Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

2.2. Кансерватызм, лібералізм і нацыяналізм

Каб больш глыбока разумець сувязь існуючую паміж кансерватызмам і нацыяналізмам вернемся ў часы напалеонаўскай Францыі. У барацьбе супраць Напалеона нацыяналізм абапіраўся на вялікую нацыянальную спадчыну і выказаў жаданне захаваць гэтую спадчыну. Гэтым самым ён уступіў у шчыльныя зносіны з кансерватызмам. Наогул, тэндэнцыі кансерватызму з цягам часу станавіліся усё больш празрыстымі і зводзіліся да таго, каб уключыць у сябе нацыяналізм, як галоўную складаючую частку сваёй ідэалогіі. Фармуляванне нацыянальнай ідэі стала афіцыйным афармленннем кансерватыўных партый. Аднак не заўсёды такі альянс паміж кансерватызмам і нацыяналізмам меў месца. Гэта выклікана тым, што нацыяналізм звяртаецца да пачуццяў людзей, да іх імкненняў і жаданняў, а кола такіх людзей можа

ўключаць не толькі кансерватараў. Нацыяналіст дзеля аб’яднання свайго народа ў унітарную нацыю-дзяржаву можа ахвяраваць і традыцыйнымі каштоўнасцямі. Менавіта такія матывы былі ўласцівы збірацелям беларускіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) шэрагу вялікіх літоўскіх князёў, пачынаючы з Гедыміна, Віценя і Вітаўта, якія прынімалі хрысціянства, свядома вызываючы гнеў паганскага насельніцтва. Тое самае было і пры аб’яднанні Прусіі ў ХІХ стагоддзі. Менавіта прускія нацыяналісты ўбачылі няздольнасць сваёй арміі процістаяць французам, і яны без вагання адкінулі традыцыйную армейскую структуру і іншыя інстытуты.

Хаця філасофія кансерватызму падтрымлівае нацыянальную ідэю, вылучае на першы план стварэнне і захаванне нацыі-дзяржавы, самі кансерватары не любяць, каб іх змешывалі з нацыяналістамі і выступаюць, магчыма з-за традыцыйнай боязі адмоўнага адцення, супраць нацыяналізму наогул. Так, Роберт Нісбэт у сваёй класічнай кнізе «Кансерватызм» піша аб тым, што для касерватараў нацыянальная дзяржава вялікая каштоўнасць, што для іх светаполяду важна права нацыі на выжыванне, але тут жа дабаўляе, што ўсе гэтыя прынцыпы яны падтрымліваюць «нагледзячы на ціск індывідуалізму і нацыяналізму».

Касерватызм характарызуецца двумя галоўнымі рысамі: 1) традыцыяналізмам — прыхільнасці да традыцый, мовы, нацыянальнай ідэі, рэлігіі, маральнасці, дзяржаўных сімвалаў і 2) прынцыпам свабоднай рынкавай эканомікі. Па другому пункту кансерватары не маюць разыходжанняў з лібераламі. Аднак пункт гледжання кансераватараў на асобу розніцца ад пункту гледжання лібералаў. На думку кансерватараў асобу павінна ахоўваць дзяржава, царква і сям’я. У сувязі з гэтым кансерватары надаюць вялікую ўвагу ўмацаванню дзяржаўнай улады.

Як і нацыяналісты, кансерватары вельмі паважаюць дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб і г.д. Для лібералаў жа гэтыя атрыбуты не патрэбныя, хаця «дзеля прыліку» і яны могуць выйсці на дэманстрацыю з нацыянальнымі сцягамі.

А вось у адносінах да эканомікі абедзве ідэалогіі знаходзяць амаль поўнае адзінства — і тыя і тыя лічаць, што эканоміка павінна будавацца на прынцыпах канкурэнцыі, прыватнай уласнасці і свабоднага рынку. У адносінах да свабоднага рынку розніца паміж абедзвумя ідэалогіямі тычыцца толькі ідэалагічнага абгрунтавання яго выбару. Так лібералы, напрыклад, лічаць, што рынкавае спаборніцтва вядзе да развіцця і ўзвышэння асобы. Кансерватары знаходзяць абгрунтаванне свабоды рынкавых зносін у натуральных законах прыроды: «Спроба пераразмеркаваць прыбытак дзеля дасягнення эканамічнай роўнасці супярэчыць прыродзе».

Кансерватызм, культывуючы традыцыяналізм, у вялікай ступені носіць рэлігійную афарбоўку. Таму хрысціянска-дэмакратычная ідэалогія шмат у чым супадае з кансерватыўнай. Аднак і тут ёсць разыходжанні. Кансерватызм, следам за лібералізмам прапаведуе прыватную ўласнасць і канкурэнцыю, і таму не з’яўляецца эгалітарнай канцэпцыяй. Хрысціянскія дэмакраты ж надаюць вялікую ўвагу сацыяльным праблемам, нясуць у грамадства хрысціянскую мараль і прынцып роўнасці ўсіх людзей перад Богам.

Такім чынам, кансерватыўная ідэалогія, маючы ў эканоміцы часткова агульную (хаця і з рознымі трактаўкамі) платформу з ліберальнай ідэалогіяй — ня мае з лібералізмам адзінства ў цэлым. І гэтыя супярэчнасці маюць тую ж прыроду, што і ў выпадку з нацыяналізмам: абыякавасць лібералізму да нацыянальнай ідэі, мовы, сімвалаў і іншых атрыбутаў, што характарызуюць нацыю.

Тым не менш ёсць палітыкі, якія адносяць сябе да ліберальных кансерватараў. Да такіх людзей звычайна адносяць рускага эканаміста, палітыка і філосафа Пятра Струве, дзейнасць якога пачалася крыху пазней ужо згаданага намі К. Лявонцьева і прыпадае на канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў. У гэты час у Расіі была даволі вялікая колькасць філосафаў, што падтрымлівалі ідэі лібералізму: М. Бярдзяеў, І. Ільін, С. Булгакаў, Е. Трубяцкі і іншыя. Характэрна, што большасць з іх цвёрда стаяла на пазіцыях нацыяналізму і больш таго — былі тэарэтыкамі і творцамі канцэпцыі нацыяналізму (М. Бярдзяеў, І. Ільін). Акрамя таго рускія філосафы

таго перыяду ўсё ж абапіраліся на класічны лібералізм і бралі ў яго толькі адзін бок — той што тычыўся эканомікі і свабоды асобы.

Аднак апошні тэзіс, які тычыцца свабоды асобы, уступае ў супярэчнасць з ідэяй дзяржаўнасці, якую высока ставіў П. Струве. Гэтая супярэчнасць была, дарэчы, яму зразумелая і ён знаходзіць спосаб пазбегнуць гэтага канфлікту праз нацыянальны дух і нацыяналізм. Струве бачыць Расію як краіну з моцнай дзяржаўнай уладай, бачыць яе манархічнай краінай шчыльна звязанай з нацыянальнай ідэяй і праваслаўем.

Дзяржаўнасць — гэта інстытут містычны, яна ў меншай меры патрэбна індывідуальнасці, і разам з тым яна без гэтага інстытута не можа існаваць. Каб неяк прымірыць асобу і дзяржаву П. Струве надзяляе першую рэлігійным і нацыянальным зместам. Ён піша: «Личность не есть складочное место. Личность как религиозная идея означает воплощение ценного содержания, отмеченное своеобразием, или единственностью, энергией, или напряжённостью…Такой индивидуализм преодолевает мистицизм государственности и национальности не простым его отрицанием. В конце концов высшая форма отношения к миру есть сочетание в одном художественном религиозном, всегда личным и единственным, всегда объективном и обязательном содержании величайшей способности переживать, воспроизводить в себе мир, с полной свободой отношения ко всему в этом мире». Надаючы асобе такія рысы як рэлігійнасць і нацыянальны дух, П. Струве, фактычна, становіцца на пазіцыі антылібералізму, бо для апошняга свабода асобы вышэй за ўсё. Ніколі ліберал не скажа такім чынам: «Никто не способен лучше, чем религиозный индивидуалист, уразуметь, что чести и величию государства можно пожертовать жизнью своей и других людзей; никто не может ярче почувствовать неотразимую силу национальной идеи и понять, что хотя полякам в познани „разумнее“ и практичнее становится немцами, они любя свою национальность должны за неё бороться».

Падагульняючы можна сказаць, што погляды П. Струве нельга назваць паслядоўнымі ліберальна-кансерватыўнымі і тым больш ліберальна-нацыяналістычнымі. Хутчэй тут, як гэта адзначыў С. Л. Франк, ягоны кансерватызм уключае ў сябе лібералізм.

Пазіцыя П. Струве адносна неабходнасці моцнай дзяржаўнай улады непазбежна аддаляе яго ад лібералізму, хаця сам ён так хутчэй за ўсё не лічыў. Мала таго, у некаторых апошніх артыкулах П. Струве (напрыклад «На разные темы») гучаць шавіністычныя матывы і аддаляюць яго ад класічнага нацыяналізму. У шэрагу сваіх артыкулаў ён выступае як прыхільнік гегемоніі ў Расіі рускага народу: «Я допускаю, что можно быть в Варшаве или в Гельсингфорсе участником местной культурной жизни не зная русского языка, но без этого знания нельзя быть таким участником ни в Киеве, ни в Могилёве, ни в Тифлисе, ни в Ташкенте… с одной „малорусской“, или „белорусской“ культурой он, как культурный человек прочитать не может… Гегемония русской культуры в России есть плод всего исторического развития нашей страны…».

Сучасныя гістарычныя працэсы паказалі неабгрунтаванасць канцэпцыі «русского гегемона» П. Струве. Нягледзячы на ягоную перасцярогу аб тым, што «создание высшей и средней школы на малорусском языке было бы искусственным и ничем не оправданной растратой сил», сучасная Украіна ўпэўнена крочыць па шляху ўмацавання нацыянальнамй дзяржаўнасці, маючы падаўляючую большасць школ усіх узроўняў на ўкраінскай мове.

Французская рэвалюцыя, якая парадзіла як лібералізм, так і нацыяналізм, адкінула інстытут аўтарытарызму і абвясціла народ (нацыю) вышэйшай сутнасцю. Тым самым яна абмежавала магчымасці асобы чалавека. Адсюль ідзе разуменне свабоды ў рэчышчы Русо: «сапраўдная свабода вымагае абсалютнай адмовы індывіда ад самаго сябе, ад усяго што ён мае, у тым ліку і ад сваіх правоў, на карысць таталітарнага рэжыму». Гэты погляд уласцівы ранняму нацыяналізму часам непрымальны кансерватарамі, і, як лічыць Р. Нісбет, лібералізм у гэтым ракурсе па-сутнасці траянскі конь таталітарызму.

Адкінуўшы індывідуальныя адметнасці індывідуумаў, у тым ліку нацынальныя асаблівасці і традыцыі, лібералы спрыяюць стварэнню грамадства «масавага тыпу», тым самым пракладваючы шлях да таталітарызму. Італьянскі фашызм, на думку Крыстафера Даўсана ёсць прадукт лібералізму.

С. Г. Грыгор’еў, ідучы следам за Оукшокам, сцвярджае, што ягоны кансерватызм намнога чалавечней сучаснага расійскага ліберала, таму што бачыць у чалавеку годнасць і дадатны патэнцыял, а не матэрыял для пабудавання лепшага капіталістычнага будучага.

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего