Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

«Але ў мяне, — думаў ён, — усё дакладна. Проста мне больш не шанцуе. Але хто ведае? Мажліва, сёння. Кожны дзень — новы дзень. Шанцаванне гэта няблага. Але дакладнасць не пашкодзіць. Калі завітае ўдача, ты будзеш гатовы яе сустрэць».

Мінула дзве гадзіны, сонца ўзнялося вышэй і не біла па вачах гэтак моцна, калі ён глядзеў на ўсход. У полі яго зроку засталіся толькі тры лодкі, і здавалася, што яны вельмі нізкія і паблізу берага.

«Усё жыццё маім вачам бывала кепска ад ранняга сонца, — падумаў ён. — Але яны, як і раней, добрыя. Увечары я магу пазіраць на сонца проста, і ў вачах не робіцца цёмна. Сонца ўвечары мацнейшае, але ўранні глядзець на яго балюча». Якраз тады ён убачыў фрэгата [10] з яго даўгімі чорнымі крыламі, той кружляў у небе наперадзе яго.

10

Марская

птушка.

Раптам птах зрэзаў наўскасяк уніз, выпрастаўшы ззаду крылы, а потым закружыў зноў.

— На нешта ён натрапіў, — вымавіў услых стары чалавек. — Не проста шукае.

Павольна і мерна ён павеславаў туды, дзе птушка кружыла. Ён не спяшаўся, і яго шнуры былі гэткія ж прамыя, як напачатку. Праўда, цяпер ён трохі больш дапамагаў плыні вёсламі, і хоць рыбачыў гэткім жа дакладным чынам, але хутчэй, як раней, бо імкнуўся выкарыстаць птушку.

Птах узняўся ў неба вышэй і закружляў зноўку, пры гэтым крылле яго было нерухомае. Раптам ён даў нырца ў ваду, і стары чалавек убачыў, як з вады рванула лятучая рыба і адчайна памкнула над паверхняй мора.

— Дэльфін [11] — вымавіў услых стары чалавек. — Буйны дэльфін.

Ён паклаў вёслы ў лодку і дастаў маленькі шнур, што ляжаў на носе лодкі. Той быў з драцяным павадком, на канцы якога меўся невялікі кручок, на які ён насадзіў адну з сардзін. Стары чалавек апусціў шнур за борт, а пасля злучыў яго з кармой, прымацаваўшы да ніта з колцам. Тады ён прыладзіў прынаду да другога шнура і пакінуў яго, скручаным у маток, у цяні на носе лодкі. Ён зноў узяўся веславаць, назіраючы пры гэтым за даўгакрылым чорным птахам, што віснуў над вадой, палюючы на рыбу.

11

Стары чалавек называе дэльфінам адну з некалькіх акіянічных рыб, адметных пералівістасцю афарбоўкі, з востраканцовымі плаўнікамі.

Ён бачыў, як птушка абмакнулася ў ваду зноў, адкінуўшы крылы назад, каб нырнуць, а пасля заматляла імі шалёна, але марна, пераследуючы лятучую рыбу. Стары чалавек не мог не заўважыць пэўнай пакутасці марской паверхні, гэта буйныя дэльфіны ўзнімалі ваду, гонячыся за рыбай. Дэльфіны ўзрэзвалі ваду пад чарадой лятучых рыб і, рухаючыся хутка, не змусілі б чакаць сябе, калі б тыя апусціліся ў ваду. «Гэта вялікая чарада дэльфінаў, — падумаў ён. — Яны раскіданы адзін ад аднаго, і таму ў лятучых рыбаў мала шанцаў. А ў птушкі іх няма ўвогуле. Лятучыя рыбы занадта буйныя ды шпаркія для іх».

Ён назіраў за тым, як лятучыя рыбы зноў і зноў выстрэльвалі з вады і як бясплённа высільвалася птушка. «Гэтая чарада дэльфінаў для мяне страчана, — падумаў ён. — Занадта хутка і далёка шыбуюць яны. Але, мажліва, я падбяру якога блудніка, а можа, мая вялікая рыба недзе паблізу іх. Дзесьці ж павінна быць мая вялікая рыба».

Воблакі над зямлёю паўсталі як горы, бераг здаваўся ўсяго толькі доўгай зялёнай лініяй з шэра-сінімі ўзгоркамі за ёю. Вада ў моры сталася цёмна-сіняя, амаль фіялетавая. Зірнуўшы ў яе, ён убачыў чырвонае сяйво планктону ў цёмных глыбінях і нязвыклае дзіўнае святло сонца. Ён назіраў, каб яго шнуры, знікаючы з поля зроку, ішлі ў ваду проста, і цешыўся, што бачыў процьму планктону, бо гэта азначала рыбу. Дзіўнае святло ў вадзе, зараз, калі сонца было вышэй, абяцала добрае надвор'е, як і форма воблакаў там, над зямлёю. Але птах зараз амаль не паказваўся, і на паверхні вады нічога не віднелася, апроч некалькіх лапін жоўтых выцвілых на сонцы саргасавых водарасцей і фіялетава-вясёлкавага застыгла-дрыгністага пузыра — «партугальскага вайсковага карабля» [12] , што плаваў каля самай лодкі.

12

Адна з сіфанафор (род фізалія).

Ён перавярнуўся на бок, потым выпрастаўся. Ён плаваў весела, усё адно як бурбалка, са сваімі доўгімі смяртэльна-фіялетавымі валокнамі, што добры ярд [13]

цягнуліся за ім у вадзе.

— Agua mala [14] , — вымавіў стары чалавек. — Ты, сука.

Злёгку вяслуючы, ён глянуў у ваду і ўбачыў драбнюткіх рыбак, бадай, гэткай жа афарбоўкі, як і шлейфы-валокны, яны сноўдалі паміж тымі, ахінутыя невялікім ценем, што кідала бурбалка, плывучы ўслед за плынню. Яны мелі імунітэт да ейнага яду. Але ў людзей яго не было, і калі хоць трохі слізкіх фіялетавых валокнаў чаплялася і прыставала да шнура, пакуль стары чалавек важдаўся з рыбінай, на ягоных руках з'яўляліся шрамы і раскеліны, усё роўна як ён апёкся лісцем ядавітага плюшча або ядавітага дуба [15] .

13

Адзін ярд — 0,914 м.

14

Злая вада (гішп.) — народная назва сіфанафоры.

15

Ліянападобны сумах ядавіты і кусцісты сумах ядавіты.

Але ейная атрута дзеіла імгненна-хутка, нібы сцебануўшы бізуном.

Вясёлкавыя бурбалкі былі прыгожыя. Але яны сама падманлівая рэч у моры, і стары чалавек любіў глядзець, як вялікія марскія чарапахі спажываюць іх. Угледзеўшы свае ахвяры, чарапахі падбіраліся да іх спераду, потым заплюшчвалі вочы гэтак, што і яны цалкам хаваліся пад панцыр, ды ўміналі тыя валокны і ўсё астатняе. Стары чалавек ахвотна пазіраў, як чарапахі елі іх, і яшчэ ён любіў хадзіць па ўзбярэжжы пасля шторму і чуць, як тыя з трэскам пукаюцца, калі ён ступае на іх сваімі цвёрдымі грубымі пятамі.

Ён любіў зялёных чарапах і ястрабіныя дзюбы [16] за іх элегантнасць і спрыт, і за тое, што яны былі вельмі каштоўныя, а з лагоднай пагардай ставіўся да вялізных тупых калодагаловых [17] у жоўтых латах, з іхнімі дзівацкімі любошчамі, шчасліва-задаволеных, калі яны, заплюшчыўшы вочы, цярэбяць «партугальскія караблі».

Чарапахі не выклікалі ў яго містычных пачуццяў, хоць ён ці адзін год выходзіў у мора з рыбацкім гуртом лавіць іх. Ён шкадаваў іх усіх, нават гіганцкіх, падобных на велізарныя куфры чарапах [18] , гэткіх доўгіх, як ягоная лодка, а вагою — з тону.

16

Від чарапах.

17

Карэтавыя чарапахі (з атрада марскіх).

18

Луты, скурыстыя чарапахі.

Бальшыня людзей як бы пабойваецца чарапах, бо чарапашае сэрца гадзінамі б'ецца пасля таго, як яе парэжуць на кавалкі ды разбяруць. Але стары чалавек думаў: у мяне гэткае ж сэрца, ногі і рукі мае таксама падобныя на іхнія. Ён еў чарапашыя белыя яйкі, каб набрацца моцы. Ён еў іх увесь травень, каб быць дужым у верасні і кастрычніку ды агораць сапраўды вялікую рыбу.

Ён таксама зачэрпваў штодня кубак акулавага тлушчу з вялікай жалезнай бочкі ў халупе, дзе шмат якія рыбакі хавалі снасці. Бочка стаяла тут для ўсіх жадаючых. Бальшыня рыбакоў не пераносіла смаку тлушчу. Але наўрад ці той быў горшы за ўспорванне на додніцы, калі яны ўставалі, і, апроч таго, тлушч быў вельмі добрым ад прастуд і грыпаў і надта карысны для зроку.

Ён зірнуў угару і ўбачыў, што птах кружляе зноў.

— Ён знайшоў рыбу, — услых вымавіў стары чалавек. Ніводная лятучая рыба не разрэзала паверхні вады, і не разбягаліся ва ўсе бакі дробныя, якраз для прынады, рыбкі. Але пакуль стары чалавек назіраў, невялікі тунец узняўся ў паветра, перавярнуўся і ўпаў галавой уніз у ваду. Тунец, бліснуўшы срэбрам на сонцы, упаў у мора, але за ім узняўся яшчэ адзін, і яшчэ, і яны мільгалі скрозь, узбоўтваючы ваду і доўгімі скачкамі пераследуючы дробную рыбу. Яны кружылі над ёю і гналі яе.

Поделиться:
Популярные книги

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V