Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Царква толькі што ўхваліла братазабойства. Вас вядуць, і вы не ведаеце куды. І што вы ведаеце наогул, авечкі, якія мараць аб райскай канюшыне?

— Якая яшчэ канюшына? — пытае цэхавы старшыня.

— Воўк пабачыў авечак, — кажа Пётр. — І задумаў загубіць не адну, але ўвесь статак. Ён падышоў да іх і сказаў, салодка ўсміхаючыся: "Вашы пастухі злыя, мізэрныя і скупыя ў вас пашы, аўчаркі цягаюць вас за курдзюкі, збіваючы ў кучу. Пранікніцеся верай, ідзіце за мной. Я адвяду вас на лугі, дзе расце райская канюшына. Яна расце ўлетку і зімой.

І там няма пастухоў і нажа, а вечная вясёлка гарыць над лугамі".

— Добра, — уздыхнуў нехта.

— Але дойдзе туды, сказаў воўк, толькі той, хто моцны ў веры.

Паўза.

– І авечкі пайшлі за ім. Праз прорвы, і пушчы, і прадонні, дзе не было дня. І калі авечка пачынала стагнаць, воўк з'ядаў яе, разрываючы на часткі, каб яна не псавала астатніх… І казаў, з'ядаючы: "Чым скарэй памрэш, тым хутчэй райскую канюшыну знойдзеш".

У голасе Пятра прарывалася сухое рыданне.

— Чарада змяншалася, але затое яна мацнела духам… І калі воўк дажэр апошнюю авечку, ён аблізнуўся і сказаў: "Як многа карысці прыносіць мудрым байка аб райскай канюшыне".

Натоўп маўчыць. Потым нехта, крактануўшы, бярэцца за доўбню. І раптам гук рога праносіцца над галовамі. Усе павярнуліся. У перспектыве плошчы калона салдат. З тупатам яны рушаць на натоўп, які адступае ў вуліцу.

__________

На дзвярах надпіс: "Дэйноўскі пасольскі двор". Гаспадар Іван з грукатам адчыняе дзверы нагой.

За ім, грукаючы зброяй, ідуць П'янда, Рогач, яшчэ некалькі чалавек.

…Увайшлі ў залу прыёмаў. Іх сустракае, нізка кланяючыся, пасол:

— Дарагія госці, калі ласка… Які гонар!

Ён яўна напалоханы. Падпіты Іван рухаецца проста на яго.

— Крэсла!

— Крэслы дарагім гасцям!

Усе расселіся. Гаспадар, разваліўшыся ў крэсле, кладзе ногі на скрыню з вярыцельнымі граматамі.

— Вы нарвецеся на ультыматум, — кажа ён. — Вашы салдаты нападаюць на мяжы на нашых.

— У нас няма салдат на мяжы. Мы іх адвялі, каб не раздражняць вашых мужных воінаў.

— Гм… гм… вашы канакрады ўгналі ў нас табун коней.

— Наадварот, калі дазволіце заўважыць, мы прыгналі вам у падарунак тры табуны.

Усе сядзяць прыгнечаныя. Пасол рассыпаецца дробным макам. Рогачу брыдка.

— Кінь, Падкова, — кажа ён. — Сорамна.

— Чаго яшчэ сорамна? Хіба з такімі малпамі можа быць сорамна? Яны думаюць напасці на нас…

— Так точна… Гэта вы праўдзіва мелі ласку заўважыць наконт малпаў. Хе-хе.

Правакацыя яўная не ўдаецца. П'янда ўсміхаецца. Гаварыць няма аб чым. Іван Падкова мацае наборную дошку стала.

— А гэта што?

— Слановая косць, вашаства.

І тут гаспадар знайшоўся. Вочы яго налілія крывёю. Ён знайшоў падставу. Ён гарлапаніць:

— Ага-а, сволачы! Слана замучылі! Ужо мы вам!

— Гэта не мы, гэта негры, — спрабуе выправіць становішча пасол.

— Ні-чо-га, і да неграў дабярэмся! Ах, сволачы! Слана!

Добрага!

Ён з грукатам устае і кідае на стол меч.

__________

І адразу ўдар звона балотнай царквы.

Драўляная, маленькая, яна стаіць сярод бязмежных чорных тарфяных балот. Коннік з "вогненнай віцай" у руцэ заскакаў ля цвінтара.

— Вайна! Набат!

Ён ляціць далей.

Стогнучы ўдар звона…

Рэдкія пасмы туману паўзуць па роўнядзі тарфяніку…

…да сяла, што стаіць на адхоне.

Абадраныя стрэхі. Дзіч.

І адразу ўзмывае ў неба страшная, на самых вышэйшых нотах, падобная на лямант песня:

А ўжо ж бяроза завіваецца, Кароль на вайну сабіраецца.

Грукаюць дзверы. Ад хат, угору па адхоне, ідуць мужыкі з косамі і доўбнямі на плячах: рэдкія белыя кропкі на чорным торфе. Нахіленымі здаюцца на касагоры іхнiя постаці.

Галосіць баба, як ваўчыха, задзёршы галаву:

А ў каго сыны ёсць, дык высылайце, А ў каго няма, дык хоць наймайце.

Мужыкі адрываюць ад сябе баб.

Разяўленыя, лямантуючыя бабскія раты… Візантыйскія, без слёз, вочы. На мяжы голасу, страшная, гучыць над тарфянікамі песня-галашэнне:

Загаласіла ўдовачка: "Бед-на-я ма-а-я ты галовачка!!!"

Удар звона, як стогн… Хата на адзіноце… Белавалосы, зусім яшчэ малады гаспадар выходзіць з яе, развітваючыся з жонкай.

…Туманная вялізная постаць баявога дудара ўзнікае над імі. Ён раздзьмухвае мяхі, сурова глядзяць вочы, вузкія вусны вядуць баявую песню. Постаць валыншчыка то з'яўляецца, то знікае там, дзе гэта трэба.

Сцягі лунаюць драпежна, крылата, Трубы завуць людзей на вайну: Ў замку кароль апранае латы, Янка цалуе ў хаце жану.

Адарваўшыся ад жанчыны, ідзе ўсё далей да хаты чалавек з віламі на плячы… Ідзе па касагоры… Міма вярбы, што сцелецца па ветры… Міма жытняга поля, па якому бягуць хвалі.

Ў шлях караля праваджае слава, Музыка, спевы, царкоўны звон. Яму ўздагонку ўздыхаюць твары, Жыта, што болей не скосіць ён.

…Грае дудар, стоячы на ўзгорку, над полем сражэння. І мы бачым усё, аб чым ён спявае. Бачым і Рогача, што размахвае мячом на кургане. А ўнізе паталочаны верас і смерць.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5