Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Нумар 4хрысціянская дэмакратыя (х.-д.). Ідэалогія блізкая і да кансерватызму і да нацыяналізму і, нават, сацыял-дэмакратыі. Прыклад дзяржавы з моцнымі хрысціянска-дэмакратычнымі традыцыямі: Германія (ХДЗ — Хрысціянска-дэмакратычны звяз), Бельгія (Хрысціянская народная партыя (фламандцы) і Сацыяльна-хрысціянская партыя, якая гуртуе франкафонаў), Галандыя (Хрысціянска-дэмакратычны заклік)

Нумар 5лібералізм. Займае самую правую і самую ніжнюю нішу на схеме. Агульных пунктаў сутыкнення з іншымі, акрамя даволі сумніцельнага ўтварэння —

ліберальнага кансерватызму. Дзяржавы: ЗША (Дэмакратычная партыя), Германія (Свабодныя дэмакраты), Расія (Саюз правых сіл), Беларусь (Аб’яднаная грамадзянская партыя).

Нумар 6сацыял-дэмакратыя (с.-д.). На малюнку адлюстраваны два існуючыя накірункі сацыял-дэмакратыі. Першы (лічба І) бярэ пачатак ад К. Маркса і Ф. Энгельса, ён даў пачатак камуністычнай ідэалогіі і камуністычным партыям. У наш час многія камуністычныя партыі былога СССР і Усходняй Еўропы пераўтвараюцца ў партыі, якія вызнаюць менавіта гэтую разнавіднасць сацыял-дэмакратыі (дэмакратычны сацыялізм). Дзяржавы: Польшча (Сацыялістычная рабочая партыя), Літва (Дэмакратычная рабочая партыя), Балгарыя (Сацыялістычная партыя).

Другая плынь сацыял-дэмакратыі (лічба ІІ) адлюстроўвае права-цэнтрысцкую пазіцыю. Творцамі гэтай ідэалогіі былі Отта Бауэр, Хельмут Коль, Тоні Блэр. У адрозненне ад с.-д. — І, с. — д — ІІ дапускае прыватную уласнасць, рынкавую эканоміку, хаця і лічыць неабходным разумнае дзяржаўнае кіраванне эканомікай. Дзяржавы: Англія (лейбарысты), Швецыя (Сацыял-дэмакратычная партыя), Германія (Сацыял-дэмакратычная партыя), Беларусь (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада) і іншыя.

Фігуры абазначаныя нумарамі 1–6 адпавядаюць на 2-х мернай плоскасці усім іншым асноўным сучасным ідэалогіям. Фашызм, а разам з ім расізм і шавінізм не маюць адпаведніка на плоскасці, бо гэта хутчэй не ідэалогіі, а філасофія настрою, моды і культа гвалту, вайны.

Фігуры пад нумарамі 7 — 11 утварыліся на перасячэннях асноўных фігур (1–6) і адлюстроўваюць камбініраваныя ідэалогіі, большасць з якіх разглядалася ў гэтым раздзеле.

Сегмент 7ліберальны кансерватызм. Канцэпцыя яго разглядалася ў раздзеле 3.2, дзе быў пастаўлены пад сумненне такі альянс. Але мы маем гістарычныя прэцэдэнты ў асобе П. Струве (Расійская імперыя), і, таксама, некалькі сучасных палітычных партый, што падтрымліваюць магчымасць ліберальнага кансерватызму, напрыклад, Кансерватыўная партыя ў Англіі.

Сегмент 8сацыял-дэмакратыя (с.-д.) ў спалучэнні з хрысціянскай-дэмакратыяй (х.-д.). У сацыяльным плане х.-д. — кі і с.-д. — кі вельмі блізкія паміж сабой. Больш розняцца гэтыя ідэалогіі ў адносінах да Бога, бо с.-д. пачыналася як атэістычная тэорыя. Але яшчэ ў ХІХ ст. існавалі людзі, што імкнуліся аб’яднаць гэтыя дактрыны (гл. С. Булгакаў. Хрысціянскі сацыялізм).

Сегмент 11. Адпавядае ідэалогіі, якая утрымлівае адначасова ідэі нацыяналізму, кансерватызму і хрысціянскай дэмакратыі. На такіх пазіцыях стаіць шэраг партый у постсавецкіх рэспубліках. Гэта: Нацыянальна-дэмакратычная партыя Грузіі, Беларускі народны фронт (абедзве плыні), Ліга Свабоды (Літва), Беларуская нвцыянальная партыя (БНП) і іншыя.

Сегмент 10. Нацыяналізм

у спалучэнні з камуністычнай ідэалогіяй. Такі альянс мае адмысловую назву — нацыянал-камунізм, а таксама існуе яго асобная форма — нацыянал-бальшавізм. Існуе ў Кітаі, Карэі, Кубе. З постсавецкіх краін ідэі нацыянал-камунізму блізкія шэрагу палітыкаў Украіны, Расіі, сярэднеазіяцкіх рэспублік. У Францыі нацыянал-камунізм мае назву — галізм (Дэ Голь).

Нацыянал-бальшавізм вядомы ў Расіі, дзе гэтую ідэалогію вызнае Камуністычная партыя СССР (старшыня Ніна Андрэева).

Сегмент 9. Кансерватызм і хрысціянская дэмакратыя. Гэтыя ідэалогіі вельмі блізкія. Касерватызм часта ўключае ў сябе асноўныя прынцыпы хрысціянскай дэмакратыі, аднак ён мала дбае аб правах асобы чалавека. Дзяржавы: Беларусь (Кансерватыўна-хрысціянская партыя (КХП) — партыя БНФ).

Другі варыянт класіфікацыі ідэалогій

Цяпер намалюем схему, дзе ў якасці двух зменных фактараў узяты наступныя: вось Х — як і ў схеме 1 гэта ступень свабоды эканомікі, а вось Y — ступень успрыняцця нацыянальнай ідэі.

Функцыянальныя асаблівасці схемы 6.

Па-першае. Самую цэнтрысцкую пазіцыю на плоскасці Х — Y (нацыянальная ідэя — эканоміка) займае ўжо не нацыяналізм, а сацыял-дэмакратыя. Нацыяналізм перамяшчаецца цалкам у верхнія два квадранты і пакрывае ўсе існуючыя ідэалогіі, акрамя лібералізму.

Па-другое. Лібералізм і кансерватызм ужо не маюць агульных пунктаў сутыкнення, бо знаходзяцца па розныя бакі восі Y (выпадае сегмент 7). Усе фігуры на перасячэннях авалаў (сегменты) нясуць той жа сэнс, што і на схеме 3.

Прыведзеная класіфікацыя ідэалогій, зразумела, не прэтэндуе на універсальнасць і скончанасць, але на сучасным гістарычным этапе дастаткова адэкватна алюстроўвае палітычную палітру, што добра відаць на прыведзеных схемах.

Раздзел ІІІ

Існуючыя формы еўрапейскага нацыяналізму

3.1. Асноўныя формы пострэвалюцыйнага нацыяналізму (пасля 1815 г.)

Нацыналізм мае шэраг адценняў і асобных тыпаў. Пітэр Сугар вылучае чатыры тыпы нацыяналізму, якія склаліся пасля 1815 г.: буржуазны, бюракратычны, папулісцкі (народны) і арыстакратычны.

3.1.1. Буржуазны нацыяналізм

Буржуазны нацыяналізм найбольш характэрны для краін Заходняй Еўропы. Гістарычна ў гэтых краінах фарміраванне нацыяналізму завяршылася яшчэ ў XVIII–XIX ст. Традыцыйны манархічны тып ладу гэтых дзяржаў саступіў месца рэспубліканскаму, ці канстытуцыйна-манархічнаму, і галоўнай сілай, рухавіком грамадства стала буржуазія. Першымі краінамі, дзе ўсталяваўся гэты тып нацыялізму былі Англія і Францыя. Сярод краін Усходняй Еўропы к другой палове ХІХ-га ст. толькі Чэхія мела сваю адносна моцную буржазію, хаця там прысутнічала і арыстакратыя. Кіруючая роля буржуазіі ў згаданых краінах азначае перавагу сярэдняга класа як над арыстакратыяй, так і над ніжэйшымі слаямі насельніцтва.

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего