Чтение онлайн

на главную

Жанры

Час чумы

Орлов Владимир Викторович

Шрифт:

Аказалася, кракаўскія шкаляры яшчэ памятаюць эпіграмы Гусоўскага. Праз адну з іх, напісаную на самога рэктара, ён мусіў развітацца з універсітэтам і шукаць абароны ў Эразма Вітэліуса, які на той час ужо быў біскупам плоцкім і марыў стварыць на поўначы Кароны агмень навукі і мастацтваў, роўны далёкай Падуі.

Памаўчаўшы, ён спытаўся ў юнака пра бацькоў. Маці засталася з ягонай сястрою ў Нясвіжы, дом пры самым рынку. Бацька, дзяк Міхей, быў пад рукою Міхала Глінскага ў Клецкай сечы. У той слаўны дзень, калі войнікі Княства паланілі чатыры тысячы татараў і адбілі сорак тысяч палонных жанок і дзяцей, малы Васіль стаў сіратою.

Гусоўскі ўзяў са стала кнігу:

— Ac albos belli celebres virtute Ruthenos…

— Беларусы, праслаўленыя сваёй мужнасцю на вайне… — пераклаў Васіль. — «Пруская

вайна» Яна з Вісліцы.

— Так. Славу Грунвальда ўжо ахутвала цемра, але ён разагнаў яе святлом свайго таленту. Каб захаваць наступнікам нашу гісторыю, мала запісаць яе ў хронікі. Яе трэба адчаканіць і ў паэтычных радках.

— Другую частку я ведаю на памяць, — сказаў бакалаўр. — Усё апісанне бітвы.

Узмахваючы ў такт рукою, Васіль пачаў чытаць. Князь Вітаўт хутчэй за ўсходні вецер ляцеў да Ягайлы, што сустрэў пачатак сечы ў малітве. Татарскія коннікі нацягвалі лукі і пускалі коней наўскапыт. Град смертаносных стрэл біў у браню, і падалі шыхты пыхлівых тэўтонцаў. Непераможнымі волатамі ішлі наперад ліцьвіны. Ад стрэл і коп'яў цямнела неба…

На твар юнака легла пячатка ваяўнічасці. Шкадуе, што жыве на сто гадоў пазней, думаў Гусоўскі. Вядома, хацеў бы сам вывешваць на купалах Вільні і Кракава крыжацкія сцягі і бароды. Як бы сагрэў сваё сэрца, каб прымеў убачыць гэтага маладзёна, сам Вісліцкі…

— Вітаўта народ назваў Громам вайны, — прамовіў Гусоўскі, калі юнак скончыў. — Нават татараў ён трымаў у цуглях. Князь Вітаўт адводзіў набегі ад нашай зямлі, а цяперашнія гаспадары аддаюць яе на здзек…

З хвіліну яны, паяднаныя аднымі думамі, сядзелі моўчкі.

— Ад годных людзей, — загаварыў Васіль, — я чуў, што шаноўны паэт, выконваючы волю папы, піша паэму пра паляванне на зубра…

— Гэтым людзям сапраўды можна верыць.

— Як бы я хацеў пачуць хоць некалькі радкоў… Няхай яны нагадаюць нам пра нашыя пушчы.

— Часіны цяпер такія, што не спрыяюць чуллівасці і замілаванню. Кожны мусіць думаць, як дапамагчы Айчыне.

Юнак чакаў. На неба ўжо выплыў месяц, і ў ягоным аліўкавым святле Гусоўскі пачаў:

Летам заўсёды занятыя ў кровапраліццях Войнаў усобных, якім ні канца, ні пачатку, Ратнікі нашы з Піліпаўкі аж па Грамніцы Маюць аддуху ў лясах — паляванне на звера. Мабыць, свой звычай і Марс пераняў у ліцьвінаў І ў адпачынак мячы гартаваць на марозах. Войны! Злачынная справа — вайна выклікае Гнеў мой, і слёзы, і боль. Без падтрымкі, бясконца Войны вядзём мы адзін на адзін за свяшчэнны Братні саюз хрысціянства з навалай з усходу. Вораг страшэнны адольвае нас і зламысна Рэжа пад корань наш род і вучэнне Хрыстова У душах народаў на ўсіх заняволеных землях. Ён, спадцішка ўварваўшыся ў нашы ўладанні, Цэламу свету нахабна сцвярджае: ваюю Не за прастору сабе, а за лад у прасторы. З верай сваёй ён ідзе і ў імя нам чужацкага бога Лад свой агнём і мячом усталёўвае ў землях Іншага веравызнання і іншых парадкаў. Там, дзе арда саранчой прапаўзе, застануцца Толькі асмолкі ды печышчы, попел ды косці, Зграі варон ды чароды сабак адзічэлых. Бог барані, калі нас перамогуць прышэльцы, Лепш ужо смерць нам усім без пары, чым такая Доля — жыццё пад'ярэмнае ў чорнай няволі… [9]

9

Тут і далей пераклад з лацінскай Язэпа Семяжона.

Васіль імпэтна ўстаў.

— Злыя языкі сцвярджаюць,

што Эразм Вітэліус і ягоны сакратар выракліся Бацькаўшчыны і шукаюць славы і пашанотаў у Ватыкане. Цяпер я ведаю, чаго вартыя гэтыя размовы. Усё гаворыць за тое, што аўтару паэмы наканавана эўрапейская слава.

— Тваімі вуснамі прамаўляе маладосць, — перапыніў Гусоўскі.

— Не. Доктар Скарына сее асвету сярод нашага люду, але не менш важна сеяць у свеце праўду пра нашу зямлю і яе пакуты.

— Якія ж кнігі былі ў тваіх саквах? — перавёў размову на іншае паэт.

— «Арыстоцелева брама» і Скарынаў Псалтыр з Еклезіастэсам.

Прыклаўшы правую руку да сэрца, Гусоўскі працягнуў бакалаўру кнігу, з якой не разлучаўся ўжо чатыры гады. То быў Псалтыр, першая друкаваная кніга, у якой загучала жывое слова іхняга народа. Абаронца младых і радасць, старым пацеха і песня, жонам пабожная малітва і пакраса, дзецям малым пачатак усякае добрае навукі, мужам моцнае ўцвярджэнне. Паэту здалося, што прадмову чытае сам Скарына, што душа ягоная недзе тут, з імі…

Яны доўга не клаліся спаць. У спічастым вакне стаяла поўня, і яна нагадвала абодвум спелы яблык-папяроўку з садоў далёкай радзімы.

VI

Напрыканцы верасня, калі ў сухой спякоце рымскага лета пачулася дыханне восені, якая абяцала сплытчэламу Тыбру ўжо блізкія дажджы, Эразм Вітэліус вярнуўся з падарожжа ў Фларэнцыю і Парму. Увечары таго ж дня паэт і мецэнат ужо гутарылі ў багатай бібліятэцы пасла, якой зайздросцілі нават кардыналы. Адзінай аздобаю бібліятэкі была шпалера з Дантэ і Вергіліем і цудоўнай залаціста-блакітнаю перспектывай. Усю астатнюю прастору сцен займалі друкаваныя і рукапісныя кнігі. Сярод лаціны тэалагічных і юрыдычных трактатаў, сярод кніг гуманістаў і антычных аўтараў тут можна было сустрэць кірыліцу летапісаў і выданняў апальнага Фіёля [10] . Было тут і слова пра паход ноўгарад-северскага князя Ігара на полаўцаў, якое Гусоўскі любіў час ад часу перачытваць, заўсёды знаходзячы падабенства між Вітаўтам і Ўсяславам Чарадзеем, князем полацкім.

10

Швайпольт Фіёль — заснавальнік кірылічнага кнігадрукавання.

Усцешаны спатканнем, Вітэліус з тонкасцю сапраўднага знаўцы апавядаў пра роспісы Карэджа, захапляючыся зграбнасцю і лёгкасцю пуццы [11] пармскіх храмаў. Раз-пораз ён кідаў позірк на стос спісаных знаёмым почыркам аркушаў, якія суседзілі на стале з «Дэкамеронам». Гэтае суседства здавалася Эразму добрым знакам, і ён ужо смакаваў наперад хвіліны, калі будзе ўчытвацца ў першыя пяцьсот радкоў паэмы.

У такім гуморы ён успамінаў вандроўку са шчыраю асалодай.

11

Выявы хлопчыкаў — улюбёны дэкаратыўны матыў у мастацтве Адраджэння.

— Уяві сабе, што ў царкве святога Яна анёлы лунаюць настолькі вольна, што купал знікае і ператвараецца ў неба. Пэндзаль мастака нараджае цуд, роўны боскаму. Ты ніколі не думаў, што менавіта ў геніях Госпад найпаўней выяўляе сябе і нагадвае нам пра сваю ўсемагутнасць?

Разважанні Вітэліуса перарвала з'яўленне слугі.

— Нейкі чалавек просіць у монсеньёра аўдыенцыі. Ён назваўся турэцкім купцом.

Вітэліус і Гусоўскі перакінуліся здзіўленымі позіркамі.

— Няхай зойдзе, — сказаў Эразм. — Мы выслухаем яго.

Нізкарослы турак, які праз вялікі блакітны турбан выглядаў амаль што карлам, схіліўся ў нізкім паклоне.

— Падзішах хім чок яш сана! Няхай жыве султан! — паўтарыў ён па-італьянску. — Няхай доўжыць Алах на зямлі ягоны цень!

— Вітаем цябе, купец, — адказаў Вітэліус на лаціне.

— Асаблівасці маёй справы, — турак лёгка перайшоў на лаціну, — вымушаюць мяне прасіць у пана пасла размову адзін на адзін.

— Гэта мой сакратар і сябра, — падумаўшы адно імгненне, адказаў Эразм.

Поделиться:
Популярные книги

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Хозяйка большого дома

Демина Карина
4. Мир Камня и Железа
Фантастика:
фэнтези
9.37
рейтинг книги
Хозяйка большого дома

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек