Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Тады зайдзi да камiсара Антуана. Папрасi яго праверыць даныя па ўсiх крадзяжах у крамах на Вялiкiх бульварах прыкладна за два апошнiя гады, крадзяжах у час абедзеннага перапынку.
Мэгрэ вярнуўся ў свой кабiнет i адпусцiў iнспектара, якi пiльнаваў юнака.
– Я б не ўцёк, - з крыўдаю сказаў Жарыс.
– Магчыма. Але ты мог бы зазiрнуць у папкi. Мог бы?
– Мог. Але што вы збiраецеся рабiць са мною?
– Чакай.
Мэгрэ зiрнуў на гадзiннiк i прыкiнуў, што Монiка
– Вы пагарджаеце мною?
Камiсар пацiснуў плячыма.
– Мне нi разу не пашанцавала ў жыццi.
– У чым?
– Нi разу не ўдалося вырвацца.
– Адкуль?
– Я бачу, вы мяне не разумееце.
– У голасе ў Жарыса нарастала раздражненне.
– Калi б вам давялося вырасцi ў доме, дзе толькi i гаварылi што пра грошы... А мацi трэсцiся пачынала пад канец месяца...
– У мяне не было мацi...
Хлопец змоўк.
Мэгрэ пастаяў ля акна, спiнаю да затрыманага, пазiраючы на кроплi дажджу, што сцякалi па шкле. Потым, пахадзiўшы па пакоi, рашуча адчынiў шафу. Спаласнуўшы шклянку, налiў каньяку.
– Ты, я думаю, - запытаўся ён у Жарыса, - не хочаш пiць?
– Дзякую. Не.
Аднак Мэгрэ i сам не стаў пiць, паставiў шклянку назад у шафу.
Хлопец ледзь трымаўся, каб не заснуць. Шчокi ў яго пачырванелi, павекi прыпухлi. Ён пачынаў ужо пагойдвацца.
– Калi-небудзь, можа, з цябе ўсё-такi выйдзе чалавек, - задуменна сказаў ён, гледзячы на Жарыса.
Пачулiся крокi ў калiдоры. Два чалавекi: мужчына i жанчына.
Мэгрэ адразу здагадаўся, што гэта Люка i Монiка. Трэба было вырашыць: прымаць дзяўчыну ў кабiнеце або ў суседнiм пакоi.
Убачыўшы Жарыса, Монiка сутаргава прыцiснула да сябе сумку, застыла i раз'ятрана зiрнула на камiсара.
– Ты звадзiў яе да доктара?
– спытаўся Мэгрэ.
– Спачатку яна не хацела, але я...
– Вынiкi?
Жарыс адразу ўскочыў, гатовы кiнуцца дзяўчыне ў ногi i прасiць прабачэння.
– Зусiм яна не цяжарная. I нiколi ёю не была.
Жарыс не верыў сваiм вушам. Напэўна, цяпер ён лiчыў камiсара сама жорсткiм з людзей.
Тым часам Мэгрэ зачынiў дзверы i прапанаваў дзяўчыне сесцi.
– Што вы можаце на гэта сказаць?
– Я думала...
– Вы думалi...
– А што вы пра гэта можаце сказаць. Вы ж не жанчына.
Павярнуўшыся да Жарыса, яна сказала:
– Клянуся табе, я сапраўды думала, што зацяжарала.
Мэгрэ запытаўся як мага спакайней:
– I як доўга вы так думалi?
– Некалькi дзён.
– А потым?
– А потым не хацела расчароўваць Альбэра.
– Расчароўваць?
Камiсар падмiргнуў Люка, i яны выйшлi ўдвух з кабiнета, пакiнуўшы Монiку i Жарыса сам-насам.
– Як толькi
Мэгрэ не слухаў: ён ужо ўсё зразумеў.
Вярнуўся Таранс.
– Даныя яшчэ зводзяць. Спiс будзе доўгi. А Антуан са сваёй брыгадаю якраз два гады шукае, хто ж гэта так спраўна абчышчае крамы...
Мэгрэ падышоў да дзвярэй свайго кабiнета, прыслухаўся. Жарыс i Монiка маўчалi.
Камiсар зайшоў да свайго начальнiка i далажыў яму ўсе навiны, пабываў у iншых кабiнетах, пагаманiў з калегамi.
Калi ён вярнуўся ў свой кабiнет, Жарыс i Монiка сядзелi на тых самых крэслах i на той самай адлегласцi. Твар у дзяўчыны быў такi ж суровы, як у мацi i яе цётак. Калi яе позiрк спыняўся на Жарысе, вочы напаўнялiся нянавiсцю i пагардаю.
Жарыс выглядаў прыгнечаным. Вочы ў яго яшчэ больш пачырванелi.
– Я адпускаю вас, - сказаў Мэгрэ, сядаючы ў крэсла.
– У газетах пра ўсё гэта будзе?
– спыталася Монiка.
– Я iм нiчога такога паведамляць не збiраюся.
– А мацi раскажаце?
– Можна абысцiся i без мацi.
– А майму начальству?
Калi Мэгрэ адказаў, што не, яна рэзка ўстала i накiравалася да дзвярэй, не зважаючы ўжо на Жарыса. Узяўшыся за ручку, спыталася ў камiсара:
– Вы ўсё гэта наўмысна зрабiлi?
– Наўмысна. Ты, Альбэр, таксама вольны.
Але Жарыс нават не зварухнуўся.
– Што ж ты не бяжыш за ёю?
Монiка была ўжо на лесвiцы.
– Вы думаеце, трэба бегчы?
– Што яна табе сказала?
– Назвала мяне iдыётам.
– I ўсё?
– Яшчэ забаранiла мне размаўляць з ёю.
– Ну, а ты?
– Я не ведаю.
– Можаш iсцi.
– Што мне сказаць бацькам?
– Што хочаш. Яны i так будуць рады, што ты знайшоўся.
– Вы думаеце?
Прыйшлося яго крыху падштурхнуць.
– Ну, iдзi, iдзi...
– Скажыце, я не прахiндзей?..
– Жарыс з наiўнасцю маладзёна зазiраў камiсару ў самыя вочы.
– Ты дурань. Яна сказала праўду.
– Дзякую, - разгублена прамармытаў хлопец, азiраючыся.
Толькi цяпер, застаўшыся адзiн, Мэгрэ змог урэшце выпiць даўно налiты каньяк.
9. СУДДЗЯ КАМЕЛЬЁ НЕРВУЕЦЦА
– Гэта вы, Мэгрэ?
– Я, пан суддзя.
Так звычайна пачыналася штодзённая размова па тэлефоне, i, калi побач быў якi-небудзь супрацоўнiк, Мэгрэ па-змоўнiцку падмiргваў яму. З суддзёй камiсар заўсёды гаварыў мякчэй.
– Як справа Турэ?
– Усё выдатна.
– А вам не здаецца, што яна зацягнулася?
– Забойствы з абрабаваннем - гiсторыi заўсёды заблытаныя.