Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Усяму ёсьць межы, — сказаў волькапісаны двухсэнсова.

— Ваша праўда, — адгукнуўся капрал. — Так ім, рэдактаром і трэба. Народ толькі падбухторваюпь. Гэта як пазалетась, калі я яшчэ быў яфрэйтэрам, пад маёй камандай быў адзін рэдактар. Ён мяне іначай не называў, як паршывай авечкай, якая ўсю армію паскудзіць. А калі я яго вучыў рабіць вольныя практыкаваньні да сёмага поту, ён заўсёды гаварыў: «Прашу паважаць ва мне чалавека». Я яму тагды паказаў «чалавека». Раз, калі ўвесь двор казармы быў у лужынах, падвёў яго да лужыны і скамандваў «лажыся!» прышлося хлопцу кідацца ў лужыну, толькі пырскі ляцелі, як у купальні. А пасьля абеду на ім зноў усё павінна было блішчэць, мундзір

павінен быў быць вычышчаны, як новы. Ну, і чысьціў, крахтаў, а чысьціў ды яшчэ ўсялякія заўвагі дазваляў сабе рабіць. Назаўтра зноў быў ён у мяне ў гразі, як сьвіньня выкачаны, а я стаю над ім і кажу: «Ну, пан рэдактар, дык хто-ж вышэй: паршывая авечка ці ваш славуты „чалавек“»? Тыповы быў інтэлігент.

Капрал з пераможным выглядам паглядзеў на вольнапісанага і гаварыў далей:

— Яму спаролі нашыўкі вольнапісанага якраз за яго інтэлігентнасьпь, і за тое, што ён пісаў у газэты пра зьдзекі, з салдат. Але як яго ня скубці: калі такі вучоны чалавек, а ня можа разабраць замок у вінтоўцы, хоць яму дзесяць разоў паказвай. А калі яму скажаш «раўненьне налева», ён верне сваю галаву, як назнарок, направа і глядзіць на цябе, як варона. Прыёмаў з вінтоўкай ня ведае, ня ведае, за што раней брацца: за рамень ці за патранташ. Вылупіць на цябе зрэнкі, як баран на новыя вароты, калі яму пакажаш, што рука павінна скаўзануцца па рамяні ўніз. Ня ведаў нават, на якім плячы носяць вінтоўку; чэсьць аддаваў як малпа. А павароты пры маршыроўцы, божа ты мой! Пры камандзе «кругом марш!» яму было ўсёроўна, з якой нагі ні рабіць: шлёп, шлёп, шлёп — ужо пасьля каманды пёр яшчэ крокаў шэсьць уперад, туп, туп туп… і толькі тагды паварочваўся, як певень на ражне, а крок трымаў, як падагрык, ці падскокваў, як старая дзеўка на фэсьце.

Капрал сплюнуў.

— Ён сабе знарок выбраў моцна заржавелую вінтоўку каб навучыцца чысьціць, цёр яе, як сабака суку, але каб нават купіў сабе на два кілё пакульля больш, усёроўна нічога ня мог-бы вычысьціць. Чым больш чысьціў, тым вінтоўка горш ржавела, а потым на аглядзе хадзіла вінтоўка ў афіцэраў па руках, і ўсе дзівіліся, як гэта можна давесьці вінтоўку да такога стану. Наш капітан заўсёды яму казаў, што салдата з яго ня будзе, што лепш за ўсё яму пайсьці павесіцца, каб ня жраў дарэмна салдацкага хлеба. А ён толькі з-пад акуляраў вачыма лыпаў. Дзень, калі ён не пападаў у нарад ці ў карцар, быў для яго вялікім сьвятам. У такія дні ён звычайна пісаў свае артыкульчыкі пра тое, як зьдзекуюцца з салдат, у газэты, пакуль не ператрэсьлі яго куфэрак. Ну і кніг у яго там было! Усё толькі пра разбраеньне ды пра мір паміж народамі. За гэта яго адправілі ў гарнізонную турму, і з таго часу мы ад яго пазбавіліся, пакуль ён зноў у нас не зьявіўся, але ўжо ў канцылярыю, дзе ён сядзеў і выпісваў пайкі; яго там пасадзілі, каб ня стыкаўся з камандай. Такі быў сумны канец гэтага інтэлігэнта. А мог-бы стаць пэрсонай, каб праз сваю дурнату ня быў разжалаваны. Мог-бы стаць падпаручнікам.

Капрал уздыхнуў.

— Ужо на што: складкі на шынялі ня ўмеў заправіць. Толькі і Еедаў, што выпісваў сабе з Прагі ўсялякія вадкасьці і мазі для чысткі гузікаў. I то яны ў яго былі іржавыя. Але языком мяньціць умеў, а калі стаў служыць у канцылярыі, дык толькі і рабіў, што пачынаў філёзофстваваць. Ён і раней быў на гэта сквапны. Адным словам — «чалавек», як я вам ужо казаў. Раз, калі ён пачаў разважаць перад лужынай, куды яму належала бухнуцца па камандзе «лажыся!» — я яму сказаў: «Калі пачынаюць разважаць пра чалавека ды пра гразь, мне, кажу, успамінаецца, што чалавек быў створаны з гразі, — і там яму і месца».

Выказаўшыся, капрал быў вельмі здаволены сабою і стаў ждаць, што скажа вольнапісаны на гэта. Аднак першым адгукнуўся Швэйк:

— За такія вось штукі, за прыдзіркі некалькі гадоў таму назад у 35-м палку нейкі Конічак закалоў капрала і сябе. У «Кур‘еры» гэта было. У капрала на целе было нешта з трыццаць колатых ран, з якіх больш за тузін было сьмяротных. А салдат пасьля гэтага сеў на няжывога капрала, і, седзячы на ім, закалоў і сябе. Другі выпадак быў некалькі гадоў таму назад у Далмацыі: там зарэзалі капрала, і да гэтага часуневядома, хто гэта зрабіў. Гэта засталося пахованым у змроку невядомасьці, і высьветлена было толькі тое, што прозьвішча зарэзанага капрала было Фіала, а сам ён быў з Драбоўны пад Турновам. Потым вядомы мне яшчэ адзін выпадак з капралам Рэйманэкам з 75-га палка…

He пазбаўленае прыемнасьці апавяданьне было перапынена моцным крахтаньнем на лаўцы, дзе спаў обэр-фэльдкурат Лаціна.

Патэр прачынаўся ва ўсёй прыгожасьці і прыстойнасьці. Калі ён прачынаўся, адбываліся такія самыя зьявы, як і тагды, калі прачынаўся малады вялікан Гарганцюа, якога апісаў стары вясёлы Рабле.

Обэр-фэльдкурат адрыгваў і пазяхаў на ўвесь вагон. Нарэшце ён сеў і зьдзіўлена запытаўся:

— Што за чорт, дзе гэта я?

Капрал лісьліва адказаў начальству, якое прадзірала вочы.

— Асьмелюся далажыць, пан обэр-фэльдкурат, вы робіце ласку быць у арыштанскім вагоне.

На твары патэра прамільгнула зьдзіўленьне. З хвіліну ён сядзеў моўчкі і старанна думаў, але дарэмна. Ад падзей мінулай ночы і да таго, калі ён прачнуўся ў вагоне з кратамі на вокнах, было цэлае мора забыцьця. Нарэшце ён запытаўся ў капрала, які ўсё яшчэ стаяў перад ім у лісьлівай позе:

— А хто загадаў мяне, як якога-небудзь…

— Асьмелюся далажыць, бяз усякага загаду, пан обэр-фэльдкурат.

Патэр устаў і пачаў хадзіць паміж лавак, мармычучы, што ён нічога не разумее. Потым ён зноў сеў і запытаўся:

— А куды гэта мы едзем?

— Асьмелюся далажыць, у Брук.

— А чаго мы туды едзем?

— Асьмелюся далажыць, туды пераведзены ўвесь наш 91-ы полк.

Патэр пачаў зноў моцна думаць пра тое, што з ім здарылася, як ён трапіў у вагон і чаго ён, уласна, едзе ў Брук якраз з 91-м палком і пад канвоем. Нарэшце ён так адчухаўся, што заўважыў прысутнасьць вольнапісанага. Ён зьвярнуўся да яго:

— Вы чалавек інтэлігентны; можа, вы можаце растлумачыць мне, ня тоячы нічога, якім чынам я трапіў да вас?

— З прыемнасьцю, — па-прыяцельску сказаў вольнапісаны. — Проста вы прымазаліся да нас раніцою пры пасадцы ў цягнік, бо былі пад мухай.

Капрал строга глянуў на вольнапісанага.

— Вы ўлезьлі да нас у вагон, — гаварыў далей вольнапісаны, — гэта факт. Вы ляглі на лаўцы, а Швэйк падлажыў вам пад голаву свой шынель. На папярэдняй станцыі інспэкцыя, якая абходзіла цягнік, запісала вас у сьпіс афіцэрскіх чыноў, якія знаходзяцца ў цягніку. Вы былі, так сказаць, офіцыйна выяўлены, і праз гэта наш капрал павінен будзе зьявіцца да палкоўніка.

— Так, так, — уздыхнуў патэр. — Значыць мне на бліжэйшай станцыі трэба перасесьці ў штабны вагон. А што, разносілі ўжо абед?

— Абед будзе ў Вене, пак обэр-фэльдкурат, — уставіў капрал.

— Дык гэта вы падлажылі мне пад голаву шынэль? — зьзярнуўся патэр да Швэйка. — Вельмі вам дзякую.

— He заслугоўваю падзякі. — адказаў Швэйк, — я зрабіў так, як павінен зрабіць кожны салдат, калі бачыць, што ў начальства няма нічога пад галавою і што яно… тае. Кожны салдат павінен паважаць сваё начальства, нават калі яно трохі не ў сабе. У мяне з фэльдкуратамі вялікая практыка, бо я быў дзяншчыком у фэльдкурата Отто Каца. Народ яны вясёлы і добры.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора