Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Потым я заеду табе па мордзе, — абазваўся стары сапёр Вадзічка, — чаго гэты хлопец толькі не навыдумляе! У чалавека на шыі вісіць дывізійны суд, а ён, шэльма, мне ўчора калі нас вялі на допыт, плявузгаў пра нейкую там іерыхонскую ружу.

— Ды гэта я ня сам выдумаў. Гэта казаў слуга мастака Панушкі, Мацей, старой бабе, калі тая запыталася ў яго: «Як выглядае іерыхонская ружа?» Ён ёй і растлумачыў: «Вазьмеце кароўскага г. палажэце яго на талерку, палейце вадою, і яно ў вас зазелянее, — гэта і ёсьць іерыхонская ружа!» Я гэтага глупства не прыдумляў, — абараняўся Швэйк, але трэба-ж было што-небудзь расказаць, калі мы разам ідзём на допыт. Я хацеў цябе, Вадзічка, трохі падвесяліць.

— Ты падвесяліш ужо! — зьняважліва плюнуў Вадзічка. — Чалавек ня прыдумае, як выбрацца з усяе гэтай завірухі на волю, каб як належыць расквітацца з гэтымі мадзьярскімі нягоднікамі, а ён цешыць чалавека якімсьці кароўскім «дабром». А як я расквітаюся з гэтымі мадзьярскімі саплякамі, седзячь; тут за кратамі? Ды да ўсяго гэтага

яшчэ прыходзіцца прыкідвацца перад аўдыторам ледзь ня сябрам-прыяцелем гэтых мадзьяр. Эх, скажу я вам, сабачае жыцьцё! Ну, ды яшчэ калі-небудзь пападзецца мне ў лапы такі малойчык. Я яго раздушу, як клапа! Я яму пакажу «Isten, almega, magyar!» [82] . Я з ім разьлічуся! Я яшчэ прымушу пра сябе гаварыць.

82

«Благаславі, божа, мадзьяраў», пачатак вэнгерскага нацыянальнага гімну.

— Няма чаго нам бедаваць, — сказаў Швэйк: — усё добра будзе. Галоўнае — ніколі на судзе не казаць праўды. Хто дасьць сябе падашукаць і паверыць, што трэба прызнацца, — таму какцы. З прызнаваньня ніколі нічога добрага ня выдзе. Калі я працаваў у Мораўскай Остраве, дык там быў такі выпадак. Адзін горнарабочы адзін на адзін, бяз сьведак, зьбіў інжынэра. Адвакат, які яго абараняў, увесь час яму казаў, каб ён ня прызнаваўся, што яму нічога за гэта ня будзе, а старшыкя суду па-бацькаўскі ўгаварваў, што прызнаньне паменшыць яго віну. Але той гнуў свую лінію, ня можа прызнацца — ды і ўсё тут. Дык вызвалілі яго з прычыны таго, што ён давёў свую невінаватасьць. У гэты самы дзень быў ён у Брне…

— Езус Марыя! — крыкнуў разьюшаны Вадзічка, — я ўжо больш ня вытрымаю! На чорта ты ўсё гэта расказваеш, ніяк зразумець я гэтага не магу. Учора з намі на допыце быў адзін якраз такі самы. У яго аўдытор пытаецца, кім ён быў да вайсковай службы, а ён адказвае: «Дыміў у Крыжа» — і цягнулася гэта цэлай поўгадзіны, пакуль ён растлумачыў, што разьдзімае мех у каваля па прозьвішчы Крыж. А потым, калі аўдытар запытаўся: «Дык што-ж, вы ў яго ў чалядніках?» — ён пачаў плесьці: «Так точна… адна пакута…»

На ўсходах пачуліся крокі і вокліч каравульнага:

— Новы!

— Нашага палка прыбыло, — з радасьцю сказаў Швэйк. Нябось падхопім у яго акурак.

Дзьверы адчыніліся, і ў камэру ўвапхнулі вольнапісанага таго самага, што сядзеў з Швэйкам пад арыштам у Будэйовіцах, а потым быў прыкамандыраваны да кухні аднае з маршавых рот.

— Пахвалёны Езус хрыстус, — сказаў ён, уваходзячы, на што Швэйк за ўсіх адказаў:

— Навекі вякоў. Аман!

Вольнапісаны здаволена глянуў на Швэйка, палажыў на падлогу коўдру, што з сабою прынёс, і прысеў на лаўку да чэскай колёніі. Потым ён раскруціў абмоткі, выняў папяросы, якія спрытна былі закручаны ў складкі абмотак, і раздаў іх. Потым выцягнуў з гамаша пакрыты фосфарам кусочак скрыначкі ад запалак і некалькі запалак, спрытна разрэза ных напалам пасярод запалачнай галоўкі, запаліў запалку, асьцярожна закурыў папяросу, даў усім пакурыць і абыякава сказаў:

— Мяне абвінавачваюць у паўстаньні.

— Ня страшна, — супакоіў Швэйк, — глупства.

— Вядома, — сказаў вольнапісаны, — калі мы такім чынам намерваемся выграць вайну з дапамогаю розных судоў. Калі яны ўжо вельмі хочуць са мною судзіцца, няхай судзяцца. Урэшце лішні процэс нічога ня зьменьвае ў агульнай сітуацыі.

— А як-жа ты паўстаў, — запытаўся сапёр Вадзічка, ветла гледзячы на вольнапісанага.

— Адмовіўся я чысьціць сарціры на гаўптвахце, — адказаў вольнапісаны — Павялі мяне проста да палкоўніка. Ну, а той — вядомая сволач! — пачаў на мяне крычаць, што я арыштаваны на падставе палкавога рапарту, а таму зьяўляюся самым звычайным арыштантам, што ён наогул дзівіцца, як гэта мяне зямля носіць і не перастане круціцца ад сораму, што ў шэрагах арміі знаходзіцца чалавек, які носіць форму вольнапісанага і мае права на афіцэрскую годнасьць і які, ня гледзячы на гэта, сваімі паводзінамі можа выклікаць толькі грэблівасьць у свайго начальства. Я адказаў яму, што вярчэньне зямной кулі ня можа быць парушана знаходкаю на ёй такога вольнапісанага, як я, і што закон прыроды мацней за нашыўкі вольнапісанага. Хацеў-бы я ведаць, — кажу, — хто можа мяне прымусіць чысьціць сарціры, якімі я не карыстаюся, хоць на гэта мае права, харчуючыся з сьвінскай палкавой кухні, дзе даюць гнілую капусту і тухлую бараніну. Да гэтага я дадаў, што мяне трохі дзівіць яго зьдзіўленьне, што як гэта мяне зямля носіць, бо, вядома, праз мяне зямлятрасеньня ніякага ня будзе. Палкоўнік у час мае прамовы толькі скрыгатаў зубамі, як кабыла, калі ёй у горла пападзе мёрзлы бурак, aпотым як зараве на мяне: «Дык будзеце чысьціць сарціры ці ня будзеце?!» — «Зусім не, сарціраў чысьціць ня буду». — «Не, будзеце, няшчасны вольнапёр!» — «Зусім не, ня буду!» — «Чэрці вас няхай возьмуць, вы ў мяне вычысьціце не адзін, а сто сарціраў!» — «Зусім не. Ня вычышчу ні сто, ні аднаго сарціра!» І вось так без канца. «Будзеце чысьціць?» — «Зусім не, ня буду чысьціць!» Мы перакідваліся сарцірамі, як быццам гэта былі дзіцячыя афорызмы з кніжкі для дзяцей малодшага ўзросту Паўліны Моўдрай [83] . Палкоўнік бегаў па канцылярыі, як шалёны, нарэшце сеў і сказаў: «Падумайце, як належыць, іначай я вас за мяцеж перадам дывізійнаму суду. Ня думайце, што вы будзеце першым вольнапісаным, які быў у гэту вайну расстраляны! У Сэрбіі мы павесілі двух вольнапісаных 10-й роты, а аднаго з 9-й расстралялі, як ягкя. А за што? Усё за іх упартасьць. Тыя два, якіх мы павесілі, адмовіліся закалоць жонку і хлопчыка шабацкага „чужака“ [84] , а вольнапісаны 9 й роты быў расстраляны за тое, што адмовіўся наступаць, адгаворваючыся, што ў яго азызьлі ногі і апрача таго пляскаты ступень. Дык будзеце чысьціць сарціры ці ня будзеце?» — «Зусім ня буду!» Палкоўнік паглядзеў на мяне і спытаўся: «Слухайце, вы не славянафіл?» — «Зусім не!» Пасьля гэтага мяне адвялі і абвясьцілі мне, што я абвінавачваюся ў мецяжы.

83

Чэская пісьменніца.

84

Сэрбскі партызан.

— Самае лепшае, — сказаў Швэйк, — калі будзеш прыкідвацца ідыётам. Калі я сядзеў у гарнізоннай турме, дык з намі таксама сядзеў адзін разумны адукаваны чалавек, выкладчык гандлёвай школы. Ён зьбег з поля бойкі, і хацелі ўзьняць шумны процэс, на якім ён на страх іншым павінен быў быць засуджаны на шыбеніцу. Ну, а ён з усяго гэтага вельмі проста вылез. Пачаў прыкідвацца, што ён хварэе спадчыннай хваробай і на аглядзе заявіў штабному доктару, што ён зусім не дэзэртыр, а што ўжо з малых дзён любіць бадзяцца, і ў яго ад самага нараджэньня вялікае жаданьне закаціцца куды-небудзь далей. Неяк раз ён прачнуўся ў Гамбургу, другі раз у Лёндане, сам ня ведаючы, як туды трапіў. Бацька яго быў алькоголікам і налажыў на сябе рукі незадоўіа да ягонараджэньня. Маці была простытутка, заўсёды была п‘яная і памерла ад белай гарачкі. Малодшая сястра ўтапілася. Старэйшая кінулася пад цягнік. Брат кінуўся з Вышаградзкага чыгуначнага мосту. Дзед забіў сваю жонку, абліўся газаю і падпаліў сам сябе. Бабка з другой радні цягалася з цыганамі і атруцілася ў турме запалкамі. Стрыечны брат некалькі разоў быў пад судом за падпал і ў Картоўзах перарэзаў сабе куском шкла сонную артэрыю. Стрыечная сястра з бацькавай радні кінулася ў Вене з шостага паверху. Абсолютна ніхто не сачыў за яго выхаваньнем, і да дзесяці год ён ня ўмеў гаварыць, бо, калі яму было паўгода і яго спавівалі на стале, усе з хаты нейдзе вышлі, а кошка яго сьцягнула з стала, і ён кідаючыся, стукнуўся галавою. Пэрыодычна ў яго моцна баліць галава, у гэтыя моманты ён сам не памятае, што робіць, і ў такім якраз стане ён пашоў з фронту ў Прагу, і толькі пасьля таго, як яго арыштавала «У Флека» [85] вайсковая паліцыя, ён апамятаўся. Трэба было бачыць, з якой радасьцю яго вызвалілі ад вайсковай службы! Пяць чалавек салдат, што сядзелі з ім у адной камеры, на ўсякі выпадак запісалі на паперку:

85

Самая популярная ў Празе піўніца.

«Бацька — алькоголік. Маці — простытутка.

I. Сястра (утапілася).

II. Сястра (цягнік).

Брат (з моста).

Дзед (жонку, газа, запаліў).

III. Бабка (цыганы, запалкі)» і г. д.

Потым, аднаго з пасьлядоўцаў мэтоду выкладчыка гандлёвай школы, калі ён пачаў плявузгаць тое самае штабному доктару і не пасьпеў яшчэ перабрацца і цераз стрыечнага брата, штабны доктар (гэта быў ужо трэці выпадак!), перапыніў: «А твая стрыечная сястра з бацькавай радні кінулася ў Вене з шостага паверху, за тваім выхаваньнем — абібок ты гэтакі! — ніхто не сачыў, але цябе перавыхаваюць у арыштанскіх ротах». Ну, яго завялі ў арыштанскія роты, зьвязалі ў козлы, і з яго як рукою зьняло дрэннае выхаваньне і бацьку-алькоголіка і матку-простытутку, і ён згадзіўся дабраахвотна пайсьці на фронт.

— Цяпер, — сказаў вольнапісаны, — на вайсковай службе ўжо ніхто ня верыць у спадчыннае вар‘яцтва, a то давялося-б усе генэральныя штабы заперці ў вар‘яцкі дом.

За жалезнымі дзьвярыма пачулася шчоўканьне ключа, і ў камеру ўвайшоў профос:

— Пехацінец Швэйк і сапёр Вадзічка — да пана аўдытора.

Усталі. Вадзічка зьвярнуўся да Швэйка:

— Вось, шэльмы, кожны дзень допыт, а толку ніякага! Ужо лепш-бы — халеры на іх! — засудзілі нас і не прыставалі-б да нас кожны божы дзень. Валяемся тут без работы цэлыя дні, а наўкол цябе бегае гэтулькі мадзьярскай шантрапы…

Ідучы на допыт у канцылярыю дывізійнага суду, якая знаходзілася ў процілеглым баку ў другіх казармах, сапёр Вадзічка і Швэйк гаварылі пра тое, калі-ж іх нарэшце будуць судзіць па-сапраўднаму.

— Усё толькі допыт да допыт, — злаваўся Вадзічка, — хоць-бы карысьць якая з гэтага была. Псуюць толькі чорт што паперы, а тут згніеш за кратамі, а сапраўднага суду і ў вочы ня ўбачыш. Ну, скажы па праўдзе, ці можна-ж іхнюю зацірку жраць? А іхнюю капусту з мерзлаю бульбаю? Чэрці яго няхай возьмуць, такой ідыёцкай сусьветнай вайны я ніколі яшчэ ня бачыў. Я думаў, што ўсё гэта будзе зусім іначай.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4