Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Моцна сціснула локаць Кандрацію, давяральна шапнула яму на вуха:

— Ты прабач, Кандраці. Ты ідзі і рабі выгляд, што цябе вядуць, што табе няёмка… Я прыдумала — мой і адказ… Надта ўжо мне, старой, ix падражніць хочацца.

— A вы падумалі, як гэта мне? — спытаў Кандраці.

— Падумала, — вельмі сур'ёзна сказала Клейна. — Падумала, бацюхна. Ведаю — цяжка. Але ж я цябе, чортавага сына, люблю, сам ведаеш. Дык ты паступіся, паступіся на хвіліну гонарам… Няўжо вялікая цана, каб поўху ўсім гэтым хвостміжножнікам даць? Га?

Кандраці глядзеў на яе, сурова выпнуўшы крутую сківіцу. Потым y яго

вачах таксама зацепліліся іскаркі. Ён рашуча крэкнуў, вызваліў перадплечча з пальцаў Клейны і далікатна ўзяў яе пад локаць.

Дзівосная пара пайшла па тэрасе. Клейна і Кандраці ішлі, паважна размаўляючы аб нечым, міма купак гасцей, сустракалі там-сям здзіўленыя альбо шакіраваныя міны. Тады старая зіркала проста на ix цяжка і ўладна — і вочы апускаліся.

…А пан Юры тым часам вёў Алеся праз танцавальную залу, авальную, з тонкімі белымі калонамі і хорамі, на якіх ужо брынкліва настройваў скрыпкі і басы аркестр. Шматлікія госці купкамі стаялі між калон, гаманілі і смяяліся. Пан Юры і Алесь падышлі да адной з купак.

— Знаёмцеся, — сказаў Загорскі. — Гэта мой сын… A гэта Раўбічы, сынок, бліжэйшыя нашы суседзі… Вось гэта пан Яраслаў Раўбіч.

Алесь схіліў галаву, a потым, можа, занадта рэзка, ускінуў яе. Яму аніяк не хацелася, каб нехта заўважыў y ягоным паклоне нясмеласць. A ён пабойваўся. Усё ж гэта быў той самы Раўбіч, y доме якога гарэў далёкі агеньчык, такі маленькі, як іскра… Той самы Раўбіч, якога лічылі чараўніком вясковыя дзеці. Той Раўбіч, з падполаў якога цягнула серай. Той Раўбіч, пра якога казалі, можа, і зусім няпраўду, быццам ён страляў на раздарожжы ў прычасць.

Раўбіч уважна глядзеў на Алеся. Быў ён сярэдняга росту, але моцна складзены, з кароткай шыяй і магутнымі пукатымі грудзьмі. Чорныя як смоль і сівыя на скронях валасы стваралі на патыліцы магутную грыву, a спераду падалі на лоб касой скобкай. Твар быў шыракаваты ў скулах, але ладна вытачаны. Бровы доўгія, вычварна зламаныя і таму пагардлівыя, a лоб пераходзіў y нос амаль роўна, як на старых статуях. Шчыльна сціснутыя вусны вялікага рота, высокі гладкі лоб — усё гэта пасавала да агульнага выгляду і рабіла няправільны ўвогуле твар нейкім па-мужчынску прыгожым. Але самыя дзіўныя былі вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. Гэтаму ўражанню дапамагала яшчэ і тое, што вейкі былі доўгія і густыя, зусім не мужчынскія, a на павеках, займаючы ўсе вачніцы, ляжаў асмужаны цёмны цень.

Страшнавата было глядзець y гэтыя вочы. I ўсё ж Алесь глядзеў. Гэты твар палохаў, але адначасова нечым прыцягваў яго. Цяжкі, знясілены нейкай неадчэпнай думай, змардаваны і грозны твар.

…Вочы без райка глядзелі ў вочы хлопцу, быццам выпрабоўваючы. I Алесь, хаця яму было амаль фізічна цяжка, не апусціў вачэй. I тады, пасля хвіліны гэтай нямой дуэлі, на сціснутых вуснах y Раўбіча з'явілася ўсмешка.

— Будзе сапраўдны князь, — трошкі нават расчулена сказаў ён. — Не сродак, не цацка чужой сілы… Віншую цябе, гаспадар Юры.

Толькі калі Раўбіч адвёў вочы, Алесь заўважыў, якая на ім дзівосная вопратка. Гэта быў сурдут не сурдут, a нешта пашытае пад кароткую і шырокую чугу. Пашытае, відаць, першакласным майстрам з вельмі дарагога, танюткага шэра-блакітнага сукна. Каб не гэта, Раўбіч выглядаў бы старасвецкім дваранінам з мядзведжага

кута.

Усё астатняе было звычайнае: шэрыя панталоны, забраныя ў боты на высакаватых абцасах. Усё, акрамя аднаго: запясце правай рукі, жылістае і загарэлае, моцна перахопліваў шырокі жалезны бранзалет, пацьмянелы ў паглыбленнях, бліскучы на пукатых паверхнях, зроблены таксама па-майстэрску. Алесь краем вока заўважыў на ім нейкія трыліснікі, сцябліны чартапалоху, стылізаваную шыпшыну на капцы і фігурку конніка на шалёным кані. Ад гэтых назіранняў адарваў яго мяккі жаночы голас:

— Яраш, ты паглядзі толькі, які ён зараз гожанькі. Проста хлопчык з партрэта Аляшкевіча.

Абражаны гэтымі словамі, ён таргануў галавой управа і сустрэў спакойны позірк цёмна-блакітных вачэй сталай жанчыны, якая стаяла побач з Раўбічам. Жанчына была звычайная, з русай каронай валасоў на галаве, з трошкі вінаватай, вельмі жаночай усмешкай на прывялых вуснах.

— Вось вам і мой старэйшы, пані Эвеліна, — сказаў бацька. — Бачыце, які недарасль выгадаваўся.

— Які ён недарасль, — сказала Раўбічава. — Ён проста харошы хлапчына. Якраз таварыш майму Франсу. Пазнаёмцеся, дзеці…

Франс, чорнавалосы, матава-бледны, прыгожы хлопчык, працягнуў Алесю руку з пачуццём уласнай годнасці. Тонкі рот ветліва і трошкі завучана ўсміхаўся. Малады Раўбіч, асабліва ладны ў сваім бездакорным дзіцячым фраку з чорнага тонкага сукна, схіліў галаву:

— Мяркую, вы цяпер будзеце ў нас частым госцем, князь, — сказаў ён па-французску. — Ваша свята падабаецца ўсім, і вы таксама.

Алесь таксама схіліў галаву. Паводзіны Франса яго забаўлялі, і ён паспеў заўважыць за манерамі маладога прыдворнага тое, што ратавала Франса і не рабіла яго смешным: нейкую ўнутраную іронію да таго, што ён казаў.

— Чаму вы не прывезлі сваёй малодшай? — ветліва спытаў пан Юры. — Старэйшую я заўважыў. A Наталі няма…

— Што вы, — вінаватая ўсмешка Раўбічавай рабіла яе твар асабліва прыемным. — Наталі ж толькі два гады.

— Гэта дзіцячае свята, — сказаў бацька і падкрэсліў: — Таму я і запрашаў усіх. Для такіх гасцей мы аддалі асобны пакой з цацкамі.

— Я думаю, што наступны раз мы выправімся, — сказала пані Эвеліна. — A пакуль што, сапраўды, дзе ж старэйшая?

З натоўпу гасцей якраз y гэтую хвіліну выбралася дзяўчынка, — гады мо на два маладзейшая за Алеся, — па-дзіцячы даўганогая, y белай, званочкам, сукенцы, што адкрывала яе загарэлыя моцныя ножкі.

— Notre enfant terrible [35] , — з усмешкай сказала Раўбічава.

Enfant terrible набліжалася да іх даволі рашуча і амаль цягнула за руку, як вялізную ляльку, Ядзечку Клейну. Тая ледзь паспявала за сваёй мучыцелькай.

— Вось, — сказала мучыцелька. — Вось яна, Ядзя. Так і не ўцякла.

— Вечар добры, Ядзенька, — сказала Раўбічава. — A ты, Міхаліна, трымай сябе прыстойна. Вось хлопчык, якога сёння стрыглі, пазнаёмся з ім.

— Яго толькі сёння стрыглі? — прыўзняла бровы дзяўчынка. — Зусім як дзяўчынку… Бедны!

35

Наша немагчымае дзіця (франц.)

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Развод и девичья фамилия

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Развод и девичья фамилия

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ