Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Словам, сцэнар спадабаўся ўсім. Журы было адзінадушным. І толькі Інга Міхалевіч-Яравая, намесніца галоўнага рэдактара кінастудыі, яна ж намесніца старшыні журы Сцэнарнага конкурсу (старшынёй быў сам шэф, гендырэктар Хрушчанка, але ён ні ў што не ўмешваўся і цалкам давяраў шаноўнаму журы) – яна адна не спяшалася. Яе мастацкая, а больш жаночая інтуіцыя падказвала, што нешта тут не так. Надта ж малады, дужа ранні быў аўтар, у той час, як адчувалася вопытная рука. Пашукаўшы па ключавых словах і асноўных сказах у Інтэрнэце, пакруціўшы іх так і сяк, яна нічога нават прыблізнага не знайшла і чамусьці з палёгкаю ўспрыняла гэта. Не плагіят? А раптам дзіва? І гэты студэнцік сапраўды аўтар? Чаго ў жыцці не бывае. Заходзіла на яго профіль у Фэйсбук, чытала скупыя звесткі, углядалася ў наіўную рудабельскую фізіяномію. Сінія вочы, белыя валасы. Падобны на Брэда Піта,

толькі вушатага. Інга ўспамінала сваю паездку ў гэты Акцябрск-Рудабельскі, калі здымалі славуты фільм. Яе ніколькі не здзівіла супадзенне, што Лагун адтуль. Звычайна заўсёды ў тых месцах, дзе адбываліся здымкі, праз нейкі назіраўся прыток у тэатральна-мастацкія ўстановы, на акцёрскія, рэжысёрскія, сцэнарныя факультэты і курсы.

Увогуле, Фэйсбук студэнцік амаль не вёў. І гэта яна адзначыла плюсам. Усё ж не такі, як усе. Як мінімум, не балбатун. Або скрытны, або прадбач­лівы, а значыць, разумны. Разумны не будзе вывальваць усё пра сябе. Так яна ні да чога не прыйшла. Тады, парушаючы ўсе магчымыя конкурсныя нормы і правілы, яна патэлефанавала яму. Ціхі, сарамлівы, нават як бы спалоханы голас, хвалюючыся, з выбачэннямі заявіў, што ў бліжэйшы час не можа сустрэцца, бо працуе па зменах пасля абеду. (Вось як – працуе.) А да абеду? Таксама заняты. Дамовіліся, што як толькі будзе вольны, няхай адразу пад’едзе, “важная размова”, – папрасіла яна. Час ішоў. Ён не адклікаўся. Ні назаўтра, ні паслязаўтра. Між тым трэба было нешта вырашаць, бо яна затрымлівала журы. Людзі залежалі ад яе марудлівасці.

– Здарылася што? – спытаў муж, які любіў быць у курсе жончыных спраў ад адсутнасці сваіх.

– Нічога, – адказала яна. – Хаця… Хочаш глянуць адну рэч? – Калі-небудзь яна выкарыстоўвала яго ў якасці своеасаблівага эксперта, “свежага вока”. – Цікава, што скажаш.

– Ахвотна. Але ты ж ведаеш мой густ, – прамовіў ён крыху какетліва, нібы набіваючы сабе цану. – Мне цяжка дагадзіць.

Ён быў старэйшы за яе на 15 гадоў. Высокі, мажны, непаваротлівы. Лысы, што, праўда, толькі маладзіла яго. Круглатвары, у акулярах з круглымі шкель­цамі, за якімі плавалі цікаўныя шэрыя вочы. У шырокіх джынсах і белай сарочцы. Гэта знешне, а вось унутрана ён нібы перанёсся з ХХ, калі не з ХІХ стагоддзя, у наша дваццаць першае. Яго густы, калі яму верыць, застылі, закасцянелі гадоў 30 назад і больш не развіваліся. Усё, што стварылася за гэты час у літаратуры, музыцы і кіно, патрапляла пад яго з’едлівую крытыку. Ён сам прызнаваўся, што не ўспрымае нічога новага.

– Гэта не для майго сярэдняга розуму, – любіў казаць. І дадаваў: – Лепш быць ва ўсім дылетантам. Тады больш будзеш здзіўляцца, спазнаваць, і любіць жыццё.

Але Інга ведала, што гэта не так. Начытаны, адукаваны, з чэпкай памяццю, ён хутчэй быў эрудыт, чым невук, і насамрэч стараўся хаця б у асноўным не адставаць ад жыцця, быць у курсе ўсяго новага. Арыгінал, з дзівацтвамі, з заскокамі, па характары ён быў дабрак-сангвінік. Яго звычка, якой ён не толькі не саромеўся, а культываваў, была святая лянота. Да ўсяго ён з’яўляўся прыхільнікам малавядомага руху slow life: жыві марудна, спяшайся паволі; лепш не дарабіць, чым перарабіць.

Да 45 гадоў ён узначальваў прыватную турфірму, дзе не столькі працаваў, колькі бавіў час. Але пакрысе яму надакучыла нават гэта, і ў мінулым годзе ён вырашыў кінуць усё і не займацца нічым. Логіка была простая: на пенсію трэба выходзіць, пакуль малады адносна, здаровы, поўны сілы.

Так у 45 гадоў, не абцяжараны матэрыяльна, ён ператварыў сваё жыццё ў бязбеднае існаванне. Гэта была поўная матэрыяльная і духоўная незалежнасць ні ад кога і ні ад чога. Тым больш, весці такі лад жыцця было яму лёгка і проста – сродкі дазвалялі. Яму само ўпала ў рукі тое, чаго іншыя так упарта і такім вялікім коштам дабіваюцца. Яго бацька, вядомы ў свой час архітэктар Яравы, які, праўда, не столькі набудаваў, колькі наламаў, прынёс больш шкоды, чым карысці, і гэтым пакінуў пасля сябе нядобрую памяць, што, аднак, зусім не перашкодзіла яму геніяльна спраектаваць уласны дабрабыт. Дзвюм жонкам, дзвюм дочкам (адна цяпер жыла ў Аўстрыі, другая ў Аўстраліі) і адзінаму любімчыку-сыну ён пакінуў спадчыну: дом, дзве дачы, тры кватэры, а таксама кругленькую суму, якую паспеў перагнаць у валюту і вывесці за межы радзімы ў надзейны еўрабанк, паспяхова абмінуўшы дэфолты і інфляцыі. Менавіта за гэтую суму паміж сёстрамі цяпер вяліся звады, ішлі нейкія бясконцыя суды і разборкі. Аўстрыйка ніколі тут не з’яўлялася, а аўстралійка з перыядычнасцю раз у год прылятала

са свайго зялёнага кантынента. Гэта была сапраўдная аўстралійская змяя. Калі яна, не міргаючы, холадна глядзела на Інгу, тую паралізоўвала, як гіпнозам. Сам Яравы ў разборках не ўдзельнічаў, бо, па-першае, стаяў вышэй за мышыную мітусню, а па-другое, яго доля ў завяшчанні была абумоўлена персанальна, і яму нічога не пагражала.

Інга пазнаёмілася з ім 5 гадоў назад у Піцундзе. Яны, студэнты-выпускнікі Белдзяржакадэміі мастацтваў, у якой тады ўпершыню з’явілася спецыяльнасць “Кінатэлезнаўца. Сцэнарыст. Рэдактар”, здымалі ў гарах дыпломны дакументальны фільм, а Яравы прыехаў лячыцца ад захворвання правага лёгкага – дактары параілі не ў сухі Крым, а сюды, дзе ў містычных ваколіцах возера Рыца быў сусветна вядомы рэліктавы сасновы бор з гаючым, лекавым паветрам.

Ён хутка пазнаёміўся з землякамі-студэнтамі, назіраў, як праходзяць здымкі, вечарамі сядзеў з моладдзю каля вогнішча – чорная паўднёвая ноч, камары і цыкады, слухаў вечную гісторыю пра маладую абхазку, якая ад кахання ўтапілася ў возеры, і гэта не здавалася яму банальным, – як раптам адбыўся трагічны выпадак, загінуў, сарваўшыся са скалы, малады рэжысёр. Фільм згарнулі, здымачную групу распусцілі, усе раз’ехаліся, а Інга засталася.

Скончылася тым, што з Піцунды Яравы вярнуўся не толькі з вылечаным лёгкім, але і з маладой красуняй-нявестай – “па каўказскім звычаі”.

І вось ужо 5 гадоў яны мірна жылі ў сваім двухпавярховым невялікім дамку. У іх была шырокая тэраса, любімае месца, дзе яны праводзілі многа часу, асабліва як крыху пацяплее. Сюды, на тэрасу, Інга прынесла рукапіс.

– Толькі, калі ласка, да заўтра. Я затрымліваю людзей.

І пайшла спаць, яна рана клалася. Муж паглядзеў ёй услед, уздыхнуў і, паслініўшы палец, адгарнуў тытульную старонку. Назаўтра раніцай яны сустрэліся на тэрасе. Быў цудоўны сакавіцкі ранак. Ішла вясна, радасная пара. Але не для Інгі. Вясна, асабліва ранняя, прыносіла з сабой алергію. На вясновым актыўным сонцы падсыхалі пасля зімы і насіліся ў паветры рэагенты. Інга пакутавала, чыхала, кашляла, у горле пяршыла. Толькі кроплі – любімыя, надзейныя, заўсёды памагалі. Кожны год трэба было пераходзіць на іх, як на летняе адзенне. Флакон з кроплямі пасяляўся ў яе сумачцы, або, як цяпер, яна трымала яго заціснутым у далоні, нібы губную памаду. Яна дачакалася, пакуль муж паснедае (яечня, храбусткія, тонкія, да сухасці падсмажаныя кавалачкі сала, белы хлеб з маслам і мёдам) і дап’е каву. Збоку каля яго на стале ляжаў рукапіс.

Тэлевізар быў уключаны і гаварыў ціха. Паказвалі Ямала-Ненецкую акругу, снег, аленяў, сабак-лаек, ярангі. Маскоўская журналістка дапытвалася ў безбародага аленявода, нібы старалася выведаць ваенны сакрэт: як вы, паўночныя людзі, прадказваеце мароз? Хітры ямала-ненец адказваў: “А сцоцкі сцыплет – вот і молоз”. У садзе радасна перагукваліся птушкі. Ранішняе сонца наўскос клалася на дрэвы, на зямлю, на сцяну дома. На дрэвах яшчэ не было лісця, таму ценю было мала, і здавалася, што сонца задужа многа. Муж дапіў каву і, закрываючыся далоняй ад святла, то перагортваў старонкі, то загадкава пазіраў на жонку.

– Што ўва мне не так? – хмурачыся, спытала яна, выдатна ведаючы, што ён проста любуецца ёю. Часта ў якасці кампліменту кажуць: выглядае маладзей за свае гады. А трэба, каб чалавек адпавядаў свайму ўзросту. Інга выглядала роўна на свае 30. Усё ў ёй было гарманічна, усяго ў меру: касметыка – някідкая, але дарагая, адзенне – строгі офісны стыль. Чорнае з белым, прычоска-карэ пасавала да славянскага твару з чыстай скурай. Ад яе заўсёды прыемна пахла. Сваімі нейкімі надзвычай цнатлівымі рухамі і паводзінамі яна нечым нагадвала манашку, якая ведае сабе цану, але вымушана стрымліваць сябе. Што да мужа, дык за 5 гадоў ён так і не прывык, што яна цалкам яго. Ён, як і раней, кахаў яе ціхай спакойнай любоўю, якая замяняла яму ўсё, і не ўяўляў, як можна інакш.

– Што скажаш? – спытала яна.

– Не Спілберг і не Феліні, канечне, але цікава. Якасны тэкст. Я б сказаў, камерны. Знікаючая натура. Арт-хаўз.

– Такая была ўмова конкурса. Мы не пацягнем большага.

Тэлевізар ціха гаварыў паралельна з імі. “Как яблоцко сцоцкі класнеют”, – цярпліва тлумачыў настырнай журналістцы ямала-ненец. Інга націснула на чырвоную кнопку пульта.

– Ты верыш, што гэта напісаў васямнаццацігадовы хлопчык?

– Чаму не. Цяпер творчаму чалавеку зусім неабавязкова мець жыццёвы вопыт. Пры такой масавай інтэрнэтызацыі можна здабыць любую фактуру пачынаючы з дзіцячага садка. Што цябе бянтэжыць? – з усмешкай спытаў муж.

Поделиться:
Популярные книги

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница