Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Я быў зьбіты з тропу і нечакана павернутым пытаньнем, і гэтай усьмешачкай, мармытаў нешта, што гэтак не лічу, бо ўспрымаю ягоныя даручэньні як свой непасрэдны службовы абавязак, стараюся выконваць іх як мага лепш, як толькі ўмею, і надалей буду рабіць з найвялікшай адказнасьцю, але толькі пакіньце ля журналістыкі, дзе я свой, і для справы карысьць будзе большая...

Ягоныя вочы палагаднелі, было відаць, што мая шчыра-ўмольная непасрэднасьць зрабіла ўражаньне. Усьміхнуўся загадкава і сказаў:

– Ладна, давай дамовімся так: альбо ты знаходзіш мне лепшую, чым сам, кандыдатуру журналіста, альбо, даруй, давядзецца ўпрагацца, як ты лічыш, у халуйскую пасаду... – І паўшчуваў: – Гэта ж трэба, гэта ж трэба... Словам, тры дні на пошукі і роздум...

З Міколам Жылінскім, якога з падачы Грышкевіча я парэкамендаваў Мікуловічу ў памочнікі, у нас на доўгія гады склаліся добрыя прыяцельскія стасункі. З лёгкае Грышкевічавай рукі мы ў абкаме сталі Ільфам і Пятровым, паколькі ледзь ці не над усімі Мікуловічавымі артыкуламі і выступленьнямі сядзелі ўдвух, і потым доўгія гады жартам зьвярталіся адзін да аднаго імёнамі вялікіх сатырыкаў. Што праўда, то праўда, але дысертацыю шэфу пісаў Мікола без аніякага майго

ўдзелу, спачатку нават не прызнаваўся – надта ж канфідэцыйна-сакрэтнае меў даручэньне. У яго быў пісьменьніцкі дар, самабытная вобразная беларуская мова, аднак рашыў усьлед за шэфам падацца ў навуку. Не памяняў свайго рашэньня нават тады, як прызначылі намесьнікам рэдактара “Гродненскай правды”, дзе было, канешне, не да дысертацыі. Потым я сагітаваў яго ехаць на вучобу ў Маскву ў ВПШ, дзе ёсьць усе ўмовы і для здачы кандыдацкага мінімуму, і для напісаньня дысертацыі. А праз колькі гадоў сустрэліся з ім калегамі ў аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК: ён загадваў сектарам газетаў, часопісаў і выдавецтваў, я – тэлебачаньня і радыё. Прабыў на сектары ён нядоўга – не сьцярпеў прыдзірак загадчыка аддзелу Паўлава і, маючы вучоную ступень, перайшоў у Інстытут гісторыі партыі. Пасьля адыходу ў нябыт КПСС, а з ёй і Інстытуту яе гісторыі, дзе сумленна зарабляў свой кавалак хлеба, перабіваўся ў розных малапрыкметных выданьнях, пераважна артадаксальнага накірунку кшталту сумнавядомага камароўска-базарнага “Славянского набата”, дзе быў адным з кіраўнікоў. Потым, калі газетка загадала доўга жыць, разьмяняў добрую кватэру ў прэстыжным былым цэкоўскім доме па вуліцы Пуліхава і некуды зьехаў, ні з кім больш ня мае ніякіх стасункаў, а ягонае прозьвішча, здаецца, зьнікла з прэсы пэўнага кшталту, як і са сьпісаў актывістаў абодвух кампартыяў.

І як чалавек, і як кіраўнік гэтакага рангу Мікуловіч быў арыгінал і трохі дзівак. Прыехаўшы ў раён, ён мог спыніцца ня ў так званым люксе мясцовай гасьцініцы, нават ня ў першага сакратара ці нейкага старшыні калгасу, а выбраць наўгад вясковую хату і напрасіцца туды на начлег. Гаспадары прымалі яго за ня надта важнецкага начальніка, паколькі сур’ёзнае начальства па вёсках не начуе, а калі і начуе, то ня меней, як у старшыні калгасу; і за звычайнай вясковай вячэрай з кубкам сырадою, а то і чаркай самагонкі вялі гаворкі за жыцьцё, а раненька, да сонца падкатвала “Волга” і госьць, зьеўшы наскора яечню, запіўшы малаком, дзякаваў гаспадарам і ехаў у кантору альбо адразу ў поле да камбайнаў, на зерняток ці на ферму. І калі потым гаспадарам казалі, што ў іх начаваў сам Мікуловіч, нізашто не хацелі даваць веры – надта ж просты і мужыцкі быў кватарант. Ён апантана ўкараняў брыгадны падрад – першыя зародкі рынкавай эканомікі, а паколькі пра ніякі падрад ня згадвалася ў рашэньнях зьездаў і пленумаў ЦК КПСС, ну аніяк ён не стасаваўся з падручнікамі па палітэканоміі сацыялізму, нават з самымі найноўшымі, таму Мікуловіч меў нямала апанентаў і праціўнікаў сваіх сумніўных у тэарэтычным плане эксьперыментаў. Між тым новая арганізацыя працы без аніякіх капітальных укладаньняў адразу ж давала фенаменальныя практычныя вынікі, таму адкрыта і ўлабавую праціўнікі выступаць не адважваліся, дзейнічалі апрабаваным метадам – спадцішка сеялі скепсіс, ставілі палкі ў калёсы, намагаючыся скампраментаваць усе Мікуловічавы пачынаньні. Гэта былі вельмі ўплывовыя людзі, сярод якіх і сакратар ЦК па сельскай гаспадарцы Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч, Мікуловічаў папярэднік на пасадзе першага сакратара абкаму, які вельмі раўніва ставіўся да нечаканых посьпехаў Гарадзеншчыны, а Мікуловіч, бы знарок, правакаваў гэтую рэўнасьць, падкрэсьліваючы і ў выступленьнях, і ў шматлікіх артыкулах, пачынаючы з “Правды”, “Коммуниста”, канчаючы аграрнымі маскоўскімі выданьнямі, пра пачатак імклівага росту з году ягонага прыходу да ўлады. У рэдакцыях не разумелі, чаму бярэцца адлік не з пачатку пяцігодкі, а нейкага невядомага году, выкрэсьлівалі, аднак у дасланых на візу гранках аўтар аднаўляў, расшыфроўваючы, што з памянёнага году пачалося ўкараненьне брыгаднага падраду. Апанентам Мікуловічу і ягонаму падраду ў вобласьці быў старшыня аблвыканкаму Малочка. Пэўна, Міцкевіч ня раз пашкадаваў, што ў свой час памыліўся ці не настаяў, каб ягоным натуральным пераемнікам стаў Малочка, а не Мікуловіч...

У адпаведнасьці з самымі элементарнымі законамі журналістыкі мы з Міколам Жылінскім не маглі дапусьціць, каб адны і тыя ж слоўныя канструкцыі пераходзілі з артыкулу ў артыкул, з выступленьня ў выступленьне. Аднак Мікуловіч і слухаць не хацеў пра нейкія незразумелыя яму журналісцкія законы і не дазваляў “псаваць”, як яму здавалася, вельмі дакладна і ўдала сфармуляваныя раней думкі. Ён учэпіста помніў запалыя ў душу ранейшыя стылёва-слоўныя канструкцыі і патрабаваў, каб яны непарушна да апошняй косачкі заставаліся хоць у пяты, хоць у дзясяты раз у ягоных артыкулах і выступленьнях. Гэта добра ведалі загадчыкі аддзелаў, рыхтуючы так званыя балванкі і ўстаўкі для Мікуловіча. Неўзабаве і мы з Міколам зьмікіцілі, што можна і не абцяжарваць сябе лішняй мазгавой дзейнасьцю – з дапамогай ножніцаў і клею зварганіць з ранейшых выступленьняў і артыкулаў хоць куды прамовіну ці артыкульчык, клапоцячыся толькі пра “мосьцікі” і “пераходы” паміж разьдзеламі і абзацамі ды на гэтых “ мосьціках-пераходзіках” сфармуляваць нешта новае, сугучнае тэме і месцы выступленьня і, вядома ж, падмацаваць патрабаваньнямі найноўшых партыйных дырэктыў, каб потым эксплуатаваць іх на ўсю поўніцу...

Гэтакім жа адналюбам Мікуловіч заставаўся і ў стасунках з людзьмі, перш за ўсё кіруючымі кадрамі. Спадабаецца нехта – і ўжо амаль немагчыма парушыць ягоную веру і перакананьне, што гэта вельмі прыстойны і варты ўсялякай падтрымкі чалавек. І гора таму, хто сваімі дзеяньнямі дасьць падставу першаму зрабіць адкрыцьцё, што падвёў яго, ашукаў у самых лепшых ягоных пачуцьцях і памкненьнях – не чакай літасьці, сатрэ ў парашок. Гэта ведалі ўсе і намагаліся працаваць сумленна, не дазвалялі сабе ўцягвацца ў нейкія авантуры і непрыстойныя справы.

Мусіць, і праўду казалі, што патрапіў я Мікуловічу на ласкавае вока, бо праз два з невялікім хвосьцікам гады сеў у кабінет намесьніка загадчыка аддзелу...

А на кар’ернай лесьвіцы, як і ў побыце: чым вышэй падымаешся – тым далей і больш

відно. На новай пасадзе адразу ж кінулася ў вочы, чаго раней пры сваёй прыналежнасьці да нечынапачытальнай, трохі анархічнай журналісцкай браціі не заўважаў ці мо не зважаў, не надаваў ніякага значэньня таму, з чым цяпер нельга было не лічыцца. Перш за ўсё – строга структураваным субардынацыйным стасункам ва ўсёй дзейнасьці апарату абкаму. Зрабіў адкрыцьцё, што пры агульным маналіце тут існуе як мінімум чатыры слаі, і кожны са сваімі інтарэсамі, правіламі паводзінаў, сваёй карпаратыўнай, ледзь не каставай салідарнасьцю, сваімі правамі і абавязкамі, сваімі прывілеямі. Самым нешматлікім (пяціасабовым), але найважнейшым слоем былі, натуральна, сакратары абкаму. Трапіўшы ў сваю наменклатурную абойму, яны абавязаны былі трымацца адзін аднаго, ня толькі калегаваць, але і таварышаваць. Яны не маглі не запрасіць ці не прыняць запрашэньня адзін аднаго на нейкую сямейную ці іншую ўрачыстасьць, паколькі гэта лічылася верхам нетактоўнасьці, вялікай абразай. Трохі асабняком стаяў другі і ўжо зусім над усімі – першы сакратар. Сакратары мелі персанальныя службовыя машыны з вадзіцелямі, маглі выклікаць іх у любы час. Да галоўных дзяржаўных сьвятаў ім прывозілі на кватэры падабраныя па першым класе наборы харчовых далікатэсаў і напояў па даступных цэнах.

Ніжэй ішла кампактная і самая арганізаваная загадчыцка-аддзелаўская праслойка. Тры з адзінаццаці загадчыкаў аддзелаў – аргпартработы, прапаганды і сельскагаспадарчы – мелі намесьнікаў, якія на час адпачынку, камандзіровак аўтаматычна выконвалі іхнія абавязкі, а калі загадчыка аддзелу забіралі на павышэньне, амаль заўсёды ягоны кабінет пераходзіў да намесьніка. Адны намесьнікі, перш за ўсё сельгасаддзелу, як правіла, узначальвалі раёны, другія – падымаліся на прыступку альбо ачольвалі важныя абласныя службы, таму былі дапушчаныя да памянёнай кампаніі ці як жартам звалі “прафсаюзу”, куды і мне прадстаяла ўступаць з першай палучкі. За выключэньнем загадчыка аддзелу аргпартработы (член бюро абкаму) і фінансава-гаспадарчага (свая рука ўладыка) ніхто персанальных машынаў ня меў, карысталіся дзяжурнымі, але паколькі тады пра ніякія ліміты і гаворкі не было, кожны выклікаў “Волгу” з ведамымі кожнаму даішніку абнулёўленымі нумарамі і езьдзіў. Да сьвятаў членам гэтага “прафсаюзу” завозілі ў буфет куды сьціплейшыя, чым сакратарам, пакункі з дэфіцытам, якія яны аплочвалі і дастаўлялі дамоў.

Найбольш шматлікім, мо таму і найменш арганізаваным і дасьведчаным слоем былі так званыя адказныя работнікі – загадчыкі сектараў, інструктары і прыраўняныя да іх. Яны карысталіся грамадскім транспартам, аднак, калі выдаралася нешта тэрміновае, неадкладнае, загадчык альбо намесьнік мог выклікаць машыну, каб падкінуць інструктара ці загадчыка сектару на месца. Але гэта ня надта ўхвалялася, паколькі машынаў па розных прычынах заўсёды было менш, чым тых, хто меў права выклікаць і карыстацца імі, таму часам утвараліся заторы і нярвовыя сітуацыі. Для інструктарскага саслоўя да сьвятаў завозілі ў буфет даволі сьціплы дэфі­цыт, які па норме ўзважвала і брала плату буфетчыца Зіна альбо работніца базы. Заўсёды тут трэба было адстаяць у чарзе, паколькі адначасова і па той жа норме абслугоўваліся тэхнічныя работнікі – сакратаркі сакратароў, машыністкі, вадзіцелі, прыбіральшчыцы і г.д., хоць у службовых стасунках яны і адказныя трымаліся, як правіла, на пэўнай дыстанцыі.

Да гэтага ніколі не надаваў значэньня, ня надта ўнікаў у субардынацыйныя перапетыі, ведаючы, што кругом, нават нашто ўжо дэмакратычных рэдакцыйных калектывах начальнікі рознага рангу і ўзроўню маюць адпаведныя перавагі і прывілеі, у чым ня бачыў нічога кепскага і несправядлівага – з каго большае патрабаваньне, таму і належыць мець большае... Так заўсёды было, так ёсьць і так будзе... Хіба толькі пры камунізме ўсе ўраўняюцца, але сьветлая будучыня чалавецтва ў практычным плане ўяўлялася вельмі цьмяна і няпэўна... Абкамаўскую няроўнасьць можна было параўнаць з армейскай – усе слаі выразна абазначаныя, дакладна структураваныя, і ў кожным была свая асаблівая службовая мараль, свая каставая салідарнасьць, свая этыка паводзінаў і зносінаў. Рашуча асуджалася, напрыклад, калі нехта прызвычайваўся бавіць час ды яшчэ за чаркай з падначаленымі ці ніжэйшымі па рангу, што кваліфікавалася як службовая непрыстойнасьць, недапушчальнае запанібрацтва, нават здрада сваім кланавым інтарэсам. Бывала, што з нейкай нагоды нехта выпадкова трапляў у больш высокую кампанію, і заўсёды адчуваў сябе там няўтульна, не ў сваёй талерцы. Падобнае расслаеньне назіралася паўсюдна, але тут, у галоўным кіруючым доме вобласьці на кручы Нёману ў старадаўнім Новым замку, дзе некалі засядаў знакаміты маўклівы сейм, які паклаў канец Рэчы Паспалітай, яно вызначалася неяк асабліва падкрэсьлена, рэльефна і фатальна: ня сунь носа не ў сваё проса. І рэдка хто з зайздрасьцю, больш дык з найвялікшым разуменьнем і спачуваньнем ставіліся да загадчыка аргпартаддзелу Леаніда Сікоры, які як член бюро боўтаўся паміж сакратарскай і загадчыка-аддзелаўскай кампаніямі. Пад чаркай па сакрэце ён прызнаваўся, што пакутуе, пачувае сябе чужаком, ніяк ня можа пазбавіцца ад гнятлівай непаўнацэннасьці ў сакратарскай і пачувае самім сабой, адпачывае душою толькі ў сваім родным і блізкім “прафсаюзе”.

Дагэтуль я меў службовыя справы, пазаслужбовыя стасункі ў асноўным з творчай браціяй. Яна мяне прымала за свайго, я яе таксама, і адчуваў у журналісцкіх дэмакратычных, трошкі багемных кампаніях раскавана і камфортна. І сталася, што больш чым за год работы ў абкаме ні з кім з калегаў абкамаўцаў не сышоўся блізка, па душах. Мо толькі трохі з вечна занятым Міколам Жылінскім, з кім ільфапятровілі над чарговымі творамі шэфа. Розныя службовыя справы ўзгадняў і рашаў з Грышкевічам, а калі яго не было – ішоў напрамую да Ульяновіча, абмінаючы намесьніка загадчыка Уладзіміра Паўлавіча Філіпчыка, якога і не прымаў за сваё начальства, і ён ня крыўдзіўся, разумеючы, што ў газетных і тэлерадыйных справах мала што кумекае. У свой час прызначаючы загадчыкам аддзелу Грышкевіча, які практычна ня меў вопыту партыйнай работы, у тандэм яму паставілі аргпартаддзельца Філіпчыка. Ён узяў на сябе палітасьвету, лектараў, агітатараў, у блізкія Грышкевічу сферы ня надта соваўся і ўнікаў. З ад’ездам Грышкевіча ў ЦК КПСС сітуацыя амаль што паўтарылася, і для новага тандэму на месцы пад рукой аказаўся я і стаў курыраваць сродкі масавай інфармацыі, культуру, творчыя саюзы, як і Грышкевіч...

Поделиться:
Популярные книги

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Маханенко Василий Михайлович
1. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.42
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 1: Начало