Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Дрэнна, Швэйк, ты мяне ведаеш, брат, — таксама вельмі сур‘ёзна адказаў стары сапёр Вадзічка. — Раз я табе сказаў, што правяду цябе, то не забывайся, што маё слова сьвята. Ісьці ўдвух заўсёды сьмялей.

— Я табе давяду адваротнае, Вадзічка. Ведаеш Нэкланаву вуліцу на Вышаградзе [68] . У сьлёсара Ваборніка там была майстэрня. Ён быў вельмі людзкі чалавек і аднаго дня, вярнуўшыся пасьля выпіўкі дадому, прывёў да сябе начаваць яшчэ аднаго гуляку. Пасьля гэтага ён доўга ляжаў, а жонка яго перавязвала яму кожны дзень рану на галаве і прыказвала: «Вось бачыш, Тонічак, каб ты прышоў адзін, я-б з табою толькі трохі павалтузілася, і не заехала-б табе па галаве вагою». А ён потым, калі ўжо мог гаварыць, адказаў: «Твая праўда, маці, другі раз, калі пайду на выпіўку, з сабою нікога больш не прывяду».

68

Вышаград —

частка Прагі, старажытная крэпасць.

— He хапала яшчэ, каб гэты мадзьяр захацеў нам заехаць чым-небудзь па галаве, — раззлаваўся Вадзічка. — Схаплю яго за горла і спушчу яго з другога паверху па ўсходах. Паляціць у мяне, як тая шрапнэль. З мадзьярскай дрэньню трэба жвава распраўляцца. Няма чаго з імі цацкацца.

— Вадзічка, ды ты-ж шмат ня выпіў. Я выпіў на дзьве чвэрткі больш за цябе. Зразумей, што нам падымаць скандал нельга. Я за гэта адказваю. Справа-ж ідзе пра жанчыну.

— І ёй трахну, мне гэта ўсёроўна. Ты, Швэйк, дрэнна старога Вадзічку ведаеш. Раз, у Забегліцах, на «Ружовым востраве», адна такая храпа не хацела са мною танцаваць, — у цябе, кажа, морда апухшы. Праўда, што і казаць, морда ў мяне была апухшы, бо я якраз прышоў з танцулькі з Гостываржа, але сам падумай, такая абраза ад гэтакай флюндры! «Будзьце ласкавы і вы, шаноўная паненачка, кажу, спажыць адну аплявуху, каб вам крыўды ня было». Разок ёй заехаў, a яна паваліла садовы стол, за якім сядзела, разам з таткам, з мамкай І з двума брацікамі. Толькі кубкі паляцелі. Але мне, брат, увесь «Ружовы востраў» быў нішто. Былі там знаёмыя хлопцы з Вршовіц [69] , яны мне і памаглі. Адлупілі мы гэтак з хлопцамі разам пяць сямей. Нябось і ў Міхле было чутно. Потым у газэтах надрукавалі ўсё, як мае быць: на сямейным гуляньні ў такім вось садзе, наладжаным такім вось дабрачынным гуртком, родам з такога вось гораду і гэтак далей… А таму, кажу, як мне памаглі, так і я заўсёды свайму сябру памагу, калі ўжо на тое пашло. He адыдуся ад цябе ні на крок, ні за якія прысмакі. Дрэнна, брат, ты мадзьяраў ведаеш… He чакаў, брат, я, што ты ад мяне захочаш адчапіцца; убачыліся мы з табою, так доўга ня бачачыся, ды яшчэ пры такіх абставінах…

69

Ускраіна Прагі.

— Добра, пойдзем ужо разам, сказаў Швэйк. — Але трэба ўсё рабіць аглядаючыся, каб не нажыць бяды.

— He клапаціся, сябар, — ціха сказаў Вадзічка, калі абодва ўжо ўвайшлі ў вароты. — Я яго я-к трахну!.. — і яшчэ цішэй дадаў: — Вось убачыш, з гэтым мядзьярскім рылам ня будзе шмат работы.

І каб у варотах быў хто-небудзь, хто разумеў-бы па-чэску, дык пачуў-бы з усходах досыць моцна сказаны лёзунг Вадзічкі: «Дрэнна, брат, ты мядзьяраў ведаеш!» — Лёзунг, які нарадзіўся ў ціхім шынку над ракою Літавай, сярод садоў славутай Кіраль-Хіды, абкружанай узгоркамі, пра якія, праклінаючы будуць да самай сьмерці ўспамінаць салдаты, якія хадзілі туды і да вайны і ў час вайны на заняткі, дзе іх тэорэтычна і практычна навучалі біць і рэзаць.

Швэйк з Вадзічкам стаялі ля дзьвярэй кватэры пана Каконя. Перад тым, як націснуць гузік званка, Швэйк сказаў:

— Ці чуў ты калі-небудзь прыказку, Вадзічка, што асьцярожнасьць — маці мудрасьці?

— Гэта мяне не кранаецца — адказаў Вадзічка. — Нельга яму даваць час рот разявіць…

— Ды мне таксама няма з кім асабліва лізацца, Вадзічка.

Швэйк пазваніў, а Вадзічка моцна сказаў:

— Эйн, цвей — і паляціць па ўсіх усходах.

Адчыніліся дзьверы і паказалася ў дзьвярах служанка, якая спыталася па-вэнгерску:

— Што трэба?

— Nem tudom [70] , — зьняважліва сказаў Вадзічка. — Навучыся, дзеўка, гаварыць па-чэску.

— Verstehen Sie deutsch? [71] — спытаўся Швэйк.

— A pischen [72] .

— Also, sagen Sie, der Frau, ich will die Frau spechen, sagen Sie, dass ein Brief ist fon einem Herr, draussen in Kong [73] .

— Я дзіўлюся з цябе, — сказаў Вадзічка, уваходзячы ўсьлед за Швэйкам у пярэдні пакой. — Як гэта ты можаш са ўсякай дрэньню размаўляць?

70

Не разумею.

71

Вы разумееце па-нямецку?

72

Трошкі (дыялект).

73

Скажэце пані, што я хачу з ёю гаварыць. Скажэце. што для яе ёсьць ліст ад аднаго пана ў пярэднім пакоі.

Зачыніўшы за сабою дзьверы, абодза стаялі ў пярэднім пакоі. Швэйк заўважыў:

— Добрая абстаноўка. Ля вешалкі нават два парасоны, а вунь тэй Езус на малюнку таксама нядрэнны.

З пакояў, дзе, чутно было, зьвіяелі лыжкі і талеркі, зноў вышла служанка і сказала Швэйку:

— Frau ist gesagt, dass sie hat ka Zeit; wenn wass ist, dass mir geben und sagen [74] :

— Also, — урачыста сказаў Швэйк, — der Frau ein Brief, aber halten K"uschen [75] .

74

Пані сказала, што ў яе няма часу, калі што-небудзь трэба, перадайце мне.

75

Ліст для пані, але дзяржы язык за зубамі.

Ён выняў ліст паручніка Лукаша.

— Ich, — сказаў ён, паказваючы пальцам на самога сябе, — Antwort warten hier in die Vorzimmer [76] .

— Што-ж ты ня сядзеш? — сказаў Вадзічка, які сядзеў ужо на крэсьле ля сьцяны. — Вазьмі сабе крэсла. Стаіць, як жабрак. Ня ўніжайся перад гэтым мадзьярам. Будзе яшчэ з ім валтузьня, вось убачыш, але я, брат, яму я-к трахну…

— Слухай, — спытаўся ён, трохі памаўчаўшы, — дзе гэта ты па-нямецку наўчыўся?

— Самавучкай, — адказаў Швэйк.

76

Я пачакаю адказу тут, у пярэднім пакоі. (Абое гавораць ломанаю нямецкаю моваю).

Зноў змоўклі. Раптам з пакояў, куды служанка занесла ліст, пачуўся страшэнны крык і шум. Нешта цяжкое грукнула аб падлогу, потым можна было выразна адрозьніць звон разьбітых талерак і шклянак, праз які чуўся роў:

«Basom azanat, basom az istenet, basom a Kristus marjat, basom az atuadat, baso a vilagot» [77] .

Расчыніліся дзьверы, i ў пярэдні пакой уляцеў пан у росквіце гадоў з падвязанай сурвэткай, размахваючы лістом.

Стары сапер сядзеў бліжэй, і разьюшаны пан напаў спачатку на яго: Wass soll das heissen, wo ist der verfluchte Kerl, welcher dieses Briet gebracht hat? [78]

77

Мадзьярская брыдкая лаянка.

78

Што гэта павінна азначаць. Дзе гэты пракляты нягоднік, які прынёс ліст?

— Цішэй трохі, — сказаў Вадзічка, устаючы з крэсла. — Асабліва ў нас тут не разыходзься, a то вылеціш. Калі хочаш ведаць, хто прынёс ліст, дык запытайся ў таварыша. Ды гавары з ім асьцярожна, a то апынешся за дзьвярыма ўраз.

Цяпер прышла чарга Швэйку пераканацца ў красамоўстве разьюшанага пана з сурвэткаю на шыі, які, блытаючы ад злосьці словы, пачаў крычаць, што яны толькі што селі абедаць.

— Мы чулі, што вы абедаеце, — ломанай нямецкай мовай згадзіўся з ім Швэйк і дадаў па-ческу: — мы таксама былі падумалі, што дарэмна адрываем вас ад абеду.

— Ня ўніжайся, — сказаў Вадзічка.

Разьюшаны пан, на якім ад яго жвавых рухаў сурвэтка трымалася толькі адным рогам, гаварыў далей пра тое, што ён спачатку думаў, што ў лісьце пішацца пра памяшканьне для войска ў гэтым доме, які належыць яго жонцы.

— Тут-бы зьмясьцілася досыць шмат войска, — сказаў Швэйк. — Але ў лісьце пра гэта ня пісалася, як вы, напэўна, пасьпелі пераканацца ўжо.

Пан схапіўся за галаву і стаў абвінавачваць афіцэрства. Ён сказаў, што быў таксама падпаручнікам запасу і што ён ахвотна-б служыў на вайсковай службе, але ў яго хворыя ныркі. У яго час афіцэрства ня было такім распусным, каб умешвацца ў чужое сямейнае жыцьцё. Ён пашле гэты ліст у штаб палка, ў Вайсковае міністэрства, ён надрукуе яго ў газэтах…

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4