Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Хто ён? Хто гэты выскачка?.. Я сам разбяруся з ім!..

— Ды не, супакойцеся, пан Варлампій, выслухайце мяне, — жадаючы змякчыць гарачнасць госця, ласкава загаварыла пані Кацярына. — Справа ў тым, што яны, панначка і гэты хлопец, сябруюць з маленства, можна сказаць — з пялёнак. Усё здарылася само сабой. Вы ж ведаеце, як мы песцім нашу панначку. Мы ні ў чым ёй не адмаўляем. Папросіцца да вясковых на вячоркі — пускаем. Здаралася, што і на Купалле на ўсю ноч адпускалі. І, як на тое, пачала яна сустракацца з гэтым хлопцам. Заўсёды з ім. Мабыць, таму, што абое сіроты, раслі без маці і бацькі. Такія, вядома, лепей разумеюць адно аднаго.

Хлопцавы бацькі згарэлі, як загарэўся млын. Узяў яго да сябе дзядзька, таксама млынар. Нічога благога пра гэтага хлопца нельга сказаць. Стрыманы, сардэчны. А які музыкант! На скрыпцы грае… Вось ужо сапраўды дзіўна: у нас, у Кляцісе, ад стварэння свету ніякіх інструментаў не ведалі, а тут раптам скрыпка! Калі ні праедзеш каля гэтага ветрака, абавязкова пачуеш, як ён завіхаецца. А музыка такая прывабная! Так і хочацца слухаць! Усе нашы дзяўчаты ў захапленні ад гэтага хлопца.

— Ты халопак з нашай прынцэсай не параўноўвай, — адказаў прыказчык. — І гэты млынар ёй не пара. Наша — птушка высокага палёту. Хто ведае, можа, да яе сапраўдны каралевіч пасватаецца. А што, у родзе Эрдзівілаў былі такія прыклады!

— Ды я і не раўняю. Вы спыталі — я адказала. Ну што яшчэ! Кажу: сябруюць яны. З дзяцінства. Сябруюць, як брат і сястра. Ёй будзе цяжка з ім развітацца.

— Ох, нядобрая гэта справа, — даводзіў сваё пан Чаляднік. — Тое, што панначка не цураецца сялян, гонару Эрдзівілам не дабавіць! — Ён памаўчаў, жадаючы надаць пэўную вагу сваім словам, потым сказаў: — І ўсё гэта тваё неразумнае выхаванне! Ні ў чым ты ёй не адмаўляла, ніколі не забараняла!

— Лёгка табе гаварыць, — адказала пані Кацярына. — Ні ў доме, ні ў вёсцы не было і няма такой душы, якая б асмелілася забараніць або хоць у чым-небудзь адмовіць маёй панначцы. І няма чаго называць маё выхаванне «неразумным»! І перад князем, і перад Богам магу шчыра прызнацца: ніхто не будзе чырванець за маю панначку!

Пан Чаляднік нічога не адказаў, толькі зморшчыўся.

— Простая, сардэчная, — хваліла пані Кацярына. — Усе яе любяць, паважаюць. Ідзе іншым разам па вёсцы — толькі і чуваць: «Сонейка наша, дай Бог табе шчасця, здароўя!» А яна ў адказ усміхнецца, нібы сама нявіннасць… Я то ўжо ведаю, адкуль у яе столькі годнасці. Ад бацькі. Небагаты быў чалавек — затое рэдкай, чыстай душы. За яе, гэтую душу, і пакахала яго мая гаспадыня, маці панначкі. Без згоды бацькоў і брата свайго — князя Станіслава — павянчалася. Адраклася ад усяго: ад радзіны, багацця, свету…

— Даўнія справы, вядома, — заўважыў пан Чаляднік. — А ты вось скажы, што ж здарылася тады з княжной, ад чаго яна памерла? У нас, у замку, ніхто дакладна і не ведае.

— А што здарылася… Здарылася тое, за што людзі толькі асудзіць могуць. Праз некалькі дзён пасля пахавання мужа бедалага наклала на сябе рукі. Знайшлі яе на яго магіле. А сказалі, памерла па сваёй волі — замерзла… Як вы думаеце, пан Варлампій, ці магла яна распараджацца так сваім жыццём, маючы на руках дзіця?.. Толькі Бога прагнявіла!

— Сама, значыцца, — абазваўся пан Чаляднік і, не адабраючы, паківаў галавой.

Пані Кацярына не адказала. Яна дастала насоўку і пачала выціраць слёзы на вачах.

— Грэх, так, грэх… — пан Чаляднік, было відаць, па-сапраўднаму быў засмучаны тым, што паведаміла яму нянька. — Пакінуць свет па ўласным жаданні — вялікі грэх! І пад крыжам такім ляжаць непрыстойна, — зазначыў ён. І тут набажна перахрысціўся: — Прабач, Божа, аблудных дзяцей тваіх.

Тым часам пані Кацярына

адмахнулася:

— Ды што ўжо гаварыць пра мінулае! Увесь мой клопат цяпер, усе малітвы мае — пра яе, пра майго анёла! Малюся, каб не зняважыў які ліхадзей, каб не сурочыў нядобры чалавек.

Княжы прыказчык, разумеючы яе, сказаў:

— Ці ж я супраць? — І адразу ж сур'ёзна дадаў: — Калі гаварыць папраўдзе, то ў замку твайму анёлу соладка наўрад ці будзе.

VI

На ганку з'явілася панна Марыя. Яна заспяшалася ў парк. Ёй хацелася як мага хутчэй падзяліцца навіною.

З задняга дварцовага ганку, што выходзіў у бок парку, пралягала доўгая і прамая, як страла, шпалерная алея. Яна выводзіла да невялікага стаўка. Па абодва бакі алеі раскінуўся агромністы кветнік. Часам у спякотныя дні яго водар выклікаў асаблівае пачуццё. І той, хто быў каля яго, адчуваў сябе так, што нібыта знаходзіцца ў накураным памяшканні. У гэты дзень на кветніку працавалі дзяўчаты. Пан Золтан, галоўны садоўнік маёнтка, заняты быў падстрыганнем шпалераў. Некалькі работніц шкрэблі дарожку, ачышчаючы яе ад парасткаў травы. Яны ж падбіралі за панам зрэзаныя сцябліны і зносілі іх на невялікую ручную каляску.

Панна Марыя параўнялася з садоўнікам. У гэты дзень яны ўжо бачыліся — тым не менш пан Золтан пакланіўся ёй. Панначка адказала яму ўсмешкай. Яна падышла да адной з работніц.

— Люцыя, — звярнулася яна да яе, — адпачні, любая. У мяне да цябе ёсць адна справа. — Яна азірнулася на старога, які не зводзіў з яе вачэй, спытала: — Пан Золтан, не пярэчыце?

— Не-не, ваша міласць, — адказаў садоўнік, — няхай ідзе. — І з яшчэ большым замілаваннем залюбаваўся ёю.

Панна Марыя і Люцыйка накіраваліся ў бок круглай сажалкі. Яны спусціліся да самай вады, прыселі ў цяньку, на лавачцы, пад старой разлапістай лістоўніцай, якая разлівала густы смалісты водар. Каля вады было ціха і бязлюдна. Два белыя лебедзі, чакаючы пачастунку, у той жа момант паплылі з супрацьлеглага канца сажалкі на той, дзе прыселі дзяўчаты. Некаторы час служанка і гаспадыня маўчалі, глядзелі на птушак, што падплывалі да іх. Першай загаварыла Люцыя, — яна прачытала трывогу на твары гаспадыні.

— Нешта здарылася, панначка? — запытала яна. — Вы нечым усхваляваныя.

Панна Марыя ўздыхнула. Гэтай раніцай у яе жыцці вырашалася многае. Яна ніяк не магла звыкнуцца з думкаю, што ёй давядзецца пакінуць дом, развітацца з сябрамі. Хоць і чакала яна гэтага моманту, тым не менш прыезд княжацкага слугі з'явіўся для яе поўнай нечаканасцю. У яе быў усяго толькі дзень, больш дакладна, астатак дня і ноч, каб паспець развітацца з усімі.

— Збяры вечарам дзяўчат каля млына, — загаварыла яна нарэшце. — Скажы ўсім, што заўтра ад'язджаю. Скажы, жадаю развітацца…

Тут панна Марыя не вытрымала: прыпаўшы галавой да грудзей Люцыі, яна горка заплакала.

— Як гэта?.. — усклікнула здзіўлена дзяўчына. — Вы нас пакідаеце?..

Панна Марыя не адказала. Ды і наўрад ці пачула гэтае пытанне, — яна рыдала, як дзіця. Люцыя пяшчотна пагладзіла яе на тонкай белай руцэ. Яна таксама была моцна засмучаная і не змагла стрымаць шчырага прызнання:

— Ах, Божа мой, Божа мой. Якое няшчасце! — І таксама заплакала.

Гэты ўзаемны іхні плач, аднак, ужо нічога не мог змяніць. Панна Марыя не магла не падпарадкавацца рашэнню князя. А плакала яна таму, што не хацела ніякіх змен у сваім жыцці. Будучае яе палохала.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия