Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

Ягоная левая рука была па-ранейшаму скурчана, але паволі ён адгінаў пальцы.

«Ненавіджу здранцвенне, — падумаў ён. — Тваё ўласнае цела табе здраджвае. Сорам, калі ў цябе на людзях панос ад сапсаванай рыбы ці мяса або ты ванітуеш ад іх. Але здранцвенне (ён думаў пра яго як пра calambre [30] ) асабліва прыніжае чалавека тады, калі ён адзін. Калі б хлопчык быў тут, ён бы расцёр мне руку ад перадплечча і зняў анямеласць. Але яна паздаравее».

30

Здранцвенне (гішп.).

Ён

адчуў правай рукой, што рыба тузае шнур не гэтак, як раней, і тады ўбачыў, што шнур мае інакшы нахіл. Пасля, калі ён налёг на шнур, а левай рукой моцна і хутка ляпнуў па сцягне, то ўбачыў, як шнур паціху ідзе ўгору.

— Ён выплывае на паверхню, — сказаў стары чалавек. — Ажывай, рука. Калі ласка, ажывай.

Шнур выходзіў паволі, але няспынна, і неўзабаве паверхня вады ўзнялася перад лодкай, і марлін выплыў. Ён выныраў несканчона доўга, і вада сцякала з ягоных бакоў. Яскравы на сонцы, галаву і спіну ён меў цёмна-ліловыя, а шырокія палосы на баках — светлага лавандавага колеру. Яго шабля была доўгая, як бейсбольная бітка, і звужаная, што рапіра, і ён падняўся на ўвесь рост з вады і пасля зноўку сягнуў туды, плаўна, усё адно як ныральшчык, і стары чалавек бачыў, як хаваецца ў вадзе вялізны, падобны на лязо касы, хвост і як папоўз уніз шнур.

— Ён на два футы даўжэйшы за мой човен, — сказаў стары чалавек.

Шнур ішоў уніз хутка, але не сутаргава, і рыба не была спуджаная. Стары чалавек намагаўся абедзвюма рукамі ўтрымліваць такую напругу, якая яшчэ была бяспечная. Ён ведаў, што калі не здолее запаволіць рыбу разважным мерным ціскам, тая можа забраць увесь шнур і парваць.

«Гэта вялізны марлін, і я мушу адужаць яго, — падумаў ён. — Я не павінен дазволіць яму ўведаць сваю ўласную моц, ані тое, што ён мог бы зрабіць, пусціўшыся наўцёкі. Калі б гэта быў я, дык напружыў бы ўсе свае сілы і даў ходу, пакуль штосьці не парвалася б. Але, дзякуй Богу, яны не такія разумныя, як мы, хто выймае з іх дух, хоць яны болей спрытныя і высакародныя за нас».

Стары чалавек бачыў шмат велізарных рыбін. Гэткіх, што важылі больш за тысячу фунтаў, і за сваё жыццё злавіў дзвюх такога памеру, але не адзін. А зараз адзін — і на даляглядзе не відаць сушы — ён быў прывязаны да найвялікшай рыбы, якую калі-небудзь бачыў, большай за тыя, пра якіх чуў, і сцятыя пальцы на ягонай левай руцэ былі па-ранейшаму як сціснутыя арліныя кіпцюры.

«Але рука разагнецца, — падумаў ён. — Ну, так, яна разагнецца, каб дапамагчы правай руцэ. Гэта тры браты: рыба і абедзве мае рукі. Яна павінна разагнуцца. Не надта годна з яе боку быць здранцвелай». Рыба ізноў запаволіла свой рух і плыла са звыклай хуткасцю.

«Хацеў бы я ведаць, чаго ён вынырнуў, — падумаў стары чалавек. — Ці не дзеля таго, каб паказаць мне, які ён вялікі. Зараз я ведаю хоць гэта, — падумаў ён. — Я хацеў бы паказаць яму, што за чалавек я. Але ж ён убачыў бы скручаную руку. Няхай ён думае, што я магутнейшы, чым ёсць, і такі я і буду. Калі б я быў рыбай, — падумаў стары чалавек, — хай бы ён меў усё, што мае, супроць адной маёй волі ды майго розуму».

Ён зручна ўладкаваўся, адчуваючы трываласць борта, і, здавалася, без вялікіх высілкаў пераносіў цяжкасці, і рыба звыкла плыла сабе, і лодка паволі кіравалася па цёмнай вадзе. Вятрыска, які прыйшоў з усходу, прынёс з сабой невялікае хваляванне, апоўдні левая рука старога чалавека ажыла.

— Благая

навіна для цябе, рыба, — сказаў ён і пасунуў шнур на мяшку, што акрываў ягоныя плечы.

Уладзіўшыся як найямчэй, ён усё ж пакутаваў, хоць не прызнаваўся ў тым нават самому сабе.

— Я не набожны, — вымавіў ён. — Але я прачытаю дзесяць «Ойчаў нашых» і дзесяць «Анёльскіх прывітанняў», каб злавіць гэтую рыбу, і я абяцаю зрабіць пілігрымку да Кабрэнскай Божай Маці, калі злаўлю. Вось маё абяцанне.

Ён пачаў чытаць малітвы. Часам так стамляўся, што не ўспаміналіся словы, і тады ён стаў чытаць як найхутчэй, каб словы прыходзілі аўтаматычна. «Анёльскае прывітанне» лягчэй казаць, як «Ойча наш», — падумаў ён.

— Вітай, Марыя, поўная ласкі, Госпад з табою, блаславёная ты між жанчынамі і блаславёны плод улоння твайго — Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амін. — І ён дадаў: — Блаславёная Панна, маліся, каб гэты марлін навярнуў галавой. Хоць ён і цудоўны.

Прачытаўшы малітвы і чуючыся нашмат лепей, але пакутуючы па-ранейшаму, а мо і трохі болей, ён прыхінуўся да носа лодкі і стаў разварушваць пальцы левай рукі.

Сонца прыпякала, хоць і пачаў дзьмуць лагодны ветрык.

— Варта было б зноў начапіць рыбку ды закінуць з кармы той малы шнур, — сказаў ён. — Калі рыба захоча заставацца ў моры і наступную ноч, мне спатрэбіцца нешта есці. Вады і то засталося на дне бутэлькі. Не думаю, што мне ўдасца злавіць тут штосьці, апроч дэльфіна. Але свежы і ён прыймальны. Добра было б, каб лятучая рыба завітала на борт уначы. Але ж у мяне няма жаднага святла, што вабіла б іх сюды. Лятучая рыба выдатная на смак сырая, і мне не трэба будзе разрэзваць яе на кавалкі. Я мушу ашчаджаць усе свае сілы. Хрысце, я не ведаў, што ён гэткі вялізны.

— І ўсё ж ты спусціш дух, — сказаў стары чалавек. — Ва ўсёй сваёй велічы і бляску.

«Хоць гэта і несправядліва, — падумаў ён. — Але я пакажу яму, на што здатны чалавек і што чалавек можа вытрываць».

— Я гаварыў хлопчыку, што я незвычайны чалавек, — сказаў ён. — Зараз я павінен гэта даказаць.

Не мела значэння, што ён даказваў такое сцвярджэнне тысячу разоў. Цяпер ён даказвае ізноў. Кожны раз быў новым разам, і, даказваючы, ён ніколі не думаў пра мінулае.

«Як добра было б, каб ён заснуў і каб я мог заснуць і сніць пра львоў, — падумаў стары чалавек. — Чаму менавіта яны, ільвы, заселі ў маёй памяці? Не разважай, старэча, — сказаў ён сабе. — Давай, прыхініся да борта і ні пра што не думай. Ён працуе. А ты асабліва не намагайся».

Было ўжо, можна сказаць, папаўдні, лодка паволі плыла тым жа кірункам. Але зараз яе падштурхоўваў і ветрык з усходу. Стары чалавек у лодцы мякка саслізгваў з хвалі на хвалю, і нават боль ад шнура ўпоперак спіны здаваўся яму зусім не пакутлівы.

Неяк пасля паўдня шнур пачаў узнімацца зноў. Аднак рыба ўсяго толькі паднялася трохі вышэй. Сонца ўгравала левую руку і плячо старога чалавека, ды ягоную спіну, і, такім чынам, ён зразумеў, што рыба павярнула на паўночны ўсход.

Зараз, калі ён ужо бачыў яго, ён мог уявіць сабе, як марлін плавае ў вадзе з распасцёртымі, нібы крылы, фіялетавымі груднымі плаўнікамі, кроячы цемру прамым вялізным хвастом. «Цікава, што ён бачыць на такой глыбіні, — падумаў стары чалавек. — Ягонае вока з кулак, у каня яно куды меншае, але той здатны бачыць у цемры. Некалі я зусім няблага бачыў у цемры, не ў поўнай, вядома. Не нашмат горш за ката».

Поделиться:
Популярные книги

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона