Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Даражэнькі, — з гонарам сказаў Швэйк, — гэты ліст напісаў я, ich geschrieben, kein Oberlajtnant. Подпіс падроблены. Unterschrift Name falsch. Мне ваша жонка вельмі падабаецца. Ich liebe ihre Frau. Я закахаўся ў вашу жонку па вушы, як сказаў Врхліцкі [79] . Капітальная жанчына!

Разьюшаны пан кінуўся на Швэйка, які стаяў з спакойным і здаволеным выглядам, але стары сапёр Вадзічка, які сачыў за кожным рухам пана, падставіў яму ножку, вырваў у яго з рук ліст, якім той увесь час размахваў, і не пасьпеў пан Каконь апамятацца, як Вадзічка яго згроб, паднёс да дзьвярэй, адчыніў іх аднэю рукою і… нешта забарабаніла па ўсходах.

79

Адзін з найбуйнейшых чэскіх паэтаў.

Здарылася ўсё гэта хутка — як у казцы, калі чорт прыходзіць па чалавека. Ад разьюшанага пана засталася адна толькі сурвэтка. Швэйк яе падняў і далікатна пастукаў у дзьверы пакояў, адкуль пяць хвілін таму назад вышаў пан Каконь і дзе цяпер чуваць быў жаночы плач.

— Прынёс

вам сурвэтачку, — далікатна сказаў Швэйк пані якая ўзрыгвала на канапе. — Каб на яе не наступілі часамі. Усяго найлепшага.

Стукнуўшы абцасамі і ўзяўшы пад казырок, ён вышаў. На ўсходах ня відаць было якіх-небудзь значных сьлядоў барацьбы. Відавочна, усё адбылося так, як і меркаваў Вядзічка, зусім гладка. Толькі ў варотах Швэйк знашоў разадраны каўнерык. Відавочна, тут, калі пан Каконь ад страху ўплёўся за вароты, каб ня быць выцягнены на вуліцу, разыграўся апошні акт гэтай трагедыі.

За тое на вуліцы было ажыўленьне. Пана Каконя адцягнулі ў вароты насупраць і адлівалі вадою. А сярод вуліцы біўся, як леў, стары сапёр Вадзічка з некалькімі гонвэдамі і гонвэдзкімі гусарамі, якія заступіліся за свайго земляка. Ён спрытна адмахваліся, як цэпам, штыхом, трымаючы яго за канец папругі. Вадзічка ня быў адзін. Плячо ў плячо з ім біліся некалькі салдат-чэхаў з розных палкоў, якія праходзілі ў гэты час па вуліцы.

Швэйк (як ён сьцьвярджаў потым) сам ня ведаючы як, апынуўся ў самым гушчары, і, з прычыны таго, што цесака ў яго ня было, у руках у яго апынулася, таксама невядома як, палка аднаго з зьбянтэжаных гледачоў.

Цягнулася гэта досыць доўга, але і ўсялякаму хараству бывае канец. Прышоў паліцэйскі кардон і забраў усіх.

Швэйк з задаволеным выглядам крочыў побач з Вадзічкай, нясучы на плячы, як вінтоўку, палку, якую начальнік кардону прызнаў у якасьці рэчавага доказу.

Стары сапёр Вадзічка ўсю дарогу ўпарта маўчаў. Толькі ля дзьвярэй на гаўптвахту ён задумёна сказаў Швэйку:

— Казаў я табе, што ты мадзьяраў дрэнна ведаеш!

Разьдзел IV

Новыя пакуты

Палкоўнік Шрэдэр не без задаваленьня разглядаў бляды з вялікімі кругамі пад вачыма твар паручніка Лукаша, які варомліва не глядзеў на палкоўніка, але ўкрадкам, як-бы, вывучаючы нешта, глядзеў на плян разьмяшчэньня вайсковых часьцей у лягеры. Плян гэты быў адзінаю рэччу, якая аздабляла габінэт палкоўніка. На стале перад палкоўнікам ляжала некалькі газэт з падкрэсьленымі сінім алоўкам артыкуламі. Палкоўнік яшчэ раз прачытаў гэтыя газэты, і, пільна ўглядаючыся ў паручніка Лукаша, сказаў:

— Вы ўжо ведаеце пра тое, што ваш дзяншчык Швэйк арыштаваны, і справа яго, мусіць, будзе, перададзена ў дывізійны суд?

— Так точна, пан палкоўнік.

— Гэтым, аднак, — многазначна сказаў палкоўнік, гледзячы просты ў бляды твар паручніка Лукаша, — уся справа не ліквідавана. Уся тутэйшая грамадзкасьць была ўзбуджана інцыдэнтам з вашым дзяншчыком Швэйкам, але горш за ўсё тое, што ўся гэта гісторыя ставіцца ў сувязь з вашым імем, паручнік. З штабу дывізіі да нас прышоў матэрыял па гэтай справе. Вось газэты, якія вытлумачваюць гэты інцыдэнт. Прачытайце мне гэта ўслых.

Палкоўнік перадаў Лукашу газэты з падкрэсьленымі артыкуламі, і паручнік аднатонна пачаў чытаць іх, як быццам чытаў фразу з хрэстоматыі для дзяцей: «Мёд куды спажыўней і лепш ператраўляецца, як цукар».

«Дзе гарантыя нашай будучыні?»

— Гэта ў «Пэстэр-Лёйдэ?» — запытаўся палкоўнік.

— Так точна, пан палкоўнік, — адказаў паручнік Лукаш і чытаў далей:

«Працяг вайны патрабуе сумеснай дзейнасьці ўсіх слаёў насельніцтва Аўстра-Вэнгерскай монархіі. Калі мы хочам пад накрыцьцём нашай дзяржавы быць без небясьпекі, то ўсе нацыі павінны падтрымліваць адна другую. Гарантыя нашай будучыні ў добраахвотнай пашане аднаго народу другім народам. Нашы адважныя салдаты на фронтах не маглі з вялізарнымі ахвярамі, але, бязупынна, пасоўвацца наперад, каб тыл — гэта політычная артэрыя нашых пакрытых славай армій — ня быў аб‘яднаны. калі-б у тыле нашай арміі паднялі галаву элемэнты, якія разьбіваюць адзінства дзяржавы, сваёю злачыннаю агітацыяй падрываюць цэласьць дзяржавы і ўносяць у кругавую паруку народаў нашай монархіі бязладзьдзе. У гэты гістарычны час мы ня можам моўчкі глядзець на жменьку людзей, якія з-за мясцовых нацыяналістычных меркаваньняў спрабуюць разьбіць зьлітнасьць усіх народаў нашай імпэрыі ў змаганьні за справядлівае пакараньне тых нягоднікаў, якія бяз усялякай прычыны напалі на нашу бацькаўшчыну. каб адабраць у яе ўсе культурныя каштоўнасьці і дасягненьні цывілізацыі. Мы ня можам моўчкі прайсьці паўз гнюсныя ўчынкі асоб з нездаровай псыхолёгіяй, якія спрабуюць разьбіць у сэрцах народу адзінства высокай ідэі. Мы ўжо ня раз зьвярталі ўвагу нашых чытачоў на тое, што вайсковыя ўстановы павінны са ўсёй строгасьцю выступіць супроць некаторых асоб у чэскіх палкох, якія, не зважаючы на слаўныя традыцыі палка, сваім бязглуздым буянствам сеюць насеньне злабы ў нашых вэнгерскіх гарадох і супроць усяго чэскага народу, які цалкам ні ў чым ня вінават і які заўсёды цьвёрда стаяў на варце інтарэсаў нашай імпэрыі, лепшым доказам чаго зьяўляецца цэлы шэраг выдатных палкаводцаў, якія вышлі з чэхаў. Успомнім толькі славутага фэльдмаршала Радэцкага і іншых абаронцаў аўстра-вэнгерскай магутнасьці! Поўнай процілегласьцю гэтым сьветлым асобам зьяўляюцца некалькі нягоднікаў, якія вышлі з адкідаў чэскага народу, і скарысталі сусьветную вайну для таго, каб пайсьці добраахвотна ў армію з мэтаю выклікаць хаос сярод народаў монархіі, праяўляючы пры гэтым нізкія інстынкты. Мы ўжо зьвярталі ўвагу чытачоў на буянства палка N… у Дэбрыцыне, злаўчынкі якога былі абмяркованы і асуджаны будапэштцкім парлямантам, палка, сьцяг якога быў потым на фронце… (Выкасавана цэнзурай). На чыім сумленьні ляжыць гэта ганьба?.. (Выкасавана цэнзурай). Хто ўцягнуў у гэта чэскіх салдат?.. (Выкасавана цэнзурай). Да чаго даходзіць нахабнасьць прышлых элемэнтаў на нашан вэнгерскай зямлі, лепш за ўсё сьведчыць інцыдэнт, які быў у горадзе Кіраль-Хідзе на вэнгерскай тэрыторыі ля Літавы. Да якой нацыянальнасьці належалі салдаты з недалёкага вайсковага лягеру ў Мосьце на Літаве, якія напалі на тамашняга гандляра пана Дзюлю Каконя і зьбілі яго? Абавязак улады расьсьледвяць гэта злачынства і высьветліць у штабе дывізіі, які, бясспрэчна, ужо заняўся высьвятленьнем гэтай справы і, у прыватнасьці, тым, якую ролю ў гэтым нячуваным цкаваньні падданых вэнгерскага каралеўства адыгрывае паручнік Лукаш, імя якога ў горадзе ставяць у сувязь з падзеямі апошніх дзён. Наш корэспондэнт ужо сабраў багаты матэрыял пра ўсю гэту справу. якая ў гэты адказны момант вымагае пакараньня. Чытачы „Пэстэрлёйда“ бясспрэчна, будуць з цікавасьцю сачыць за ходам расьсьледваньня гэтай справы. і мы пазнаёмім іх бліжэй з гэтымі падзеямі вялізарнай важнасьці. Разам з тым мы чакаем офіцыйных паведамленьняў пра кіраль-хідзкае злачынства, зробленае ў дачыненьні да вэнгерскага насельніцтва. Мы ўпэўнены, што справа гэта будзе абмяркована будапэшцкім парлямантам, каб нарэшце ўсім стала ясна, што чэскія салдаты, якія праяжджаюць цераз вэнгерскае каралеўства на фронт, не павінны разглядаць зямлю кароны св. Стэфана, як зямлю, узятую імі ў арэнду. Калі-ж некаторыя асобы гэтай нацыянальнасьці, якія так яскрава праявілі ў Кіраль-Хідзе „солідарнасьць“ усіх народаў Аўстра-Вэнгерскай монархіі, яшчэ і цяпер ня ўлічваюць політычнай сітуацыі, то мы-б раілі ім урымсьціцца. У час вайны куля, пятля, суд і штых прымусяць іх падпарадкавацца вышэйшым інтарэсам нашай агульнай бацькаўшчыны».

— Чый подпіс пад артыкулам, пан паручнік?

— Рэдактара, дэпутата Бэлы-Барабаша, пан палкоўнік.

— Вядомая шэльма! Але раней, чым гэты артыкул трапіў у «Пэстэр-Лёйд», ён быў надрукаваны ў «Пэшты-Хірляп». Цяпер прачытайце мне офіцыйны пераклад вэнгерскага артыкулу, зьмешчанага ў шопронскай газэце «Шопроні-Наплё».

Паручнік Лукаш прачытаў услух артыкул, які аўтар з вялікай стараннасьцю аздобіў фразамі накшталт: «Вымаганьні дзяржаўнай мудрасьці», «дзяржаўны лад», «людзкая распуста», «утоптаная ў гразь чалавечая вартасьць», «баль канібалаў», «збойства лепшых прадстаўнікоў нашага грамадзтва», «зграя мамелюкаў», «закулісныя махінацыі». Далей усё было пададзена ў такім выглядзе, што мадзьяры ў роднай краіне цкуюцца больш за ўсе іншыя нацыянальнасьці.

Адным словам справа стаяла так: прышлі чэскія салдагы, павалілі рэдактара і тапталі яго сваімі салдацкімі чаравікамі. Небарак крычаў ад болю. Нехта ўсё застэнографаваў. «Пра цэлы шэраг найбольш важных фактаў,— хныкае „Шопроні-Наплё“, — шопронскі друк разумна змоўчвае».

«Кожны з нас ведае. што такое чэскі салдат у Вэнгрыі і які ён на фронце. Мы ўсе добра ведаем, што вырабляюць чэхі, чыя рука тут кіруе і якія настроі пануюць сярод чэхаў. Праўда, пільнасьць улады занята іншымі справамі першачарговай важнасьці. Аднак яны знаходзяцца ў пэўнай сувязі з павевамі агульнага характару, за якімі трэба ўзмацніць нагляд, каб не паўтарылася тое, сьведкамі чаго мы былі ў Кіраль-Хідзе. Учарашні наш артыкул быў у пятнаццаці месцах выкасававы цэнзурай, і нам больш няма чаго рабіць, як толькі ваявіць, што і сягоньня па тэхнічных меркаваньнях мы ня маем магчымасьці шырокя асьвятліць падзеі, якія адбыліся ў Кіраль-Хідзе. Пасланы намі корэспондэнт пераканаўся на месцы, што ўлада энэргічна ўзялася за гэту справу і шпаркім тэмпам вядзе расьсьледваньне. Дзізіць кас толькі адно, гэта тое, што некаторыя ўдзельнікі гэтага катаваньня да гэтага часу знаходзяцца на волі. Гэта дачыняецца асабліва да таго пана, які па чутках яшчэ да гэтага часу знаходзіцца ў лягеры і да гэтага часу носіць форму свайго „папугайскага палка“ [80] . Прозьвішча яго было названа пазаўчора ў „Пэстэр-Лёйдзе“, і ў „Пэшты-Наплё“. Гэта вядомы чэскі шовініст Лукаш, пра буянства якога будзе пададзена інтэрпэляцыя дэпутатам Гэзай Шаваню ад Кіраль-Хідзкай вобласьці».

80

Мянушка 91-га палка па колеры пятліц.

— Вось так-жа люба, пан паручнік, — сказаў палкоўнік Шрэдэр, — піша пра вас «Штодзеньнік», які выходзіць у Кіраль-Хідзе, і прэзбурскія газэты. Але, я думаю, гэта вас ужо ня будзе цікавіць, бо ўсе яны пішуць аднолькава. Політычна гэта лёгка растлумачыць, бо ў нас аўстрыйцаў, як немцаў, так і чэхаў, адносіны з вэнграмі яшчэ да гэтага часу вельмі!.. Разумееце, пан паручнік? У гэтым відаць пэўная тэндэнцыя. Вас хутчэй можа зацікавіць артыкул у «Камарненскай вячэрняй газэце», у якім сьцьвярджаецца, што вы спрабавалі згвалціць паню Каконь проста ў рэсторане ў часе абеду ў прысутнасьці яе мужа, якому вы пагражалі шабляю і прымусілі яго заткнуць ручніком рот сваёй жонцы, каб тая ня крычала. Гэта самыя апошнія весткі пра вас, пан паручнік. — Палкоўнік усьміхнуўся і казаў далей: — Улада ня выканала свайго абавязку. Папярэдняя цэнзура тутэйшых газэт таксама ў руках вэнграў. Яны робяць з намі, што хочуць. Наш афіцэр безабаронны супроць абраз вэнгерскага цывільнага хама-журналіста. I толькі пасьля нашага гострага выступленьня, а таксама пасьля тэлеграмы нашага дывізійнага сулу дзяржаўная пракуратура ў Будапэшце прыняла належныя крокі, каб арыштаваць некаторых асоб у вышэйпамяненых рэдакцыях. Больш за ўсё пападзе за гэта рэдактару «Камарнінскай вячэрняй газэты». Гэты тып да самай сьмерці будзе памятаць сваю вячэрнюю газэту. Дывізійны суд даручыў мне, як вашаму начальніку, зрабіць вам допыт і адначасна пасылае мне пратакол сьледзтва. Усё-б сышло гладка, каб ня гэты ваш няшчасны Швэйк. Быў з ім нейкі сапёр Вадзічка, у якога пасьля бойкі, калі яго прывялі на гаўптвахту, знашлі ваш ліст, пасланы вамі пані Каконь. Дык гэты ваш Швэйк казаў на допыце, што ліст гэты ня ваш, а што напісаў ён сам. Калі-ж яму было загадана, каб ён ліст перапісаў, для таго, каз параўняць яго почырк з почыркам ліста, ён ваш ліст зжор. З канцылярыі палка былі высланы ў дывізійны суд вашы рапарты для параўнаньня з почыркам Швэйка. Але вось чым гэта скончылася.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4