Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Таварышы зноў вылавяць у мяне ўсю тлустасьць з супу, — закрычаў ён трагічна, — а замест мяса пакінуць адны жылы. Учора вось таксама вадзіў двух у лягер, а нехта ў мяне зжор палавіну пайка, які за мяне атрымаў.

— Вы ў дывізійным судзе апрача жраньня ні пра што іншае ня думаеце, — сказаў павесялелы Вадзічка.

Калі Швэйк і Вадзічка расказалі вольнапісанаму, як скончылася іх справа, ён ускрыкнуў!

— Дык, значыць, у маршавую роту, — сябры! „Пажадаем-жа, каб вецер служыў у дарогу вашай экскурсіі“, як напісалі-б у часопісі чэскіх турыстаў. Падрыхтоўчая праца да экскурсіі ўжо скончана. Начальства пра ўсё загадзе паклапацілася. А вы, запісаныя, як удзельнікі экскурсіі ў Галіцыю, адпраўляйцеся ў дарогу ў вясёлым настроі із лёгкім сэрцам. З цёплым пачуцьцём

сустрэньце вобласьць, якая пазнаёміць вас з акопамі. Прыгожае і цікавае відовішча. Вы адчуеце сябе на далёкай чужыне, як дома, як у роднай краіне, амаль як у сваёй сям‘і. З узьнятым пачуцьцём вы ўвойдзеце ў вобласьці, пра якія яшчэ стары Гумбольд сказаў: „Ва ўсім сьвеце я ня бачыў большага хараства, як гэта дурнецкая Галіцыя! Багатая практыка, набытая нашай пераможнай арміяй пры адступленьні з Галіцыі пасьля першага паходу, бясспрэчна будзе таею зоркаю, якая будзе паказваць шлях пры складаньні програмы другога паходу. Толькі наперад проста ў самую Расію і ад радасьці выпусьціце ў паветра ўсе патроны!

Пасьля абеду перад тым, як Швэйку і Вадзічку ісьці ў канцылярыю, да іх падышоў няшчасны настаўнік, што склаў верш пра вошы і, адвёўшы абодвых у бок, таямніча сказаў:

— He забудзьцеся, калі будзеце ў рускіх, зараз-жа сказаць рускім: „добры дзень, рускія браты, мы браты-чэхі, мы не аўстрыйцы“.

Калі яны выходзілі з казармаў, — Вадзічка, жадаючы дэмонстрацыйна выказаць сваю нянавісьць да мадзьяраў і паказаць, што нават арышт ня мог пахіснуць і зламаць яго пераконаньняў, наступіў мадзьяру, які прынцыпова адмаўляў вайсковую службу, на нагу і закрычаў на яго:

— Абуйся, куксач!

— Шкода, што нічога не адказаў, — нездаволена сказгў сапёр Вадзічка Швэйку, — Дарэмна нічога не сказаў. Я-б яго мядзьярскую храпу разадраў ад вуха да вуха. А ён, дурніца, маўчыць і дазваляе наступаць сабе на нагу. Чэрці яго няхай возьмуць, Швэйк, злосьць мяне бярэ, што нас не засудзілі! Гэтак выходзіць, што з нас як-бы кпяць. А мы-ж, па праўдзе кажучы, біліся, як львы. Гэта ты вінават, шта нас не засудзілі, а далі нам такое пасьведчаньне, як быццам мы і біцца, як мае быць, ня ўмеем. За каго яны нас лічаць? Усё-ж такі гэта быў зусім нядрэнны конфлікт.

— Любы мой, — сказаў дабрадушна Швэйк, — я па праўдзе кажучы, як належыць не разумею, чым ты нездаволен. Дывізійны-ж суд прызнаў нас за абсолютна прыстойных людзей, супроць якіх ён нічога ня мае. Праўда, я пры допыце ўсяляк выкручваўся, гэта так трэба. „Ваш абавязак хлусіць“, казаў заўсёды адвакат Бас сваім кліентам. Калі мяне аўдытор запытаўся: „Чаго вы ўварваліся ў кватэру пана Каконя?“ — дык я яму на гэта проста адказаў:“ Я думаў, што мы бліжэй за ўсё пазнаёмімся з панам Каконем, калі будзем хадзіць да яго ў госьці». Пасьля гэтага аўдытор ужо больш нічога ў мяне ня пытаўся. Гэтага было яму зусім досыць. Памятай, брат, заўсёды, — разважаў Швэйк далей, — вайсковаму суду нельга прызнавацца. Калі я сядзеў у турме пры гарнізонным судзе, дык у суседняй камеры адзін салдат прызнаўся, а калі рэшта арыштантаў пра гэта даведалася, дык «накрылі яго коўдрай» [88] і прымусілі яго адрачыся ад свайго прызнаньня.

88

Арыштанты зьбіваюць таварыша, які перад імі правініўся, накрыўшы коўдрай, каб не пазнаў, хто б‘е.

— Калі-б я зрабіў што-небудзь ганебнае, дык ня прызнаўся-б, — сказаў сапёр Вадзічка. — Ну, а калі мяне гэты тып аўдытор проста пытае: «Біліся?» Дык я яму адказаў: «Так, біўся». — «Ці зьбілі каго-небудзь?» — «Так точна, пан аўдытор». — «Ці дайшла справа да калецтва?» — «Вядома, пан аўдытор». Няхай ведае, з кім гаворыць. Які сорам, што нас вызвалілі! Гатак выходзіць, быццам ён ня хоча верыць, што я схвастаў аб гэтых мядзьярскіх хуліганаў сваю папругу, што я іх на макарону зрабіў і наставіў ім гузоў і ліхтароў. Ты-ж быў пры гэтым, як на мяне напалі тры мядзьярскія халуі і як праз хвіліну ўсе яны ляжалі на зямлі і я іх тапатаў нагамі. I пасьля ўсяго гэтага нейкі там аўдыторскі смаркач спыняе сьледзтва. Гэта ўсёроўна, як-бы ён мне сказаў: «Кожная з… — лезе яшчэ біцца!» Як толькі скончыцца вайна, і я буду ў цывільным, я яго, сапляка, знайду і пакажу яму, як я ўмею біцца! Потым прыеду сюды ў Кірал-Хіду і наладжу тут такі мардабой, што яшчэ ў сьвеце такога ня было! Людзі будуць хавацца ў скляпы, як толькі пачуюць, што я прышоў паглядзець на іх кіральхідзкіх валацуг, на гэтых басякоў, на гэтых шэльмаў!

* * *

У канцылярыі справа была скончана як бач. Фэльдфэбель з тлустымі яшчэ ад абеду губамі, падаючы Швэйку і Вадзічку паперы і зрабіўшы пры гэтым надзвычайна сур‘ёзны твар, не абышоўся без прамовы перад імі абодвымі, у якой апэляваў да іх вайсковага духу. Прамову сваю (ён быў сілескі паляк) фэльдфэбель аздобіў каралямі свайго дыялекту. Разьвітваючыся, Швэйк сказаў Вадзічку:

— Як толькі скончыцца вайна, зайдзі мяне даведацца. Я кожны вечар з шасьці гадзін «У Келіха» на Боішчы.

— Вядома прыду, — адказаў Вадзічка, скандалы-ж там бываюць?

— Кожны дзень — абяцаў Швэйк, — а ўжо калі будзе вельмі ціха, дык мы, паводле нашых сіл, самі што-небудзь наладзім.

Сябры разышліся, і, калі ўжо былі досыць далёка адзін ад другога, стары сапёр Вадзічка крыкнуў Швэйку:

— Дык ты там паклапаціўся ўжо пра якое-небудзь для мяне разгарненьне, калі я куды прыду!

На гэта Швэйк крыкнуў:

— Ды глядзі ж, прыходзь пасьля вайны!

Адышліся яшчэ адзін ад другога і раптам пачуўся з-за вугла другога шару баракаў голас Вадзічкі:

— Швэйк! Швэйк! Якое падаюць «У Келіха» піва?

Як рэха адгукнуўся Швэйк:

— Вялікапаповіцкае!

— А я думаў, што сьміхоўскае! — крычаў здалёк сапёр Вадзічка.

— Есьць там і дзяўчаты! — крычаў Швэйк.

— Дык, значыць, пасьля вайны ў шэсьць гадзін вечара, — крычаў здалёк Вадзічка.

— Прыходзь лепш а палове сёмай, можа я спазьнюся! — адказаў Швэйк.

Потым пачуўся яшчэ, ужо вельмі здалёк, голас Вадзічкі.

— А ў шэсьць гадзін прыйсьці ня здолееш?

— Прыду ў шэсьць! — пачуў Вадзічка адказ таварыша.

Так разлучыліся ўдалы ваяка Швэйк з старым сапёрам Вадзічкам.

Сябры ў момант разьвітаньня З надзеяй шэпчуць: «Да спатканьня» [89] .

Разьдзел V

З моста на Літаве ў Сокал

Раззлаваны паручнік Лукаш бегаў па канцылярыі адзінаццатай маршавай роты. Гэта была цёмная дзіра ў адрыне, дзе зьмяшчалася рота, адгароджаная толькі дошкамі ад калідора. У канцылярыі стаяў стол, два крэсла, бутэлька з газаю і ложак. Перад Лукашом стаяў старшы пісар Ванэк, які складаў у гэтым памяшканьні ведамасьці на салдацкую пэнсію, вёў справаздачнасьць пра салдацкую кухню, адным словам, быў міністрам фінансаў усяе роты, праводзіў тут цэлы божы дзень, тут-жа і спаў. Ля дзьвярэй стаяў тоўсты пехацінец, які аброс барадою, як краканош [90] . Гэта быў Балёўн, новы дзяншчык паручніка, да вайсковай службы мелькік, з-пад Чэскага Крушлова.

89

Песенька аўстрыйскіх немцаў.

90

Чэскі казачны герой.

— Няма чаго сказаць, знайшлі вы мне дзяншчыка, — зьвярнуўся паручнік Лукаш да старшага пісара, — вельмі вам дзякую за такі сюрпрыз! У першы-ж дзень пасылаю яго па абед у афіцэрскую кухню, а ён, пакуль прынёс, дык зжор палавіну майго абеда.

— Выбачайце, я яго разьліў, — сказаў тоўсты вялікан.

— Згодзімся, што так. Разьліць можна суп ці падліўку, але не франкфурцкае смажэньне. Ты-ж ад смажэньня прынёс такі кусочак, што яго пад ногаць схаваць можна. Ну, а куды ты дзеў яблычны пірог?

Поделиться:
Популярные книги

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3