Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

З усяго гэтага капрал зразумеў толькі адно, што яму зазначаюць на яго ўласныя памылкі. Ён адвярнуўся зноў да вакна і стаў панура глядзець, як бяжыць дарога. Канвойныя з дурнаватым выглядам пераглядаліся паміж сабою. Больш за іншых зацікавіўся апавяданьнем Швэйк.

— Няма нічога таемнага, каб яно ня стала вядомым, — пачаў ён. — Усё можна вывесьці на чыстую воду, нават тое, што сойка не гарэхаўка. Але цікава, што ёсьць людзі, якія на такія рэчы пападаюцца. Выдумаць жывёліну — рэч ня лёгкая, але паказваць выдуманую жывёліну публіцы — яшчэ цяжэй. Некалькі гадоў таму назад нейкі Мэстэк вынайшоў сырэну і паказваў як на вуліцы Гаўлічка, ка Вінаградах, за шырмаю. У шырме была дзірка, і кожны мог бачыць у змроку самую звычайную канапу, на якой качалася дзеўка з Жыжкава. Ногі ў яе былі абкручаны зялёным газам, што павінна было азначаць хвост, валасы ў яе былі афарбованы ў зялёны колер, на руках былі рукавіцы накшталт

плаўнікоў з кардону, зялёныя таксама, а ўздоўж сьпіны абарочкаю прывязана як-бы стырно. Дзецям да шаснаццаці год уваход быў забаронены, а каму было больш за шаснаццаць, тыя плацілі за ўваход, і ўсім вельмі падабалася, што ў сырэны вялікая задніца, а на ёй напісана «Да скорага пабачэньня». Затое наконт грудзей было слаба, віселі ў яе да самага пупа, як у староў флюндры. У сем гадзін вечара Мэстэк зачыняў панораму і казаў: «Сырэна, можаце ісьці дадому». Яна пераадзявалася і ў дзесяць гадзін вечара яе ўжо можна было бачыць на Таборскай вуліцы. Яна шпацыравала і нібы выпадкова гаворыла кожнаму сустрэчнаму мужчыну. «Прыгожанькі, поўдзем са мною, пабалуемся». З прычыны таго, што ў яе ня было жоўтага білета, яе разам з іншымі такімі самымі «мышкамі» арыштаваў пан Драшнэр, паліцэйскі камісар і прышлося Мэстэку крамку зачыніць.

У гэты момант обэр-фэльдкурат скаціўся з лаўкі і хроп на падлозе. Капрал зьбянтэжана глянуў на яго і стаў узвальваць яго зноў на лаўку. Ніхто і не крануўся, каб яму памагчы. Відаць было, што капрал страціў усякі аўторытэт, і калі ён безнадзейным голасам сказаў:

— Хоць-бы памог хто…

Канвойныя толькі паглядзелі на яго, але ніхто не зварухнуўся.

— Вам-жа трэба было пакінуць яго пухнуць на падлозе, — сказаў Швэйк, — Я сваім фэльдкуратам іначай не рабіў. Раз я яго пакінуў спаць у сарціры, другі раз ён у мяне выспаўся на шафе. Бывала, спаў у чужоў кватэры, у карыце. І дзе ён толькі ня пух…

Капрал бяз дай прычыны адчуў раптам прыліў рашучасьці. Жадаючы паказаць, хто тут сапраўдны начальнік, ён груба крынуў на Швэйка.

— Заткнеце сваё горла і не плявузгайце! Усякі дзяншчык і той лезе са сваё балбатнёй! Моль!

— Правільна. А вы, пан капрал, бог, — адказаў Швэйк спакойна, як філёзоф, які імкнецца наладзіць мір на зямлі і з-за гэтага распачынаеце заўзятую полеміку. — Вы маці сьвятая пакутніца.

— Божухна! — злажыўшы рукі, як на малітву, сказаў вольнапісаны, — напоўні сэрцы нашы любасьцю да ўсіх унтэр-афіцэраў, каб не глядзелі мы на іх з агідаю. Благаславі наш зьеэд у гэтай арыштанскай яме на колах.

Капрал пачырванеў і ўсхапіўся з месца:

— Забараняю ўсялякія заўвагі, вы, вольнапісаны!

— Вы ні ў чым не вінаваты, — супакойваў яго вольнапісаны — пры ўсёй колькасьці розных гатункаў жывёлін прырода адмовіла ім у якім-бы там ні было інтэлекце; нябось, чулі самі пра чалавечую дурасьць. Хіба ня было-б куды лепш. каб вы нарадзіліся якою-небудзь ікшай жывёлай-сысуном і не насілі-б дурнога імя чалавека і капрала. Гэта вялікая памылка, калі вы лічыце сябе самай дасканалай і разьвітай істотай. Варта спароць вам зорачкі, і вы будзеце нулём, такім-жа самым нулём, як і ўсе тыя, якія на ўсіх фронтах і ва ўсіх акопах страляюцца невядома за што. Калі-ж прыбавяць вам яшчэ адну зорачку і зробяць з вас новы гатунак жывёліны, пад назваю старшы ўнтэр, то і тагды ў вас ня ўсё будзе ў парадку. Ваш разумовы кругагляд яшчэ больш звузіцца, і калі вы нарэшце паложыце сзаю культурна-недаразьвітую голаву на полі бойкі, то ніхто ва ўсёй Эўропе па вас не заплача.

— Я вас пасаджу! — з адчаем крыкнуў капрал.

Вольнапісаны ўсьміхнуўся.

— Відавочна, вы хацелі-б пасадзіць мяне за тое, што я вас абразіў? У такім выпадку вы-б зрабілі несправядліва, бо пры вашым разумовым багажы вы ніяк не маглі-б пазнаць наяўнасьці абразы ў маіх словах, тым больш, што вы — гатоў ісьці ў заклад, на што хочаце! — не памятаеце нічога з нашай размовы. Калі я назаву вас эмбрыёнам, то вы забудзеце гэта слова, не скажу — раней, як мы даедзем да найбліжэйшай станцыі, але раней нават, як прамільгне найбліжэйшы тэлеграфны слуп. Вы — адмёрлая мазгавая зьвіліна. Пры ўсім жаданьні не магу нават сабе ўявіць, каб вы калі-небудзь маглі складна расказваць пра тое, пра што я вам гаварыў. Апрача таго, можаце запытацца ў каго хочаце з прысутных, ці была ў маіх словах хоць капля абразы, і ці зачапіў я чым-небудзь ваш разумовы кругагляд.

— Бясспрэчна, — пацьвердзіў Швэйк. — Ніхто не сказаў вам ні славечка, якое вы маглі-б дрэнна вытлумачыць. Заўсёды выходзіць неяк няўдала, калі хто-небудзь раптам адчуе сябе пакрыўджаным. Сядзелі мы раз у начной кавярні «Тунэль». Гутарка ішла пра оранг-утангаў. Сядзеў з намі адзін марак і расказваў, што оранг-утанга часта не адрозьніш ад якога-небудзь барадача, бо ў оранг-утанга ўся морда зарасла космамі, як… — «ну, кажа, як у таго вунь, скажам, пана за суседнім сталом». Мы ўсё аглянуліся, а барадаты пан устаў, падышоў да марака, дык як трэсьне яму па мордзе! Марак узяў піўную бутэльку і разьбіў яму галаву. Барадаты пан застаўся ляжаць бяз памяці, а мы з мараком разьвіталіся, бо ён намерыўся ісьці, калі ўбачыў, што прыхаўтурыў гэтага пана. Потым, калі марак пашоў, мы пана аджывілі і бясспрэчна дрэнна зрабілі, бо ён зараз-жа, як уваскрос, паклікаў паліцыю, хоць мы тут былі зусім ні пры чым, аднак паліцыя завяла нас у часьць. Там ён увесь час намагаўся давесьці, што мы палічылі яго за оранг-утанга і што ўвесь час мы толькі пра яго і гаварылі. Мы гаварылі, што нічога падобнага, што не пра яго ішла гутарка, а пра оранг-утанга, і што ён не оранг-утанг. А ён усё сваё, — што пра яго, што гэта ён оранг-утанг. Мы сваё, што не оранг-утанг, а ён свае: «Не, кажа, оранг-утанг; сам, кажа, чуў». Я папрасіў пана камісара, каб ён сам пану ўсё растлумачыў. Камісар яму па-добраму стаў тлумачыць, але той ня даў яму гаварыць і сказаў, што камісар трымае нашу руку. Тады пан камісар загадаў пасадзіць яго за краты, каб той працьверазіўся, а мы намерыліся былі ісьці назад у «Тунэль», але не давялося, — нас таксама пасадзілі за краты… Вось бачыце, пан капрал, што можа стацца з маленькага, пусьцяковага непаразуменьня, на якое і слоў шкада траціць. Ці, напрыклад, у Нямецкім бродзе адзін грамадзянін з Акругліц пакрыўдзіўся, калі яго назвалі тыгровай гадзінай. Ды ці мала слоў, за якія ніхто не падлягае кары. Калі, напрыклад, мы-б з вамі сказалі, што вы — сусьлік, ці маглі-б вы за гэта на нас раззлавацца?

Капрал зарыкаў. Гэта нельга было назваць ні крыкам ні рэвам. Гэта быў рык, які выказваў гнеў, шаленства і адчай, якія зьліліся ў адно. Да гэтага концэртнага нумару дамешваўся тонкі сьвіст рулад, якія выводзіў косам, храпучы обэр-фэльдкурат.

Потым капрал аслабеў. Ён сеў на лаўку, і яго вадзяністыя нявыразныя вочы ўтаропіліся праз вакно ў далячыню на лясы і горы.

— Пан капрал, — сказаў вольнапісаны, — у гэты момант, сочачы за чарованым поглядам за шумнымі гарамі і пахучымі лясамі, вы нагадваеце сабою натхнёную фігуру Дантэ. Тыя-ж самыя шляхетныя рысы поэта, чалавека, чулага сэрцам і душою, які агукваўся на ўсё ўзвышанае. Прашу вас, застанецеся так сядзець, гэта вам да твару. Як пранікнёна, бяз ценю роблевасьці і прыкідваньня лупіце вы вочы на пэйзаж, які перад вамі разлягаецца. Бязумоўна, вы думаеце пра тое, як будзем прыгожа тут вясною, калі гэта пустая мясцовасьць засьцелецца стракатым дываном палявых кветак…

— Які арашаецца крынічкаю. — падхапіў Швэйк. — А на пянёчку сядзіць пан капрал, сьлініць аловак і піша вершыкі ў часопісь «Маленькі чытач».

Гэта ня вывела капрала з стану поўкай апатыі. Вольнапісаны стаў запэўняць капрала, што ён бачыў зьлепленую яго галаву на выстаўцы скульптуры:

— Даруйце пан капрал, ці не ляпіў з вас скульптар Штурза? [56]

Капрал глянуў на вольнапісанага і сказаў сумна:

— He.

Вольнапісаны змоўк і выцягнуўся на лаўцы.

56

Адзін з найлепшых сучасных чэскіх скульптараў, нядаўна памёр.

Канвойныя гулялі з Швэйкам у карты. Капрал з адчаю стаў заглядваць у карты цераз плечы гулякаў і нават дазволіў сабе зрабіць заўвагу, што Швэйк пашоў з туза і што яму ня варта было казыраць: тады-б ў яго засталася сямёрка для знесу.

— У ранейшыя часы, — сказаў Швэйк, — у шынкох былі вельмі добрыя надпісы на сьценах, спэцыяльна для дарадцаў. Памятаю адзін надпіс: «Ня лезь, дарадца, да гулякаў, a то дастанеш па зубах».

Воінскі цягнік падыходзіў да станцыі, дзе інспэкцыя абыходзіла вагоны. Цягнік спыніўся.

— Так і ведаў, — сказаў бязьлітасны вольнапісаны, многазначна глянуўшы на капрала, — інспэкцыя ўжо тут.

У вагоны ўвайшла інспэкцыя.

Начальнікам воінскага цягніка быў назначаны штабам афіцэр запасу — доктар матэматычных навук Мраз.

На такія дурнецкія справы заўсёды назначалі афіцэраў запасу. Мраз ад свае пасады зусім ашаламіўся. Ён заўсёды недалічваўся аднаго вагона, хоць да вайны быў выкладчыкам матэматыкі ў рэальнай школе. Апрача таго, падлік каманды па асобных вагонах, зроблены на апошняй станцыі, ня сыходзіўся з падлікам, зробленым пасьля пасадкі на будэйовіцкім вакзале. Калі ён праглядаў сьпіс інвэнтару, выяўлялася, што невядома адкуль узяліся дзьве палявыя кухні. Яго прахапілі дрыжыкі, калі ён констатаваў, што коні якімсьці чынам размножыліся. У сьпісе афіцэрскага складу ў яго не хапала двух малодшых афіцэраў. У пярэднім вагоне, дзе зьмяшчалася палкавая канцылярыя, не маглі знайсьці пішучай машынкі. Ад усяго гэтага хаосу ў яго забалела галава, ён выпіў ужо тры парашкі асьпірыну і інспэктаваў цягнік з хваравітым абліччам.

Поделиться:
Популярные книги

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1