За Сымона цягне малодшы брат. Усе пiльна сочаць за ягонай рукой. Выцягвае доўгую, сухую, пакручаную, тонкую травiну. Задумаўшыся, прыглядаюцца i ўздыхаюць. Цi-ж могуць угадаць Сымонаў лёс? Сам Бог ведае. А традыцыя традыцыяй.

Далёкi бацькоўскi дом, Бацькаўшчына. Якое яно ўсё цяпер нерэальнае. Здаецца, што й зусiм нiчога рэальнага няма на сьвеце, апрача гэтых сытных iтальянскiх гарэхаў, салодкiх фiгаў i алiўкавых дрэваў. Дый самая тая Куцьця. Гэта-ж сяньня Куцьця каталiцкая, а праваслаўная - аж за два тыднi.

Дык усё гэта няпраўда. Дарма. Мо й шкада ў галаве ярзолiць. Мо лепш так, як сябра Вiктар - парсюком выцягнуўшыся, на зрэбныя рэдзенькiя хмары ўпоцемку ўглядаецца...

Хмары былi ў мiнулым, плывуць яны бесьперапынна цяпер, хмары й на гарызонце будучынi...

VI

– Дык расказвай, як i дзе вы там гадавалiся ў Францыi, - прасiў Сымон Кастуся Дзежку. Было гэта па пераезьдзе ў Сан-Базыльё. На ўзьмежжы кустоўя сядзелi на крушнi: Лабун, Дзежка, Спарыш, Дудкевiч i Караткевiч.

– Гадавалiся, няма чаго й казаць. Ладнае ты, братка, слова падабраў, уздыхнуў Дзежка.

– Дык як сказаць? Iснавалi?

– Гэта будзе блiжэй да праўды.

– Колькi вас было тады ў групе?

– У той, што перайшла?

– Так.

Добрая рота, братка, мусiць, за сотню спарней. Ня праўда, Лабун? Нашых са школы больш паловы было, а рэшта з суседняе роты, што побач стаяла. Помнiш?

– Але-ж.

– Ну, дык вось.

– I куды вы тады пайшлi?

– Тады ўночы мы нiкуды надта не пайшлi. Адышлiся ад абозу, выставiлi варту й прычакалi дня. Пераспалi, як хто мог i як папала. Паршывенькi дождж надта дакучаў. Назаўтра разгледзелiся й папаўзьлi далей, выбiраючы, дзе зацiшнейшыя мiжгорныя сьцяжыны.

– I як вы, усе разам iшлi?

– Ясна, што гуртам старалiся трымацца.

Дзежка тут даволi падробна расказаў, як быў навязаны першы кантакт з макiсамi i як пазьней беларусы хавалiся ад немцаў.

– А цяпер, хлопцы, хачу бачыць перад сабой дзесяцёх з цыгарэтамi, паўжартам спынiў Кастусь апавяданьне.

– А свае дзе падзеў? Ужо ў макароньнiкаў?

– Мусiць, не ў макароньнiкаў, а цi ня ў карты прабулiў.

Кожны жаўнер на тыдзень атрымоўваў па сто штук цыгарэт. Апрача таго, дазвалялася купiць пяцьдзесят штук па нiзкай цане, бо не плацiлася падатку. Навет найбольш апэтытным курцом такой колькасьцi хапала. Некаторыя-ж прадавалi свае цыгарэты iтальянцам, каб здабыць грошы на вiно, карты й iншыя прыемнасьцi.

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего