Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дажыць да світання

Быков Василь

Шрифт:

— Бачыў? — ціха запытаўся Іваноўскі ў напарніка.

— Ну.

— Што гэта, як думаеш?

Півавараў толькі цепнуў плячом, ён не ведаў, што гэта, як не ведаў таго і лейтэнант, які цяпер звяртаўся да яго, як да роўнага. Калі б было ў яго пяць або дзесяць байцоў, Іваноўскі нізашто б не дазволіў сабе такога ў адносінах да іх панібрацтва, але цяпер для яго гэты Півавараў быў больш чым баец. Ён быў першы яго памочнік, ягоны намеснік, галоўны яго дарадца — іншага тут узяць не было дзе.

Выкінуўшы ўбок лыжу, Іваноўскі развярнуўся ў поле, Півавараў павярнуў таксама, яны крута ўзялі ў абход вёскі. Але, крыху прайшоўшы па снежным полі, лейтэнант спыніўся

пры думцы: а раптам гэта які-небудзь буйны штаб немцаў? Штаб ім спатрэбіўся б нават болей, чым тая злашчасная база, якую немаведама дзе было шукаць уначы.

Хвіліну ён пастаяў на ветры ў роздуме, згадваў, што можна было зрабіць. Побач чакаў Півавараў. Баец разумеў, мабыць, што камандзір рашаў штосьці важнае для абодвух, і чакаў гэтага рашэння са спакойнай салдацкай вытрымкай. А Іваноўскі думаў, што, ведама, лепей бы абысці гэта асінае гняздо, але, можа, спачатку варта было падкрасціся бліжэй, разведаць — авось надарыцца што-небудзь зручнае і ім пашанцуе болей, чым з той базай.

Пакуль яны стаялі так у нерашучасці, дзесьці ў вёсцы бліснула плямка святла, штось асвяціла на снезе і тут жа пагасла. Гэты выпадковы пробліск нічога не вытлумачыў ім, але паказаў у цемры напрамак, пэўнае месца. Мабыць, там была вуліца, і лейтэнант урэшце наважыўся падысці да яе бліжэй, каб зразумець, што там адбываецца.

— Так, Піваварчык, прыадстань. І паціхеньку — за мной!

Півавараў згодна кіўнуў, Іваноўскі рашуча адштурхнуўся палкамі і пайшоў да вёскі.

Спярша на ягоным шляху паявіўся стары паламаны плот, праз дзірку ў якім ён выйшаў на гарод і ў начным паўзмроку наткнуўся на тонкія дрэўцы з кустоўем — падобна, на мяжы двух гародаў. Ён павярнуў крыху ўбок і пад прыкрыццём гэтых дрэўцаў пайшоў па неглыбокім снезе да цемнаватых сілуэтаў будынін. Вакол па-ранейшаму было ціха, халаднавата, парывамі дзьмуў вецер, у паветры коса несліся негустыя сняжынкі. Ніякіх пэўных гукаў сюды не далятала, але ўсё ж па якіхсьці невыразных прыкметах Іваноўскі ўгадваў прысутнасць у вёсцы чужых, якімі цяпер маглі быць толькі немцы. Адчуваючы, што вось-вось нешта для яго адкрыецца, ён асцярожна ішоў да будынкаў.

Зусім ужо блізка горбілася заснежаная страха хлява, ля якога крывабока тырчэў падскубаны з аднаго боку і падпёрты жардзём стажок. Дрэўцы межавай пасадкі тут разам канчаліся, крайняй у радзе была раскідзістая грушка з таўставатым, прыкметным сярод танканогага вішняку камлём. Убачыўшы яе зводдаль, Іваноўскі падумаў, што за гэтым грушавым камяльком, мабыць, трэба прысесці, перачакаць. Але ён яшчэ не дайшоў да грушкі, як зусім невядома адкуль ля стажка паявілася нейкая постаць у расшпіленай даўгаполай вопратцы, і ён, скалануўшыся, сцяміў: немец! Немец ад нечаканасці на секунду знерухомеў, пільна ўгледзеўся ў яго, але тут жа, мабыць, спакайнеючы, пракартавіў здаля:

— Es schien ein Russe…*

* Мне здалося, рускі… (ням.)

Іваноўскі нічога не зразумеў і, мабыць, надта рэзка рвануў рукаятку аўтамата, які вісеў на яго грудзях. Затвор гучна шчоўкнуў у цішы, немец, зразумеўшы памылку, прыдушана крыкнуў і вёртка кінуўся па снезе ад стажка — наўскос, цераз гарод, да суседняга дома. На секунду разгубіўшыся, Іваноўскі прысеў і, здаецца, своечасова: тут жа ад будынін бухнуў адзіночны стрэл, куля гучна шчоўкнула ў намерзлым голлі кустоўя. Але ён ужо быў напагатове і з калена коратка тыркнуў чаргой па шэрым вуглу за парканам, пасля другой чаргой — ніжэй, па ўцекачу, які ўжо быў гатовы схавацца ў цень будыніны. Апошнія яго кулі былі, аднак, лішнія — немец

адразу ткнуўся галавой у снег і застыў там; Іваноўскі тут жа выкінуў левую лыжу на разварот, схапіў адну палку. Другую, спяшаючыся, ён упусціў у снег і толькі нагнуўся за ёй, як у цемры двара зноў пыхнула чырвоным агнём, і ён ціха войкнуў ад глыбокага, вострага ўдару ў плечы. Адразу адчуў, што паранены, знячывелы, шалёна рвануўся на лыжах з гэтага гарода, туды, дзе нецярпліва чакаў яго Півавараў.

Прамарудзіўшы напачатку, немцы падарылі яму чвэрць хвіліны дарагога для яго часу. Ён ужо праскочыў палову межавых прысадаў, як яны толькі пачалі выбягаць з двароў на гарод. Хтось закрычаў там, камандна і строга, і чалавек пяць іх пусцілася за ім наўздагон. Ён добра іх бачыў, азірнуўшыся, і на секунду, відаць, разгубіўся, цямячы, спыніцца яму, каб агнём з ППД збіць іх увішнасць, або хутчэй бегчы ў цемру. Але хутчэй у яго ўжо не выходзіла, ён хутка слабеў ад болю і ледзьве ўпраўляўся з лыжамі.

Ззаду некалькі разоў стрэлілі — часта і не дужа гучна, бадай, з пісталетаў, але ён усё ж адарваўся ад даганятых, цяпер трапіць у яго было цяжка. І ўсё ж адна куля ўдарыла кудысь пад ногі, ён, не азірнуўшыся, прыгнуўся ніжэй і з усіх хутка слабеючых сіл стараўся прарвацца з гарода. Але вось і яшчэ адна куля працягнула вісклівую сваю струну над самай яго галавой, ён падхапіў аўтамат, каб выпусціць назад чаргу, як аднекуль спераду моцна і гучна бабахнула раз і другі. Ён зразумеў радасна, амаль паратоўча — гэта Півавараў; стрэл свае трохлінейкі ён бы пазнаў дзе хочаш. Тым часам з паўзмроку амаль насустрач яму адзін за адным бліснулі тры частыя ўдары, кулі прайшлі зусім побач, але ён ужо нёс у сабе ўпэўненасць: свая куля яго не зачэпіць.

— Хутчэй, таварыш лейтэнант!

Іваноўскі ўпаў, трохі не дайшоўшы да плота, але не ад болю ў грудзях, які хутка авалодваў усёй яго правай паловай цела, а таму, што не хапіла дыхання. Ён задыхнуўся. Але ён ведаў, што Півавараў ужо дзесь побач і не пакіне яго.

Выплюнуўшы з рота снег, ён тут жа паспрабаваў падняцца, але ногі яго дзіўна пацяжэлі, да таго ж заміналі скрыжаваныя пры падзенні лыжы. Адна з іх зусім саскочыла з яго нагі, тады ён тузануў другой і таксама вызваліў яе з рамянёў. Ззаду і яшчэ хлопнула некалькі стрэлаў, але яго, здаецца, ужо не даганялі, іх затрымаў Півавараў, які і выбег да яго з прыцемак.

— Таварыш лейтэнант!..

— Ціха! Дай руку.

— Я ўлажыў там аднаго! Хай цяпер сунецца…

Здаецца, ён і не надта здзівіўся яго раненню, хутка памог падняцца, але байца, мабыць, займала іншае, і ён нават не спрабаваў таго ўтаіць. Падобна было, што ён і не здагадваўся, як проста цяпер іх маглі забіць тут абодвух.

Лейтэнант хацеў быў сабраць лыжы, але зноў у галаве ў яго закружылася, і ён ткнуўся плячом у мяккі марозны снег.

Півавараў, напэўна, толькі цяпер зразумеў стан камандзіра і, скінуўшы са сваіх ног лыжы, кінуўся на дапамогу.

— Што вас, здорава, га? Таварыш лейтэнант!

— Нічога, нічога, — выціснуў з сябе Іваноўскі. — Памажы.

Трэба было як мага хутчэй адсюль уцякаць, з хвіліны на хвіліну іх маглі дагнаць немцы. Півавараў раптам прымоўк і, падтрымліваючы лейтэнанта, павёў яго кудысьці ў цемру, далей ад вёскі, у поле. Іваноўскі пакорна валокся па снезе, заплятаючыся нагамі, у галаве яго хмельна кружылася, здавалася, вось-вось пачнуцца ваніты. Два разы ён выплюнуў на снег штосьці цёмнае, не адразу сцяміўшы, што гэта кроў. «Добра атрымаў!.. Добра атрымаў!..» — думаў ён амаль са злараднасцю, як пра кагось іншага, не пра сябе.

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд