Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Паходзіць з мовы паляўнічых, дзе пудла—‘няўдачны стрэл, промах’. Першапачатковае значэнне выразу — «спудлаваць, прамахнуцца, страляючы; толькі спудзіць (птушку ці звера)».
Даць пытлю каму. Уласна бел. Абазначае ‘напасці з дакорам, абвінавачаннем’ і ‘правучыць, разбіць’. Дык вы едзеце?.. Дайце там пытлю ўсім! (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). — Гарадскія хлопцы пастараліся. — Што ж, малайцы, і яны далі немцу пытлю! (М. Лынькоў. Векапомныя дні).
Сэнсаўтваральным кампанентам выразу выступае дзеяслоў даць, які ў свабодным ужыванні, без дапаўнення, здольны рэалізаваць такое ж значэнне,
Даць стракача ад каго, адкуль, куды. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) стракача ад каго, адкуль, куды.
Даць тон каму, чаму, у чым. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) тон каму, чаму, у чым.
Даць храпака. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) храпака.
Два канцы адной палкі. Уласна бел. Вельмі блізкія ці аднолькавыя ў якіх-н. адносінах з’явы (рэжымы, вучэнні і пад). Што ж тычыцца ідэалогіі, дык камунізм і фашызм маюць, так бы мовіць, асявую сіметрыю або, як кажуць у народзе, ёсць два канцы адной палкі (В. Быкаў. У ягоных сімпатыях няма нічога нечаканага).
Магчыма, склаўся на вобразнай аснове фразеалагізма палка з двума канцамі (гл.).
Двухаблічны Янус. Паўкалька з франц. м. (Jаnus `a dеuх vіsадеs). Крывадушны чалавек. Двухаблічны Янус [Вігель] адно гаварыў людзям у вочы, зусім іншае пісаў пра гэтых людзей у сваіх даносах і лістах (Б. Сачанка. Думкі ўроссып).
Выток фразеалагізма — рымская міфалогія. Янус — старажытнарымскі бог часу, а таксама пачатку і канца, уваходу і выхаду. На малюнках і ў скульптуры яго паказвалі з двума тварамі, звернутымі ў супрацьлеглыя бакі. Маладым тварам ён глядзеў наперад, у будучыню, а старым — назад, у мінулае.
Двух слоў не звязаць. Агульны для ўсходнесл. м. Не ўмець звязна, прыгожа выказваць свае думкі. Ты вот пісаць не ўмееш, двух слоў не звяжаш, а колькі ў газеце трубіш? Гадоў пятнаццаць (І. Навуменка. Летуценнік).
Склаўся на аснове фразеалагізма (не магчы) звязаць двух слоў (гл.) — недакладнай калькі з лац. м.
Дзве дзюркі ў носе і сканчылося. Запазыч. з польск. м. (dwіе (dzіurkі w nоsіе і skо'nсzуlо sіe). Ужыв. са значэннем ‘на гэтым і канец’, звычайна як жартаўлівае выказванне пра завяршэнне чагосьці. Напрыклад, у камедыі Я. Купалы «Паўлінка» Сцяпан пад заслону кажа: Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе і сканчылося. Або ў камедыі К. Крапівы «Брама неўміручасці»: Вось і ўся неўміручасць. Дзве дзюркі ў носе і сканчылося, як той казаў. Ізноў мы ўсе роўныя. I ніхто нас не дзеліць на вечных і абязвечаных. М. Федароўскі занатаваў у народных гаворках варыянт гэтага запазычання: дзве дзіркі ў носе дый сканчылося.
Выраз усведамляецца як матываваны.
Дзевяты вал. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі: 1) самая моцная і небяспечная хваля ў часе марской буры, 2) грозная, нязломная сіла, 3) чаго;
Звычайна ў выразе выдзяляюць два апошнія значэнні, а першае лічаць тэрміналагічным, аднак гэта тыповае фразеалагічнае значэнне, не звязанае са значэннямі кампанентаў. Назва дзевяты ідзе ад міфалагічнага ўяўлення пра дзевяць як свяшчэнны лік. На аснове гэтага зыходнага значэння развіліся метафарычным шляхам астатнія два значэнні.
Дзеля понту. Гл. для (дзеля) понту.
Дзень добры! (Добры дзень!). Калька з франц. м. (Bonjour!) ці ням. (Gutеn Тад!) м. Прывітальны зварот пры сустрэчы раніцай або днём. [Куторга: ] Дзень добры, пане Пратасавіцкі! Здарова, пані Пратасавіцкая! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта).
Першапачаткова ўсведамляўся як пажаданне добрага дня каму-н.
Дзе сабака закапаны. Калька з ням. м. (dа іst dеr Нund bеgrаbеn; замест іst выкарыстоўваецца і liеgt). У чым сутнасць справы, сапраўдная прычына чаго-н. Было крыўдна, як гэта ён, майстра сваёй справы з вялікім, яшчэ даваенным стажам, не можа дабрацца, дзе тут, як кажуць, сабака закапаны (Мік. Ткачоў. Светлы агонь).
Мяркуюць, што выраз нарадзіўся ў перыяд сярэднявечча, калі модным было шукаць скарбы, і першапачаткова абазначаў ‘вось дзе скарб закапаны’. Выкарыстанне замест скарб слова сабака вытлумачваецца тым, што існавала павер’е, быццам закапаныя ў зямлі скарбы ахоўваюцца нячыстай сілай у вобразе чорнага сабакі.
Дзесятаму заказаць. Агульны для бел. і ўкр. м. Ні ў якім разе не паўтарыць падобнага і другіх папярэдзіць. Ды я сёння сказала: глядзі, хлопчык, калі яшчэ раз убачу — будзе до-о-брая лазня. Так адхрышчу, што дзесятаму закажаш (А. Кудравец. На зялёнай дарозе).
Калі ўстарэлае слова заказаць са значэннем ‘забараніць’ было ў актыўнай лексіцы, то фразеалагізм усведамляўся як «забараніць не толькі сабе, але і дзесятаму», дзе гіпербалічнае дзесятаму абазначала ‘кожнаму, іншаму, пятаму-дзесятаму’. Субстантываваны лічэбнік дзесятаму замацаваўся ў фразеалагізме як яго сталы кампанент, відаць, не з моманту ўзнікнення выразу. Напрыклад, у помніку XVI ст., у лістах аршанскага старасты Філона С. Кміты-Чарнабыльскага, сустракаем: «…таковое досады ужил, не только молвити сметь, же се вернет, але и другому закажет!»
Дзесятая (сёмая) вада на кісялі. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі далёкі сваяк. Нябожчыцы матцы Яніны яна даводзілася стрэчнай сястрой, вось і ўсё сваяўство — от так, дзесятая вада на кісялі (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Антоні Плахінскі… даводзіўся ёй дваюрадным ці траюрадным братам, адным словам, сёмая вада на кісялі (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).
Даўней кісель рабілі пераважна з аўса, які намочвалі, прарошчвалі, сушылі і таўклі ў ступе. Затым солад заквашвалі і працэджвалі. Маглі і яшчэ раз ці два заліваць вадой выціснутую гушчу і працэджваць на сіта. Але ўжо атрымліваўся рэдкі кісель, далёка не падобны на першы цэд. Зразумела, што ні сем, ні тым больш дзесяць цэдаў не практыкавалі, бо іх вынікам была б амаль чыстая вада. Таму на пачатку свайго фразеалагічнага жыцця выраз дзесятая (сёмая) вада на кісялі ўсведамляўся як гіпербала.