Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

Так сказаў Заратустра i пайшоў далей яшчэ павальней i ўсё больш задуменны: бо шмат чаго пытаўся ён сам у сябе i нялёгка давалiся яму адказы.

"Аднак, якi ўсё-такi мiзэрны чалавек, - думаў ён у сэрцы сваiм.
– Якi брыдкi, як хрыпiць i як многа ў iм схавана сораму!

Кажуць, чалавек любiць сябе: о, якою ж вялiкаю павiнна быць гэтая любоў да сябе! Як многа пагарды супрацьстаiць ён!

I гэты, што сустрэўся мне на дарозе, ён таксама любiць сябе, пагарджае сабою, - вялiкая была любоў ягоная i вялiкая пагарда.

Я яшчэ не сустракаў нiкога,

хто глыбей пагарджаў бы самiм сабою: i гэта таксама вышыня. Шкада, магчыма, ён i быў той самы вышэйшы чалавек, крык якога я чуў?

Я люблю тых, хто здольны на вялiкую пагарду. Аднак чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець..."

Жабрак-самахот

Калi Заратустра пакiнуў сама брыдкага чалавека, яму зрабiлася холадна, i ён адчуў сябе асамотненым: бо так многа холаду i самоты перажыў ён у сэрцы, што i сам закарчанеў ад холаду. Але iдучы ўсё далей i далей, то ўверх, то ўнiз, мiнуўшы зялёны луг i дзiкае камянiстае рэчышча, дзе калiсьцi цурчаў нецярплiвы ручай, ён раптам адчуў, што нагрэўся, i на сэрцы ў яго пацяплела.

"Што са мною?
– пытаўся ён у сябе.
– Мяне бадзёрыць нешта цёплае i жывое, яно, мабыць, недзе блiзка.

Я ўжо не такi самотны; невядомыя спадарожнiкi i браты лунаюць вакол мяне, iх цёплае дыханне кранае маю душу".

Але калi ён агледзеўся, шукаючы тых, хто суцешыў яго ў адзiноце, - i вось!
– выявiлася, што гэта былi каровы на пагорку; iх блiзкасць i пах сагрэлi яму сэрца. Аднак, мяркуючы па ўсiм, гэтыя каровы ўважлiва слухалi нечыя словы i не звярталi ўвагi на Заратустру, якi наблiжаўся да iх. А калi ён падышоў зусiм блiзка, выразна пачуў чалавечы голас аднекуль з сярэдзiны статка: а ўсе каровы павярнулi галовы да таго, хто гаварыў.

Тады Заратустра iмклiва кiнуўся на ўзвышэнне i разагнаў жывёлу, бо спалохаўся, каб не сталася тут з кiм бяды, у якой наўрад цi дапаможа каровiна спагада. Але ён памылiўся; перад iм на зямлi сядзеў чалавек i, здавалася, угаворваў жывёлаў не баяцца яго, - мiралюбны чалавек i горны прапаведнiк, з вачэй яго тачылася сама дабрыня. "Чаго ты шукаеш тут?" - усклiкнуў уражаны Заратустра.

"Чаго я тут шукаю?
– адказаў той.
– Таго самага, чаго i ты, перашкода радасцi! Я шукаю на зямлi шчасця.

Я хачу навучыцца шчасця ў кароў. Бо, хай табе будзе вядома, я з самай ранiцы гутару з iмi, i яны ўжо гатовыя былi даць мне адказ. Навошта ты паразганяў iх?

Бо калi не навернемся i не зробiм як каровы, не ўвойдзем у царства нябеснае. Асаблiва ж бо вось чаго мы павiнны ў iх навучыцца: умення жаваць.

I сапраўды, калi б чалавек здабыў нават цэлы свет i не навучыўся як след жаваць: якая карысць яму? Ён не пазбыўся б смутку, - свайго вялiкага смутку, якi называецца - агiда. У каго з сённяшнiх жывых вусны не поўныя агiды, i вочы, i сэрца? У цябе таксама! Аднак жа зiрнi на гэтых кароў!"

Так гаварыў горны прапаведнiк i, нарэшце, перавёў позiрк свой на Заратустру, - бо дагэтуль ён любоўна глядзеў на кароў; i яго быццам падмянiлi. "Хто ты, з кiм я гавару?
– усклiкнуў ён спалохана i падхапiўся.
Гэта чалавек без агiды, гэта - Заратустра, пераможца найбольшай агiды, гэта вусны, i позiрк, i сэрца самога Заратустры".

Кажучы гэтыя словы, з вачыма, поўнымi слёз, ён цалаваў Заратустру ў рукi, як чалавек, якому неспадзявана з неба ўпаў скарб альбо нешта вельмi каштоўнае. А каровы глядзелi i дзiву давалiся.

"Не гавары пра мяне, ты, дзiвосны! Блiзкi сэрцу майму!
– сказаў Заратустра, ухiляючыся ад ягонай пяшчоты.
– Скажы мне спачатку пра сябе! Цi не ты той дабрахотны жабрак, якi калiсьцi адмовiўся ад вялiкага багацця, - якi пасаромеўся свайго багацця i ўсiх багатых i ўцёк да сама бедных, каб падарыць iм свой лiшак i сваё сэрца? Але яны не прынялi яго".

"Але яны не прынялi мяне, - сказаў дабрахотны жабрак, - ты ведаеш гэта. I тады пайшоў я да жывёлаў i да гэтых кароў".

"I так ты здабыў разуменне таго, наколькi цяжэй даваць, чым браць, перапынiў яго Заратустра, - навучыўся таго, што дарыць, - гэта мастацтва, апошняе, найхiтрэйшае мастацтва дабрынi".

"Асаблiва ў нашыя днi, - адказаў дабрахотны жабрак.
– У нашыя днi, калi ўсе нiзкiя апантаныя баязлiвай прагаю бунту i зрабiлiся па-свойму пыхлiвыя: па-свойму - гэта значыць так, як уласцiва чэрнi.

Бо вядома табе, што настала часiна пачварнага, пагiбельнага i сама працяглага мяцяжу чэрнi i рабоў: але ўсё расце i шырыцца!

Дабрачынства i невялiкiя саступкi ўжо абураюць нiжэйшых: хай усе багатыя будуць напагатове!

У такiх, хто, як пузатая пляшка, па кропельцы выдае змесцiва з вузенькага гарлячка, сёння ў такiх пляшак гэты гарлячок адбiваюць!

Пажадлiвая прагавiтасць, жоўцевая зайздрасць, затоеная помслiвасць, фанабэрыстасць чэрнi: як усё гэта кiдаецца ў вочы! Ужо не правiльна, што ўбогiя - шчасныя. Царства нябеснае - у кароў".

"А чаму не ў багатых?" - выпрабавальна спытаўся Заратустра, адганяючы кароў, якiя даверлiва пазiралi на мiралюбнага прапаведнiка.

"Чаго спакушаеш мяне?
– адказаў той.
– Ты ведаеш сам, i нават лепей за мяне. Што надзiла мяне ў бедных? Цi ж не агiда да нашых багатых?
– да гэтых калоднiкаў багацця, якiя з любога смецця зыскуюць сабе карысць, да гэтай набрыдзi з халоднымi вачыма i пажадлiвымi думкамi, ад якой смурод шугае пад неба, - да гэтай раззалочанай, наскрозь салжэлай чэрнi, чые бацькi былi злодзеi i кармiлiся падлай, збiраючы здыхлiну, былi ласыя да баб, памаўзлiвыя i забыўлiвыя: бо ўсе яны як усё адно блудадзейка па сутнасцi сваёй?

Чэрня ўнiзе, чэрня ўгары! Што значыць сёння "бедны" i "багаты"! Я ўжо перастаў бачыць рознiцу памiж iмi, - i вось уцёк ад iх i бег далей i далей, пакуль не прыйшоў да гэтых кароў".

Так гаварыў прапаведнiк, сапучы i пацеючы: а каровы ўсё дзiву давалiся. Заратустра ж з усмешкай слухаў гэтыя суровыя казанi, гледзячы яму ў твар, i моўчкi кiваў галавою.

"Ты сам сябе гвалцiш, горны прапаведнiк, ужываючы такiя суровыя словы. Да такiх сур'ёзных рэчаў не дараслi яшчэ нi вочы, нi вусны твае.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2