Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Чакай, чакай, гэта зусiм ня тое. Трэба не забывацца, што мiж намi ня ўсе былi духова моцнымi й патрыётамi. Адныя мо хочуць проста прытарнавацца да новых абставiнаў, а iншыя мо не пазбылiся яшчэ запалоханасьцi, што палякi нагналi на нас некалi. Ды ў кожным стадзе знойдзецца паршывая авечка.

– Гэта ты трапна сказаў. Па-мойму, нам трэба асьцерагацца такiх паршывых авечак, не гаворачы аб самых звычайных свiньнях. Варта было-б i адасобнiць iх ад стада.

– Мы ня маем цяпер такiх магчымасьцяў, каб загадваць некаму, што мае рабiць, як называцца цi

якой мовай гаварыць, - умяшаўся Лабун.
– Тых, што стараюцца прытарнавацца да абставiнаў, як нехта з вас сказаў, варта iгнараваць, але нельга зусiм адкiдаць. Магчыма, што некалi вернуцца ў сваю сям'ю...

– Карысьцi зь iх будзе, як зь перадойкi малака...

– Цяпер галоўнае, каб усе тыя цьвёрдыя, заядлыя патрыёты трымалiся разам i жылi дружна.

– Праўду гаворыш, Лабун. Ты мне проста словы з вуснаў выняў, - шлёпнуў Дзежка Лабуна па плячы.
– Трымаймася, хлопцы, разам, жывём дружна. У групе ў нас будзе сiла. А цяпер стараймася ўсе дастацца на школу падхаронжых, каб тое, што пачалi ў Менску, скончылi тут. Нашай Бацькаўшчыне афiцэры будуць патрэбныя, няважна, дзе й якiя вайсковыя школы яны здабудуць.

– Вось гэта дык мне падабаецца, - дапамог Сымон.
– Згода, хлопцы?

– Абсалютна ясна, што будзем трымацца.

– Слухайце, яшчэ хвiлiну ўвагi!
– прасiў Дзежка.
– Я вам цяпер апавядаў, як мы цягалi й закопвалi нямецкiя й амэрыканскiя трупы. Вось i заўважце: нас ужо ворагi на працягу стагодзьдзяў стараюцца задушыць i закапаць, а мы ўсё яшчэ жывём, наша Бацькаўшчына церпiць i змагаецца. Вось давайце й пастановiм зрабiць усё ў нашых сiлах, каб не сталася так, каб перад канцом вайны нехта нам паховiны спраўляў. Выжыць i ўтрымацца ў групе - гэта самае галоўнае. А пасьля прыйдзе яшчэ наша змаганьне.

– Але-ж ты й маладзец! Ёмка, брат, сказаў. Вiдаць, што ты пры трупах часу не трацiў, а цэлы час аднекуль чэрпаў мудрасьць. Дык вось, братка, прыйдзецца мне паставiць табе не чарку, а цэлую пляшку!
– жартаваў Сымон.

– Сьмех набок, а Канстантын Дзежка - маладзец. Разумна гаворыць. Варта так рабiць, як некалi нехта сказаў: кроў за Бацькаўшчыну пралiваць трэба, адно не сваю, а чужую.

Калi-б хто, ня ведаючы, аб чым iшла гутарка ў малой групе, прыглядаўся ёй зводдаль, то мо й зьдзiвiўся-б, што ўсе, паўставаўшы й голасна гаворачы, трэслi ўверх кулакамi, быццам некаму пагражаючы, пачалi сьцiскаць адзiн другому рукi й пасьля, ужо зусiм супакоiўшыся й закурыўшы, памалу паплялiся ў кiрунку шэрых жаўнерскiх палатак.

СКРЫГОТЫ I ЎЗДРЫГI

I

У вялiкай канцылярыi базы сёмай дывiзii ў Сан-Базыльё поўна людзей. Сюды й туды снуюць меншыя й большыя начальнiкi, скрыпяць дзьверы, шоргаюць падковы, нярэдка чуваць стук запяткаў. Пры двух шэрагах сталоў сядзяць пiсары. Капаюцца ў паперах, прыводзяць у парадак гэтак званую эвiдэнцыю - пэрсанальныя гiсторыi рэкрутаў. У невялiкiм шэрым сшытку жаўнер А цi Б мае запiсанае ў асноўным усё, што датычыцца ягонага паходжаньня, адукацыi й шмат iншага ад часу нараджэньня. Шэрыя сшыткi, званыя эвiдэнцыйнымi, пасьля будуць стала папаўняцца:

там будуць значыцца ўсе зьмены ў вайсковым статусе А цi Б, водгукi афiцэраў, поступы па вайсковай лесьвiцы, удзелы ў баях, мэдалi й iншае.

Перад самым крайнiм сталом канцылярыi ад раньня стаiць чарга. Рэгiструюцца найнавейшыя "ахвотнiкi" другога корпусу - тыя, што трапiлi сюды з-пад сьцяга свастыкi. Адзiн капрал, не сьпяшаючыся, выпаўняе фармуляры, другi выпiсвае вайсковыя кнiжкi. Iдуць пытаньнi й адказы.

– Ваша iмя й прозьвiшча?

– Спарыш Сымон.

Пасьля йдзе месца й дата нараджэньня.

– Веравызнаньне?

– Праваслаўны.

Капралава пяро асьцярожненька крутлымi прыгожымi лiтаркамi запiсвае адказы. Сымон сочыцць за ягоным кончыкам. Калi яно пад рубрыкай "нацыянальнасьць" пачынае "п", "а" i ўжо пераходзiць да "л", з вуснаў юнака зрываюцца словы:

– Хвiлiнку, пане капрал!

– Што такое?

Пяро адрываецца ад недакончанага "пал" i павiсае ў паветры.

– Я па нацыянальнасьцi беларус, а не паляк.

Твар капрала выражае зьдзiўленьне. Глядзiць на Сымона, быццам на вар'ята, i, нарэшце, зьвяртаецца да лейтананта, загадчыка секцыi:

– Пане лейтанант.

– Слухаю вас.

– Можна да пана з пытаньнем?

– Калi ласка.

Капрал падыходзiць да афiцэра з фармулярам у руцэ ды кладзе на стале перад носам.

– Гэты рэкрут кажа, што ён не паляк, а беларус. Як маю пiсаць?

Афiцэр адказвае не адразу. Перш глядзiць на фармуляр, пасьля акiдвае зрокам Сымона.

– Праваслаўны? Гм...
– мармыча пад носам.
– Запiшыце яго беларусам.

Капрал вяртаецца да свайго стала. Пяро перачырквае тое незакончанае "пал" i выводзiць слова, да напiсаньня якога рука надта нязвыклая. Сымон уздыхае з палёгкай i пазiрае на сяброў, што стаяць за iм. "Ага, бачыце, як трэба? Крышку сьмеласьцi - i ўсё будзе ў парадку. Паспрабуйце-ж цяпер вы запiсацца палякамi", - гаворыць ягоны зрок.

– Наступны!
– загадвае капрал.
– Як прозьвiшча?

– Жалудовiч.

– Жолондовiч?

– Не Жолондовiч, а Жалудовiч.

– Па-польску будзе Жолондовiч, - нецярплiвiцца капрал.

– Я-ж не казаў, што хачу зьмянiць прозвiшча.

– То ня зьмена. Вы былi раней Жалудовiчам, а цяпер будзеце Жолондовiч! гаворыць капрал з нацiскам, якi не пакiдае нiякiх сумлеваў, што пытаньне вырашана.

Жалудовiч, заклапочаны, цярэбiць за вухам, аглядаецца на сяброў, што ледзь заўважна ўсьмiхаюцца, i ня ведае, што рабiць.

Капралава пяро прыгожымi роўненькiмi чорнымi нiтачкамi напiсала пад рубрыкай "прозвiшча" Жолондовiч.

– Як iмя?

– Аляксандар.

– Веравызнаньне?

– Каталiк.

– Рыма-каталiк?

– Так.

– Нацыянальнасьць - паляк?
– глядзiць капрал на Жалудовiча з усьмешкай, што быццам гаворыць "Папрабуй-жа сказаць, што не".

– Не паляк, а беларус.

– Пёрруне!
– лае пiсар, злосна кiдаючы асадку аб стол.
– А цо то за звежэ? Рыма-каталiк i беларус? Як то можа быць?

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего