Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Палкоўнік перагартаў справу і паказаў паручніку Лукашу на такое месца:

«Абвінавачаны Швэйк адмовіўся напісаць прадыктаваныя яму фразы сьвярджаючы, што зa ноч развучыўся пісаць».

— Я пан паручнік, наогул не надаю ніякага значэньня таму, што казаў у дывізійным судзе ваш Швэйк ці гэты сапёр. Швэйк і сапёр кажуць, што ўсё здарылася праз нейкі маленькі жарцік, якога не зразумелі, што на іх напалі цывільныя і што яны адбіваліся, каб абараніць гонар мундзіра. На допыце высьветлілася, што няшчасны ваш Швэйк колёрытная фігура. Так, напрыклад, на запытаньне, чаму ён не прызнаецца, ён, паводле пратаколу, адказаў: «Я знаходжуся цяпер якраз у такой сітуацыі, у якой апынуўся раз праз абраз маткі боскай слуга мастака Панушкі. Таму таксама, калі справа дакранулася абразоў, якія ён павінен быў украсьці, нічога іншага не заставалася адказаць, апрача як: „Ну што мне крывёю рыгаць ці што?“» Натуральна, што я, як камандзір палка, паклапаціўся пра тое, каб у газэтах дывізійны суд даў зьняпраўджаньне ўсіх агідных артыкулаў у тутэйшых газэтах. Сягоньня ўсё гэта будзе разаслана па газэтах і думаю, што я з свайго боку зрабіў усё, што ад мяне залежала, каб

загладзіць паднятую гэтымі цывільнымі шэльмамі, агіднымі мадзьярскімі газэтчыкамі, завіруху. Здаецца я гэта ня дрэнна зрэдагаваў.

«Гэтым дывізійны суд N-ай дывізіі і штаб N-гa палка паведамляе, што артыкул, надрукаваны ў вашай газэце пра нібы агідныя ўчынкі салдат N-палка, ні ў якай меры не адпавядае сапраўднасьці і ад першага да апошняга радка выдуманы. Сьледзтва, пачатае супроць вышэй памянёнай газэты, павядзе да строгага пакараньня вінаватых».

— Дывізійны суд у сваім адносьніку, пасланым у штаб нашага палка, гаварыў далей палкоўнік, — прытрымліваецца тае думкі, што гэта — сыстэматычнае цкаваньне, накіраванае супроць вайсковых часьцей, якія праходзяць з Тысляйтаніі ў Трансляйтанію. Прыгым параўнайце: якая колькасьць войска накіравана з нашага боку, якаяз іхнага боку. Скажу вам адкрыта — мне чэскі салдат куды больш падабаецца, як гэта вэнгерская сволач. Варта мне толькі ўспомніць, што пад Белградам вэнгры стралялі па нашым другім маршавым батальёне, які, ня ведаючы, што па ім страляюць вэнгры, пачаў страляць у дэйчмэйстэраў [81] на правым флангу, а дэйчмэйстэры таксама пераблыталі і пачалі страляць па Босьнійскім палку, што стаяў побач з імі. Вось, скажу вам, было становішча! Я якраз абедаў у штабе брыгады, Дзень перад гэтым мы прымушаны былі жывіцца вянглінаю і супам з консэрваў, а ў гэты дзень нам згатавалі добры курыны булён, філе з рысам і бухтычкі з шодо. Якраз напярэдадні ў вечар мы павесілі аднаго сербскага шынкара ў гэтым гарадку, і нашы кухары знашлі ў яго склепе старое трыццацігадовае віно. Можаце сабе ўявіць, як мы ўсе чакалі гэтага абеду. Скончылі мы булён і ўзяліся за курыцу. Раптам перастрэлка, потым гарматная стральба, і наша артылерыя, якая зусім ня ведала, што нашы страляюць адны ў другіх, пачала страляць па лініі нашых, і адна граната грукнула недалёка ад самага штабу брыгады. Сэрбы, мусіць, думалі, што ў нас выбухнула паўстаньне, і пачалі з усіх бакоў нас крыць і перапраўляцца цераз раку. Брыгаднага генэрала клічуць да тэлефона, начальнік дывізіі падняў страшэнны скандал, што гэта там за жывёліна сядзіць на баявым вучастку. Гэта-ж ён, кажа, толькі што атрымаў загад з штабу арміі пачаць наступ на левы фланг сэрбскіх позыцый у дзьве гадзіны трыццаць пяць хвілін ночы. Мы стаім у рэзэрве і зараз-жа павінны спыніць агонь! Брыгадная тэлефонная станцыя паведамляе, што нікуды ня можа дазваніцца, што толькі штаб 75-га палка перадае «Трымацца да канца, што яна ня можа дагаварыцца з нашай дывізіяй, што сэрбы занялі ўзвышы 212, 226 і 327, трэба перакінуць адзін батальён для сувязі, апрача таго, трэба наладзіць тэлефонную сувязь з нашай дывізіяй. Прабуем зьвязацца з дывізіяй, але сувязі няма, бо сэрбы пакуль што зайшлі з абодвых флангаў нам у тыл і нашу лінію сьціснулі ў трыкутнік, у якім апынуліся пяхота, артылерыя, абоз з усёй аўтоколёнай, харчовы магазын і палявы шпіталь. Два дні я ня злазіў з сядла, а начальнік дывізіі папаў разам з нашым брыгадным у палон. А ва ўсім вінаваты мадзьяры, што пачалі страляць па нашым 2-м маршавым батальёне. Зразумела, віну звалілі на наш полк. — Палкоўнік плюнуў. — Вы самі цяпер, пан паручнік, пераканаліся, як яны выкарысталі ўсю цяпер гэту гісторыю, што адбылася з вамі ў Кіраль-Хідзе…

81

4-ы венскі полк.

Паручнік Лукаш саромліва закашляў.

— Пан паручнік — зьвярнуўся да яго інтымна палкоўнік: — палажыўшы руку на сэрца, колькі разоў вы спалі з паняй Каконь?

Палкоўнік Шрэдзр быў сягодня ў вельмі добрым настроі.

— He расказвайце, пан паручнік, што вы яшчэ толькі пачалі з ёй перапісвацца. У вашы гады я, калі быў на трохтыднёвых топографічных курсах у Ягеры, усе гэтыя тры тыдні нічога іншага не рабіў, як толькі спаў з вэнгеркамі. Кожны дзень з другой: з маладымі, незамужнімі, з панямі больш соліднага ўзросту, замужкамі, якія толькі трапляліся. Працаваў так добрасумленна, што, калі вярнуўся ў полк, ледзь нагі валачыў. Больш за ўсіх спляжыла мяне жонка аднаго адваката. Яна мне паказала, да чаго здольны вэнгеркі. Укусіла мяне пры гэтым за нос і за ўсю ноч ня дала мне вачэй заплюшчыць… „Пачалі перапісвацца“. — Інтымна паляпаў палкоўнік па плячы паручніка, — ведаем мы гэта! He кажэце, я ўсё сам ведаю. Закруціліся вы з ёю, яе муж дазнаўся пра гэта, а тут ваш дурніца Швэйк… Ведаеце, пан паручнік, ваш Швэйк усё-такі хлопец верны. Здорава ён гэта з вашым лістом зрабіў. Такога чалавека, па праўдзе кажучы, шкода. Вось гэта называецца дысцыпліна! Гэтым хлопец мне падабаецца. Ну, вядома, з прычыны ўсяго гэтага сьледзтва павінна быць спынена. Вас, пан паручнік, скомпромэтаваў друк. Вам тут заставацца нельга. На гэтым тыдні маршавы батальён будзе адпраўлен на рускі фронт. Вы зьяўляецеся старшым афіцэраму 11-й роце. Гэта рота адправіцца пад вашай камандай. У брыгадзе ўжо ўсё падрыхтавана. Скажэце старшаму пісару, няхай вам знойдзе якога-небудзь іншага дзяншчыка замест Швэйка. — Паручнік Лукаш удзячна паглядзеў на палкоўніка, які гаварыў далей: — Швэйка я прыкамандыроўваю да вас у якасьці ордынарца. — Палкоўнік устаў і, падаючы зьбялеламу паручніку руку, сказаў: — Гэтым ўся ваша справа ліквідуецца. Шчасьліва вам ваяваць, каб на ўсходнім фронце выслужыцца. Калі яшчэ калі-небудзь убачымся, заходзьце да нас, ня ўхіляйцеся ад нас, як у Будэйовіцах…

Ідучы дадому, паручнік Лукаш паўтараў сам сабе:

„Ротны камандзір, ротны ордынарэц“. У ваччу яго стаяла постаць Швэйка.

Ротны пісар Ванэк, калі паручнік Лукаш загадаў яму знайсьці на места Швэйка якога-небудзь новага дзяншчыка, сказаў:

— А я думаў, што вы, пан обэр-лейтэнант, здаволены Швэйкам, — і пачуўшы, што палкоўнік назначыў Швэйка ордынарцам у адзінаццатую роту, — ускрыкнуў: — Божа нас барані!

* * *

У арыштанскім бараку пры дывізыйным судзе вокны былі з жалезнымі кратамі. Уставалі там паводле інструкцыі ў 7 гадзін раніцы і пачыналі прыбіраць сяньнікі, якія валяліся проста на бруднай падлозе; нар ня было. У адгарожаным кратамі кутку доўгага калідора складвалі, паводле інструкцыі, коўдры. Тыя, хто канчаў прыбіраць, сядзелі на лаўках уздоўж сьцяны і альбо шукалі вошай (тыя, што прышлі з фронту), альбо караталі час апавяданьнямі пра розныя прыгоды. Швэйк разам з старым сапёрам Вадзічкай і яшчэ з некалькімі салдатамі розных палкоў і рознай зброі сядзелі на лаўцы ля дзьвярэй.

— Паглядзіце, хлопцы, — сказаў Вадзічка, — на таго вэнгерскага малойчыка, там каля вакна, як ён, сукін сын, моліцца, каб у яго ўсё ішло добра. Ну, хіба не сьвярбяць у вас рукі расквасіць яму храпу?

— За што? Ён добры хлопец, — сказаў Швэйк. — Ён папаў сюды за тое, што не захацеў зьявіцца на прызыў. Ён супроць вайны. Сэктант нейкі, а яго заперлі за тое, што ён ня хоча нікога забіваць і моцна трымаецца за боскую запаведзь. Ну ды яны яму гэтую боскую запаведзь пакажуць. Перад вайною жыў у Моравіі адзін па прозьвішчу Нэмрава. Дык той, калі яго забралі, адмовіўся нават узяць на плячо стрэльбу: гэта, бачыце супроць яго пераконаньняў насіць стрэльбу. Ну, замучылі яго ў турме ледзь не да сьмерці, ну, а потым зноў павялі, да прысягі. А ён не, бачыце, прысягаць ня будзе, бо гэта супроць яго пераконаньняў. I паставіў такі на сваім.

— Вось дурань, — сказаў сапёр Вадзічка, яму трэба было прысягнуць, а потым на ўсё гэта напляваць. I на прысягу таксама.

— Я ўжо тры разы прысягаў, — абазваўся адзін пехацінец, і вось ужо трэці раз сяджу за дэзэртырства. Каб у мяне ня было мэдычнага пасьведчаньня, што я пятнаццаць гадоў таму назад, звар‘яцеўшы, ухаўтурыў сваю цётку, мяне-б ужо разоў са тры расстралялі на фронце. А цяпер пакойніца цётухна заўсёды выцягвае мяне з бяды, і нарэшце я, можа, з гэтай вайны, выйду цэлым і здаровым.

— А на якое ліха ты, таварыш, — адгукнуўся Швэйк, — ухаўтурыў сваю цётухну?

— На што-ж людзі забіваюць, — адказаў добры хлопец — кожнаму вядома: праз грошы. У гэта старо было пяць ашчадных кніжак, і якраз ёй прыслалі процанты, калі я да яе, абадраны і абшарпаны, у госьці прышоў. Апрача яе ў мяне на белым сьвеце ня было ніякай радні. Дык я прышоў у яе папрасіць, каб яна паклапацілася аба мне, а яна — падла старая! „ідзі працуй, такі малады, дужы ды здаровы хлопец“. Ну, слова за слова, я яе некалькі разоў стукнуў качаргою па галаве і так упрыгожыў яе аблічча, што ўжо сам ня мог пазнаць: цётка гэта ці ня цётка. Сяджу я там у яе на падлозе і ўсё сам у сябе пытаюся: „Цётка гэта ці ня цётка?“ Мяне ў такім стане і знашлі назаўтра там яе суседзі. Потым папаў я ў вар‘яцкі дом на Слупох, а потым, калі нас перад вайною прызвалі ў Богніцы на камісію, прызналі мяне вылечаным і я павінен быў ісьці даслужваць вайсковую службу за тыя гады, што правалаводзіўся.

Паўз іх прайшоў туды падгалісты змучаны чалавек з венікам.

— Гэта настаўнік з апошняй маршавай роты — паказаў на яго егер, што сядзеў каля Швэйка. — Ідзе падмятаць. Вельмі сумленны чалавек. Сюды папаў за вершык, які сам злажыў.

— Гэй, ты, настаўнікі Ідзі сюды, — паклікаў ён салдата з венікам.

Той з сур‘ёзным выглядам падышоў да лаўкі.

— Раскажэце нам пра вошы.

Салдат з венікам адкашляўся і пачаў:

У вошах фронт. Разьюшана скрабецца To ніжні чын, то ротны камандзір. Сам генэрал, як леў з вашыма б‘ецца, Раз-по-разу скідае свой мундзір. Кватэра ў арміі дарэмная для вошак, На ўнтэроў ім тройчы напляваць. Вашан аўстрыйскі, кладучы на ложак Вош прускую гатоў зацалаваць.

Змучаны салдат з настаўнікаў сеў на лаўцы і ўздыхнуў.

— Вось і ўсё. I праз гэта я ўжо чатыры разы быў на допыце ў пана аўдытора.

— Па праўдзе кажучы, пра гэта нават гаварыць ня варта, — паважна сказаў Швэйк. — Уся справа ў тым, каго яны там на судзе будуць лічыць аўстрыйскім вашаном. Добра, што вы дадалі там наконт ложка. Гэтым вы так іх заблытаеце, што яны зусім здурнеюць. Вы толькі ім абавязкова растлумачце, што вашан — гэта самец ад вошы, і што на саміцу-вош можа лезьці толькі самец — вашан. Іначай, з усяе гэтай справы ня выберацеся. Напісалі, вы гэта, вядома, не для таго, каб з каго-небудзь пакпіць, — гэта ясна. Пану аўдытору скажэце, што пісалі вы гэта для свайго разгарненьня і што як сьвіны самец называецца кныром, так усюды вашынага самца завуць вашаном.

Настаўнік цяжка ўздыхнуў.

— Што я магу зрабіць, калі гэты самы пан аўдытор ня ведае, як належыць, чэскай мовы. Я ўжо яму гэта тлумачыў прыблізна так, але ён на мяне напаў. „Самец вашыны па-чэску завецца — вожак, зусім не вашан“, — сказаў мне пан аўдытор. Жаночы род — эх вы, а яшчэ адукаваным лічыцеся! — будзе ён вож, дык мужчынскі род будзе яна важак. Ведаем мы вас!»

— Карацей кажучы, — сказаў Швэйк, — ваша справа дрэнь, але траціць надзеі ня варта, як казаў цыган Янэчак у Пільзьне, калі ў 1879 годзе яго за забойства двух чалавек з мэтай грабежніцтва прысудзілі на шыбеніцу; усё можа павярнуцца ў лепшы бок. I ўгадаў. Яго ў апошнюю хвіліну адвялі ад шыбеніцы. Справа ў тым, што яго нельга было павесіць, бо той дзень, у які ён павінен быў вісець, быў днём нараджэньня гасудара імпэратара. Тады яго павесілі на другі дзень пасьля дня нараджэньня імпэратара. Гэтаму хлопцу прываліла яшчэ больш шчасьце. На трэці дзень ён быў памілаваны, і прышлося аднавіць яго судовы процэс, бо ўсе доказы гаварылі за тое, што ўсё гэта зрабіў другі Янэчак. Ну, дык яго прышлося выкапаць з магілы на арыштанскіх могілках і рэабілітаваць на пільзенскіх каталіцкіх могілках. А потым толькі высьветлілася, што ён эвангеліцкага веравызнаньня, дык яго пералезьлі на эвангеліцкія могілкі, а потым…

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4