Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паміж "А" і "Б"

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Лёнька таксама рашыў, што я знарок ударыў яго мячом па твары. Я бачу, як ён злуецца, і чую яго шэпт:

— Чакай, Карабухін!

Я зноў улятаю з мячом на штрафную і тут жа валюся на зямлю і расцягваюся ва ўвесь рост. Лёнька падставіў мне падножку. Балельшчыкі свішчуць, шумяць.

Фізрук ставіць мяч на 11-метровую адзнаку.

— Ты будзеш біць? — цяжка дыхае Зайцаў.

— Лепш ты, — кажу я. — Ён мяне па назе ўдарыў.

Мішка разбягаецца, б’е, і Сёмка, канешне, прапускае мяч. Мішка біў у правую верхнюю дзевятку, а цуды доўга не маглі працягвацца.

Хлопцы

з майго былога класа рвуцца да нашых варотаў. Мы абараняемся адчайна. Грыміць фінальны свісток. Ура! Перамога!

Я бачу, як таварышы з майго былога класа паціскаюць руку Сёмку, ляпаюць яго па плячы. Але Сёмка паныла панурыў галаву і не глядзіць нікому ў вочы.

— Ты здорава стаяў, - кажу я яму, калі мы ідзём дамоў. — Проста неверагодна.

— Я павінен быў узяць пенальці. — Сёмка хмурыцца.

– І Яшын часам прапускае, — суцяшаю я свайго сябра.

— Я бы яго ўзяў, калі б ты біў, - упарта мармыча Сёмка.

— Можа быць, — няўпэўнена адказваю я.

— Дакладна ўзяў бы, — ажыўляецца Сёмка. — Я і праўда ведаю твае звычкі.

— Слухай, — кажу я. — Прыходзь на паддашак вечарам. Пагаворым.

— Прыйду, — абяцае Сёмка.

— Толькі не засмучайся, — кажу я, і Сёмка ўсміхаецца: ладна, маўляў, чаго там…

У сярэдзіне дваццатага стагоддзя

— Цябе усе проста ненавідзяць. — Сёмка адкінуўся на спінку канапы і глядзіць некуды ў бок.

— Няўжо ўсе? — Я злёгку ўсміхаюся.

Сёмка папраўляе сябе:

— Не ўсе, канешне. Я і Іра, мы заўсёды за цябе! І яшчэ Наважылава. Што з ёй адбылося — незразумела. “Трэба вярнуць яго да нас. Мы не здолелі выкарыстаць яго энергію!” — Сёмка паказвае, як рашуча Галка вымаўляе гэтыя словы.

Мы абодва ўсміхаемся. Мы сядзім на паддашку, там, дзе любім быць заўсёды адны.

— А што тут незразумелага? — кажу я. — Няма нічога незразумелага. Проста яна ўсвядоміла свае памылкі.

— Асабліва Лёнька кіпіць. Ты чаго яму змазаў па фізіяноміі?

— Я ж не знарок. Сам падлез пад удар.

— Моцны матч быў, - кажа Сёмка.

— Бляск, а не матч, — узрушваюся я.

— Хутка лета, — летуценна цягне Сёмка.

— Харошы час, — падцягваю я.

— Паныраем…

— Паплаваем…

— Пазагараем… — аблізваючы вусны, пералічваем мы ўсе слодычы, што нас чакаюць.

Шум, галасы ў двары змушаюць нас падняцца і падысці да паддашкавага акенца.

У двары сабраліся, здаецца, усе жыхары нашага дома. Але ў якім яны дзіўным адзенні. У маёра — Ірынага бацькі — на дужых плячах не сыходзіцца стары кіцель без пагон. Мая маці ў працоўным халаціку. Сёмкавы бацькі ў старых, пацёрханых касцюмах. У цэнтры ўсёй гэтай маляўнічай групы пагарэльцаў вылучаецца высокая худая жанчына ў квяцістай сукенцы. Яна жвава размахвае рукамі, ва ўсёй яе фігуры рашучасць. Яна зараз падобная да палкаводца, што вядзе войскі ў бой. Усе пачціва слухаюць яе і згодна ківаюць галовамі. Гэта Ірына маці, наш дамком.

— Успомніў, - пляскае сябе па лбе Сёмка. — Сёння суботнік. Плот будзем ставіць.

— Навошта? — здзіўляюся я.

— Каб адгарадзіцца ад суседніх дамоў, - тлумачыць Сёмка. — А то, разумееш, наладзілі ў нас прахадны двор. — Сёмка ўжо гаварыў не сваімі словамі, а словамі свайго таты.

— Ну іх… — махнуў я рукой на натоўп жыльцоў, што ўжо прыйшлі ў рух і разбрыліся хто куды. Па шчырасці, мне зусім не хацелася працаваць, і я па завядзёнцы пачаў прудумляць “важкія” прычыны, каб адкруціцца. У наш час, у сярэдзіне XX стагоддзя, у век спадарожнікаў і сінх… ну, гэтых самых. тронаў, - і ставіць платы!.. Наш дом адгародзіцца плотам, суседні, паглядзеўшы, зробіць тое ж самае, потым і іншыя. Што ж атрымаецца? Лабірынт, а не двор. А дзе мы ў футбол будзем гуляць? Дзе Генка мадэлі свае будзе выпрабоўваць?

Я распаляўся ўсё больш і больш.

З таго часу яу нашым дамавым камітэтам стала кіраваць Ірына мама, суботнікі накочваліся на наш двом, як марскія хвалі, адзін за адным. Спачатку мы ачышчалі паддашак, потым узяліся за падвалы, потым знеслі памыйніцу, і два разы ў дзень да нас прязджала машына з вясёлым шафёрам…

Самае дзіўнае, што жыльцы нашага дома з ахвотай працуюць на суботніках. Амаль усе яны — людзі разумовай працы (так, здаецца, гэта называецца). Іх хлебам не кармі, а дай пакалупацца ў зямлі рыдлёўкай або прыбіць пару цвікоў малаточкам.

— Ты маеш рацыю, — нарэшце сказаў Сёмка, — гэта ж проста бязглуздзіца, — будаваць платы ў наш час.

— Канешне, — узрадаваўся я Сёмкавай падтрымцы.

Нам надакучыла тырчаць на паддашку, і мы ціхенька спусціліся ўніз. Нашы крокі гулка аддаваліся ў пустым пад’ездзе. Мы вышлі ў двор і хацелі ўцячы, але нас заўважыла Ірына мама.

– Ідзіце сюды, маладыя людзі, - паклікала яна.

Калі мы з апушчанымі галовамі наблізіліся да яе, Ірына мама загадала:

— Будзеце дошкі перацягваць вунь ад той кучы да мужчын, якія слупы ставяць. — І падштурхнула нас у спіны.

— Мы лепш будачкі станем будаваць. — Я цвёрда паглядзеў Ірынай маме ў вочы.

— Што гэта за будачкі? — Яе густыя чорныя бровы выгнуліся, як два пытальнікі.

Для сабак, — ахвотна патлумачыў я. — Паставім будачкі ўздоўж плота, у кожную будачку пасадзім сабачку, таблічку пачэпім: “Асцярожна, злы сабака”. І тады ніхто не пасмее да нас і носа паказаць.

Два пытальнікі сталі двума клічнікамі.

— Я даўно чула, што ты лодыр і разгільдзяй. Але мяне Іра намагалася пераканаць у адваротным. Цяпер я разумею, хто ты такі. Вы можаце ісці на ўсе чатыры бакі.

Мы павярнулі, задаволеныя, але тут нас убачыла мая мама і сказала, што, калі ўсе працуюць, мы таксама павінны памагчы. Маме я не мог адмовіць, і мы з Сёмкам пачалі перацягваць дошкі.

Рылі ямы і ставілі слупы маёр, бацька Іры, дзядзька Кузьма, токар на пенсіі, і акулярысты, з доўгімі валасамі кандыдат навук Іван Васільевіч. Ім дапамагалі дзе поўныя жанчыны з пятага пад’езда.

Мужчыны працавалі моўчкі. Зрэдку перакідваліся адным-двума слоўцамі. Затое жанчыны ў асноўным размаўлялі.

Поделиться:
Популярные книги

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода