Чтение онлайн

на главную

Жанры

Знак бяды

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Можа, і лепш, што не знае, — сказала Сцепаніда. — А то б натварылі такога…

Яна стаяла ля печы, штораз пазіраючы ў вокны, ці не ідзе Пятрок, і ёй стала шкада гэтага недарэку-паліцая. Сапраўды, улез у такую справу, з якой наўрад ці ёсць выйсце.

— А ты ўжо і вешаў каго? — запыталася яна.

— Не-е. Яшчэ не. Не дай Бог вешаць, страшна!

— А калі скажуць?

— Скажуць, дык што ж. Мусіш.

— І сваіх таксама?

— Чаму сваіх? Не-а. Каторыя камуністы. Ну там бандыты.

— А што б табе сказаў твой брат? Калі б прыйшоў цяпер? Ты думаў пра тое?

— Думаў. Добрага не сказаў бы.

— Ну, а каб яго злавілі і табе загадалі павесіць? Павесіў бы брата?

— Вот ты дзіўная, цётка! Дысцыпліны не ведаеш. Загадалі б — павесіў бы. А то б самога павесілі.

— Дык у цябе ж дзеці ёсць.

— Вот то-та і яно, што ёсць. Каб не было дзяцей, я б — ого! Я б збег куды ў лес. А то шасцёра

дзяцей — далёка не сыдзеш.

— Ну во, ты для дзяцей так стараешся. А калі яны вырастуць, паразумнеюць, думаеш, яны падзякуюць табе?

— Хто знае? Як каторы, — трохі нават сумеўся Недасека і паклаў лыжку.

— Яны ж будуць цябе ўсё жыццё праклінаць.

— Як праклінаць? — недаўменна зірнуў на яе Недасека. — Я ж для іх гэта… Праз іх пакутую, раблю ўсё гэта.

— Антоська! — нечакана для сябе сказала яна амаль спагадна, кранутая гэтай яго няўцямнасцю. — Лепей бы ты памёр для іх.

— Я?

— Ты, Антоська! Ты ж губіш усё жыццё іхняе. І сябе таксама.

— Не, я не сагласный, — надзьмуўся Недасека. — Сябе, можа, і гублю, а іх не-а. Што б яны жэрлі цяпер, каб не я? Я ім мукі два мяхі прыцягнуў. Ботаў тры пары. Пальтэчкі. Я ж не тое што некаторыя — абы напіцца. Я пра іх дбаю. Усё-такі шасцёра, не жартачкі. Старэйшаму толькі пятнаццаты… Лацвей табе, цётка, казаць, а мне… Дый брат яшчэ. Каб не брат хоць.

Сцепаніда болей не казала нічога, толькі слухала яго блытанае апраўданне і думала, які ж ён дурны, а можа, і подлы. Яе спагадлівасць да яго хутка выцяснялася злосцю, і яна думала, што такіх не навучыш, нічога ім не зразумець, бо далей свайго карыта ім не дадзена бачыць. Такія ад прыроды сляпыя да маленькага пробліску чалавечнасці, дбаюць толькі аб сабе і апраўдваюцца часам дзецьмі. Божа, што будзе яшчэ з тых іхніх дзяцей, што яны пярэймуць ад гэтых во таткаў? Лепш бы яго як найхутчэй забілі дзе, менш было б шкоды і болей карысці сваім жа. Ды і ягоным дзецям таксама, якіх ён так рупна забяспечыў мукой і абуткам…

19

Пятрок гнаў гарэлку.

Ён выбраў для таго самы прыдатны закутак, які можна было знайсці ў рове, — разложысты мелкаваты раўчук за барсуковай нарой, густа зарослы маладым ельнікам, у якім было зацішна і схоўна. На невялічкай прагаліне між ялін уладкаваў няхітрае самагоннае начынне: казан з брагай, дзежку, налітую сцюдзёнай, з ручая, вадой; доўга корпаўся, покуль прыладзіў да месца медны змеявік-трубку, і ўрэшце расклаў цяпельца. Ад ашчадна падпаленай адною запалкай бяросты лёгка загарэлася сухая растопка, а з ёй — і бярозавыя паленцы, бярэмак якіх ён не паленаваўся прынесці з хутара; куслівыя языкі полымя пачалі порстка лізаць стары закапцелы казан. Ад сухіх дроў дыму было не шмат, і Пятрок упершыню за ранак задаволена паглядзеў угору, у хмарнае ветраное неба над хваёвым вяршаллем, думаючы, што здалёку яго не павінен хто-небудзь заўважыць, хіба налезе знянацку. Дровы хутка разгараліся, Пятрок, стоячы на каленях перад казаном, рупна пасоўваў галавешкі, каб больш грэла знізу. Ён і сам грэўся, бо хоць і было зацішна, аднак ад зямлі паднімалася лесавая сырасць, ад якой стылі плечы і рукі. Ля агню ж было добра. Зноў жа трэба было сачыць, каб у час збавіць агонь, інакш прыгарыць брага і спляжыць увесь выган. Пятрок, канешне, не першы раз у жыцці браўся за такое дзела, меў ужо нейкі вопыт. Але вопыт гэты прыпадаў на даўнія ўжо, дакалгасныя гады. Апошнім жа часам перад вайной самагон гналі рэдка, хіба з нейкай пільнай нагоды, бо не было з чаго гнаць ды і піць не дужа было ахвотнікаў. Але, мусіць, казан грэўся марудна на вогнішчы ў рове — не тое што ў асеці або істопцы, дзе, ведама ж, было зручней. Але там хіба цяпер выганіш?

Каторы ўжо раз за апошнія тыдні Пятрок пабедаваў ад думкі, што ў такім няздатным месцы паставілі некалі хутар — так блізка ад дарогі. У мірны час дык яно, можа, і нічога, можа, і прывабней нават паблізу ад гасцінца, ад вёскі і мястэчка. Праўда, апошнія перад вайной гады той прывабнасці надышоў быў канец: ссялялі хутары, ды так настойліва, што ў Выселках адразу падаўжэла вуліца з хутарскіх будынін, у мінулае лета якраз надышла чарга яго Яхімоўшчыне. Ужо разабралі і звезлі гумно, пасля сенакосу меліся разварушыць увесь хутар. Але вось вайна не дала, і цяпер можна толькі зайздросціць тым, хто апынуўся ў вясковым гурце, а не застаўся, як ён, наводшыбе. Хаця і цяпер ёсць хутары і вёскі, дзе па-ранейшаму, як у Бога за пазухай. Вунь тое ж Заграззе, хоць і не дужа далёка ад мястэчка, але стулілася за балотам і жыве ў спакоі, нават Гуж паяўляецца там, можа, адзін раз у тыдзень, а немцаў там дык і наогул яшчэ не бачылі. А ў яго Яхімоўшчыне?.. Немцы пастаялі некалькі дзён, а спляжылі, лічы, усю гаспадарку. Але чорт яе бяры, гаспадарку, горш во — забілі нямка, гэтага бяскрыўднага пастуха-хлопчыка, ды і ён з жонкай ледзьве выбавіліся з таго наслання.

Дык то немцы, ведама, фашысты, а як тут жыць з гэтым Гужом, які ведае цябе здаўна і бачыць наскрозь ды яшчэ мае нейкую злосць за мінулае? Толькі дарма ён чапляецца, Сцепаніда тут ні пры чым, Сцепаніда якраз была супраць таго раскулачвання. Але во чапляецца, ездзіць, выганяе на працу. І, мабыць, яшчэ будзе чапляцца, пакуль не заганяе дашчэнту гэты помслівы і грызлівы чалавек, як прывязаны на ланцуг сабака. Цяпер чорт яго бяры, не шкада таго хлеба і працы — можа, самагонкай пашэнціць заліць яго сквапныя вочы.

«Божа, Божа, — думаў Пятрок, пазіраючы на мігатлівую мітусню агняных языкоў у вогнішчы, — што робіцца на свеце! Якая страшная вайна, як няўдала пачалася, што будзе далей? Страшны час!» Хоць і да вайны хапала рознага ў вёсцы… Пятрок слаба разбіраўся ва ўсёй той складанай механіцы барацьбы ў маштабах краіны, але што датычыцца сваёй вёскі, дык тут ён ведаў болей за якіх упаўнаважаных. Упаўнаважаным, бывала, падабалася, як выступаў на сходах Антось Недасека, думалі, мабыць: які свядомы! А Пятрок ведаў, што гэта ён выступае так згодна таму, што днямі падаў заяву аб дапамозе як мнагадзетнаму і малазямельнаму. Во і стараецца! А калі Барыс Багацька прагаласаваў за калгас, дык зусім не таму, што быў яму рады, а каб дапячы Гужову, з якім даўно быў у сварцы і які, бы чорт крыжа, баяўся калгаса. Ды і ягоная Сцепаніда, хоць і агітавала за калгас па ўсёй вёсцы, калі разабрацца, болей старалася за сябе, ну, і за яго, вядома, бо ўжо стала відаць, што з дзвюх дзесяцін пражыць неяк, а здароўе пакладзеш, гэта пэўна. Але во як яно абярнулася: Барыс уцёк у Ленінград да родзічаў, Гужа раскулачылі і выслалі, а цяпер за тое трэба аддувацца, і першаму — Пятру Багацьку, жонка якога некалі трапіла ў той камбед і на сходзе пасядзела ў прэзідыуме. Каб цяпер тыя яе пасядзелкі не вылезлі бокам.

Пятрок далей пад казан падсунуў дзве галавешкі і падклаў збоч бярозавае паленца, падумаў, што, мабыць, ужо хутка закапае. Медная літровая конаўка даўно ўжо чакала пад кончыкам змеевіка, але там было яшчэ суха, яшчэ ніводная кропля не выцекла з трубкі. Пятрок зноў зірнуў угору: у ельніку на ўзроўку мітусліва-трывожна круцілася сарока, нешта настойліва сакатала, і Пятрок падумаў: ці не крадзецца хто да яго з рова? А можа, сарока сакоча на яго самога? Усё ж для пэўнасці, каб заспакоіць сябе, ён устаў і ўгледзеўся праз хмызняк — быццам паблізу нічога не было відаць. Але сарока не аціхала, падлятала то бліжэй, то абыходзіла гушчар стараной і ўсё настойлівей трашчала няўрымслівую сваю трывогу. Тады ён, прыгнуўшыся, прадраўся праз ельнік і ўбачыў ля ручая Рудзьку, сабачку пастушка Янкі. Мабыць, асірацеўшы без гаспадара, сабака круціўся па полі і забрыў на вогнішча, можа, згаладнеў і цяпер, убачыўшы Петрака, жвава заматляў хвастом, не зводзячы радасна-ажывелага позірку з чалавека.

— Ну што? Чаго сядзіш? Ідзі сюды, — сцішана паклікаў ён Рудзьку, і сабачка сапраўды ахвотна прашмыгнуў пад елачкамі да вогнішча. Аднак блізка не падыходзіў, сеў зводдаль і, папераменна пазіраючы то на гаспадара, то на вогнішча, чагосьці чакаў.

— Што, есці хочаш? Дык няма нічога. Выпіць будзе, а паесці няма, — як да чалавека, з роўнаю добрасцю гаварыў да яго Пятрок.

Шкада, у кішэнях у яго не было нічога, што можна было б з'есці. Аднак, прыбіўшыся да чалавека, Рудзька, здаецца, гатовы быў тым задаволіцца, мусіць, ён набыўся ўжо ў адзіноце і цяпер ля вогнішча пры чалавеку адчуў сябе ў спакоі, лёг і паклаў галаву на лапы, стомлена пазіраючы на агонь.

Але во, здаецца, набліжаўся той самы прыемны момант, калі першыя кроплі з трубачкі, урачыста бумкнуўшы ў дне, упалі ў медную конаўку. Пятрок зараз жа выграб з-пад казана недагарэлыя галавешкі, цяпер будзе даволі вуголля ды слабага агню, полымя ўжо не трэба. Тым часам кроплі з трубкі пасыпаліся часцей, нават быццам зацурчала тоненькім, як нітачка, струменьчыкам, сярод дымнага смуроду ў раўку прыемна запахла спіртным. Тут трэба было асабліва ашчадна абыходзіцца з агнём, трымаць жар у адной меры: каб не астыў казан, але і каб не перагрэўся, не падгарэла гушча, — што і казаць, умельства трэба было не меней, чым пры ігры на скрыпцы. Пятрок аж захваляваўся і то прысоўваў галавешкі бліжэй да казана, то адсоўваў іх далей; ад дыму ў яго слязіліся вочы, і ён выціраў іх скарэлымі пальцамі і ўсё зазіраў у конаўку: а ці многа? Урэшце там набралася да палавіны, ён узяў конаўку і ашчадна пераліў чысцюткую, як сляза, гарэлку ў старую, ад ліманаду, бутэльку. То быў пяршак, самая моцная на градус порцыя з усёй выганкі. Яму стала шкада аддаваць яе ў ненажэрнае горла Гужа, можа б, сам калі выпіў пры якой нагодзе ці ашчадзіў для добрага чалавека. Так трохі разважыўшы, Пятрок закаркаваў скамечанай паперынай бутэльку і адышоўся да шыпшынавага куста на ўскрайку прагаліны. Там ён выграб у зямлі добрую ямку і, уладкаваўшы туды бутэльку, старанна загарнуў яе прэлым лісцем. Хай ляжыць на час лепшы.

Поделиться:
Популярные книги

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Дайте поспать! Том III

Матисов Павел
3. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том III

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений