Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Бальшыню зь iх ня зьвiхнуў бурны лёс - яшчэ больш памужнелi, набралiся практыкi, дасведчаньня, пасталелi розумам. Хоць ня кiдалася цяпер так у вочы тое патрыятычна-юнацкае злучво, дзякуючы якому некалi перамаглi супольна так шмат цяжкасьцяў, хоць, здавалася, ня было мiж iмi сяньня такой спаенасьцi, як некалi, iх трэба было лiчыць адзiным i моцным целам. Трымалiся й сябравалi мiж сабою, часьценька сьпявалi родныя песьнi й зь вялiкiм недаверам адносiлiся ня толькi да польскiх камандзераў, але й да палякаў наогул. Сваiмi рэнегатамi пагарджалi й iгнаравалi iх.

Найсьмялейшымi

былi Кастусь Дзежка й Сымон Спарыш, першы мо навет больш, чымся апошнi. Дзежка, дарма што надта пацярпеў у амэрыканскiм палоне, ня страцiў ранейшага гумару. Больш таго - ён цяпер патрапiў быць здольным цынiкам. Нiколi й нiкому ня ўступаў, асаблiва-ж калi ведаў, што слушнасьць на ягоным баку. Выразна разумеў, што сьмех - гэта ня толькi здароўе, але й найлепшая зброя ў дасьведчаных руках. Сымон, што на свой век быў занадта сур'ёзным, шмат думаў i перажываў, ня мог адразу зразумець таго-сяго зь Дзежкавага захаваньня, аж пакуль адно здарэньне ня выясьнiла шмат чаго раней загадкавага.

У палатцы, дзе памяшчалiся Дзежка, Лабун, Самароб i Яронскi - чатыры менскiя кадэты - жылi й чатыры палякi: жартаўлiвы й звычайна ветлiвы, паходжаньнем дзесь з Пазнанскага краю, Чарнецкi, паважны й цiхi Фост'як, бесталковы й балбатлiвы Скронскi й бурклiвы, вечна незадаволены сын асаднiка з Заходняй Беларусi, беларусаед Мыдлеўскi. Ён ад свайго бацькi атрымаў у спадчыну тое пачуцьцё "вышэйшасьцi", панскасьцi й "лепшасьцi" ў дачыненьнi да сялянскага беларускага народу, не гаворачы ўжо аб неталеранцыйнасьцi да ўсяго беларускага ды iншых адмоўных "цнотах". Не абмiнаў нагоды, каб пазьдзекавацца над "кацапамi". Пад слова "кацапы" падводзiў ня толькi расейцаў, але й беларусаў i ўкраiнцаў. Хаця нейкiм чынам трапiў у роту "цэнзусоўцаў", некаторыя сумлявалiся, што меў сярэднюю асьвету. Пабыўшы ў Сiбiры, надта зьненавiдзеў расейцаў. Разам умацавалася ў яго й ранейшая нянавiсьць да беларусаў, на целе якiх некалi ўзрос i гадаваўся.

У Дзежкавай палатцы часьценька гулялi ў карты, пераважна ў ачко. Стаўкаю былi цыгарэты, але таму, што яны ў банку нiшчылiся й брудзiлiся, дык гулялi сернiкамi, якiя пасьля зменьвалi на цыгарэты. Гэтак у адзiн студзеньскi падвячорак, пасьля дзённых рэкруцкiх заняткаў на полi, аматары картаў заселi вакол малога столiка. Дзежку выдатна шанцавала, i пасьля няцэлай гадзiны перад iм ляжала з паўтузiна выйграных пачак цыгарэтаў. Ён паклiкаў аднаго зь сяброў, што сачылi за гульнёй, i, пашаптаўшыся, сунуў таму ў кiшэню тры пачкi. Праз паўгадзiны сябра вярнуўся з дзьвюма пляшкамi добрага вiна. Дастаў яго, пэўна-ж, ад iтальянца, шмат якiх цэлы час круцiлася каля базы, каб якi гандаль зрабiць.

– Ну, хлопцы!
– пачаў Дзежка, трымаючы ў кожнай руцэ па пляшцы вiна. Ведайце добрае сэрца радавога Канстантына Дзежкi. Не хацеў-жа я абгульваць вас сяньня, але калi вы, проста сказаць, напрасiлiся, дык дазвольце мне хоць пачаставаць вас.

– Брава! Маладзец!
– гукнуў Скронскi, што надта-ж любiў пацягнуць вiна, асаблiва дармавога.

– А за што-ж п'ём?
– пытаўся Фост'як.

Увага, панове, увага!
– падняў уверх руку Дзежка.
– Вып'ем сяньня за новы беларускi ўрад!

– Урад? А дзе-ж ён?

– А вось зараз зарганiзую.

– А мiнiстраў маеш?

– А во зараз будуць. Колькi-ж гэта мне патрэбна? Чакайце хвiлiнку: найперш мушу мець мiнiстра вайны, пасьля гандлю, гаспадаркi, замежных справаў, асьветы, нутраных справаў, - лiчыў на пальцах.
– Цьфу на цябе! Ужо шэсьць трэба, а ў мяне пад рукою адно чатыры беларусы.

– Прэм'ер-мiнiстрам хiба-ж сам будзеш?
– падказваў Скронскi.

– Абсалютна ясна, зразумелая рэч.

– У вас, у цэлай "Кацапii", цi знойдзецца столькi разумных людзей, каб на ўрад хапiла...
– кiнуў з кутка Мыдлеўскi. Ён сядзеў воддаль ад гульцоў i ўшываў гузiк. Хлопцы й забылiся-б аб ягоным iснаваньнi, калi-б цяпер не адазваўся.

Арганiзатар "урада" зiрнуў на шляхцюка.

– Ты ня бойся. Наш просты дзядзька цябе гэткага разумнага шляхцiца прадасьць, купiць i грошы палiчыць.

– Зьдзiсек, перастань ты!
– гукнуў да Мыдлеўскага Фост'як.

– Я гэтых хамаў знаю...
– буркнуў той у адказ.

Дзежка ўдаў, што ня чуў апошнiх слоў.

– Ну дык давайце, хлопцы, вып'ем. Бяры, Чарнецкi, ты гэту пляшку, - сунуў Дзежка суседу вiно, - ты самы тут у нас, мабыць, паважнейшы й пачынай, а я буду з гэтай.

– Дык ты-ж ураду ня скончыў арганiзаваць, - спасьцярог Самароб.

– Няважна, братка, зарганiзую пасьля, а цяпер вып'ем за ягоныя посьпехi.

У гэты час Спарыш, пачуўшы знадворку шумiху, увайшоў у палатку.

– А вось i яшчэ адзiн мiнiстр, - паказаў на новапрыбылага Скронскi.

– Так, братка, - хлопнуў Дзежка па плячы Сымона, - добра, што на час зьявiўся. Арганiзую беларускi ўрад i якраз раздаю мiнiстэрскiя партфелi. Хочаш цёпленькую пасаду?

– То як гэта ты?
– усьмiхнуўся Сымон.
З пляшкаю ў руцэ ўрад арганiзуеш?

– Ну, ведаеш, трэба-ж за здароўе й за будучыя посьпехi аблiць крышку. Дык давайце, хлопцы: за здароўе новага беларускага ўраду!
– падняў Дзежка ўверх пляшку й прапаласкаў горла.
– На, цягнi, Самароб, i перадавай далей.

– За здароўе беларускага ўрада!
– гукнуў Скронскi й нахiлiў пляшку. Абедзьве пляшкi пайшлi па руках. Кожны, не шкадуючы, стараўся добра пацягнуць.

– Давай-жа мне, а то ўсё вып'еш!
– адбiраў наступны.

– То як-жа там з партфэлямi?
– пытаўся Скронскi.

– Няхай сабе то й жарт, - заўважыў Чарнецкi, - але як беларускi народ будзе нас паiць, дык, можа, й нашы суседзкiя дачыненьнi ўнармалiзуюцца.

– Ясна, абы пабольш вiна й водкi.

Усе дружна засьмяялiся.

– Дык вось што да мiнiстраў цяпер, панове, - прадаўжаў Дзежка, - Самароба назначаю мiнiстрам гандлю, Яронскага - вайны. Сымон Спарыш будзе ў мяне мiнiстрам юстыцыi - надта-ж паважная й вялiкая ў яго галава. Кацялок, панове, у яго варыць, што называецца. На мiнiстра юстыцыi падходзiць. Згода, панове?

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага