Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён спрытна кідае на стол Рогача воцатніцу, збівае ёю на падлогу бутэльку віна.

Твар Рогача абыякавы.

— Не звязвайцеся, — шэпча карчмар, праносячы да стала п'янюг віно.

— Першыя ў гонары, першыя і ў свінстве, — кажа Рогач.

П'яны ляпае "мерцвяка" па плячы, падымае за валасы яго галаву.

— Гэта наш фурман, — груба жартуе ён. — Яму не давайце.

— Які ж гэта фурман? — халодна кажа Рогач. — Гэта гаспадар Іван.

— Раз пры каралеве, раз лейцы ў руках — значыць, фурман. Не палохайся,

давязе куды трэба.

Гаспадар Іван рохкнуў у сне.

Рогач кажа холадна:

— Цяпер я разумею, чаму папуасы называюць чалавека "свіннёй без шчэці".

Тое, што ён сказаў, не адразу даходзіць да прытомнасці п'яных.

— Гэта якія папуасы?

— Чорныя.

— Варта! — лямантуе раптам адзін з п'яных. — Хапайце яго, ён нейкіх папуасаў успамінае!

__________

Раніца. Шэрае святло прабіваецца ў акенца каменнага мяшка, у якім сядзіць Рогач. Ён не спіць. Думае. І раптам гукі царкоўных спеваў перарываюць хаду яго думак.

— Дзень гневу, дзень слёз, дзень велічы і горычы, — спяваюць ангельскія галасы. Яшчэ нічога не разумеючы, ён падымаецца на ногі і раптам бачыць слуп чорнага густога дыму, што ўстае наводдаль, за акном.

Пашыранымі вачыма ён глядзіць на яго, а потым пачынае шалёна тарабаніць у дзверы камеры… Не адчынаюць… І тут ён бачыць на пальцы зусім забыты ім пярсцёнак з ізумрудам…

— Пусціце! Пусціце! У мяне пярсцёнак каралевы.

Ён калоціцца аб дзверы ўсім целам.

__________

І вось ён стаіць перад сінедрыёнам, пад тым самым дрэвам. Трошкі ўбаку дымеюць галавешкі пад абгарэлым слупом.

— Дзе ён? — пытае радца.

— Вось, — торкае яму пярсцёнкам пад нос Рогач.

Радца апускаецца на калені, цалуе пярсцёнак і ўстае.

— Каб мы ведалі, - вочы яго бегаюць. — Ідзіце проста ў палац… Даруйце.

— А жанчына?

— Пан Бог возьме яе ў сваё лона.

Радцы мехавата стаяць вакол…І раптам праз натоўп праштурхоўваецца надоешная баба. Толькі цяпер яна цвярозая.

— Бацюхна! — з лямантам падае яна ніц. — Грэшная! Сп'яна агаварыла! Не бачыла я нічога! Загадайце адмяніць!

Радцы глядзяць адзін на аднаго. На тоўстых мордах непаразуменне. Ім застаецца зрабіць адно. І яны гэта робяць. Усе адразу. Яны ўдараюць сябе па крыссях:

— Вось табе на!

__________

Гук рога адбіўся пад сурова-пачварнымі каменнымі вежамі замка. Узнёслыя ў неба камяніцы, зубцы, магутныя аркады.

…З бразгатам апускаецца пад'ёмны мост.

— Чалавек з пярсцёнкам каралевы! Чалавек з пярсёнкам! Чалавек! — гучаць галасы нябачных вартаўнікоў.

Малюсенькі Рогач ідзе ўнутраным дваром да ўвахода ў палац.

__________

Вялізная змрочная зала ў палацы. Нават ззянне сотняў свечак не робіць яе прытульнай. Ля калон два стракатыя ланцужкі прыдворных. Каралевы яшчэ няма.

Да Рогача, што стаіць непадалёку ад трона, падыходзіць мужчына з доўгімі сівеючымі валасамі, апрануты ў грубае сукно.

— Гэта ты прыйшоў з пярсцёнкам каралевы?

— Але.

— Нашто яна дала яго табе?

— Не ведаю.

— Даўно дала?

— Дзесяць месяцаў таму.

— Ты не спяшаўся і, магчыма, раскаешся ў гэтым. Гэтае адроддзе Беліяла не шкадуе людзей і нікому не дае літасці.

— Я нікога не баюся.

Чалавек з цікавасцю аглядзеў Рогача.

— Гэта радасць, — кажа ён. — І, калі гэта так, мы будзем блізкія.

— Хто ты?

— Я Пётр-прапаведнік… Пётр-прадракальнік…

— Поп? — з жахам адхіснуўся Рогач.

— Не, я ненавіджу папоў.

— А я іх баюся.

Фанфары ўспаролі цішыню. Мядзведжымі галасамі зараўлі дуды.

— Каралева Агата!

Каралева ідзе паперадзе ўсіх прыдворных. Твар непранікальна горды, закамянелы ва ўладнасці.

"На каго ж яна падобная? Чые гэта глыбокія вочы? " — думае Рогач.

— Сёння пакаралі смерцю трох, — кажа Пётр. — Як усялякая жанчына, яна створана для шчасця. А яна, замест таго, сячэ галовы.

Ён гаворыць гэта голасна, і суседзі адыходзяць ад яго. Скора вакол яго і Рогача — пустэча.

Каралева зраўнавалася з імі. Рогач устаў на адно калена.

— Прыпадаю да ног тваіх, каралева Агата.

Яна ўгледзелася, пазнала. Але адразу ж лягла ў краёчку рота жорсткая складка.

— Ты хто?

— Вы забылі мяне?

— Вялікія нічога не забываюць. Яны проста часам не парупяцца, каб памятаць.

— Я стаяў на кургане…

— А-а. Доўга ж ты ішоў… заячы злодзей.

І яна праходзіць паўз яго. Гаспадар Іван груба адсоўвае Рогача з дарогі астатніх.

— Бачыў — кажа Пётр.

— Бачыў, - змрочна адказвае Рогач.

Прыдворныя праходзяць паўз іх. Праходзіць маладзенькая жанчына, малітоўна ўзняўшы да неба празрыстыя вочы.

— Гаспадыня Гальшка з Оштарпа, — кажа Пётр.

— Якія нявінныя вочы.

— Яшчэ б… Святая кабыла.

Праходзіць магнат П'янда з Чапяліна. Падміргвае Рогачу:

— Хто позна прыходзіць — косткі знаходзіць… Прывітанне, Рогач… Твая думка аб нейтроннай бомбе?

Рогач плюнуў.

Старая жанчына праходзіць паўз Рогача. На вуснах яе непрыкметна пажадлівая ўсмешка. Праходзячы, яна ўпускае хусцінку. Рогач паціскае плячыма і адварочваецца. Адразу ж некалькі маладых прыдворных кідаюцца да хусцінкі і, завалодаўшы ёю, учацвярых падносяць жанчыне.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Путь Шамана. Шаг 6: Все только начинается

Маханенко Василий Михайлович
6. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.14
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 6: Все только начинается

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный