Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гаспадар цябе зачыняе, ты бярэш касу, а потым ламаеш дзверы?

– Навошта ламаць, начальнiк? Тут i пачынаецца фокус. Нават калi мяне i накрыюць у краме, дык не будзе нiякiх доказаў, што я нешта ўзяў. Я ўзяў касу, так?.. А потым пашкандыбаў у прыбiральню. Там пад пралеваю - невялiкае акенца - у тупiчок. Праз яго не кожны шчанюк пралезе, але ўжо пакет з грашыма прасунуць можна. Тут Луi нiбыта выпадкова заходзiць у двор, падбiрае пакет i робiць ногi. А я зноў хаваюся сярод дажджавiкоў i спакойна чакаю, калi ўсе прысунуцца назад. Толькi люду пабольшае -

я спакойна выходжу, як i ўвайшоў.

– Гршы вы падзялiлi?

– Па-брацку. Цяжэй за ўсё было ўгаварыць яго. Ён казаў, што прыдумаў гэта ўсё дзеля забавы. Спярша, як я яму прапанаваў, ён аж узвiўся. Што яго змусiла згадзiцца, дык гэта думка пра тое, што рана цi позна давядзецца здавацца жонцы. Да таго ж у задумы былi шматлiкiя перавагi. Вось, да прыкладу, павяжуць мяне. Але ж няма нi ўзлому, нi пералязання праз сцяну - справа-чысцяк. Калi я не памыляюся, дык дадуць на два гады меней. Га?..

– Мы яшчэ Кодэкс паглядзiм.

– Ну, вось я вам усё i распавёў. Добра мы з Луi папрацавалi, i я нi аб чым не шкадую. Дажджавiкi дазволiлi нам працягнуць месяцы тры. Як па праўдзе, дык я сваю долю хутка спалiў - на конях. Але Луi мяне падтрымлiваў. Ну, а калi грошы скончылiся, знайшлi другую лаўку.

– I падрыхтавалi новы варыянт?

– Спосаб знайшлi, i мяняць яго не было нiякiх падстаў. Цяпер, калi вы ведаеце яго, можаце пакорпацца ў архiвах i знайсцi назвы ўсiх крамаў, дзе я працаваў. Другi быў прадавец электратавараў на тым самым бульвары, трохi далей. Усюды атрымлiвалася адно i тое ж, бо ў гэтым квартале акенцы ўсiх прыбiральняў выходзяць або ў тупiчок, або ва ўнутраны двор. Аднаго разу мяне накрыла ў шафе прадаўшчыца. Я прыкiнуўся п'яным упокат. Яна паклiкала гаспадара, i мяне выштурхалi, толькi напалохалi палiцыяй. Дык скажыце мне зараз, навошта мне было забiваць Луi? Мы ж кенты. Я нават з Франсуазай яго пазнаёмiў, каб супакоiць яе, бо яна ўсё распытвала, дзе я шляюся. Луi прынёс ёй скрынку шакаладу, i яна ўпэўнiлася, што гэта выхаваны чалавек.

– Вы пракруцiлi яшчэ адзiн варыянцiк на тым тыднi?

– Паглядзiце ў газетах: крама адзежы на Манмартры.

– Думаю, што Луi забiлi ў тупiчку, калi ён правяраў акенца ювелiрнай крамы?

– Мажлiва. Мясцiны Луi заўсёды сам аглядаў. Ён усё запамiнаў лепш за мяне. А потым, людзi заўсёды косяцца на такiх, як я. I мне даводзiлася выфранчвацца, але на мяне ўсё роўна глядзелi з падазрэннем.

– Дык хто ж яго забiў?

– Вы ў мяне пытаецеся?

– Каму было трэба яго забiць?

– Не ведаю. Можа, жонцы?

– А ёй навошта?

– Злая яна... Можа, уведала, што ён ужо два гады як падманвае яе i мае каханку...

– Ты ведаеш яго каханку?

– Ён нас не знаёмiў, але гаварыў пра яе, i я яе бачыў здалёк. Ён яе кахаў... Яму хацелася цяпла. Нам жа ўсiм яго хочацца?.. Вось у мяне Франсуаза. I ў вас таксама хто-небудзь ёсць. Яны ладзiлi, хадзiлi разам у кiно, сустракалiся ў кавярне.

– Яна пра ўсё ведала?

– Не, канечне.

– А хто ведаў?

– Перш за ўсё я.

– Ну вядома!

– I,

можа, дачка. Вельмi ўжо ён з-за яе перажываў, усё баяўся, што яна старэе i робiцца падобная да мацi. Яна ўсё грошы з яго выцягвала.

– Ты бываў у яго на вулiцы Ангулем?

– Нiколi.

– А ведаеш гэты дом?

– Ён мне яго паказваў.

– Дык чаму ж ты да яго хоць раз не зайшоў?

– А навошта яму псаваць замалёўку? Гаспадыня лiчыла яго дужа прыстойным панам. Калi б яна мяне ўбачыла...

– А калi я табе скажу, што ў ягоным пакоi знайшлi адбiткi тваiх пальцаў?

– Туфта.

Шрамэк быў зусiм спакойны, хiба што раз-пораз пазiраў на пляшку.

– Хто яшчэ мог ведаць пра вашыя справы?

– Паслухайце, пане камiсар, я не дужа важны чалавек, але стукачом нiколi не быў.

– Хочаш, каб у забойстве абвiнавацiлi цябе?

– Гэта ўжо занадта.

– Дык хто яшчэ ведаў?

Дружок дачкi. А гэта такi малойчык, за якога я не прысягну, што ён не вiнаваты: днямi высочваў Луi, двойчы патрабаваў грошай. Можа, гэта дачка яго падбухторвала. А Луi ажно калацiўся, гэтак баяўся, што смаркач раскажа ўсё жонцы цi лiст ананiмны напiша.

– А ты яго ведаеш?

– Не. Ведаю толькi, што зусiм маладзён i зранку працуе ў нейкай кнiгарнi. Апошнiм часам Луi ўсё роўна як чакаў бяды. Казаў, што далей так працягвацца не можа, што жонка пра ўсё даведаецца. Але ўсё роўна я, як даведаўся, што яго забiлi, дык сам ледзь не грымнуўся.

– Колькi ў яго магло быць грошай з сабою?

– Не ведаю, колькi было з сабою, але за два днi да таго мы добра хапнулi.

– Ён меў звычку насiць грошы з сабою?

– У кiшэнi, бывала, насiў. Але трымаў iх у сваiм пакоi. Сама смешнае ў iм было тое, што калi яму трэба было ўвечары вяртацца дамоў, дык ён iшоў на вулiцу Ангулем i мяняў чаравiкi i гальштук. Аднаго разу забыўся i толькi на вакзале ўцямiў, дык прыйшлося ляцець назад. А дома сказаў, што спазнiўся, бо на працы затрымаўся.

– Чаму ты з аўторка не выходзiў з дому?

– А што б вы зрабiлi на маiм месцы? Я як прачытаў у газеце пра гэта, у аўторак уранку, дык адразу прыкiнуў, колькi людзей бачылi мяне з Луi. А калi хто-небудзь паведамiў бы вам? Такiх, як я, заўсёды падазраюць.

– А ты не думаў з'ехаць з Парыжа?

– Не. Думаў, хопiць таго, што зашыўся ў сваю нару, можа, забудуцца на мяне. А сёння ўранку як пачуў голас iнспектара, дык адразу зразумеў, што накрылi.

– А Франсуаза ведае, у чым справа?

– Не.

– Дык адкуль, яна думае, грошы ў цябе бяруцца?

– Па-першае, яна iх толькi частку бачыць, гэта ўжо што пасля скачак застанецца. А па-другое, яна думае, што я па-ранейшаму абчышчаю кiшэнi ў метро.

– Дык ты i гэтым займаўся?

– Вы ж не будзеце, камiсар, настойваць, каб я вам адказваў i на гэтае пытанне? Вам не хочацца пiць?

Мэгрэ налiў яму апошнi глыток.

– Усё выклаў? Ты ўпэўнены?

– Як у тым, што вас бачу.

Мэгрэ адчынiў дзверы i паклiкаў Люка.

Поделиться:
Популярные книги

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая