Рускія народныя казкі
Шрифт:
Дарадца кажа цару:
Ах, бачыў я ў аднаго стралка жонку, усё пра яе думаю! I не заесці гэта, не запіць, ніякімі зёлкамі не заваражыць.
Захацелася цару самому жонку стралка паглядзець. Надзеў ён не царскае, а звычайнае адзенне, паехаў у слабаду, знайшоў хату, дзе жыве Андрэй-стралок, і стукаецца ў дзверы. Мар'я-царэўна адчыніла яму. Цар адною нагою цераз парог пераступіў, другою не можа, зусім анямеў: стаіць перад ім невыказная прыгажосць.
Мар'я-царэўна чакала-чакала, што ён скажа,
Зашчымела ў цара на сэрцы. «Чаго,— думае,— хаджу халасты, не жанатыі Вось каб ажаніцца з гэтай красуняй. Не стральчыхай ёй быць—на раду ёй напісана быць царыцаю».
Вярнуўся цар у палац і задумаў думу нядОбрую — адбіць жонку ў жывога мужа. Кліча ён дарадца і кажа:
— Прыдумай, як звесці са свету Андрэя-стралка. Хачу з яго жонкай ажаніцца. Прыдумаеш — узнагароджу гарадамі і вёскамі і залатою казною, не прыдумаеш — здыму галаву з плеч.
Зажурыўся царскі дарадца, пайшоў і нос звесіў. Як зжыць са свету стралка, не можа прыдумаць. Ды з гора завярнуў у карчму віна выпіць.
Падбягае да яго карчомны выпівоха ў падраным каптаніку:
— Чаго, царскі дарадца, зажурыўся, чаго нос павесіў?
— Ідзі прэч, карчомны выпівоха!
— А ты мяне не гані, лепей шкляначку вінца паднясі, можа, я табе што-небудзь падкажу.
Паднёс яму царскі дарадца шклянку вінца і расказаў пра сваё гора. Карчомны выпівоха і кажа яму:
— Звесці са свету Андрэя-стралка справа няхітрая — сам ён прасцяк, ды жонка ў яго надта ж мудрая. Ну, ды мы зададзім загадку такую, што ёй не справіцца. Ідзі да цара і скажы: няхай ён пашле Андрэя-стралка на той свет даведацца, як пажывае нябожчык цар-бацюхна, Андрэй пойдзе і назад не вернецца.
Царскі дарадца падзякаваў карчомнаму выпівоху — ды бягом да цара:
— Так і так, можна стралка са свету звесці.
I расказаў, куды трэба паслаць і па што. Цар зарадаваўся, загадаў паклікаць Андрэя-стралка.
— Ну, Андрэй, служыў ты мне верай-праўдай, саслужы яшчэ службу, схадзі на той свет, даведайся, як. пажывае мой бацюхна. А не, дык мой меч—твая галава з плеч.
Андрэй вярнуўся дадому, сеў на лаўку і галаву звесіў. Мар'я-царэўна ў яго пытаецца:
— Чаго невясёлы? Мо няшчасце якое?
Расказаў ёй Андрэй, якую цар задаў яму службу, Мар'я-царэўна кажа:
— Ёсць аб чым бедаваць! Гэта не служба, а службачка, служба наперадзе будзе. Кладзіся спаць, раніца за вечар мудрэйшая.
Назаўтра раненька, толькі Андрэй прачнуўся, Мар'я-царэўна дае яму мяшок сухароў і залаты пярсцёнак:
— Ідзі да цара і прасі сабе ў тавьрышы царскага дарадцу, а то, скажы, табе не павераць, што быў на тым свеце. А як выйдзеш з таварышам у дарогу-пуцявіну, кінь перад сабою пярсцёнак, ён цябе завядзе.
Андрэй узяў мяшок сухароў і пярсценак,
Вось яны ўдвух і выправіліся ў дарогу. Андрэй кінуў пярсцёнак — той і пакаціўся. Андрэй ідзе за ім палямі чыстымі, імхамі-балотамі, рэкамі-азёрамі, а за Андрэем царскі дарадца валачэцца.
Стомяцца ісці, паядуць сухароў — і зноў у дарогу.
Блізка ці далёка, хутка ці не — прыйшлі яны ў густы, дрымучы лес, спусціліся ў глыбокі яр, і тут пярсцёнак спыніўся.
Андрэй і царскі дарадца селі паесці сухароў. Зірк, паўз іх на старым-старэнькім цары двое чарцей дровы вязуць — вялізны воз — і паганяюць цара дубінкамі, адзін з правага боку, друті з левага.
Андрэй кажа:
— Глядзі! Як быццам гэта наш нябожчык цар-бацюхна?
— Ага, твая праўда, гэта ён самы дровы вязе.
Андрэй і закрычаў чарцям:
— Гэй, панове чэрці! Аслабаніце мне гэтаганябожчыка хоць на малы час, мне трэба ў яго пра сёе-тое распытаць.
Чэрці адказваюць:
— Няма калі нам стаяць ды чакаць! Самі, ці што, дровы павязём?
— А вы вазьміце ў мяне свежага чалавека па падмену.
Ну, чэрці выпраглі старога цара, на яго месца запрэглі ў воз царскага дарадцу і давай яго з абодвух бакоў паганяць дубінкамі — той гнецца, крэкча, а вязе.
Пачаў Андрэй распытваць старога цара пра яго жыццё-быццё.
— Ах, Андрэй-стралок,— адказвае цар, — кепскае мае жыццё на тым свеце! Пакланіся ад мяне сыну ды перадай, што я моцна-моцна яму наказваю, каб людзей не крыўдзіў, а не, дык і з ім тое самае будзе.
Толькі паспелі яны пагаманіць, чэрці ўжо назад едуць з парожнім возам. Андрэй развітаўся са старым царом, узяў у чарцей царскага дарадцу, і пайшлі яны назад.
Прыходзяць у сваё царства і з'яўляюцца ў палац. Цар убачыў стралка і са злосці накінуўся на яго:
— Як ты пасмеў назад вярнуцца?
Андрэй-стралок адказвае:
— Так і так, быў я на тым свеце ў вашага нябожчыка бацькі. Жыве ён кепска, загадаў вам кланяцца ды моцна-моцна наказваў людзей не крыўдзіць.
— А чым дакажаш, што хадзіў на той свет і майго бацьку бачыў?
— А тым я дакажу, што ў вашага дарадцы на спіне. I цяпер яшчэ сінякі відаць, як яго чэрці дубінкамі паганялі.
Тут цар пераканаўся, нічога не зробіш — адпусціў Андрэя дадому. А сам кажа дарадцу:
— Прыдумай, як звесці са свету стралка, а не, дык мой меч—твая галава з плеч.
Пайшоў царскі дарадца, яшчэ ніжэй нос звесіў. Заходзіць у карчму, сеў за стол, папрасіў віна. Падбягае да яго карчомны выпівоха:
— Чаго, царскі дарадца, зажурыўся? Паднясі мне шкляначку, я табе што-небудзь падкажу.