Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

На вяршыні лысага ўзгорку, празванага людзьмі «Перуновай гарой», непадалёку ад ветранога млына, гарэла вогнішча. І таму, хто знаходзіўся на гары, здалёк, акрамя трэску палення і іншых начных гукаў, выразна былі чуваць усплёскі вады. Гэта выбівалася з-пад гары невялікая крынічка. Доўгаю дугою ручаёк, які выцякаў з гэтай крынічкі, агінаў той узгорак, злучаўся з іншымі маленькімі ручайкамі і, памнажаючы свае воды, нёсся па каменні ў бок панскага дома.

Гэтай ноччу каля вогнішча сабралася кляціхінская моладзь. Дзяўчаты, апранутыя ў доўгія, светлыя строі, спявалі. Адзін з хлопцаў, якога звалі Ян, падыгрываў ім на скрыпцы. У яго руках яна нараджала неверагодна дзівосныя гукі, якія нагадвалі «галасы» розных кузюрак: то гудзеў чмель, то пішчаў камарык,

то гнюсавіла муха. За спевам дзяўчат скрыпкі амаль не было чутно. Побач з Янам сядзела панна Марыя. Яна была ў беласнежнай сукенцы і таму выдзялялася з натоўпу дзяўчат, як лебедзь пасярод качак. Дзяўчаты спявалі вельмі тужліва:

Ой пайду я, пайду На крутую гару. Ці не прыйдзе матка, Ці не прыйдзе родна На параду да мяне.

Спявалі з асаблівым пачуццём. У многіх нават паблісквалі на вачах слёзы. Панна Марыя маўчала, слухала, маркотна глядзела на дзяўчат. Ёй здавалася, што гэта песня пра яе.

Ой, прыйшла матка, Прыйшла родна На параду да мяне. Ой, маё ж ты дзіце, Калі кепска жыцце, То вярніся да мяне. Не вярнуся, матка, Не вярнуся, родна. Не вярнуся да цябе, Бо ўжо расчасалі Маю косу русу Па воласу без цябе…

Навіна аб ад'ездзе панны Марыі засмуціла яе сяброў. Аднак усцешыць яе ніхто не змог. Яны развітваліся з паннай, не спадзеючыся хоць калі-небудзь зноў вось так пасядзець разам з ёй.

Скончылася, заціхла тужлівая песня. І ў той жа час моладзь неяк пажвавела. Усё пайшло як звычайна ў такія вечары: нехта некага ўшчыкнуў, нехта ўскрыкнуў, а нехта засмяяўся. Моладзь не ўмее доўга сумаваць.

Люцыя, якая сядзела побач з панначкай, звярнулася да хлопца:

— Янка, праспявай!

Ян быў заняты сваёй скрыпкай. Дзяўчаты шчабяталі, смяяліся, а ён асцярожна настройваў скрыпку і нібы прыслухоўваўся да начной цемры.

— Панна Марыя, папрасіце, — звярнулася Люцыя да гаспадыні.

Маладая панна не зводзіла вачэй з музыкі. Яна чакала, калі ён зверне на яе ўвагу. Нарэшце інструмент быў настроены. Ян апусціў скрыпку, паглядзеў панначцы ў вочы.

— Заспявай, Янка, — папрасіла яна. — Заспявай мне на развітанне.

Хлопец-музыка быў адным з тых, хто рабіў усё грунтоўна. Усё, за што б ён ні браўся, мела для яго важнае значэнне. Калі ён іграў, то іграў абавязкова з пачуццём, забываючы пра ўсё на свеце. Можа, таму ён валодаў дарам зачароўваць тых, хто быў побач з ім. Ён гаварыў — і яго прагна слухалі. Ён глядзеў у вочы — і рабілася прыемна ад усведамлення таго, што ён звяртае на вас сваю ўвагу. Хацелася быць да яго бліжэй. Юнак выпраменьваў добры магнетызм. А таму не было нічога дзіўнага ў тым, што панна Марыя не грэбавала сяброўствам са сваім халопам і шчыра пакахала яго. У Яна закахаліся ўсе кляціхінскія дзяўчаты.

Ян паглядзеў у вочы панначцы, нібы чытаючы там ноты песні, якую збіраўся выканаць. Потым прыладзіў да пляча скрыпку і пачаў іграць. Спачатку яго мелодыя гучала нясмела. Але паступова набірала моцы. Паліліся дзіўныя, нечуваныя раней сябрамі Яна гукі. Складаныя, па-майстэрску выкананыя пераходы чаргаваліся з працяглымі аднагалосымі гукамі — тэмай. У мелодыі чуліся ўсплескі вады, галасы маці, каханай, песні жаўрука і салоўкі. Ян некалькі разоў паўтарыў яе і, калі нарэшце адчуў, што яе ўспрынялі, апусціў скрынку, заспяваў:

А дзе тая крынічанька, Што голуб купаўся, А
дзе тая дзяўчынанька,
Што я заляцаўся.
Ужо тая крынічанька Травою зарасла, А ўжо тая дзяўчынанька За іншага пайшла. Ой, я тую крынічаньку Тыччам ператычу, Да я сваю міленькую К сабе пераклічу. Да я сваю міленькую Чаўном пераплаўлю, А я сваю міленькую К сабе перабаўлю.

Некалькі разоў Ян пераставаў спяваць, браўся за скрыпку, — пачынаў імправізаваць. Гэта яшчэ больш захапляла слухачоў. Музыка хвалявала іх. Стары млынар, пачуўшы мелодыю, выйшаў на вуліцу.

Панна Марыя адчувала незвычайную асалоду. Ёй здавалася, што яна моліцца і што з ёю размаўляе сам анёл нябесны… Гэтыя хвіліны павінны былі стаць для яе Ў будучым самым светлым успамінам.

Ян скончыў іграць. Ён не пачуў заўсёднай пахвалы: дзяўчаты і хлопцы засталіся сядзець, не зварухнуўшыся з месца. Здавалася, сваёй музыкай ён пераўтварыў іх у камяні. Панна Марыя глядзела на яго шырока раскрытымі вачамі. Яна нібы прасіла яго не спыняць шчаслівае імгненне… Вогнішча дагарала. Але ніхто не здагадаўся падкінуць у яго хоць колькі паленцаў.

IX

Наўздзіў, апроч маркоты, гэтая ноч дарыла Яну і панне Марыі і долю асалоды: ім было прыемна ад усведамлення, што яны разам і што да раніцы ў іх шмат часу. Гэта здзіўляючая здольнасць — вышукваць задавальненне з нічога — належыць, відаць, толькі маладым. Ян і панначка нават і не хацелі думаць пра сумнае. На душы было спакойна. Даўно ўжо разышліся па хатах кляціхінскія хлопцы і дзяўчаты — тыя, што былі з імі каля вогнішча. Месяц паспеў ужо перакаціцца з адной часткі небасхілу Ў другую, а Ян і панна Марыя ўсё яшчэ гулялі па аколіцах вёскі. Пачуццё блізкасці сагравала іх душы і кружыла ім галовы. Час ляцеў непрыкметна. Ім здавалася, што яны толькі-толькі пачалі сваю гаворку, — а між тым ужо стаміліся стракатаць конікі, а ў траве серабром зазіхацела раса…

Абышоўшы закуткамі Кляціху, Ян і панначка наблізіліся да каменнай агароджы, за якою пачынаўся парк. Ім захацелася пасядзець на сваім улюбёным месцы — пад лістоўніцай каля сажалкі. Ян дапамог узабрацца панначцы на тоўстую агароджу. Потым пераскочыў сам і падтрымаў панначку, калі тая злазіла.

У парку было цёмна. Высвечваліся толькі сілуэты дрэў. Паўночнікі пайшлі па знаёмай алеі ўздоўж агароджы. Праз нейкі час яна вывела іх да сажалкі.

Каля вады было крыху відней. Хмяліў густы водар лістоўніцы, а цішыню парушалі ўсплёскі рыб і квактанне жаб. Гэтую сажалку, на беразе якой пралівалі сягоння слёзы панначка і Люцыя, называлі «Грошык». Такую назву яна атрымала за тое, што была круглая і блішчэла, як срэбная манетка. У гэты позні начны час беражок сажалкі гарэў цьмяным малахітавым святлом. Здавалася, быццам гэтую чорную ўпадзіну акаймляе гіганцкае зіхатлівае кольца. Ян і панначка прыселі каля вады на траве.

— Як цудоўна ты іграў! — прызналася панна Марыя. — Тваё гранне, як салаўіны спеў.

— Салавей — мой галоўны настаўнік, — адказаў хлопец. — Мая музыка — вельмі далёкае падабенства яго Божага дару. Вясною толькі і чакаю сустрэчы з ім. Як пачую, стану дзе-небудзь побач і паўтараю за ім: ён праспявае — я сыграю. Так і абменьваемся імправізацыямі, нібы дзве старыя сваімі плёткамі. Потым, ужо дома, пачынаю тварыць. Атрымоўваецца, але не тое, што хацелася б. І толькі калі думаю пра вас, музыка пачынае ліцца са струнаў, быццам сам Гасподзь бярэ ў рукі мой смычок. Гукамі імкнуся выказаць цеплыню, якую вы выпраменьваеце, вашу прыгажосць, пяшчоту. Я імкнуся вылепіць вас з гэтых гукаў, як скульптар лепіць з гліны свае фігуркі.

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение