Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Прайшоў у камору, памацаў Натачын лоб. Ён быў гарачы, аж палаў, і Радж узяў ручнік, схадзіў у душ, намачыў. Выйшаўшы, паслухаў яшчэ, як непакояцца, плюхаюць у басейне запалоненыя дэльфіны.

Ручнік крыху памог, хоць і невялікая была ад яго прахалода. Натача задыхала раўней, толькі ўсхліпвала часам тоненька не прачынаючыся. «Бедная дзяўчынка… Наперажывалася… Нічога не сказала — мо на яе вачах загінуў Янг?»

Рэштку ночы прыслухоўваўся, як Натача дыхае. І тое, што не застаўся сам-насам са сваімі думкамі і перажываннямі, а давялося клапаціцца пра другога чалавека, уратавала яго.

Пераканаўшыся,

што заснуць не ўдасца, пад раніцу зарадзіў паветрам тры камплекты балонаў, падрыхтаваў два аквалангі і два касцюмы — сабе і Амары, бо рост яго ведаў.

Гэтыя тры камплекты балонаў ды той запасны, што недзе на Горным — чатыры. Павінна хапіць надоўга.

3

Раніцаю Натача ўстала амаль здароваю, гарачкі не было. Пакуль Радж з Амараю рыхтаваліся ў паход, выносілі ўсё, што трэба, на бераг заліва, пакуль спускалі тэльферам да вады «Нептун», прымацоўвалі да кармы матор, Натача збегала ў булачную — ажно ў цэнтр горада. Іх трое, Абдула — чацвёрты, Тота — пяты. Кампанія назбіралася вялікая, і трэба будзе прабыць на Горным мо цэлы дзень. «Гора горам, а чалавеку ўсё роўна трэба падсілкоўвацца», — разважала яна па-даросламу.

Калі плылі да Горнага, Радж усё пытаў абы-што ў Натачы — абы не маўчаць, не заставацца сам-насам з думкамі пра Янга. Спачатку пра ялік спытаў: «Дзе пакінулі?», потым: «А дзе Абдула будзе чакаць?» Памаўчаў, паўзіраўся ў панараму Кампонга, і зноў: «Не гаварыў Янг — добра ён зараджаў балоны, поўнасцю? Які быў ціск на манометры?» Натача адказвала, але коратка і быццам неахвотна: настрой быў прыгнечаны.

Дамоўленасці, дзе будуць прыставаць да Горнага, не было, і Амара скіраваў лявей Кампонга, а потым забраў яшчэ больш у мора, каб абысці папераджальныя буйкі на паласатых бочках каля лагера. Здалёк буйкі здаваліся нейкімі казяўкамі, што паснулі на вадзе.

— Гэта і ёсць той лагер? — пакрычаў Радж.

— Ага-а! — крыкнуў і Амара.

— А дзе ты прычаліш? Там яшчэ ёсць паселішчы?

— Няма! На чысты бераг высадзімся!

— Разварочвайся назад!

— А што такое?

— А то-ое! Я ўжо раз прыставаў да пустога берага, з ялікам. На Раі! Дык мне — во-о! — паказаў Радж на шрам-месячык пад левай сківіцай. — А ялік праламалі і ўтапілі. Давай да прычала!

Амара зрабіў круг у бок адкрытага мора, пакіраваў да Кампонга. Але не вытрываў, усё-такі пракрычаў Раджу:

— Параўна-аў! Там жа кантрабандысты былі ці піраты!

— Тут таксама… Яшчэ невядома хто!.. А калі што з «Нептуном» здарыцца, Судзір у турме згноіць!

Паддаў усім трывогі Радж. Ён і раней адчуваў, што з гэтым лагерам не ўсё проста, а падслуханая размова Піта з Судзірам і зусім насцярожыла. Вельмі ж настырна лез Судзір у кампаньёны да Піта і вельмі ж адбрыкваўся ад гэтага Піт! Можа, лагернікі і навукаю займаюцца, хто ведае. А калі тая навука толькі камуфляж, як і Судзір падазраваў? Мо яны самыя сапраўдныя драпежнікі, здольныя не толькі на выкраданне дэльфінаў. У такіх людзей нічога святога за душою няма.

Спачатку ўбачылі Абдулу — сядзеў на прычале, а потым і ялік. Ушчыльную да яліка падплысці не

змаглі, ён быў густа абстаўлены лодкамі. Выбралі месца, дзе больш свабодна каля масткоў, уклініліся і закінулі кармавы ланцуг за прычальны прэнцік, прыкаваны да дошак уздоўж усяго прычала. Замкнулі на замок старанна.

— Ты чаго тут? — першая выскачыла на дошкі Натача.

Абдула, мабыць, скарчанеў седзячы, бо ўставаў няўклюдна, крэкчучы і трымаючыся леваю рукою за сярэдзіну. Правая была засунута за пазуху.

— Я ж табе сказала: заставацца каля акваланга і балонаў! Там начаваць!

— Я іх замаскіраваў у кустах… — сказаў Абдула, падыходзячы і здароўкаючыся з усімі. І адразу перайшоў на плаксівы голас: — Ага, табе добранька! Кінула-рынула ўсё і пабегла! А я адзін на голых камянях… У дзікім лесе, сярод звяроў.

— Пугача спужаўся ці сыча… А там мо хто пакраў і акваланг і балоны.

— А я Тота прывязаў да акваланга.

— От знайшоў вартаўніка! Сканаў недзе там з перапуду… — Натача правяла позіркам па твару Абдулы, па руках. — Праўда што — дасталося табе… Руку чаго трымаеш так? Ану, пакажы!

— Ціха, я сам! — Абдула пачаў памагаць леваю, выбаўляючы правую з проразі манішкі.— Во… Як калодка выпухла… Зламаў, мабыць, са скалы падаючы, як у Кампонг ноччу прабіраўся.

— Дык ты цёмначы адтуль уцякаў, не выбыў да раніцы?! Ну й ну, добра, што шыю не скруціў…— у голасе Натачы прабілася крыху павагі.— Хіба ты бачыш, як кот, ноччу?

Натача абмацала яго руку асцярожна, але ўсё роўна на пухліне засталіся белыя ямкі ад пальцаў. Абдула разяўляў рот ад болю і толькі ахкаў.

Павяла яго да Раджа, які гутарыў з незнаёмым чалавекам, стоячы каля кучы выгружаных рэчаў. Крыху воддаль ад прычалаў пад дрэвамі рыбакі чынілі сеткі, і незнаёмы, гаворачы з Раджам, увесь час паварочваўся да іх і нават рукою паказваў ці падзываў кагосьці яшчэ.

Радж таксама абмацаў Абдулаву руку, асцярожна паварочаў кісць у бакі.

— Пакуль жаніцца — загаіцца. Мо якая дзе трэшчынка і ёсць, а хутчэй за ўсё звязкі парваў ці расцягнуў. Добра было б да якое дошчачкі прыбінтаваць, прывязаць, каб даць руцэ поўны спакой.

— Бабу 18 , я ведаю такія кусты… Прыкладзеш лісцікаў — і пухліна спадзе, і рана хутка зажыве, — сказаў незнаёмец. — Будзем ісці ў горы, то я пакажу.

— Добра, Даял, добра. Кліч таго другога… Як яго — Мамада? І разбірайце рэчы.

18

Бабу — пашанотны дадатак да імя індыйца, накшталт «пан».

Абдула не збіраўся шукаць дошчачку, буркнуў: «І так зажыве як на сабаку…» — і зноў схаваў руку за пазуху.

Хапала грузу ўсім: два аквалангі, тры камплекты балонаў, два гідракасцюмы, восем выратоўчых кругоў, цвёрдых, залітых пенапластам, дзве дошкі, два металічныя штокі, ласты, маскі, торба з харчам, бухта нейлонавага ліня даўжынёю метраў сто, два цяжкія падводныя ліхтары ў воданепранікальных боксах. І… насілкі для пераноскі дэльфінаў: дзве бамбукавыя жэрдкі, злучаныя кавалкам парусіны. Ніхто не пытаўся, для чаго яны. Насільшчыкам было нецікава, а дзеці здагадваліся. У насілках меркавалі несці назад Янга. Калі знойдуць цела…

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3