Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Ванэк адмоўна пакруціў галавою.

— Мы прыгатоўвалі лекавыя травы для кароў разам з пасьвенчанымі абразікамі. Наш гаспадар Какошка быў вельмі набожны чалавек і вычытаў раз, што сьвяты Пілігрым лечыць жывёлу, калі яе апушыць. Дык ён заказаў на Сьміхаве надрукаваць абразкі сьвятога Пілігрыма і занёс іх у Эмаўскі кляштар, дзе іх яму і пасьвяньцілі за дзьвесьці гульдэнаў, а потым мы іх укладвалі ў канвэрцікі з нашымі лекавымі травамі для кароў. Карове гэтыя лекавыя травы сыпалі ў цёплую ваду і давалі ёй піць гэту бурду з ражкі. Пры гэтым жывёле гаварылася невялічкая малітва да сьвятога Пілігрыма, малітву-ж гэту склаў наш прадавец Таўхэн. Справа была так. Калі гэтыя абразікі сьвятога Пілігрыма былі надрукаваны, дык на другім баку трэба было надрукаваць якую-небудзь малітву. Дык вось наш стары Какошка паклікаў Таўхэна і кажа

яму, каб ён да заўтрага склаў малітзу да нашых абразікаў і лекавых траў, каб заўтра, у дзесяць гадзін, калі ён прыдзе ў краму, усё ўжо было гатова, каб чожна было паслаць у друкарню: каровы ўжо даўно чакаюць гэтай малітвы. Альбо тое, альбо тое: калі складзе добра — ён яму гульдэн на бочку паложыць, не — праз два тыдні атрымае разьлік. Пан Таўхэн цэлую ноч пацеў, а раніцаю, ня выспаўшыся, прышоў адчыняць краму, а ў яго нічога яшчэ ня было напісана. Мала гэтага: забыўся, як сьвяты гэтых лекавых траў завецца. Выратаваў яго з бяды пасыльны Фэрдынанд. Той быў на ўсе рукі майстар. Калі мы на вышках сушылі гарбату з рамонку, дык ён, бывала, возьме ды ўлезе ў гэты самы рамонак нагамі. Ён казаў нам, што ад гэтага ногі перастаюць пацець. Умеў ён лавіць галубоў на вышках, умеў адчыняць канторку з грашыма, навучаў нас яшчэ і іншымі спосабамі падзарабляць, і ў мяне, у хлапчука, дома была такая аптэка (я яе з крамы дадому сабе нацягаў), якой ня было і «ў міласэрных [93] ». Дык вось той самы Фэрдынанд і выратаваў з бяды Таўхэна. «Дазвольце, — кажа, — глянуць». Пан Таўхэн зараз-жа паслаў мяне па піва для яго, і не пасьпеў я яшчэ прынесьці піва, а ўжо Фэрдынанд напалову быў гатоў з гэтай справай і прачытаў нам услых:

93

Адна з найбуйнейшых і лепшых больніц у Празе, якая абслугоўвалася каталіцкімі манахамі ордэну «Міласэрныя браты».

З неба голас раздаецца, I заціх гармідар долу: У Какошкі прадаецца Дзіва-корань для жывёлы! Добра лечыць корань гэты (He шкадуй адно манеты!) І цялятак, і кароў Бяз ніякіх дактароў.

Потым, калі выпіў піва і як належыць лізнуў валяр‘янавых капель, справа пашла шпарчэй, і ён у адзін момант дасканала скончыў:

Слава ў небе табе, Пілігрыме сьвяты! Дзіва-корань знашоў для кароў нашых ты. Ты ўцеха сялянам, збавеньне — каровам, Ахоўвай наш статак, каб быў ён здаровым.

Потым, калі прышоў пан Какошка, пан Таўхэн пашоў з ім у кантору, а калі вышаў адтуль, паказаў нам два злоты, а не адзін, як яму было паабяцана. Ну, ён хацеў падзяліць іх напалам з панам Фэрдынандам, але слугу Фэрдынанда, калі ён убачыў гэтыя два злоты, апанаваў чорт зайздрасьці і ён сказаў: «Ці ўсё ці нічога!» Ну тагды пан Таўхэн яму нічога не даў, а пакінуў гэтыя два злоты сабе. Потым прывёў мяне ў магазын, даў мне па патыліцы, і сказаў, што дасьць мне яшчэ так разоў са сто, калі я калі-небудзь асьмелюся сказаць, што ня ён склаў. А калі-б Фэрдынанд пашоў скардзіцца да нашага гаспадара, то я павінен сказаць, што слуга Фэрдынанд хлус. Мне прышлося ў гэтым прысягнуць перад бутэлькаю з воцатам. Ну, а наш слуга пачаў спаганяць злосьць на лекавай траве для кароў. Зьмешвалі мы гэтыя травы ў вялікіх скрынках на вышках, а ён, дзе толькі знаходзіў, зьмятаў мышыны памёт, прыносіў яго і прымешваў да гэтай лекавай травы. Потым зьбіраў на вуліцы конскія галушкі, сушыў іх дома, тоўк у ступцы для лекавых траў і таксама падмешваў у лекавыя травы для кароў з абразікам сьвятога Пілігрыма. Але і гэтага яму было мала. Ён хадзіў ў гэтыя скрынкі за малою і вялікаю патрэбаю, а потым усё гэта разьмешваў. Выходзіла як-бы каша з вотруб‘я…

Пачуўся тэлефонны званок. Старшы пісар падбег да тэлефоннага апарату і з агіднасьцю адкінуў трубку.

— Прыдзецца ісьці ў палкавую канцылярыю. Так раптоўна. Нешта мне гэта не падабаецца!

Швэйк зноў застаўся адзін.

Праз хвіліну пачуўся зноў тэлефонны званок.

Швэйк пачаў тэлефонную размову.

— Ванэк?.. Ён пашоў у палкавую канцылярыю. Хто пры тэлефоне?.. Ордынарац 11-й маршавай роты. А хто там?.. Ордынарац 12-й роты. Маё шанаваньне, колега. Маё прозьвішча?.. Швэйк. А тваё? Браўн! Гэта ня твой сваяк Браўн на наберажнай вуліцы ў Карліне — шапачнік? Не?.. Ня ведаеш такога… Я таксама з ім не знаёмы. Я ехаў неяк раз на трамваі, і яго шыльда мне кінулася ў вочы. Якія навіны?.. Я нічога ня ведаю. Калі едзем? Я яшчэ ні з кім пра ад‘езд не гаварыў. А куды мы павінны ехаць?

— Вось ёлап! З ротаю на фронт.

— Пра гэта я яшчэ нічога ня чуў.

— Няма чаго казаць — добры ордынарац! А як твой лейтэнант?..

— He лейтэнант, а обэр-лейтэнант.

— Гэта ўсё адно. Твой обэр-лейтэнант пашоў на нараду да палкоўніка?

— Ён яго туды паклікаў.

— Ну дык бачыш: наш таксама туды пашоў і камандзір 13-й роты таксама. Я толькі што гаварыў з іхным ордынарцам па тэлефоне. Мне гэта сьпешка нешта не падабаецца! — А ці ведаеш, што музыканская каманда ўпакоўваецца?

— Я нічога ня ведаю.

— Ня прыкідвайся дурнем. Кажуць, што ваш старшы пісар ужо дастаў накладную. Праўда гэта? Колькі ў вас у камандзе людзей?

— Ня ведаю.

— Эх ты, булавешка дурная, што я цябе зьем, ці што? (Чуваць было, як той, што гаварыў па тэлефоне, зьвярнуўся да некага зблізку: «Франта, вазьмі другую трубку, пачуеш, які ў 11-й роце дурніла ордынарац». (Алё! Сьпіш ты там, ці што, што ты там робіш? Дык адказвай, калі ў цябе сябар пытаецца. Дык ты яшчэ нічога ня ведаеш? Ня тойся. Хіба палкавы пісар не казаў, што вам будуць выдаваць консэрвы. Ты з ім пра такія рэчы не газорыш? Вось дубіна! Цябе гэта не абыходзіць! (Чуцен сьмех). Што… на цябе цагліна, ці што, з страхі скінулася! Ну, а калі што-небудзь уведаеш, дык ты перадай нам па тэлефоне ў 12-ю маршавую роту, дурань любы! Адкуль ты?

— З Прагі.

— Адтуль павінны быць трошкі разумнейшыя. Ды вось яшчэ што. Ці даўно пашоў у канцылярыю ваш старшы пісар?

— Толькі што яго паклікалі.

— Вось як. А раней ты ня мог мне пра гэта сказаць! Наш таксама толькі што пашоў. Нешта там заварваецца. З абозам не гаварыў яшчэ?

— He.

— А божухна! А яшчэ кажаш, што з Прагі. Ты ні аб чым не клапоцішся? Дзе ты толькі цэлы дзень цягаешся?

— Я толькі з гадзіну таму назад прышоў з дывізійнага суду.

— Гэта іншы гатунак, таварыш! Зараз-жа забягу да цябе глянуць! Давай адбой.

Толькі што Швэйк нарыхтаваўся закурыць люльку, як змоў пачуўся тэлефонны званок. «Ну вас к чорту з вашым тэлефонам, — падумаў Швэйк, — прыемнасьць мне з вамі валаводзіцца!»

Тэлефон не змаўкаючы званіў і ў Швэйка нарэшце нехапіла цярплівасьці, ён узяў тэлефонную трубку і закрычаў у тэлефон:

— Алё! Хто пры тэлефоне? Тут ордынарац 11-й маршавай роты Швэйк!

Па адказе Швэйк пазнаў голас паручніка Лукаша.

— Што вы ўсё там робіце? Дзе Ванэк? Зараз-жа паклічце да тэлефона Ванэка!

— Асьмелюся далажыць; пан обэр-лейтэнант, тэлефон толькі што пазваніў.

— Слухайце, Швэйк, мне няма калі з вамі глупствам займацца! Тэлефонныя размовы на вайскозай службе — гэта вам не тэлефонная балбатня, калі каго-небудзь запрашаюць на абед. Тэлефонная размова пазінна быць ясная і кароткая. Гаворачы па тэлефоне, адкідаюць «асьмелюся далажыць, обэр-лейтэнант». Я вас пытаюся, Швэйк, тут Ванэк? Няхай зараз-жа падыдзе да тэлефона.

— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, пад рукою яго няма. Яго нядаўначка, можа і чвэрткі гадзіны ня будзе, як з нашай канцылярыі выклікалі ў палкавую канцылярыю.

— Дайце мне толькі прыйсьці, я з вамі распраўлюся! Хіба вы ня можаце адказваць карацей? Слухайце добра, што я вам зараз буду казаць. Добра чуеце? Каб вы потым у мяне не адгаварваліся, што ў тэлефоне нешта хрыпела. У тую-ж хвіліну, як павесіце трубку…

Перапынак.

Зноў званок.

Швэйк бярэ тэлефонную трубку, і на яго сыплецца град лаянкі.

— Жывёліна, хуліган, шэльма! Што вы робіце? Чаму перапынілі размову?

— Вы былі ласкавы сказаць, каб я павесіў трубку.

— Праз гадзіну я прыду дадому. Ня ўзрадуецеся вы ў мяне! Зараз-жа ідзеце ў казармы, знайдзеце там якога небудзь унтэр-афіцэра, хоць Фукса, і скажэце яму, каб ён зараз-жа ўзяў дзесяць радавых і ішоў з імі на склад атрымоўваць консэрвы. Паўтарэце, што ён павінен зрабіць.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2