Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

I хутка прыйшла нагода. У палякаў забралi ня толькi ўсе "гузiкi", але й сам "плашч". За два тыднi зьгiнула "вялiкая моцарствовая", якую паны так нядаўна манiлiся яшчэ разбудаваць "ад можа да можа". Польскi акупацыйны апарат, быццам тая пена, зьнiк зь беларускага цела, а маскоўская чырвань, дазволiўшы сялянам на парумесячную перадышку, хапiла iх за горла абцугамi калгаснае сiстэмы. Запоўнiлiся на станцыях гаротнiкамi-беларусамi цяплушкi-вагоны, i ўчора яшчэ прыгнятаны панамi беларускi селянiн ехаў сяньня ў Сiбiр следам тых-жа прыгнятальнiкаў.

Калi раней Сымон Спарыш мяркаваў, што палякi ёсьць фальшывыя, эксплуататары, нялюдзкiя ў дачыненьнi да слабейшых, дык за часамi гiтлераўскае акупацыi, сочачы, як верна служылi немцам i дзе маглi вынiшчалi

беларусаў, пераканаўся, што было сярод iх цi мала подлых. З агiдай глядзеў, як людзi, якiх ведаў са школы, што раней пагражалi "швабам", сяньня за кавалак хлеба гатовыя былi лiзаць iм пяткi, зьдзекавалiся над безабароннымi, абы выслужыцца новым панам.

"Так, - думаў юнак, прыглядаючыся зеленкавата-шэрым хвалям Мiжземнага мора з мараплава, што вёз яго цяпер у Iталiю, - вельмi-ж цiкава, як выглядаюць i што робяць цяпер "пшэкi" й цi хоць крышку зьмянiлiся, навучылiся й паразумнелi за вайну. Дый глядзець цяпер ужо буду iншымi вачыма. Колькi-ж за час вайны набраў чалавек жыцьцёвай практыкi. Гэта-ж ня тое, што калiсьцi - сьвет быў закрыты. Галоўнае, што прыйшла нарэшце нацыянальная сьведамасьць i што з поўнай разумовай сьпеласьцю магу цяпер добра ацанiць колiшняга акупанта".

НА СОНЕЧНЫМ УЗЬБЯРЭЖЖЫ

I

Нэапаль! Колькi на працягу стагодзьдзяў валадары пяра прысьвяцiлi табе слоў, колькi кампазытары складалi аб табе песьняў, колькi маляры спэцкалi фарбы, стараючыся адлюстраваць тваё прыгожае аблiчча. А ты ўсьмiхаўся празрыста-блакiтнаю гладзьдзю шырокае паўкруглае затокi, вiтаў падарожных залатымi праменьнямi ўзыходзячага з-за твае сьпiны сонца, супiўся шэрымi, па гарбатым сьхiле раськiданымi мурамi ды вечна пагражаў цёмным сiлуэтам велiчна-маестатычнага Вэзувiя.

Уяжджаючы ў Нэапалiтанскую затоку з захаду, мiнаеце па дарозе з правага боку малы скалiсты абток* Капры. Недарма ў даўнейшыя часы служыў ён добрым сховiшчам i абароннай цьвярдыняй для пiратаў. Стратэгiчнае палажэньне забясьпечвала рабаўнiкам хуткi й зручны доступ да ўсiх пунктаў горнага пахiлага ўзьбярэжжа, а лябiрынт водных злучэньняў пад скаламi абтоку быў дасканалым сховiшчам для нарабаванай здабычы, зброi й ваенных матэрыялаў.

* Востраў.

Зьмянiлiся спосабы людзкiх войнаў i разбояў, а разам зь iмi й прызначэньне абтоку Капры. У выгодных вiлах, санаторыях i на летнiшчах адпачываюць багатыя замежныя госьцi з усяго сьвету, лечацца й дужэюць змучаныя й хворыя, упiваюцца сонцам i палошчуцца ў крыштальна чыстай вадзе падарожнiкi, кiшэнi якiх патрапяць вытрымаць немалыя кошты. Абток Капры славiцца па цэлым сьвеце ў песьнях, памiнаецца ў назвах вулiц, мiльгае сьвётламi нэонаў на вулiхац вялiкiх гарадоў у рэклямах самых разных прадуктаў. Абток Капры лагодна казыча прыемныя ўспамiны цi аднаго з багачоў, якому ўдалося правесьцi там у выгадзе й пяшчотах сонечныя часы жыцьця.

Адылi для звычайнага чалавека, што праяжджае паўз Капры ў Нэапаль, абток застаецца ў памяцi нярэальным, нявыразным сiлуэтам ахутаных ранiшнiм туманам скалаў. Затое Нэапаль - гэта ня зьява, а рэальнасьць, даступная бальшынi хаця-б таму, што зьяўляецца галоўнай брамай, празь якую замежнае людзкое мора плыве на сонечныя берагi Апенiнскага паўабтоку.

Нельга не захапляцца прыгожай панарамай Нэапаля ўдзень, а ўжо зусiм немагчыма ўстрымацца ад захапленьня ўначы. Тады старажытны горад забаўляецца золатам мiльёнаў сьвётлаў. Калi вам давялося-б увечары прыглядацца месту з мараплаву, пэўна-ж, вы iмкнулiся-б адрознiць верхнюю мяжу, дзе электрычныя сьвётлы зьлiваюцца зь яркiмi зоркамi, i другую мяжу ўнiзе, дзе яны выразна адлюстроўваюцца ў спакойнай вадзяной роўнядзi. Падумаеце, што нечая магутная рука шчодрай жменяю рассыпала кавалкi золата ў небе, на зямлi i ў вадзе.

Кiньце вокам на паўдзённы бераг, што дугой абгiнае затоку. Розныя збудаваньнi непарыўным шнурам абселi бераг, як сягнуць вокам - аж да Сорэнто. Колькi-ж разоў сьпiхаў людзей i iхныя збудаваньнi ў мора магутны двухгаловы Вэзувiй. Яны зноў мабiлiзавалi сiлы й сродкi ды дзяўблi чорную вулканiчную ляву,

зноў узьбiралiся вышэй i вышэй на падножжа вулкану. Так i цяпер самыя найадважнейшыя, а мо й найбяднейшыя пасялiлiся аж на мяжы небясьпечнае зоны. Пражыць iх сонца зьверху й пячэ чорная лмiльёнамi ўсякнутых праменьняў чорная лява зьнiзу. Яны першымi адчуваюць кожнае дыханьне, кожны ўздрыг небясьпечнага суседа. Вунь тросься-ж ён iзноў пад вясну ў 1944 годзе. I цяпер заўважыць можна малых хлапчукоў па вулiцах Нэапаля, Пампеi й суседнiх мясцовасьцяў, што ў шкляных прабоўках прадаюць на сувэнiры турыстам па жменьцы гэтае апошняе, чорнае, да дзёгцю падобнае лавы. Дый хто пэўны, што гэта лява, дый якраз апошняя? Мо каторы набраў, дзе чаго пад руку папала. Iм-жа, малым, босым, паўгалодным, абарваным, абы тую лiру здабыць, абы з дня на дзень пражыць.

Калi Нэапаль вiтае вас тварамi незьлiчоных будынкаў i палацаў, затока аж кiшыць рухам усякiх мараплаваў i лодак. У порце людзi ўвiхаюцца над выладоўваньнем транспартных суднаў. Ваенныя матэр'ялы й прадукты едуць з-за акiяну, з Ангельшчыны. Трэба кармiць вялiкую ваенную машыну, што намагаецца цяпер выпхнуць немцаў зь iтальянскага бота на поўнач. Мараплавы халодзяць свае жываты й грэюць бакi каля берагоў прыстаняў. Каля iх мiтусяцца малыя лодкi быццам тыя парасяты каля сытых сьвiнаматак. Гудзе рой людзей, цывiльных i вайсковых - быццам у гарачую летнюю пару пчолы каля вульля. Мiж портам i абтокам Капры рэгулярна курсуюць пасажырскiя зь дзвюма палубамi, адкрытыя параплавы. Яны заўсёды запоўненыя народам. Гледзячы на той людзкi мурашнiк, можаце ўявiць важнасьць гэтай арганiчна-жыцьцёвай артэрыi, празь якую перанаселеная Iталiя, а цяпер пад час вайный звыш мiльённая армiя, лучыцца й супольна жыве з вонкавым эўрапейскiм i заакiянскiм сьветам.

Гледзячы на Нэапаль i ваколiцу, можаце дзiвiцца, якiм гэта чынам сабраў Творца сюды столькi цудаў прыроды. Хто ведае, цi ў працэсе тварэньня ня спыняўся ён тут на адпачынак i цi не пазносiў тыя скарбы ў гэтае месца наўмысьля, каб налюбавацца-нацешыцца вынiкамi свае працы...

II

Ня гледзячы на тое, што ўжо палова сьнежня мiнула й што ў далёкай Беларусi, пэўна, пануе лютая зiма, Нэапаль купаецца ў сонцы. Вулiцы ягоныя брудныя й пыльныя. Па асфальтах бражджаць i стогнуць вялiкiя зялёна-шэрыя грузавiкi. Дзесьцi далёка на поўначы шалее бесьперапыннае змаганьне. Тут-жа адно цягнецца тоўстая нiтка, што вядзе да гэтага клубка агню й смерцi. Па ёй плывуць сокi, што стала ўзмацняюць i папаўняюць неабходнымi калёрыямi ўсе клетачкi вялiкага арганiзму ваеннае машыны. Побач гэтай нiткi таўчэцца самая бедная, абадраная й звычайна зладзейская гарадзкая Нэапалiтанская галеча. Прагнымi вачыма сочыць, цi дзе няма якое прорвы, цi не пацячэ набок, каб накiнуцца, нарабаваць. А калi само дзе не пацячэ, то й дзiрку пастарацца зрабiць, дапамагчы, абы нажыцца.

Вялiкая каляна "палякаў", выладаваўшыся ў порце, паўзе ў кiрунку чыгуначнай станцыi. Зацiкаўленая публiка затрымлiваецца на тратуарах i стараецца ўгадаць, што гэта за яны такiя ў нямецкай вайсковай вопратцы. Вока шукае й не знаходзiць канвойных. Наперадзе калёну вядуць два польскiя афiцэры ў ангельскiх апранахах. Загадка разьвязана. Гэта палякi, што ваявалi за Гiтлера, а цяпер, мусiць, цi ня будуць ужо памагаць ангельцам. Гэтак падумаўшы, зацiкаўлены з тратуара прадаўжае сваю дарогу. Ад калёны адно не адстаюць падшыванцы - малыя хлапчукi. Iхняе заданьне зусiм празаiчнае: што-небудзь дзесьцi ўпаляваць. Усё-ж i ў гэтых палякаў сёе-тое ды мусiць быць.

Калёна чакае на станцыi. Вунь ужо паўзе даўгаваты вуж вагонаў, хутка заладуюцца ды паедуць. Гавораць, дзеляцца ўражаньнямi, закурваюць. Розныя хатулi бязь нiякага парадку параськiданыя ляжаць на плятформе. Воддаль стаiць не адна й ня дзьве, а некалькi групаў босых, замурзаных, абарваных малых iтальянцаў. Прыглядаюцца жаўнерам, горача мiжсобку перакiдваюцца словамi. Адважнейшыя ледзь заўважна прыблiжаюцца да клункаў.

– Гэй там! Глядзi! Глядзi, вунь цыганё пляцак папёрла! Лавi яго!
– раве нечы голас.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион