Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

— Ну, спытаў дзядзька Альберт, — што ў цябе яшчэ?

— Нічога, — адказаў Марцін і пасаромеўся спытаць пра сваю маму — ці распусная яна? Гэта ён спытае пасля, праз доўгі-доўгі час.

З гэтага дня дзядзька Альберт пачаў аддаваць яму значна больш часу. Ён часта браў яго з сабой катацца на аўтамабілі, дый маці — а можа, гэта толькі так здалося яму — вельмі змянілася з гэтага дня. Маці змянілася, і Марцін не сумняваўся, што дзядзька Альберт з ёй пагаварыў. Часам яны ездзілі ўтраіх, і Генрых мог прыходзіць да яго, калі захоча, а часта яны і Генрыха бралі з сабой, калі ездзілі на машыне ў лес, на азёры, або ўсе разам хадзілі ў кіно, або есці марожанае.

I кожны дзень — відаць, пра гэта між імі было дамоўлена — яны пачалі праглядаць ягоныя дамашнія заданні, правяралі яго, дапамагалі, і абое — маці і Альберт — былі ласкавыя з ім. Маці

зрабілася такой цярплівай, больш сядзела дома і нейкі час яго штодня кармілі абедам і нават бульбай, але толькі нейкі час. Цярпення ў яе хапіла ненадоўга. I вось зноў яна пачала рэдка бываць дома, і абедаць яму даводзілася не кожны дзень. Не, на маці нельга было спадзявацца так, як ён мог, па-іншаму, зразумела, спадзявацца на Глума, Альберта і Больду.

11

Нэла стаяла за зялёнай шторай, курыла, выпускаючы клубы дыму ў прастору паміж шторай і акном, і назірала, як на сонцы рассейваецца дым і цягнецца ўверх вузкімі струменьчыкамі — бясколерная сумесь з пылу і дыму. Вуліца была пустая. Каля пад'езда стаяла машына Альберта, верх яе яшчэ не высах пасля начнога дажджу, хоць на бруку не было і следу ад лужын. У гэтым жа пакоі, за гэтай жа зялёнай шторай яна стаяла дваццаць гадоў назад і назірала за юным! паклоннікамі, якія з ракеткамі ў руках таропка ішлі па алеі. Дурнаватыя і чуллівыя героі, яны нават не здагадваліся, што за імі сочаць. У цені царквы, якраз насупраць дома, яны спыняліся, яшчэ раз паспешліва праводзілі грабянцом па валасах, аглядалі пазногці, крадком пералічвалі выцягнутыя з кашалька грошы і перакладвалі ў кішэню, каб мець іх пад рукой — яны лічылі гэта прыкметай зухаватасці. А зухаватасць была для іх важней за ўсё; крыху задыхаўшыся, падыходзілі яны да дома, наступаючы на чырвонае лісце каштанаў, што засыпала гародчык, — яго збіла першым дажджом, і зараз жа даносіўся званок. Але нават самыя зухаватыя з іх гаварылі, думалі, дзейнічалі гэтак жа дакладна, як дзейнічалі, думалі і гаварылі маладыя, зухаватыя тэнісісты ў кінакарцінах. Яны ведалі, што розумам не вылучаюцца, але і гэта лічылася зухаватасцю, хоць нічога па сутнасці не мяняла; розумам яны і сапраўды не вылучаліся.

Вось ужо новы герой ідзе па алеі, у руках тэнісная ракетка, ён расчэсвае валасы ў цяні царквы, аглядвае пазногці, вымае грошы з кашалька і нядбайна кладзе іх у кішэню — ці прывід гэта крочыць на дыване з чырвонага лісця, ці гэта проста кінастужка? Бываюць фільмы, якія здаюцца ёй жыццём, яна сама асудзіла сябе на гэтае жыццё, заплаціўшы адну марку восемдзесят пфенігаў за білет, а жыццё здаецца ёй кепскім фільмам. Вельмі падобна: цёмныя валасы мільгаюць перад вачыма, празрыстая шэрая пялёнка старой кінастужкі,— вось юны герой з тэніснай ракеткай, мільгануў у цяні царквы, выходзіць на вуліцу, ён спяшаецца да нейкай маладой дзяўчыны тут па суседстве.

Не паварочваючыся, яна пытае:

— Хіба ў гэты час ужо адчынены тэнісныя корты?

— Канешне, мама, — адказвае Марцін, — некаторыя дык адчыняюцца нават раней.

Між іншым і тады было ўсё гэтак жа сама, але гэта ёй было без патрэбы: яна любіла позна ўставаць і не вельмі захаплялася тэнісам. Але ёй падабалася пасыпаная чырвоным пяском пляцоўка і зялёныя, ярка-зялёныя бутэлькі з ліманадам на белых століках. Рэзкі пах паветра, саланаваты пах туману, што падымаўся над Рэйнам, часам да гэтага паху прымешвалася горыч, калі міма праходзіла свежапрасмаленая баржа і вымпелы параходаў павольна праплывалі над купамі дрэў, быццам нябачная рука, схаваная за кулісамі, прыводзіла іх у рух. Клубы вугальна-чорнага дыму, працяжныя гудкі, гук падкінутых мячоў і мяккі стук імгненнага ўдару ракетак, звонкія, адрывістыя воклічы партнёраў.

Юны герой прамчаўся міма дома. Яна нават пазнала яго: такая жаўтавая скура толькі ў сямейства Надольтэ, жаўтавая скура і светлыя валасы, незвычайнае размеркаванне пігменту, якое ўжо Вільфрыду Надольтэ, бацьку гэтага героя, надавала асаблівую пікантнасць, ад яго яна перайшла да сына. Магчыма, і ў сына на твары выступае гэтакі ж пот з вострым пахам і гэтак жа адлівае зялёным на жоўтай скуры, ад чаго ўсе ўспацелыя Надольтэ нагадваюць абпырсканыя купарвасам трупы. Ягоны бацька — лётчык — быў збіты недзе над Атлантычным акіянам, і ніколі не будзе знойдзены яго труп. Але нават і гэтая паэтычная смерць — смерць Ікара, пераможанага каварным ворагам, як выказаўся тады патэр, нават гэтая паэтычная смерць не перашкодзіла ягонаму сыну зрабіцца ўдзельнікам дрэннага кінафільма, статыстам,

які ўсё прымае ўсур’ёз; праўда, ён няблага спраўляўся са сваёй роляй: ён быў менавіта такім, як і ўсе тэнісісты ў кепскіх фільмах.

Яна патушыла цыгарэту ў вузкім мармуровым жалабку на падаконніку, дзе яшчэ заставаліся сляды начнога дажджу, і вызваленую правую руку прадзела ў вялікую пятлю з залатой парчы; гэтая пятля, як і ўся штора, перажыла вайну. У дзяцінстве яна марыла хутчэй падрасці, каб, стоячы каля акна, прасоўваць правую руку ў гэтую пятлю. Яна даўно падрасла, і ўжо дваццаць гадоў яна лёгка дастае рукой да пятлі.

Яна чуе за спінай валтузню Марціна: ён здымае накрыўку з кафейніка, намазвае хлеб, стукае лыжкай па краі банкі з павідлам; яна чуе, як храбусцяць грэнкі ў яго на зубах, і трэск, калі ён па звычцы пераварочвае ў кілішку выедзенае яйка і разбівае шкарлупінне, і візглявае гудзенне электрычнай жароўні для грэнак. Калі яна прачыналася раней звычайнага, каб папіць з хлопчыкам кавы, яе сустракаў у сталовай пах крыху падгарэлага хлеба і плёскат вады, які даносіўся сюды з ваннай, дзе мыўся Альберт. Але сёння плёскату не было чуваць, Альберт, мабыць, яшчэ не мыўся.

— Альберт яшчэ не ўстаў?

— Устаў,— адказаў хлопчык. — Хіба ты не чуеш?

Але яна нічога не чула. Тры дні запар яна ўстае ранічкай, у яе ўжо з’явілася адчуванне нейкага пастаянства, упарадкаванасці: грэнкі, яйка, кава, шчаслівы твар хлопчыка, калі ён назірае, як яна накрывае на стол, як разлівае каву, калі снедае з ім. Па вуліцы вяртаецца малады Надольтэ, ён з дзяўчынай. Дзяўчына прыгожанькая і вельмі маладая, яна паказвае асляпляльна белыя зубкі, яе вабны кірпаты носік з надзеяй удыхае мяккі паўднёвы вецер. Яна робіць усё, што патрабуе ад яе рэжысёр: усмешка — і яна ўсміхаецца, хітанне галавой — і яна хітае, добра трэніраваная статыстка, якая хутка стане зоркай, яна таксама зведае, чым пахне незвычайны надольтаўскі нот, які, калі ты ў зялёных кустах цалуешся з кімсьці з Надольтэ, надае яго твару падабенства з завялымі лістамі салаты.

Толькі тут Нэла пачула плёскат з ваннай і зразумела, што гэта мыецца Альберт. Ужо на працягу дваццаці гадоў яна ведае яго, і ён, мабыць, уяўляе сабе, што вывучыў яе, а між тым за дваццаць доўгіх год ён так і не змог зразумець, як хвалююць яе мужчынскія туалетныя прыналежнасці і як пакутна для яе тое, што ў іх агульны ванны пакой.

Раніцай, у ваннай, яна ўлюблялася ў абыякавы бляск ягонага прыбора для галення, ён дзейнічаў на яе, як узбуджальны водар, пальцы яе з пяшчотай слізгалі па абыякава выціснутым цюбіку з крэмам для галення, па сіняй баначцы з крэмам для скуры — вось ужо пяць гадоў усё тая ж баначка стаяла тут. Ягоная зубная шчотка, ягоны грабянец, ягонае мыла і запылены флакон з лавандай, колькасць якой ніяк не змяншалася. Здаецца, ужо шмат гадоў вадкасць стаяла якраз на ўзроўні рота ружовай жанчыны, што ўпрыгожвала этыкетку. Жанчына на этыкетцы пастарэла, прыгажосць яе паблякла, і яна з меланхалічнай усмешкай назірала сваё завяданне, як шмат гадоў назад, калі яна была яшчэ новай, з надзеяй пазірала ўдалеч. Твар яе пастарэў, сукенка абнасілася — бедная, змарнелая прыгажуня, яна не прывыкла да такога абыходжання. Ужо занадта даўно стаіць гэты флакон. Як здаецца, Альберт зусім не здагадваецца, якая пакута для яе жыць гэтак блізка з мужчынам, які падабаецца, — і навошта гэтая страшэнная сур’ёзнасць, і навошта толькі ён настойвае на шлюбе з ёй?

Мужчын яна вызначала па тым, як яны падыходзяць да тэлефона. Большасць падыходзіць гэтак, як гэта зазвычай у пасрэдных фільмах: размашыстыя крокі, твар пыша важнасцю і абыякавасцю, на ім можна прачытаць нешта сярэдняе паміж: «Ах, пакіньце мяне, нарэшце, ў спакоі» і «Усё ж без мяне, значыцца, не абысціся». Затым у гаворку, нават у самую нязначную — а калі ўвогуле размовы бываюць значнымі? — яны спрабуюць уставіць слова накшталт «перагледзець» і «пытанне застаецца адкрытым»; і самы крытычны момант — калі яны кладуць трубку. Хто цяпер умее пакласці трубку не так, як гэта робяць кепскія акцёры? Альберт умее, ды яшчэ ўмеў Рай. Хто можа адмовіцца ад задавальнення ўплятаць падхопленыя дзесьці пярліны дасціпнасці ў свае тэлефонныя размовы, як уплятаюць штучныя кветкі ў яловы вянок. Дый курыць амаль ніхто не ўмее па-іншаму, як гэта робяць у фільмах. Свет перанасычаны эпігонамі, магчыма, Альберт таму і застаецца такім натуральным, што рэдка ходзіць у кіно? Часта яна зайздросціла яго абыякавасці і пакутавала ад таго, што ёй даводзіцца мець зносіны з ідыётамі,— траціць на іх час і раздорваць усмешкі.

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9