Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

Нічога не адбылося. Рыба спавольна плыла сабе, і стары чалавек ні на цалю не мог яе ўзняць. Ён цягнуў цераз плечы моцны, прызначаны для цяжкой рыбіны шнур, ажно той напяўся гэтак, што пацеркі вады адскоквалі ад яго. Потым шнур стаў паціху як бы сычэць у вадзе, а ён па-ранейшаму трымаў яго, упіраючыся ў лаўку, не нахіляючыся назад. Лодка пачала паволі ісці ў кірунку паўночнага захаду.

Рыба плыла далей, як і дагэтуль, і ён плыў разам з ёю па ціхай вадзе. Іншыя прынады былі па-ранейшаму ў вадзе, але ён не мог нічога зрабіць.

— Як шкада, што са мной няма хлопчыка, — услых сказаў стары чалавек. — Рыба цягне мяне на буксіры, і я ж як той бітэнг [22] .

Можна было б прывязаць шнур да лодкі. Але ж марлін мог бы парваць яго. Я з усіх сіл мушу ўтрымліваць рыбіну і адпускаць шнур, калі гэта неабходна. Дзякуй Богу, што ён вандруе, а не шукае схову на глыбіні. Што я буду рабіць, калі ён усё ж надумае рушыць углыб, я не ведаю. Што я буду рабіць, калі ён дасць нырца ды спусціць дух, я не ведаю. Але зраблю нешта. Ёсць мноства рэчаў, якія я магу зрабіць.

22

Слуп на палубе судна для ўтрымання буксірнага троса, якарнага каната і г.д.

Ён трымаў шнур, што аблягаў плечы, і сачыў за яго нахілам у вадзе і за лодкай, тая спакойна плыла на паўночны захад.

«Гэта заб'е яго, — думаў стары чалавек. — Ён не зможа плысці гэтак заўжды». Але мінула чатыры гадзіны, а рыба плыла сабе, як і раней, у адкрытае мора і валакла за сабою лодку, а стары чалавек па-ранейшаму быў туга сцягнуты шнурам упоперак спіны.

— Я падчапіў яго на кручок апоўдні, — сказаў ён. — І я яго яшчэ не бачыў.

Ён надта рашуча ссунуў уніз свой саламяны капялюш перад тым, як зачапіў на кручок рыбіну, і цяпер той моцна муляў лоб. Смага мучыла таксама, і ён, апусціўшыся на калені, асцерагаючыся, каб незнарок не таргануць шнур, падабраўся, наколькі здолеў, да носа лодкі і адною рукою дацягнуўся да бутэлькі з вадой. Ён адаткнуў яе і крыху адпіў. Потым трохі адпачыў на носе. Ён аддыхваўся, седзячы на непастаўленай мачце са згорнутым ветразем, — толькі б вытрываць.

Потым ён паглядзеў цераз плячо назад і ўбачыў, што на даляглядзе не відаць сушы. «Не бяда, — падумаў ён. — Я заўсёды змагу прыплыць на водбліск агнёў Гаваны. Яшчэ дзве гадзіны да заходу сонца, і, мажліва, рыба якраз выплыве. А не, дык тады, як узыдзе месяц. Калі ж не выплыве і тады, то, можа, на ўсходзе сонца. Здранцвеласці няма, і я чуюся дужым. Гэта ў яго кручок у роце. Ну і рыба, як цягне шнур! Відаць, ён шчыльна заціснуў дрот сваім ротам [23] . Хацелася б на яго паглядзець адзін раз, каб ведаць, з кім я змагаюся».

23

Для старога чалавека рыбіна, з якой ён змагаецца, сапернік, істота мужчынскага роду.

Рыба плыла ўсю ноч і, наколькі ён мог меркаваць па зорах, не мяняла свайго кірунку. Стала холадна пасля таго, як сонца зайшло, пот на спіне, на руках і на яго старых нагах высах. Днём ён узяў мяшок, якім была накрыта бляшанка з прынадай, і разаслаў яго на сонцы сушыцца. Пасля, як сонца зайшло, ён завязаў мяшок на шыі, закінуўшы яго на спіну, ды асцярожна заправіў пад шнур, што быў на плячах, як бы падклаўшы туды падушку. Цяпер ён патрапіў гэтак прыхіліцца да носа лодкі, што стаў чуцца амаль няблага. Ягонае становішча было ў сапраўднасці, можа, крыху лепшае, як раней, але ён уважаў яго за нават і не кепскае.

«Я нічога не магу зрабіць з ім, а ён нічога не можа зрабіць са мной, — думаў ён. — Датуль, пакуль рыба вось так плыве».

Адзін раз стары чалавек устаў і памачыўся за борт лодкі, ды паглядзеў на зоры, і праверыў свой курс. Шнур выглядаў як зіхатлівая палоска, што падала ў ваду проста з яго плячэй. Зараз яны рухаліся павольней, водбліск агнёў Гаваны быў не гэткі моцны, такім чынам ён зарыентаваўся,

што плынь іх відочна нясе на ўсход. «Калі я згубіў бляск Гаваны, значыцца, мы больш падаліся на ўсход, — падумаў ён. — Бо, калі б рыба не збочыла са свайго курсу, бачыў бы яго яшчэ шмат гадзін. Цікава было б даведацца, як там бейсбол, як сёння згулялі ў вышэйшых лігах, — падумаў ён. — Гэта надзіва лёгка было б зрабіць, маючы радыё». Пасля ён загадаў сабе: заўсёды думай пра справу. Думай пра тое, што робіш. Не забівай галаву ніякім глупствам.

Потым сказаў уголас:

— Шкада, што са мною няма хлопчыка. Ён дапамагаў бы мне і глядзеў на гэта сам.

«Ніхто не павінен быць адзін у старым веку, — разважаў ён. — Але гэта непазбежна. Я мушу памятаць, што мне трэба з'есці тунца, пакуль той не сапсаваўся, каб не аслабець. Памятай: не мае значэння, хочацца табе есці або не, але ты мусіш спажыць яго ўранні. Памятай», — сказаў ён сабе. Уночы дзве марскія свінні падплылі да лодкі, і яму было чутна, як яны круціліся і пыхкалі. Ён мог адрозніць шумнае сапенне самца ад падобнага на ўздыхі пыхання самкі.

— Гэта — добрыя істоты, — сказаў ён. — Яны гуляюць і жартуюць, і займаюцца любошчамі. Яны нашыя браты, як лятучыя рыбы.

Потым ён стаў шкадаваць вялікую рыбу, што зачапілася на кручок. «Цудоўны і дзіўны марлін, і хто ведае, колькі яму гадоў — думаў ён. — Ніколі не траплялася мне такая дужая рыбіна, і ніводная не паводзіла сябе гэткім дзіўным чынам. Магчыма, ён занадта мудры, каб скакаць. Ён мог бы знішчыць мяне скокамі або калі б уцякаў як шалёны. Але, магчыма, ён трапляў на кручок шмат разоў да гэтага і ведае, што яму трэба змагацца якраз так. Ён не падазрае, што супраць яго ўсяго адзін чалавек, ды і той стары. Але якая гэта вялізная рыбіна, і колькі грошай дадуць за яе на рынку, калі мяса добрае. Ён схапіў прынаду, як хапае самец, і ён цягне шнур, як самец, і ў ягоным змаганні няма ні знаку панікі. Хацеў бы я ведаць, ёсць у яго нейкія планы ці ён у такой жа роспачы, што і я?»

Ён памятаў, як аднойчы зачапіў на кручок аднаго з пары марлінаў. Рыба-самец заўсёды дазваляе самцы жывіцца першай, і самка, ахопленая панікай, усчала дзікае адчайнае змаганне, якое хутка знясіліла яе, і ўвесь час самец заставаўся з ёю, перасякаючы ў лёце шнур і кружачы з ёю на паверхні. Марлін быў гэтак блізка, што стары чалавек непакоіўся, каб той не перарэзаў шнур хвастом, вострым, як каса, і амаль гэткага памеру і формы. Калі стары чалавек ударыў яе бусаком, а потым збабоўчыў палкай, трымаючы за падобную на рапіру дзюбу з шорсткім, як наждак, краем і б'ючы па версе галавы, пакуль самчын колер не стаўся амаль такі, як адваротны бок люстра, і потым, з хлопчыкавай дапамогай, падняў яе на борт, самец не адлучаўся ад лодкі. Пасля, у той час, як стары чалавек разблытваў шнуры і рыхтаваў гарпун, самец высока скочыў у паветра побач з лодкай, каб убачыць сваю сяброўку, а пасля пайшоў глыбока ўніз, шырока распластаўшы свае лавандавыя грудныя плаўнікі і паказваючы ўсе свае шырокія лавандавыя палосы. Ён быў прыгожы, стары чалавек памятаў, і ён застаўся. «Гэта было сама сумнае здарэнне, звязанае з імі, якое мне выпала бачыць, — падумаў стары чалавек. — Хлопчык таксама быў засмучаны, і мы папрасілі ў яе прабачэння ды хуценька разабралі».

— Шкада, што тут няма хлопчыка, — сказаў ён уголас, прыхіліўшыся да закругленых дошак носа лодкі, і адчуў напругу шнура на плячах, моц вялізнай рыбіны, што кіравала той пуцявінай, якую выбрала. «Бо аднаго разу, дзякуючы маёй падступнасці, яму было неабходна зрабіць выбар», — падумаў стары чалавек.

Яму належала б заставацца ў глыбокіх цёмных водах, недаступным для ўсіх пастак, сілкоў і падманаў. А што да мяне, то я мусіў дабрацца сюды і адшукаць яго, і ў гэтым пераўзысці ўсіх людзей. Усіх людзей на зямлі. Цяпер мы злучаныя разам, былі такія ўжо ад паўдня. І аніхто не здольны дапамагчы ніводнаму з нас.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие