Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я праглядаю газеты. I ведаю, як вы дамагаецеся прызнання.

Мэгрэ сам сабе вылаяўся: далося iм усiм гэтае непаразуменне з поўхаю, якую ён заляпiў Рэне Лекэру!.. Мiж тым сёння ўранку ён атрымаў ад асуджанага на смерць Лекэра лiст з турмы. Прыгнечаны, забойца прасiў камiсара наведаць яго. Можна было б паказаць Жарысу гэты лiст i ўсё расказаць, аднак Мэгрэ зноў не стаў нiчога тлумачыць затрыманаму i прадоўжыў допыт. Калi ўжо гэты маладзён дапячэ яго з той поўхаю, то ён яму Лекэраў лiст

пакажа.

– Дык чаму ж прыйшоў сюды?

– Каб заявiць, што я не забойца.

Мэгрэ распалiў люльку, дапiў пацiху пiва. З-за дажджу на вулiцы пацямнела. Ён запалiў лямпу.

– Ты разумееш, што значыць твой уласны прыход да нас?

– Што вы хочаце сказаць?

– Ты вырашыў, што мы збiраемся цябе арыштаваць. Значыцца, у нас ёсць на тое падставы. Якiя?

– Вы ж былi на вулiцы Ангулем?

– Адкуль ты ведаеш?

– Гаспадыня ж, напэўна, сказала, што я прыходзiў да яго.

– I што, за гэта цябе трэба арыштоўваць?

– Вы дапытвалi Монiку.

– I ты баiшся, што яна прагаварылася?

– Я б здзiвiўся, калi б яна ў вас не загаварыла.

– А чаму ты пачаў з таго, што схаваўся ў сябра пад ложкам?

– Вы i гэта ведаеце.

– Адказвай.

– Я не падумаў. Я баяўся. Баяўся, што мяне будуць бiць i я прызнаюся ў тым, чаго не рабiў.

– Меней бы ты, хлопча, баяўся... Чаму ж ты тады ўсё-ткi, раз баяўся, вылез з-пад ложка?

– Там нельга было болей заставацца. Сябрава цётка ўвесь час па кватэры хадзiла. Дзверы адчыненыя, у хаце скразняк. Я прастыў, а тут нават чыхнуць страшна. Нi ўстаць, нi паварушыцца...

– I ўсё?

– Есцi хацелася.

– I што ж ты стаў рабiць, як выбраўся з кватэры?

Бадзяўся па вулiцах. Уначы спаў на рынку на мяшках з гароднiнай гадзiну-другую. Двойчы падыходзiў да моста Сэн-Мiшэль i глядзеў на ваш будынак. Убачыў, як Монiка выходзiла ад вас. Я пайшоў на вулiцу Ангулем, там стаяў чалавек, па ўсiм было вiдаць, назiраў за домам. Ваш, напэўна.

– А чаму мы маглi меркаваць, што ты мог забiць Турэ?

– А вы што, не ведаеце, што я ў яго пазычыў грошы?

– Пазычыў?

– Ну, папрасiў, калi вам так болей падабаецца.

– Папрасiў?

– Што вы хочаце сказаць?

– Ёсць розныя спосабы прасiць. Мiж iншым, ёсць i такi, калi чалавек, якога просяць, пастаўлены ў такiя ўмовы, што не можа адмовiць. А называецца гэта шантаж.

Камiсар замаўчаў i ўгледзеўся Жарысу ў самыя вочы.

– Адказвай.

– Я нiчога б не сказаў панi Турэ.

– Але ж пана Турэ ты гэтым прыпалохаў?

– Ён i так бы даў грошы.

– Але даў таму, што баяўся тваёй пагрозы.

– Не ведаю. Вы мяне блытаеце вашымi пытаннямi... Памiраю, хачу спаць...

Выпi кавы.

Жарыс выпiў i разгублена ўтаропiўся ў Мэгрэ.

– Колькi разоў ты быў у пана Турэ?

– Толькi два разы.

– Монiка пра гэта ведала?

– А што яна вам сказала?

– Цяпер не мае значэння, што што яна сказала. Важна, скажаш ты.

– Яна ведала.

– Што ты яму сказаў?

– Каму?

– Пану Турэ!
– не стрымаў свайго раздражнення Мэгрэ.

– Што нам патрэбны грошы.

– Навошта?

– Каб паехаць у Амерыку.

– I як ён адрэагаваў?

– Сказаў урэшце, што гэта найлепшае выйсце.

Допыт нешта не ладзiўся. Жарыс, мабыць, лiчыў, што Мэгрэ ведае болей, чым ведаў на самай справе. Трэба было павесцi допыт больш асцярожна.

– Ты думаў жанiцца з Монiкай?

– Думаў. Але пан Турэ разумеў, што гэта нерэальна. Я непаўналетнi. I нават калi б мае бацькi згадзiлiся, дык панi Турэ адмовiла б: я ж усё сваё нашу з сабою. Пан Турэ мне сам параiў нават не спрабаваць знаёмiцца з ёю.

– А ты яму прызнаўся, што ты з Монiкай ужо кахаўся?

Жарыс пачырванеў.

– Я сказаў яму толькi, што яна цяжарная.

Дык вось у чым сакрэт! Мэгрэ выгляду не падаў, але здзiвiўся: як жа ён сам не падумаў пра такую паваротку?

– Колькi месяцаў?

– Трохi болей як два.

– Вы былi ў доктара?

– Яна адна хадзiла.

Мэгрэ адкiнуўся ў крэсле, набiў тытунём новую люльку.

– Што ж ты збiраўся рабiць у Амерыцы?

– Што прыйдзецца. Я працы не баюся. Мог бы стаць каўбоем.

– Каўбоем?
– усмiхнуўся сам сабе Мэгрэ: ён згадаў тых асiлкаў, якiх бачыў на ранча Арызоны i Тэхаса.

Я мог бы працаваць на залатых капальнях. Словам, як-небудзь я б ужо выкруцiўся.

– I ажанiўся б з Монiкай?

– Яна i так мая жонка. Хiба што мы не распiсаныя...

– Як сябе паводзiў пан Турэ, калi даведаўся, што Монiка цяжарная?

– Не паверыў... Нават заплакаў... Але я пакляўся, што намеры ў мяне...

– ...самыя добрыя. I што ён тады сказаў?

– Абяцаў дапамагчы. Грошай у яго пры сабе не было. Ён даў мне крыху.

– Дзе яны?

– У Монiкi. Яна хавае iх у сваiм стале на працы.

– А астатнiя?

– Астатнiя ён абяцаў даць у аўторак. Ён збiраўся атрымаць вялiкiя грошы.

– Ад каго?

– Не ведаю.

– Ён не сказаў, адкуль яны раптам возьмуцца?

– А я i не пытаўся.

– Чаму?

– Ён бы ўсё роўна не адкрыўся. Ён нiдзе не працуе. Я так i не змог зразумець, як ён зарабляе. Мабыць, яны ўдвух гэтымi справамi займалiся.

– З кампаньёнам, значыцца? Ты яго бачыў?

Поделиться:
Популярные книги

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая