Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:
I, падобна на тое, што страўнiк твой таксама супрацiўляецца ўсёй тваёй нянавiсцi i гневу з шумам каля рота. Яму трэба што-небудзь уеднае: мяса - яўна не стравiцца.
Хутчэй, як мне здаецца, ты кормiшся раслiнамi i каранямi. Можа, жуеш зерне. Але напэўна ты не схiльны да радасцяў пачуццёвай, мясной ежы i аддаеш перавагi мёду".
"Ты адгадаў, - з лёгкiм сэрцам адказаў дабрахотны жабрак.
– Я люблю мёд i жую зерне, бо я шукаў ежы, якая прыемная на смак i ачышчае дыханне: - на глытанне якой патрэбен час, якi запаўняе цэлы дзень, даючы
Але найдалей у гэтым пайшлi, вядома ж, каровы: гэта iм належыць адкрыццё, што можна цэлыя днi жаваць жуйку i вылежвацца на сонцы, i яшчэ яны цураюцца ўсялякiх змрочных думак, якiя вярэдзяць сэрца".
"Ну што ж!
– сказаў Заратустра.
– Ты павiнен бачыць i маiх звяроў - майго арла i маю змяю; такiх цяпер не знойдзеш на цэлай зямлi.
Глядзi, вунь там iдзе дарога да маёй пячоры: сёння ўначы будзь у ёй госцем. I пагутары са звярамi маiмi пра шчасце звяроў, - пакуль сам я не вярнуся. Бо цяпер я паспяшаюся ад цябе - мяне клiча крык на дапамогу. А ў мяне ты знойдзеш i мёд - сотавы мёд, халаднаваты, як лёд, i залацiсты: частуйся!
Але зараз жа развiтайся са сваiмi каровамi, ты - дзiвосны i блiзкi сэрцу майму! Развiтайся, нават калi табе i нялёгка гэта. Бо яны - сама пяшчотныя твае сябры i настаўнiкi!"
"За выключэннем таго, якога я люблю яшчэ больш, - адказаў дабрахотны жабрак.
– Ты i сам добры, ты дабрэйшы за любую карову, о Заратустра!"
"Прэч, прэч, падступны лiслiвец!
– злосна ўсклiкнуў Заратустра.
– Навошта ты спрабуеш папсаваць мяне мёдам лёстак i пахвалою?
Прэч, прэч ад мяне!" - усклiкнуў ён яшчэ раз i замахнуўся кiем на злагоджанага жабрака: але той борздзенька шуснуў убок.
Цень
Але як толькi збег дабрахотны жабрак i Заратустра застаўся адзiн, ён пачуў за сабою нечы голас, якi клiкаў: "Стой! Заратустра! Пачакай! Гэта ж я, о Заратустра, я, твой цень!" Але Заратустра не стаў чакаць, бо раптоўная прыкрасць агарнула яго, таму што так цесна зрабiлася ў ягоных гарах. "Дзе маё адасабненне?
– сказаў ён.
– Далiбог, гэта ўжо занадта; гэтыя горы кiшаць людзьмi, царства маё не ад свету гэтага, мне патрэбны новыя горы.
Мой цень клiча мяне? Што мне да ценю? Хай даганяе мяне, я ўцяку ад яго".
Так сказаў Заратустра сэрцу свайму i пабег. Але той, хто быў за iм, патрапляў след у след: так што цяпер трое беглi адзiн за адным: паперадзе ўсiх бег жабрак-дабрахот, за iм Заратустра, а ззаду ўсiх - ягоны цень. Але нядоўга беглi яны так, бо неўзабаве Заратустра схамянуўся, дайшоў да памяцi сваёй i адразу скiнуў з сябе ўсю прыкрасць i агiду.
"Што, - сказаў ён, - хiба здавён часу не ўбарохтвалiся мы, старыя пустэльнiкi i святыя, у розныя смешныя прыгоды?
Сапраўды, высока ўзрасло ў гэтых гарах неразумства маё! I вось - чую; як тры пары ног трох неразумных вар'ятаў тупацяць следам!
Не, нельга Заратустру баяцца свайго ценю! Аднак, здаецца мне, яго ногi даўжэйшыя за мае".
Сказаў гэта Заратустра, смеючыся вачамi i ўсёй нутробай сваёй, спынiўся i
"Хто ты?
– рэзка спытаўся Заратустра.
– Што ты тут робiш? I з якое такое рацыi называеш сябе маiм ценем? Ты не падабаешся мне".
"Даруй мне, - адказаў цень, - даруй, што гэта я; ну, а калi я не падабаюся табе, што ж! хвала табе i твайму добраму густу.
Я вандроўнiк, якi прайшоў шмат дарог следам за табою: я заўсёды ў дарозе, але без мэты, без радзiмы, - так што, сапраўды, у многiм я падобны на Вечнага Жыда, толькi што я не вечны i да таго ж не жыд.
Што? Няўжо я павiнен быць увесь час у дарозе? Пацяганы, гнаны, кружляны ўсякiм ветрам? О зямля, занадта круглая ты мне зрабiлася!
Я пабываў ужо на ўсякай паверхнi, засынаў, як стомлены пыл, асядаючы на люстэрках i шыбах: у мяне толькi забiраюць i нiчога мне не даюць, а я чэзну я амаль зраўняўся з ценем.
Але за табою, о Заратустра, я бег i бадзяўся, а калi часам i хаваўся ад цябе, дык усё-такi быў тваiм ценем: дзе б ты нi сеў, садзiўся i я.
З табою абышоў я сама далёкiя i халодныя светы, падобны на прывiд, якi бяжыць па сваёй волi па снезе i па заснежаных дахах.
З табою iмкнуся я да ўсяго забароненага, благога, далёкага: i калi ёсць у мяне якая-небудзь дабрачыннасць, дык толькi тая, што не баяўся я нiякiх забаронаў.
З табою разбураў я ўсё, што калiсьцi шанавала сэрца маё, усе прымежныя камянi, усiх кумiраў перакульваў я, ганяўся за ўсiмi небяспечнымi жаданнямi; сапраўды, быў час, калi нiводнае злачынства не магло спынiць бегу майго..
З табою я развучыўся верыць у словы, у каштоўнасцi, у вялiкiя iмёны. Калi д'ябал скiдае скуру, iмя ягонае цi ж не спадае разам з ёю? Iмя - таксама скура. Магчыма, i сам д'ябал - не болей чым абалонка.
"Няма нiчога праўдзiвага, усё дазволена" - так даводзiў я сабе. У сама халодныя воды кiдаўся я галавою i сэрцам. О, як часта праз гэта стаяў я голы i чырвоны як печаны рак!
Шкада, куды падзелася з мяне ўсё добрае, усякi сорам, вера ў добрых! Дзе тая iлжывая нявiннасць, якая была ў мяне калiсьцi, нявiннасць добрых i iх шляхетнай маны!
Сапраўды, часта-часта iшоў я па пятах за iсцiнай: i вось яна адкiнула мяне. I часта здаралася, што якраз тады, калi я наўмысна хлусiў, я дакранаўся да iсцiны.
Вельмi многае зрабiлася мне ясна, i таму перастала цiкавiць. Памерла ўсё, што я любiў. Як жа цяпер мне любiць сябе?
"Жыць, каб жыццё было радасцю, альбо зусiм не жыць" - так хачу я, так хоча i праведнiк. Але шкада! Цi ёсць яшчэ ў мяне радасць?
Цi ёсць у мяне мэта? Тая гавань, да якое ляцiць мой ветразь?
Вецер у дарогу? О, толькi той, хто ведае, куды плыве, ведае, якi вецер - у дарогу, якi нясе ў мора.