Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
Увайшоўшы разам з камэндантам цягніка ў арыштанскае купэ і праглядзеўшы паперы, ён прыняў рапарт ад нясчаснага капрала, што ім канваіруюцца два арыштанты і што ў яго вось столькі чалавек каманды. Потым начальнік цягніка параўнаў наяўнасьць з тым, што было ў паперах, а аглядзеў купэ.
— Гэта яшчэ каго вы везяце? — строга запытаўся ён, па казваючы на обэр-фэльдкурата, які спаў на жываце, задзё рыста выставіўшы азадак проста на інспэкцыю.
— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, — заікаючыся пралепятаў капрал. — Гэта, гэт…
— Які яшчэ там «гэта гэт»? — нездаволена сказаў Мраз, — гаварэце выразьней.
— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, — адкаў за капрала Швэйк, гэты пан што сьціць на жываце, нейкі п‘яны обэр-фэльдкурат. Ён да нас прыстаў і ўлез у вагон, а мы не магл яго выкінуць. бо як ні як — начальства, і гэта было-бпарушэньнем чынаўшанаваньня. Ён, мусіць, пераблытаў штабны вагон з арыштанскім.
Мраз уздыхнуў і паглядзеў на свае паперы. У паперах ня было нават ніякага намёку
Начальнік цягніка ня прыдумаў нічога лепшага, як загадаць капралу, каб той перавярнуў обэр-фэльдкурата, які спаў на жываце, тварам угору, бо ў ранейшым палажэньні нельга было пазнаць, хто ён такі.
Капрал пасьля доўгіх намаганьняў перавярнуў обэр-фэльдкурата дагары, прычым фэльдкурат прачнуўся і, убачыўшы перад сабой афіцэра, сказаў:
— Eh, seriris, Fredy, was gibt‘s Neues? Abendessen schon Sertig [57] .
Пасьля гэтага ён зноў заплюшчыў вочы і павярнуўся да сьцяны.
57
А, Фрэдзі, як маешся? Якія навіны? Вячэра гатова?
Мраз у момант пазнаў, што гэта ўчарашні абжора з афіцэрскага сабраньня, вядомы аб‘ядала на ўсіх афіцэрскіх балях і ціха ўздыхнуў:
— За гэта зьявіцеся да палкоўніка, — сказаў ён капралу і накіраваўся да дзьвярэй.
Швэйк затрымаў яго.
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, мне не належыць знаходзіцца тут. Я павінен быў быць пад арыштам да паловы адзінаццатай, бо тэрмін мой сягоньня скончыўся. Я пасаджаны пад арышт на тры дні, і цяпер павінен ужо знаходзіцца з іншымі ў цялячым вагоне. З прычыны таго, што адзінаццаць гадзін ужо даўно было, вельмі прашу, пан лейтзнант, высадзіць мяне з цягніка, ці перавесьці ў цяплушку, ці накіраваць да пана паручніка Лукаша.
— Прозьвішча? — запытаўся Мраз, гледзячы ў свае паперы.
— Швэйк Іосіф, пан лейтэнант.
— Мгм… Вы значыць тэй самы вядомы Швэйк, — сказаў Мраз. — Сапраўды вы павінны былі выйсьці з-пад арышту а палове адзінаццатай, але паручнік Лукаш прасіў мяне не выпускаць вас да Бруку, каб вы хоць у дарозе не выраблялі вашых штук.
Калі вышла інспэкцыя, капрал ня мог утрымацца ад зьедлівай заўвагі:
— Ну, што, Швэйк, памагло вам тое, што вы зьвярнуліся да вышэйшай інстанцыі? Дык вось-жа! Гной! Каб я захацеў, дык мог-бы вамі абодвымі печ распаліць.
— Пан капрал, — сказаў вольнапісаны. — Кідацца направа і налева гноем — аргумэнтацыя больш-менш пераканаўчая, але інтэлігентны чалавек нават у стане раздражненьня ці ў спрэчцы не дазволіць сабе ўжываць такіх слоў. Што-ж да сьмешных пагроз, што вы маглі-б намі абодвымі распаліць печ, то чаму-ж вы да гэтага часу гэтага не зрабілі, маючы для гэтага поўную магчымасьць? Мусіць, у гэтым выявілася ваша духоўная сьпеласьць і надзвычайная далікатнасьць.
— Досыць з мяне! — усхапіўся капрал. — Я вас абодвых пад суд магу падвесьці.
— За што-ж, саколік? — нявінна запытаўся вольнапісаны.
— Гэта ўжо мая справа, за што, храбрыўся капрал.
— Ваша справа? — перапытаўся з усьмешкай вольнапісаны. Такая-ж самая, як і наша. Так як у картах: «Грошы вашы будуць нашы». Хутчэй за ўсё на вас зрабіў уплыў загад зьявіцца да палкоўніка, а вы спаганяеце сваю злосьць на нас і балбочаце, выразна злоўжываючы службовым становішчам.
— Хамы вы, вось што! — закрычаў капрал, набраўшыся храбрасьці і робячы страшны твар.
— Ведаеце, што я вам скажу, пан капрал, — сказаў Швэйк. — Я, можна сказаць, стары салдат, служыў і да вайны, і ня было здарэньня, каб лаянка да чаго-небудзь прывяла. Некалькі гадоў таму назад, памятаю, быў у нас у роце камандзір разьдзелу, па прозьвішчы Шрэйтэр. Служыў ён звыштэрмінова. Яго-б ужо даўно адпусьцілі дадому ў чыне капрала, але нянька ў маленстве яго, як відаць, упусьціла з рук, — як той казаў. Прыдзіраўся ён да нас, прыставаў, як г… да портак; то гэта ня так, то тое не паводле інструкцыі — адным словам, мучыў, як толькі мог, і заўсёды нас лаяў: «Не салдаты вы, а кіжлаі». — Раз мяне гэта моцна дапякло, і я пашоў з рапартам да камандзіра роты. «Табе чаго?» — пытаецца капітан. «Асьмелюся далажыць, пан капітан, вось са скаргай на нашага фэльдфэбеля Шрэйтэра. Мы, як-ніяк, салдаты яго вялікасьці, а не кіжлаі. Мы служылі верай і праўдай гасудару імпэратару, а ня грушы акалочвалі». — «Глядзі ў мяне, казяўка, — адказаў мне капітан. — Вон! I каб больш мне на вочы не пападаўся!» А я на гэта: «Вельмі прашу накіраваць мяне да камандзіра батальёна». Калі я камандзіру батальёна пры рапарце давёў, што мы ніякія не кіжлаі,— а салдаты яго вялікасьці імпэратара, падпалкоўнік пасадзіў мяне пад арышт на два дні, а я папрасіў накіраваць мяне да камандзіра палка. Палкоўнік пасьля маіх тлумачэньняў закрычаў на мяне, што я асталоп, і каб выбіраўся к чортавай матары. А я на гэта: «Вельмі прашу, пан палкоўнік, накіраваць мяне да камандзіра брыгады». Тут ён спужаўся і ў момант загадаў паклікаць у канцылярыю нашага фэльдфэбеля Шрэйтэра, і таму прышлося перад усім афіцэрамі прасіць у мяне прабачэньня за слова «кіжлай». Потым ён мяне нагнаў у дварэ і сказаў, што з сягодняшняга дня ён мяне лаяць ня будзе, але давядзе мяне да дысцыплінарнага батальёну. З таго часу я заўсёды асьцерагаўся, але такі не ўсьцярогся. Стаў я раз на варце ля цэйхгаўза. На сьцяне, як звычайна, кожны вартавы што-небудзь пакідаў на ўспамін: намалюе, скажам, жаночае прыстройства альбо вершых які напіша. А я нічога ня мог прыдумаць і ад нуды расьпісаўся пад надпісам: «Фэльдфэбель Шрэйтэр сволач», які там раней быў. Фэльдфэбель, сукін сын, ураз на мяне данёс, бо хадзіў за мною па пятах і высочваў мяне, як паліцэйскі сабака. На няшчасьце пад гэтым надпісам быў другі: «На вайну мы ня пойдзем, на яе мы ўсе на…». А справа адбывалася ў 1912 г. калі нас меліся пасылаць супроць Сэрбіі з-за консула Прахазкі. Мяне зараз-жа накіравалі ў Тэрэзін, у вайсковы суд. Разоў пятнаццаць прыблізна паны з вайсковага суду фотографавалі сьцяну цэйхаўза з усімі надпісамі і маім подпісам у тым ліку. Мне разоў дзесяць загадвалі, каб дасьледваць мой почарк, напісаць: «На вайну мы ня пойдзем, на яе мы ўсе на…» — I ня менш пятнаццаці разоў мне прышлося ім напісаць «Фэльдфэбель Шрэтэр сволач». Нарэшце прыехаў экспэрт-графолёг і загадаў мне напісаць: «29 чэрвеня 1897 году Краловы Двур [58] перанёс жах стыхійнага разьліву Эльбы». «Гэтага мала, — сказаў судовы сьледчы. — Для нас найбольш важнае знаходзіцца ў тым с… Прадыктуйце яму што-небудзь такое, дзе шмат „с“ і „р“». Экспэрт прадыктаваў мне: сэрб, сьцерва, сьвярбеж, херувім, рубін, шэльма, — судовы экспэрт, як відаць, зусім зарапартаваўся і ўвесь час аглядаўся на салдата са стрэльбай. Нарэшце ён сказаў, што трэба, каб я напісаў «Сонейка ўжо пачынае прыпякаць: пачынаюцца гарачыя дні», і што гэта пойдзе ў Вену. Потым увесь матэрыял быў накіраваны ў Вену, і нарэшце высьветлілася, што надпісы зроблены не маёю рукою, а падпіс, у якім я прызнаўся, сапраўды мой. Мяне засудзілі на шэсьць тыдняў за тое, што я расьпісаўся, стоячы на варце, і ня мог значыць, ахоўваць даручанае мне ў той момант, пакуль я расьпісваўся на сьцяне.
58
Горад ў Чэхіі.
— Добра яшчэ, што гэта не засталося без пакараньня, — не бяз здавальненьня сказаў капрал. — Вы злачынны тып. Каб я быў на месцы вайсковага суду, я-б закаціў вам ня шэсьць тыдняў, а шэсьць гадеў.
— Ня будзьце такім грозным, — узяў слова вольнапісаны. — Падумайце лепш пра тое, што з вамі будзе. Толькі што пры інспэкцыі вам было сказана, што вы павінны зьявіцца да камандзіра палка. Ня шкодзіла-б вам падрыхтавацца да гэтага сур‘ёзнага моманту і ўзважыць усю мізэрнасьць вашага капральскага існаваньня. Чым, уласна, зьяўляецеся вы ў параўнаньні з сусьветам, калі прыняць пад увагу, што самая блізкая нярухомая зорка знаходзіцца ад гэтага воінскага цягніка на адлегласьці ў дзьзесьце семдзесят пяць тысяч разоў большай чым сонца, і яе паралякс утварае вугал, роўны аднэй сэкундзе.
Калі ўявіць сабе вас у сусьвеце ў выглядзе нярухомай зоркі, вы бясспрэчна былі-б вельмі мізэрным, каб вас можна было ўбачыць нават у самы моцны тэлескоп. Для такой мізэрнасьці на сьвеце няма нават слоў. За паўгода вы зрабілі-б на небасхіле дугу, а за год эліпс такога малога памеру, што іх нельга было-б выказаць лічбай з прычыны іх нязначнасьці. Ваш паралякс быў-бы нязьмерна малым.
— У такім выпадку, — заўважыў Швэйк, — пан капрал можа ганарыцца: яго ніхто ня можа зьмерыць. Што-б ня здарылася на яўцы ў палкоўніка, пан капрал павінен заставацца спакойным і стрымліваюць сваю порсткасьць, бо ўсялякае хваляваньне шкодзіць здароўю, а ў час вайны здароўе павінен кожны шанаваць. Цяжкасьці, зьвязаныя з вайкой, патрабуюць, каб кожнач асоба ня была здыхляцінай. Калі вас, пан капрал, пасадзяць, — казаў далей Швэйк з мілай усьмешкай, — у выпадку, калі з вамі зробяць такую несправядлівасьць, вы не павінны губляць бадзёрасьці і павінны заставацца пры сваёй думцы. Знаў я аднаго вугольшчыка (звалі яго Францішак Шквор), якога ў пачатку вайны пасадзілі разам са мною пры паліцэйскай управе ў Празе за дзяржаўную здраду. Пасьля яго пакаралі сьмерцю праз прагматычную санкцыю. Калі ў яго на допыце запыталі, ці няма ў яго якіх-небудзь супярэчаньняў супроць пратаколу, ён сказаў:
— Няхай было, як было; як-небудзь ды было ж: ніколі так ня было, каб ніяк ня было.
За гэта яго пасадзілі ў цёмную адзіночку і не давалі яму ні есьці, ні піць, а потым зноў павялі на допыт. Але ён застаўся пры сваім, што «няхай было, як было, як-небудзь ды было-ж: ніколі так ня было, каб ніяк ня было».
Яго накіравалі ў вайсковы суд, і магчыма, што і на шыбеніцу ён ішоў з тымі самымі словамі.
— Цяпер, кажуць, здорава вешаюць і расстрэльваюць, сказаў адзін з канвойных. — Нядаўна чыталі нам на пляцы загад, што ў Матоле расстралялі аднаго запаснога, Кудрну за тое, што капітан рубануў шашкаю яго хлапчука, якога на руках трымала яго жонка, калі разьвітвалася ў Бэлэшове з мужам а ён, Кудрна, раззлаваўся на капітана. Усіх політычных арыштоўваюць. Аднаго рэдактара з Моравіі расстралялі. Ротны нам казаў, што і рэшту гэта чакае.