Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

У ХХ стагоддзі нацыяналізм канчаткова сцвердзіў сябе як дактрына. Прычым у адрозненне ад лібералізму, сацыялізму і іншых вядомых дактрын, якія маюць адну важную агульную рысу — права выбару, права распараджацца сваёй свабодай па свайму жаданню — нацыяналізм не мае такой магчымасці, ён нясе ў сабе жорсткую залежнасць ад сваёй нацыі і гэтую залежнасць чалавек не можа мяняць па свайму жаданню. У гэтым і сутнасць нацыянальнага монатэізму, аб якім гаварылася вышэй.

Цяпер аб лібералізме гэтай эпохі. Лібералізм на пачатку ХІХ стагоддзя, як у Англіі, так і ўва Францыі з самага пачатку ставіў на першы план эканамічныя законы — і менавіта законы свабоднага рынку. На першым этапе ён не супярэчыў нацыяналізму і нават дапаўняў яго. Лібералы ставілі на першы план асобу чалавека, яго індывідуальнасць. І тое, што гэтая індывідуальнасць вызначаецца такой адметнасцю як нацыя, на першы погляд не супярэчыць лібералізму, што і было характэрнай

рысай еўрапейскай палітыкі да рэвалюцыі 1848 года. Наогул у большасці краін Еўропы да 1848 года ўздым нацыянальнай ідэалогіі быў звязаны з лібералізмам. Пасля рэвалюцыі 1848 года лібералы ўбачылі ў нацыяналізме сімптомы нарастаючай напружанасці ў сувязі з масавай індустрыялізацыя і дэмакратызацыяй грамадства.

Менавіта апошнія фактары (уздым тэхнакратыі) прывялі да вызвалення чалавека ад руціннай працы, далі адносную свабоду для духоўнага развіцця, што ў сваю чаргу прывяло да фармавання новай якасці асобы чалавека — нацыянальнай свядомасці і неабходнасці жыцця чалавека ў нацыі.

Энтані Сміт пісаў: «Аптымістычныя прагнозы лібералаў аб тым, што урбанізацыя, індустрыялізацыя звядуць да мінімуму прывабнасць нацыяналізму, паказалі сябе памылковымі».

Супярэчнасці паміж ліберальным і нацыяналістычным светаўспрыманнямі яскрава прадэманстравала дзейнасць такога вядомага ранняга нацыяналіста ХІХ стагоддзя, як Джузепе Мадзіні. Мадзіні быў італьянскім патрыётам і імкнуўся да аб’яднання ўсіх італьянскіх зямель пад адзіным урадам. Ён верыў у нацыянальнае самавызначэнне, як крыніцу ўсіх палітычных праблем. Для яго любая форма індывідуальнага самасцвярджэння, што з’яўляецца стрыжнем лібералізму, была раўназначнай здрадзе нацыі. Яго галоўная праца «Абавязкі чалавека» ўжо загалоўкам дэманструе выклік ліберальнаму прынцыпу — прынцыпу індывідуальных правоў асобы. Аднак Мадзіні з іншага боку быў касмапалітам, у гэтым ён быў разам з лібераламі, якія верылі, што будуць працаваць не для асобных людзей, а для ўсяго чалавецтва. Мэтай лібералаў, якую падтрымліваў Мадзіні была садружнасць дэмакратычных дзяржаў, што мірна супрацоўнічаюць у рамках універсальнага свабоднага рынку. Канцэпцыя сусветнага парадку Мадзіні — гэта свет асобных нацый, якія мірна супрацоўнічаюць паміж сабой дзеля дасягнення універсальнага дабрабыту чалавецтва. У сваёй праграме ён апеліраваў да лібералізму сусветнага парадку. Аднак блізкасць ідэалогій Мадзіні і лібералізму была даволі павярхоўнай. Сутнасць у тым, што Мадзіні быў зацікаўлены ў свабодзе нацыянальных калектываў, а не асобных індывідуумаў, што ёсць аснова лібералізму. Лібералы таксама імкнуліся да мірнага і прагрэсіўнага парадку, але не праз асобныя грамадскія групы, не праз нацыі. Гэтая вера ў прагрэс развіцця праз індывідульную свабоду была чужой Мадзіні.

І таму ён прыклаў шмат намаганняў, каб аб’яднаць італьянскія рэгіёны. Ён лічыў, што нацыянальнае яднанне з’яўляецца першасным і прэтэнзіі індывідуума павінны культывіраваць свае асабістыя ўклады, дзеля прагрэса ўсяго чалавецтва. Адна з першасных задач ураду захоўваць і развіваць нацыянальны характар і нацыянальныя традыцыі.

Адносна эканамічнага індывідуалізма, у прыватнасці ідэі свабоднага рынку, Мадзіні быў цалкам абыякавы і гэта ставіць яго на бок процілеглы лібералам. Ён бачыў, што канкурэнтная эканоміка спрыяе індывідуальнаму эгаізму, падрыхтоўвае да сутыкненняў брата супраць брата, а гэта разбурае нацыю, падзяляе яе на розныя варожыя класы.

Прыклад Мадзіні яскрава паказвае непазбежнасць антаганізму паміж лібераламі і нацыяналістамі і засведчыў невырашальнасць гэтага канфлікту.

Лібералы, кіруючыся рацыянальным мысленнем, лёгка прынімаюць нацыянальную ідэю і нацыяналізм, але гэтым яны ўводзяць радыкальна іншы, чужы элемент у сваю ідэалогію. З другога боку нацыяналісты могуць прымаць і прымаюць ліберальныя ідэі дзеля ўнутранага прагрэса эканомікі. Але інтарэсы нацыі пры гэтым маюць безумоўны прыярытэт над інтарэсамі простых ідывідуумаў.

Рускі мысліцель ХІХ стагоддзя Канстанцін Лявонцьеў вельмі балюча адчуваў усю згубнасць ідэі лібералізму для народаў, што сталі на шлях незалежнасці і фармавання сваіх нацый-дзяржаў. У другой палове ХІХ стагоддзя лібералізм стаў вельмі моднай ідэалогіяй для шмат якіх краін Ёўропы: Германіі, Аўстрыі, Італіі, Расіі і іншых. «… все эти нации, все эти государства, все эти общества сделали за 30 лет (к 1870-м гадам — А. А.) огромный шаг на пути эгалитарного либерализма, демократизации равноправности; на пути внутреннего смешивания классов, властей, обычаев, законов и т. д. …. Все общества Запада за эти 30 лет больше стали похожими друг на друга, чем были прежде». К. Лявонцьеў бачыў для сябе ў гэтым працэсе жахлівую карціну — пераход да дзяржавы касмапалітычнай, спярша еўрапейскай, а потым і сусветнай. У сувязі з гэтым К. Лявонцьеў быў і супраць панславізма. Ён раздзяляе ідэю праваслаўна-культурнага русізма — як нацыянальна

рускую ідэю і ідэю панславізма, як падражанне еўрапейскаму эгалітарызму, толькі ўжо на грунце славянскага адзінства. К. Лявонцьеў неаднаразова падкрэслівае, што Еўропа — гэта як раз прыклад «непадражання». Захоўваючы рускі нацыянальны ідэал Данілеўскага, ён выступае супраць палітычнага ўсеславянства.

Постсавецкая прастора быццам бы па-новаму пачала натуральны гістарычны шлях, пярэрваны рэвалюцыяй 1917 года і тыя праблемы, што існавалі тады, загралі новымі фарбамі на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў, Узнік нэалібералізм, адзін з варыянтаў якога дапускае калектывізм (Ф. Хайек), этатызм і нацыяналізм. Сучасны нэалібералізм дапускае элементы ўмяшэння дзяржавы ў справы эканомікі, што супярэчыць класічнаму лібералізму, але не замінае сучасным ягоным прыхільнікам дасягаць вялізных матэрыяльных прыбыткаў. Як і раней нэалібералы любяць заігрываць з нацыяналістамі, але відавочныя супярэчнасці паміж імі вымушаюць лібералаў камбінаваць іншыя альянсы, найбольш распаўсюджаны з якіх ліберал-кансерватызм. Як вядома, нацыянальная ідэя ўключаецца ў кансерватыўную ідэалогію і з пункту гледжання нацыяналістаў ліберальны кансерватызм такая ж не магчымая камбінацыя, як і ліберальны нацыяналізм. Ніжэй у раздзеле 3 мы разгледзім гэтую праблему падрабязней.

Сучасныя расійскія ідэолагі ўсё менш падтрымліваюць канцэпцыю ўсеславянскага брацтва, якая дасталася нам аб імперскай Расіі і камуністычнага СССР. Так, П. Кандэль спробы аднаўлення «славянскага праваслаўнага саюза» называе «нереалистическими мечтаниями» і лічыць, што калі такі саюз і будзе ажыццяўлёны, ён будзе нявыгодны.

Такім чынам мы ўвайшлі ў ХХІ стагоддзе развітаўшыся (у большай часцы света) з камуністычнай ідэяй і маючы некалькі «перажыўшых» перапетыі гісторыі ідэалогій, сярод якіх мы зараз вылучылі дзве не вельмі спалучаемыя ідэалогіі — лібералізм і нацыяналізм.

Сучаснаму чалавеку галоўны прынцып лібералізму, ідэя свабоды вельмі блізкая. Шэраг краін усіх кантынентаў свету будуюць сваё заканадаўства на падставе ліберальных каштоўнасцей, грунтуючысь прынцыпамі правоў чалавека, усялякіх свабод (сумлення, веравызнання, друку….) і інш.

З другога боку мы бачым амаль экспаненцыльны рост новых нацый, нацыянальнай свядомасці людзей, утварэння новых дзяржаў і этнасаў. Нацыі не хочуць асіміляцыі, а наадварот, множацца і мацнеюць.

Камуністычны рэжым утрымліваў шэраг этнасаў у эмбрыянальным стане і здавалася б, што ўжо мала засталося для таго каб зліць якога-небудзь эстонца, украінца, ці узбека у адзіную сацыялістычную нацыю. Гледзячы на вялікія поспехі СССР (на самой справе большасцю паказушныя, ці неапраўданыя — як, напрыклад, асваенне космасу), шэраг краін, асабліва трэцяга свету, пачалі таксама будаваць сацыялізм, паставіўшы нацыянальныя праблемы на задні план.

Але заганная камуністычная ідэя лопнула, і з летаргічнага сну вярнуліся многія народы. На тэрыторыі былога Савецкага Саюза і Югаславіі пачаўся працэс утварэння незалежных дзяржаў, нацыянальная ідэя выйшла наперад.

У сувязі з гэтым паўстае пытанне: ці магчымы, усё-такі, нейкі альянс паміж лібераламі і нацыяналістамі? Ці магчымы ліберальны нацыяналізм?

І. Тамір (Yael Tamir) у сваёй фундаментальнай кнізе «Liberal nationalism» спрабуе развязаць гэтае пытанне станоўча: «Ліберальная традыцыя з яе адносінамі да асабістай свабоды і нацыянальная традыцыя з яе акцэнтам на прыналежнасць, лаяльнасць і салідарнасць могуць сапраўды сумяшчацца». І на самой справе, гэта было б ідэальна: нацыяналісты па-сапраўднаму ацэньваюць свабоду асобы і асабістых праў, а лібералы асэнсоўваюць і прызнаюць важнасць культурных каштоўнасцей, нацыянальнай свядомасці і марльных установак, якія вынікаюць з іх.

Але нават калі так і будзе, пэўная напружанасць паміж ліберальным і нацыянальным светапоглядам усё роўна будзе, таму што няма ніякіх падстаў, каб ацаніць ступень важнасці таго ці іншага падыходу і заўсёды знойдуцца такія, якія будуць стаяць больш за лібералаў, і другія, што схіляюцца больш да нацыяналістаў.

Наша пазіцыя наконт ліберальнага нацыяналізму наступная. Жаданне І. Тамір — правільнае і разумнае імкненне, ідэальнае рашэнне праблемы. Але такое гарманічнае спалучэнне лібералізму з нацыяналізмам магчыма толькі ў высокаразвітым грамадстве (напрыклад, у Англіі, радзіме І. Тамір), дзе большасць грамадзян маральныя, культурныя людзі. На этапах жа развала імперый, у постсавецкіх і посткаланіяльных краінах, у краінах дзе пануе ірэдэнтысцкі нацыяналізм ніякай гармоніі паміж лібераламі і нацыяналістамі да пэўнай пары быць не можа. Спачатку трэба пабудаваць нацыянальную еўрапейскага тыпу дзяржаву. А гэта магчыма толькі пры дапамозе маральна якаснай эліты і прыярытэту нацыянальнай ідэі. У адваротным выпадку разгул свабод можа прывесці да падаўлення нацыянальнай ідэі, разбурэння асобы. На постсавецкай і посткаланіяльнай прасторы кожная нацыя павінна прайсці шлях Францыі ці Італіі — і тады ліберальны нацыяналізм стане рэальнасю.

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего