Рускія народныя казкі
Шрифт:
А як здарыцца бяда з табою, дзяўчына,— памагу табе. Запомні: жыву я на краі лесу дрымучага і ісці да мае хаткі роўна тры дні і тры ночы.
Сказала бабулька гэтыя словы і пайшла ў лес.
Многа ці мала часу мінула, сабраўся селянін на Kipмаш ехаць.
Пытаецца ён
— Якіх вам гасцінцаў купіць?
Адна дачка просіць:
— Купі мне, бацюхна, кумачу на сарафан.
Другая кажа:
— Купі мне паркалю ўзорыстага.
А Алёнка просіць:
— Дарагі мой любы бацюхна, купі мне сярэбраны сподачак ды наліўны яблычак.
Паабяцаў селянін дочкам выканаць іхнія просьбы і паехаў.
Вярнуўся ён з кірмашу, прывёз дочкам гасцінцы: адной—кумачу на сарафан, другой — паркалю ўзорыстага, а Алёнцы — сярэбраны сподачак ды наліўны яблычак. Старэйшыя сёстры радуюцца падарункам, а з Алёнкі смяюцца ды чакаюць, што яна будзе рабіць з сярэбраным сподачкам і наліўным яблычкам.
А там не есць яблычак, села ў куточык, качае яблычак па сподачку і прымаўляе:
— Каціся, каціся, яблычак, Па сярэбраным сподачку, Пакажы ты мне па сподачку Гарады і ніны, I лясы, і моры, І гор вышыню, I нябёс харашыню.Коціцца яблычак па сподачку, наліўны на сярэбраным, а на сподачку ўсе гарады відаць, сёлы сярод ніў шырокіх, караблі на морах далёкіх, і гор вышыня, і нябёс харашыня, яснае сонейка са светлым месячыком кружацца, зоркі ў карагоды збіраюцца; так усё цудоўна, што ні ў казцы сказаць, ні пяром напісаць.
Загледзеліся сёстры, узяла іх зайздрасць, захацелі яны вымантачыць у Алёнкі сподачак з яблычкам. Але Алёнка ні на што не хоча мяняцца.
Задумалі тады сёстры забраць у яе сподачак і яблычкам ашуканствам ды сілаю. Пахаджваюць, падгаворваюць:
— Галубка Алёнка! Хадзем у лес па ягады, суніц назбіраем.
Згадзілася Алёнка, аддала сподачак з яблычкам бацьку і пайшла з сёстрамі ў лес.
Па лесе Алёнка блукае, ягады збірае, а сёстры ўсё далей яе вядуць. Завялі ў гушчар, напалі на Алёнку, забілі і пад бярэзінкай пахавалі, а да бацькі з маці позна ўвечары прыйшлі і кажуць:
— Алёнка ад нас уцякла і прапала. Мы ўвесь лес абышлі, так і не знайшлі. Мабыць, яе ваўкі з'елі.
Горка заплакалі бацька і маці, а сёстры просяць у бацькі сподачак і яблычак.
— Не,— адказвае ён ім,— нікому я не аддам сподачак з яблычкам. Няхай будуць яны мне на ўспамін аб Алёнцы, дачцэ маёй любімай.
Паклаў яблычак са сподачкам у куфэрак і замкнуў.
Мінула нямала часу. Гнаў на досвітку пастушок паўз лес чараду авечак. Адна авечка адстала і зайшла ў лес. Пайшоў пастушок па лесе авечку шукаць. Бачыць — стаіць стройная белая бярэзінка, а пад ёю пагорачак, а на ім кветкі ярка-чырвоныя, блакітныя, а над кветкамі чарацінка.
Зрэзаў пастушок чарацінку, зрабіў дудачку і — дзіва дзіўнае, цуд, ды годзе — дудачка сама спявае, вымаўляе:
— Іграй, іграй, пастушок, Іграй ціхенька, Іграй хорашанька. Мяне, бедную, забілі, Пад бярэзінку палажылі, За сярэбраны сподачак, За наліўны яблычак.Прыйшоў
Людзі слухаюць — дзівяцца, пастушка распытваюць.
— Людзі добрыя,— кажа пастушок,— нічога я не ведаю. Шукаў я ў лесе авечку і ўбачыў пагорачак, на пагорачку кветкі, над кветкамі чарацінка. Зрэзаў я чарацінку, зрабіў сабе дудачку, а дудачка сама спявае, вымаўляе.
Здарылася так, што былі тут якраз бацька і маці Алёнкі, і пачулі яны словы пастушка. Схапіла маці дудачку, а дудачка сама спявае, вымаўляе:
— Іграй, іграй, родная мамачка, Іграй ціхенька, Іграй хорашанька. Мяне, бедную, забілі, Пад бярэзінку палажылі, За сярэбраны сподачак, За наліўны яблычак.Сціснулася сэрца ў бацькі і ў маці, як пачулі яны гэтыя словы.
— Вядзі нас, пастушок,— сказаў бацька,— туды, дзе ты зрэзаў чарацінку.
Пайшлі бацька з маці за пастушком у лес, і людзі з імі пайшлі. Убачылі пад бярэзінкай пагорачак з кветкамі ярка-чырвонымі, блакітнымі. Пачалі разграбаць пагорачак і знайшлі забітую Алёнку.
Пазналі бацька з маці дачку сваю любімую і заплакалі слязьмі несуцешнымі.
— Людзі добрыя,— пытаюцца яны,— хто забіў, загубіў яе?
Узяў тут бацька дудачку, а яна спявае, вымаўляе:
— Іграй, іграй, родны татачка, Іграй ціхенька, Іграй хорашанька. Мяне сёстры ў лес завабілі, Мяне, бедную, забілі, Пад бярэзінку палажылі, За сярэбраны сподачак, За наліўны яблычак. Ты пайдзі, пайдзі, любы бацюхна, На край лесу дрымучага, Там стаіць хатка драўляная, У ёй жыве бабулька добрая, Дасць жывой вады яна ў пляшачцы. Як апырскаеш мяне той вадзіцаю — Я прачнуся-абуджуся ад сну цяжкага, Ад сну цяжкага, ад сну мёртвага.Пайшлі тады бацька з маці на край лесу дрымучага. Ішлі яны роўна тры дні і тры ночы і дайшлі да лясной хаткі. Выйшла на ганак старэнькая бабулька. Папрасілі ў яе маці з бацькам жывой вады.
— Памагу я Алёнцы,— гаворыць бабулька,—за яе сэрца добрае.
Дала яна ім пляшачку з жывой вадою і кажа:
— Усыпце ў пляшачку жменьку роднай зямлі — без гэтага вада не будзе мець сілы.
Да зямлі пакланіліся, падзякавалі бабульцы бацька з маці і пайшлі назад.
Прыйшлі ў вёску, усыпалі, як наказвала бабулька, жменьку роднай зямлі ў пляшачку з жывою вадою, узялі з сабою сясцёр-ліхадзеек і ў лес пайшлі. I людзі пайшлі з імі.
Прыйшлі ў лес. Апырскаў бацька дачку жывою вадою— ажыла Алёнка. А сёстры-ліхадзейкі спалохаліся, бялейшыя за палатно зрабіліся і ва ўсім прызналіся. Схапілі іх людзі, звязалі і прывялі ў вёску.
Тут сабраўся народ. I парашылі пакараць сясцёр-ліхадзеек караю страшнаю — прагнаць іх з роднай зямлі. Так і зрабілі.
А Алёнка зноў пачала жыць з бацькам, з маці, і любілі яны яе яшчэ мацней, чым раней.
Жылі сабе, былі сабе,— жыў дзед ды з другою жонкаю. У дзеда была дачка, і ў бабы была дачка.